Афіцыйнае фота. Віншую Міколу і ўсіх іншых вызваленых! 🖤❤️
Аднак не трэба забываць, што за кратамі застаюцца яшчэ шмат палітвязняў, у тым ліку шэраг іншых таварышаў. І барацьба працягваецца.

❤15
Мой чацвёрты раз у ЗША. Першы раз быў у далёкім 2005 г. Другі ў 2007 г. Трэці ў мінулым і вось я зноўку тут. Агулам 9 месяцаў жыцця. Першыя два разы па праграме Work and Travel, пазней таксама праца, але ўжо не фізічная, а інтэлектуальная. Шукаю матэрыялы розныя, датычныя да анархісцкага руху. Шмат чаго знайшоў. Паступова раскажу вам некалькі цікавых гісторый менавіта аб анархізме, рабочым руху і прагрэсіўных ідэях з месца, дзе я зараз знаходжуся.
Учора пабываў з сябрам на Ніагарскім вадаспадзе і ў горадзе Бафала, у якім працаваў лэндскейперам дваццаць год таму. Настальгія неверагодная. Бачыў дамы, у якіх жыў, офіс, дзе працаваў, вуліцы, па якіх ганяў на ровары... Я ведаў, што калісьці вярнуся ў гэты горад. Чарговы гештальт завершаны.

❤🔥7🔥5👍2❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Всё это сладости
ветренной юности
солнечной радости
в мудрости сбудутся
детские шалости
именно в старости
2004 г.
ветренной юности
солнечной радости
в мудрости сбудутся
детские шалости
именно в старости
2004 г.
❤🔥6🔥4👍2
На мяжы з Канадай, на шляху Вялікіх Амерыканскіх азёраў ляжыць даволі вядомы ў свеце горад Дэтройт. Гэты найбуйнейшы горад штата Мічыган не толькі колішняя аўтамабільная сталіца ЗША. Гэта не толькі радзіма музычнага жанру тэхна. Не толькі горад, дзе вырас Эмінэм, і нарадзіліся зоркі панкрокера Ігі Попа, хардрокера Эліса Купера ды блюзмэна Сціві Уандэра. Дэтройт не толькі горад, які ў майго пакалення асацыюецца з легендарным фільмам Пола Верховена “Робакоп” (па сюжэце падзеі адбываюцца менавіта у Дэтройце, але здымкі пераважна праходзілі ў Даласе і Пенсільваніі). Дэтройт не толькі сумнавядомы тым, што гэта найвялікшы амерыканскі готрад, які ў 2013 г. аб’явіў сябе банкротам. Дэтройт таксама ў мяне асацыюецца з сённяшняй геапалітычнай сітуацыяй у нашым рэгіёне – вайной ва Украіне. У часы другой сусветнай вайны горад стаў сталіцай таго, што увайшло ў гісторыю пад назвай “арсенал дэмакратыіі”. Гэтыя словы прэзідэнта Франкліна Дэлана Рузвельта, ашучаныя па радыё ў 1940 г. сталіся сімвалічным пачаткам дапамогі ЗША саюзнікам супраць карін Восі. Тады аўтапрамысловацсь у горадзе была максімальна пераведзена на патрэбы войска. Дарэчы, адзін з гарадоў-пабрацімаў з’яўляецца Менск. Дэтройт таксама моцна звязаны з абаліцыянісцкім рухам, расавае пытанне тут заўсёды было актуальнае. Зрэшты, як і справы рабочага руху. Аб гэтым напішу асобна.
🔥6👍3❤2
Трансцэндэнтнасць - помнік рабочай спадчыне Мічыгана
Тыдзень таму я ўзгадаў Эму Гольдман і помнік. Гаворка ішла аб цікавым мануменце “Трансцэндэнтнасць”, які знаходзіцца на Плошчы Філіпа А. Харта ў сэрцы Дэтройта.
Помнік быў адкрыты ў 2003 г. Ягонымі аўтарамі сталі Дэвiд Джон Бар і Серджыа дэ Джусьці. Каб паставіць манумент было створана адмысловае таварыства, а сродкі збіраліся па прафсаюзах і грамадскіх арганізацыях.
20-метровыя сталёвыя дужкі ў форме кола, вагай 30 тон, уверсе нязлучаныя. Разрыў сімвалізуе, што рабочаму руху яшчэ ёсць над чым працаваць – барацьба працягваецца.
Вакол кола размешчаны 14 гранітных валуноў на тэму прафесій (у тым ліку "Канструктары", "Будаўнікі", "Мантажнікі"), а ля падножжа знаходзяцца таблічкі з цытатамі, якія адлюстроўваюць перамогі рабочага руху на працягу многіх гадоў.
Таксама пазначаны "Галасы Працы". Апроч Эмы Голдман, там ёсць цытаты Гандзі і шмат прадстаўнікоў амераканскага рабочага руху. Акрамя таго, ёсць з дзясятак брукаванак, якія ўшаноўваюць працоўныя дасягненні, такія як спыненне дзіцячай працы, забеспячэнне аплачваемых пенсій, медыцынскай дапамогі і іншыя.
Недалёка ад гэтага месца доктар Марцін Лютэр Кінг-малодшы 20 чэрвеня 1963 г. меў сваю вядомую прамову "Я маю мару", падчас якой ён сказаў: "Дуга гісторыі схіляецца да справядлівасці". Ягоныя словы паслужылі натхненнем для аўтараў манумента і пазначаны на ім.
Помнік стаіць непадалёк набярэжнай, дзе, дарэчы, знаходзіцца іншы цікавы манумент.

Telegram
Стихи никому не нужны
Революция
один девять
один семь
будем делать
счастье всем
2002 г.
PS Эма Голдман падпісана як радыкальная феміністка? Хоць яна безумоўна з'яўлялася феміністкай, але ж не гэта вызначала яе асноўную палітычную самаідэнтыфікацыю, а анархізм. Ці фундатарам…

🔥4❤1