Рудзі / Відэагульні
916 subscribers
916 photos
13 videos
795 links
Беларускі YouTube канал пра відэагульні:
https://www.youtube.com/Рудзі

Канал са стрымамі і праходжаннямі: https://youtube.com/@rudzi_stream
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Дапамагчы аўтару:
https://www.patreon.com/rudzi_game
Download Telegram
Малапаважаныя крытыкі пагулялі ў другі Выкід Смерці і кажуць, што сіквел моцна адрозніваецца ад арыгінала. У тым сэнсе, што аснова адна, але тут пашыраны большасць механік да такой ступені, што першая ледзь не выглядае прымітыўнай.

У Death Stranding 2 шмат біёмаў, новыя лакацыі (Мексіка і Аўстралія), монстры, ворагі і проста жывёлы (нават кенгуру). Баёўка разнастайная, тэхніка з'яўляецца раней, буры перашкаджаюць дастаўляць, квэсты не аднатыпна "даставачныя". Карацей, нібыта агонь. Пра мінусы неяк не заўважана. Прадажная прэса, што з яе ўзяць 😈. Гульню хоць да ранкі прыкладывай.

Цікава, ці ёсць у аглядальнікаў страх сказаць кепска пра праект Кадзімы, а то потым прыдзецца насіць на сабе таўро журналіста-доўбня, які не разгледзіў сусветны шэдэўр? :)

Верым у Кадзіму, а дакладна ў тое, што рэліз на Пк адбудзецца не моцна пазней за сонеўскія 26 чэрвеня.
Сёння стрым пасля 8 ❤️
Стрым 🚨 The Last of Us 2 Remastered, ПК. Эбі, хлопчык-дзяўчынка, Шнары і іншыя незразумелыя героі.

https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуем за гульню на панядзелак:

Anno 1800 - знакамітая стратэгія
Tails of Iron 2 - метраідванія пра вайну пацукоў і кажаноў. Частка нумар 2

*Кошты галасавання паменшыліся, як і кошт дадаць гульню ў спіс.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мяне аж падкідвае ад гэтага Ubisoft. Не магу спампаваць Anno, бо трэба нейкі Ubisoft Connect, пра які я першы раз чую. Ужо гадзіну намагаюся яго паставіць. Дай Бог мне моцы.

Гэта напэўна будзе 5 ці 6 лаўнчар. Калі гэта лаўнчар.
Пакрысе пайшла праца над новым відэа. Думаю, што да аўторка мо дараблю. Зноў шмат мантажу 😘
Сёння стрымім Anno 1800 у 14:00. Першы раз гуляю.

https://www.twitch.tv/rudzi_game
Cтрым 🚨 Anno 1800: https://www.twitch.tv/rudzi_game

Нават не ведаю, што і чакаць. Гуляю ўпершыню.

Галасуем за гульню на сераду:

Працягваем Anno ці...
Vampyr (2018) - нейкія прыгоды пра вомпераў і крывасмокаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Зараз падлічыў - на хутары за месяц накручваецца 300 кілават. Жах нейкі 🙀

А колькі ў вас? 😀
Дык у Мінску і цяпла ў кватэрах няма? Як вы тут жывяце? Нейкі палеаліт.
Мантаж відэа ідзе, але шмат дробнай працы, таму сёння не паспею 🫡

А стрым будзе пасля 15:00, зноў возьмемся ганяць грыбы па Thе Last of Us. ❤️
Людзі рабілі, рабілі і дарабілі )
Forwarded from UNIJA
🌊 🔤🔤🔤🔤. Кіно. Па-беларуску. 🌊

Сёння выйшла ў свет лічбавая версія фільма ў добрай якасці, а значыць надыйшоў час паглядзець тое, над чым мы працавалі апошні год па-беларуску.
У хуткім часе фільм з'явіцца на ўсіх пляцоўках для беларускага кантэнта, напрыклад тут.

Для гульцоў UNIJA сёння а 19:00 ладзім сумесны прагляд, падрабязнасці для гульцоў сервера ў нашым 📱Discord.


Дзякуй усім хто падтрымліваў праект як фінансава так і інфармацыйна, прыемнага прагляду!❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
The Last of Us 2 Remastered, ПК. Ідзём з Эбі ў вёску псіхічных. https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуй на стрыме за гульню на сераду:

1 - Яшчэ стрым па Anno 1800, сімулятар горада 19ст.
2 - Vampyr (2018) - Вампірска-крывасмоцкая прыгода.
Я зусім наблытаў, што The Precinct павінен выйсці недзе 16-га, а ён ужо. Сімулятар копа 80-х з пагонямі, рабаваннямі і няправільнымі паркоўкамі. Гэта я чакаў. Думаю, будзе добра пад стрымы 🥰

А сёння новае відэа на канале "Рудзі" ў 12:00 🫡
Вітаю! Я занурыўся ў сапраўдны зомбіапакаліпсіс Project Zomboid, які знаходзіцца ў раннім доступе ўжо з 2013 года. З таго часу тысячы геймераў бадзяюцца па заражаных гарадах і намагаюцца як мага даўжэй выжываць у складаным свеце. Прыйшоў час паглядзець і нам, што гэта такое.

Прыемнага прагляду!
https://youtu.be/7LZWITkhaWc
Сёняшні стрым пад пагрозай. Прыехаў на хутар і прывёз з сабой залеву з хмарамі. Спадзяюся праз гадзінку супакоіцца. Магчыма 😬
Стрым 🚨 Anno 1800. Будуем прыморскі рай далей. Другі стрым.
Надвор'е дрэнь, таму інтэрнэт такі жа.
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуй за гульні на пятніцу:

#1 The Precinct (сімулятар копа 80х)
#2 Anno 1800 (стратэгія-будайніцтва)
#3 Age of Empires IV (гістарычная стратэгія
Час бясплатнай рэкламы 😘
——————————————

Ці хочаце вы, каб ваша дзіця не толькі вывучала беларускую мову, але і сапраўды палюбіла яе?

У клубе "Жэўжык" ствараюць сапраўдную магію вывучэння беларускай мовы! Гэта не проста ўрокі — гэта захапляльныя падарожжы ў свет гульняў, казак, творчасці і, вядома, беларускай культуры. Няма нудных заняткаў — толькі жывыя і цікавыя моўныя ўрокі, якія дапамогуць вашаму дзіцяці размаўляць па-беларуску!

🔹 Што прапануюць?
Анлайн-заняткі для дзяцей ад 8 да 12 гадоў і падлеткаў
Гульні і інтэрактыўныя заняткі для развіцця моўных навыкаў
Творчы падыход да вывучэння беларускай літаратуры і культуры

Далучайцеся да Клуба "Жэўжык" і дазвольце вашаму дзіцяці адкрыць для сябе сапраўдную душу беларускай мовы!

Для запісу або атрымання дадатковай інфармацыі наведайце сайт zeuzyk.club або пішыце на электронную пошту: belskolka@gmail.com.
Сёння магчыма будзе два стрымы. Удзень ганяць Грыбы, там павінны скончыць праходжанне. А вечарам у Precinct за копа наводзіць закон і парадак на вуліцах амерыканскага гарадка.
Цёмныя Часы я сабе спампаваў яшчэ пару дзён таму, але не запускаў. Ужо хто паспеў чарцей паганяць? Шо, як?