Стихи никому не нужны
115 subscribers
261 photos
2 videos
3 files
44 links
Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Download Telegram
Трансцэндэнтнасць - помнік рабочай спадчыне Мічыгана

Тыдзень таму я ўзгадаў Эму Гольдман і помнік. Гаворка ішла аб цікавым мануменце “Трансцэндэнтнасць”, які знаходзіцца на Плошчы Філіпа А. Харта ў сэрцы Дэтройта.

Помнік быў адкрыты ў 2003 г. Ягонымі аўтарамі сталі Дэвiд Джон Бар і Серджыа дэ Джусьці. Каб паставіць манумент было створана адмысловае таварыства, а сродкі збіраліся па прафсаюзах і грамадскіх арганізацыях.

20-метровыя сталёвыя дужкі ў форме кола, вагай 30 тон, уверсе нязлучаныя. Разрыў сімвалізуе, што рабочаму руху яшчэ ёсць над чым працаваць – барацьба працягваецца.

Вакол кола размешчаны 14 гранітных валуноў на тэму прафесій (у тым ліку "Канструктары", "Будаўнікі", "Мантажнікі"), а ля падножжа знаходзяцца таблічкі з цытатамі, якія адлюстроўваюць перамогі рабочага руху на працягу многіх гадоў.

Таксама пазначаны "Галасы Працы". Апроч Эмы Голдман, там ёсць цытаты Гандзі і шмат прадстаўнікоў амераканскага рабочага руху. Акрамя таго, ёсць з дзясятак брукаванак, якія ўшаноўваюць працоўныя дасягненні, такія як спыненне дзіцячай працы, забеспячэнне аплачваемых пенсій, медыцынскай дапамогі і іншыя.

Недалёка ад гэтага месца доктар Марцін Лютэр Кінг-малодшы 20 чэрвеня 1963 г. меў сваю вядомую прамову "Я маю мару", падчас якой ён сказаў: "Дуга гісторыі схіляецца да справядлівасці". Ягоныя словы паслужылі натхненнем для аўтараў манумента і пазначаны на ім.

Помнік стаіць непадалёк набярэжнай, дзе, дарэчы, знаходзіцца іншы цікавы манумент.
🔥41