Вершы нікому не патрэбныя
126 subscribers
763 photos
15 videos
13 files
118 links
Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Download Telegram
Ізноўку прыпадкова трапіў на мітынг у цэнтры Манхэтана. Хіба той самы, пра які ўчора бачыў улётку. І гэты не за Палестыну, як выявілася, а супраць дэпартацыі, ICE і за сацыяльную справядлівасць ✊
👍3
Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
👍3
Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Музей сучаснага мастацтва (MoMA). Квіток каштуе 30 $. Некалькі паверхаў, традыцыйна шмат людзей.

Прадстаўлены працы такіх мэтраў як Далі, Ван Гог, Кандзінскі, Гаген, Уорхал, Шагал, Ёко Оно, Фрыда Кало і інш. Верхняя выстава зусім не пра сучаснае мастацтва, а пра мінулае.

Ёсць там і хлопцы, звязаныя з лібертарнымі ідэямі. Гэта, канешне, Казімір Малевіч (1879-1935), які м. інш. падчас рэвалюцыйных падзей супрацоўнічаў з анархістамі і публікаваўся ў маскоўскай газете "Анархия".

Некаторыя працы, як, напрыклад, вядомага імпрэсіяніста і анархіста Каміля Пісаро (1830-1903) ў асноўнай выставе адсутнічаюць. Праз матэрыял прац (папера), яны захоўваюцца недзе ў спецыяльных сховішчах. Ды і месца ў музеі на ўсе карціны не хапае.

У 1880-х гг. у Парыжы мастакамі-наватары і крытыкі-анархісты мелі шмат перакрыжаванняў. З анархістамі меў дачыненні іншы французскі мастак Жорж Сёра (1859–1891), заснавальнік неаімпрэсіянізму. Хоць сам Сёра не рабіў гучных палітычных заяў, яго творчасць, асяроддзе і створаны ім метад жывапісу разглядаліся сучаснікамі скрозь прызму радыкальнай левай ідэалогіі.

Блізкім сябрам Сёра быў Фелікс Фенеон (1861-1944), крытык, які ўвёў тэрміны "неаімпрэсіянізм" і "пуантылізм"(кропкавыя метад малярства).Менавіта Фенеон прасоўваў працы Сёра ў радыкальнай прэсе. Ён быў перакананым анархістам і нават прыцягваўся да суда па падазрэнні ў арганізацыі тэрактаў. У 1912 г. ён арганізаваў першую выставу футурыстаў у Парыжы.

У Музеі знаходзіцца партрэт Фенеона, аўтарам якога з'яўляецца анархіст Поль Сіньяк (1863-1935). І ён, і Каміль Пісаро, найбліжэйшыя паплечнікі Сёра па мастацкім метадзе, адкрыта спансіравалі анархісцкія часопісы (такія як "La Révolte" Жана Грава і "Le Tempes Nouveaux") і стваралі для іх ілюстрацыі. У гэтым асяроддзі Сёра ўспрымаўся як ідэалагічны саюзнік.

Агулам, больш уразіў мяне музей сучаснага мастацтва ў Сан Францыска (SFMOMA)
І будынак, і выстава. А ў Нью-Ёрку нічога надзвычайнага.
👍3❤1
На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у SUMMIT One Vanderbilt і не пашкадаваў. Краявіды на горад адкрываюцца вельмі маляўнічыя. Жадаючых паглядзець на Нью-Ёрк з неба - міліёны. Квіткі трэба рэзэрваваць заранёў, асабліва на гадзіны захаду сонца. Фоткі не перадаюць ўсей гамы эмоцый ад гэтага ўрбаністычнага пейзажу, але было сапраўды варта туды патрапіць.
👍4🔥2