Рудзі / Відэагульні
913 subscribers
923 photos
13 videos
797 links
Беларускі YouTube канал пра відэагульні:
https://www.youtube.com/Рудзі

Канал са стрымамі і праходжаннямі: https://youtube.com/@rudzi_stream
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Дапамагчы аўтару:
https://www.patreon.com/rudzi_game
Download Telegram
Vermintide, але без арды монстраў.
Hunger, пра якую я калісьці гаварыў у навінах, выглядае ўсё так жа цікава. Ранні доступ у гэтым годзе.

Жорстка, брудна і сярэдневякова. І крутыя пукалкі са зброяй бліжняга бою.

https://youtu.be/9MNAryyw9yk?si=hsyyReTo15s0SpaE
Cтрым-анлайн Little Kitty, Big City: https://www.twitch.tv/rudzi_game

Little Kitty, Big City - маленькі коцік у вялікім горадзе. НЕ ПЫТАЙЦЕ, ЯК Я ТУТ АПЫНУЎСЯ!
Для спонсараў зрабіў ужо другі дзённік распрацоўшчыкаў рэмэйку Готыкі 1. Акрамя іх даступны яшчэ 7 відэа.

https://www.patreon.com/posts/ekskliuziu-1-vs-128109917
Cтрым-анлайн Твіч The Last of Us 2 Remastered, ПК: https://www.twitch.tv/rudzi_game

Новы віток гвалту! Нядзельны стрым. Галасуем за гульню на панядзелак.
Cтрым-анлайн Твіч The Last of Us 2 Remastered, ПК: https://www.twitch.tv/rudzi_game

Падыходзім да шпіталя. Там будзе экшан!
Новы Oblivion прайшлі, ці толькі паторкалі пару гадзін ?
Стрым 🔴 The Last of Us 2 Remastered, ПК. Ураган, мора і Смяротнае Кола. Галасуем за гульню на сераду!

https://www.twitch.tv/rudzi_game
Другі трэйлер да GTA 6. Ён таксама не натхніў, але я ж і пятую частку не гуляў. Ды каго хвалюе, што я там прайшоў, і каго што натхніла - яна ўсё роўна прадасцца на 100 млн копій :)

https://www.youtube.com/watch?v=VQRLujxTm3c
Нешта сёння ў галаве цісне. Сёння нейкія буры? А ну, метэазалежныя дзяды і бабкі, шо па адчуваннях? 👴🏻
The Last of Us 2 Remastered, ПК. Гуляем за Эббі - забойцу і непрыемную жанчыну.

https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуй у твічы за гульню на пятніцу!
Tiny Glade (прыгожы і расслабляючы канструктар замкаў і маёнткаў)
Aliens: Dark Descent (х-сом у свеце Чужых)
Карціна "Раніца ў кітайскай вёсцы" 😂

Сёння паспрабую дарабіць Хутар ❤️
Новы "Ягоны хутар"! Цесць паставіў крутую тэрасу, а я пусціў першую ваду па каналізацыі і памыў бялізну ў пральнай машынцы. Цывілізацыя ідзе на хутар! Прыемнага прагляду!

https://www.youtube.com/watch?v=5tyFNHo8I48
The Last of Us 2 Remastered, ПК. Усё яшчэ гуляем за Эббі. Ідзём да мясарубкі.

https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуй у твічы за гульню на пятніцу!
Tiny Glade (прыгожы і расслабляючы канструктар замкаў і маёнткаў)
Aliens: Dark Descent (х-сом у свеце Чужых)

Ідзе шчыльная барацьба!
Канец свету - анансавалі Europa Universalis V. Кажуць, што і без таго суперглабальная стратэгія стане яшчэ больш глабальнай і ячшэ больш супер.

Цяпер ажно 500 гадоў - з 1337 па 1837. А значыць і болей крутых гістарычных падзей для нашага рэгіёна ў тым ліку. Глыбейшыя разборкі саслоўяў, інстытуты, тэхналогіі і эпохі. Дададуць гістарычных падзей і асоб.

Чакаем 😘 У Беларусі даступна.

https://youtu.be/MKaGSIm9juI
Зноў мне нагаласавалі нейкія дзіўныя гульні для стрыма. Заўтра ў 14:00 будзем будаваць Маёнтак/Замак (хутар 😂) у Tiny Glade.
Mafia: The Old Country дакладна выйдзе 8 жніўня. Да гэтага паказалі геймплэйны трэйлер, які па ўражаннях больш кінематаграфічны, вядома, чым гульнявы. Эніўэй, бачым і коней, і пакатушкі на алдовых машынах, і стэлс і перастрэлкі. Распрацоўшчыкі адразу гаварылі, што на Red Dead Redemption яны не раўняюцца ў памерах і маштабах, але параўнаць так і хочацца.

Нараджэнне мафіі, разборкі, гонар, АЎЕ і вось гэта ўсё. Калі шо - у Беларусі недаступна. Сам я наўрад ці дабяруся, бо нічога моцна не змянілася - усё так жа пужаюць мяне адкрытыя светы, хоць і не велізарныя як у ГТА.

https://www.youtube.com/watch?v=AMtLTi0koGE
Tiny Glade. Будуем фэнтэзі маёнтак.
https://www.twitch.tv/rudzi_game

Галасуй за гульню на панядзелак:

Tiny Glade (працягвае рэлакс будаванне)
Anno 1800 (вядолмая стратэгія-будаўніцтва)
Зрабіў рэканструкцыю хутара ў гульні :)) Маштаб N:1

Дадаў яшчэ сапраўдны Навагрудскі замак.