РУХаўцы выправіліся ў горад Ляймэн у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг, дзе наведалі могілкі Санкт-Ільген. Тут пахаваны выбітны грамадзка-палітычны дзеяч, стваральнік беларускага музэя і Інстытута беларусаведы ў Нямеччыне Юры Попка (1912-1990).
Таксама ў Ляймэне, Юры Попка, яшчэ пры жыцьці на ўласныя сродкі, ўсталяваў помнік загінулым у 1939-1945 гадах беларусам ад савецкай і нямецкай акупацыяў.
І надмагільле Юрыя Попкі і манумэнт загінулым беларусам знаходзіліся ў дрэнным стане згубіўшы колер і пакрыўшыся з гадамі ўедлівай цьвільлю. Звярнуўшы ўвагу на гэта падчас мінулагодняй акцыі на Дзяды, у гэты раз РУХаўцы падрыхтаваліся і апрацавалі абодва помнікі рознымі спэцыяльнымі сродкамі, пасьля чаго прывялі іх да належнага стану. Акрамя гэтага, актывісты прыбралі пустазельле і сьмецьце, а таксама ўсклалі зьнічы ў нацыянальных колерах.
| Далучыцца да РУХУ ў Нямеччыне
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
на маршы Незалежнасьці ў Варшаве
Запрашаем беларусаў, палякаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў і эстонцаў далучыцца да Міжморскай калёны на маршы ў гонар Дня незалежнасьці Польшчы.
IN‡ERMARIUM – moc i biaśpieka našych narodaŭ!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Актывісты наведалі Ракавіцкія могілкі ў Кракаве. Тут РУХаўцы ўшанавалі памяць вядомага беларускага гісторыка, этнографа і публіцыста Адама Кіркора (1818-1886).
Дадаткова, РУХаўцы ўшанавалі помнік Паўстанцам 1863-64 гадоў і мэмарыял ахвярам камуністычных злачынстваў.
| Далучыцца да Кракаўскай філіі РУХУ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Таму сёньня мы з гонарам можам сказаць, што сапог нашых продкаў таптаў Маскву, а нашыя шаблі і дзіды наводзілі жах на маскалёў.
З днём незалежнасьці ад нашых продкаў, "дорогие россияне"!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Актывісты выправіліся ў горад Густаўсбэрг каля Стакгольму. Тут РУХаўцы ўшанавалі памяць знанага беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча, стваральніка і кіраўніка "Беларускай Грамады" – галоўнай арганізацыі нашых суайчыннікаў у Швэцыі Васіля Лукашыка (1905-1975).
| Далучыцца да РУХУ ў Швэцыі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🖼️ На далучаным фота партрэт Міхала Вітушкі намаляваны забітым лукашыстамі мастаком Алесем Пушкіным.
Падчас Другой сусьветнай вайны зьяўляўся адным з кіраўнікоў «Беларускай Незалежніцкай Партыі» (БНП), якая ставіла сваёй мэтаю вызваленьне Беларусі ад нямецкіх і савецкіх акупантаў. У 1941 годзе, разам з украінскімі братамі, змагаўся з адступаючымі чырвонаармейцамі на Палесьсі. Пасьля выехаў у Смаленск і Бранск, дзе займаўся арганізацыяй беларускай адміністрацыі і беларускіх вайсковых адзінак. Летам 1944 году Міхал Вітушка ўдзельнічаў у Другім усебеларускім кангрэсе, да якога БНП рыхтавала антынямецкае паўстаньне і абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі, аднак з пэўных прычынаў пляны праваліліся. Пасьля адступіў на Захад і зьяўляўся адным з кіраўнікоў батальёну «Дальвіц» і афіцэрам Беларускай Краёвай Абароны. Затым дэсантаваўся ў акупаваную саветамі Беларусь і арганізаваў сетку партызанскіх групаў вядомую, як «Чорны кот», а пазьней рэарганізаваную ў «Беларускую вызвольную армію». Змагаўся на Радзіме да пачатку 1950-ых гадоў, пасьля чаго вывеў большую частку застаўшыхся партызанаў на Захад. Меў рангу генэрала ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама першым атрымаў Ордэн Жалезнага рыцара – найвышэйшаю вайсковую узнагароду Рады БНР.
Міхал Вітушка пасяліўся ў ФРГ і па сьведчаньнях яшчэ ня раз наведваў Беларусь па падробленых дакумэнтах. Па непадцьверджаных зьвестках ад ягонага сына генэрал памёр у Нямеччыне 27 красавіка 2006 года.
СЛАВА ГЕРОЯМ БЕЛАРУСКАГА СУПРАЦІВУ!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Імпрэза была падзеленая на дзьве часткі. У першай, інфармацыйнай палове, кіраўнік Віленскай філіі РУХУ Яраслаў Грыгор'еў распавёў аб самім сьвяце, ягоным значэньні ў беларускай культуры і традыцыі, кульце продкаў у нашага народу. Таксама ён узгадаў і знакаміты мітынг-рэквіем на Дзяды ў 1988 годзе ў Курапатах, які паслужыў моцным штуршком для нацыянальнага адраджэньня ў новым часе. Пасьля аповеду, Яраслаў Грыгор'еў адказаў на пытаньні прысутных.
У другой палове імпрэзы адбыўся музычны выступ беларускага фальклёрнага гурту "Ойра". У залі загучалі народныя матывы дуды і цымбаляў, якія гарманічна дапоўнілі вечар. Напрыканцы выступу, дудар Вячка Красулін больш падрабязна распавёў прысутным аб беларускіх традыцыйных інструмэнтах.
| Далучыцца да РУХУ ў Літве
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
на маршы Незалежнасьці ў Варшаве
Запрашаем беларусаў, палякаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў і эстонцаў далучыцца да Міжморскай калёны на маршы ў гонар Дня незалежнасьці Польшчы.
IN‡ERMARIUM – moc i biaśpieka našych narodaŭ!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM