Reanimator(1985)
Рэаніматар.
Карцінка: навуковец-геній-вар'ят, жывыя мерцвякі .
Малады навуковец Гэрберт Уэст распрацоўвае сываратку, здольную вяртаць мёртвых да жыцця, але вынікі эксперыментаў аказваюцца жахлівымі. Цяпер у ягонай лабараторыі пануе хаос, бо трупы пачынаюць жыць сваім жыццём і страчваюць усялякую чалавечнасць.
Адчуй вар'яцтва таго, што адбываецца на экране ў прызнанай класіцы фільмаў жахаў.
imdb

🔥10👍3
Alien(1979), Aliens(1986), Alien 3(1992).
Чужы(1979), Чужыя(1986), Чужы 3(1992).
Карцінка: бяскрайні космас, касмічны карабель, іншапланетны монстр, Сігурні Вівер.
Першы "Чужы" — гэта мастацкі твор у касмічным антуражы: нешта вырываецца з грудзей, і ўвесь карабель ператвараецца ў сцэну палявання на выжыванне, дзе кожны кут можа быць апошнім. У "Чужых" Рыплі вяртаецца з арміяй супраць цэлага рою монстраў, і калі думаеш, што горш быць не можа, з'яўляецца тая самая матка, гатовая разарваць усіх. А трэці "Чужы" — гэта турэмны кашмар, дзе ты без зброі, без шанцаў і ўвесь час думаеш: хто наступны трапіць у лапы гэтага касмічнага кашмару.
Адчуй эстэтычную асалоду ад першых фильмаў пра Чужога, калі ячшэ не было ўсіх сучаcных тэхналогій для спецэфектаў, але ж атмасфера ды антураж фільма ўражвае.

🔥7👍3❤2
Tusk(2014)
Бівень.
Карцінка: асабняк незде ў Канадзе, вар'ят са здольнасцямі хірурга, трансфармацыя цела, Джасцін Лонг у ролі ахвяры.
Падарожжа ў абсурд, дзе падкастар трапляе да вар'ята, які вырашае ператварыць яго ў... маржа. Па меры таго, як хлопец страчвае чалавечую форму, рэальнасць ператвараецца ў жахлівую, бязлітасную казку пра тое як галоўнаму герою даводзіцца зрабіць выбар — альбо стаць жывёлай, альбо з'ехаць з глузду.
Адчуй як твой розум плавае ў бездані абсурду і ты разумееш, што ўжо немагчыма адарвацца ад гэтага трыпу ў свет чыстай вар'яцкай фантазіі.

👍6
The Ritual(2017)
Рытуал.
Карцінка: лясы Швецыі, сябры ў паходзе, істота з скандінаўскай міфалогіі, выжыванне.
Гісторыя пра групу сяброў, якія адпраўляюцца ў паход у шведскі лес, але натыкаюцца на рэшткі старажытнага паганскага культу. Па меры таго як яны прабіраюцца праз лес, іх пачынае пераследваць нешта звышнатуральнае, звязанае з таямнічым і старажытным боствам.
Адчуй як атмасфера фільма падштурхоўвае да думак: а што сапраўды можа адбывацца са зніклымі недзе ў лясах ці гарах турыстамі. Хто знае, што там у гэтай Швецыі робіцца з яе мудрагелістай міфалогіяй.

👍11🔥4
Christine(1983)
Крысцін.
Карцінка: чырвоны Плимут 58-га года, Каліфорнія, амерыканскія школьнікі.
Класічны жах па матывах апавядання Стывена Кінга, дзе сасмяглы да незалежнасці старшакласнік купляе іржавы Плімут 1958 года, але не ведае, што набывае нешта значна больш злавеснае. Пакуль Крысцін аднаўляе свой бліскучы кузаў і няўмольна знішчае ўсіх, хто яе абразіў, сам хлопец змяняецца разам з ёй — з сарамлівага тыпа ператвараецца ў халоднага, адчужанага чалавека, гатовага на ўсё дзеля сваёй смяротнай каханкі.
Адчуй вядомую атмасферу фільмаў Джона Карпентара ды асалоду ад эстэтыкі прадуктаў амерыканскага аўтапрома былых гадоў.

👍13
Dagon(2001)
Дагон.
Карцінка: узбярэжжа Іспаніі, закінутая рыбацкая вёска, дождж, рыбападобныя істоты, старажытнае марское боства.
Хлопца з дзяўчынай выкідвае на бераг дзіўнай закінутай іспанскай вёскі, дзе жыхары шэпчуць малітвы да старажытных марскіх багоў ды ўвогуле нагадваюць нешта паміж чалавекам і рыбападобнай пачварай. Пакуль яны шукаюць выратавання, хлопец раптам разумее, што яго ўласнае мінулае цесна звязана з гэтымі істотамі і старажытным культам, а бегчы ўжо няма куды — бездань кліча яго па імені.
Адчуй, быццам сам увесь змок праз дождж ды прасякнуўся пахам рыбы, пакуль углядаўся ў гэтыя лавкрафтаўскія фантазіі.

👍14
Return of the Living Dead(1985)
Вяртанне жывых мерцвякоў.
Карцінка: ЗША, панкі, зомбі, запамінальныя галоўныя героі, саундтрэк як неад’емная частка.
Шалёны і смешны атракцыён зомбі-хаосу, дзе выпушчаны з ваеннага кантэйнера газ падымае мёртвых з магіл. Пакуль панкі і супрацоўнікі крэматорыя змагаюцца за выжыванне, зомбі з голадам да мазгоў распаўсюджваюць жах па ўсім горадзе, і кожная спроба спыніць іх прыводзіць да яшчэ большай катастрофы.
Адчуй атмасферу наўпрост лепшага фільма пра зомбі.

❤6👍6
The Running Man(1987)
Бягучы чалавек.
Карцінка: ЗША, антыўтопія, тб-шоў са смяротным вынікам, выжыванне, Арнольд Шварцэнэгер.
Шоў, дзе смяротнікі змагаюцца за сваё жыццё на радасць натоўпу, і Арнольд Шварцэнэгер апынаецца ў цэнтры гэтага крывавага спектакля. Ён б'ецца з забойцамі, прарываецца праз змовы і паказвае, што справядлівасць усё ж можа быць са сталёвымі біцэпсамі
Адчуй адсутнасць усялякай напругі ці сумневаў наконт вынікаў падчас гэтай гульні на выжыванне, бо з асалодай назіраешь пакуль Арні ўсіх пераможа.

🔥10👍2
Frozen(2010)
Замерзлыя.
Карцінка: зіма, сябры на гарналыжным курорце, вышыня, холад, ваўкі, выжыванне.
Гісторыя трох сяброў, што засталіся вісець на пад’ёмніку паміж небам і снегам, дзе нікога, акрамя ваўкоў, не цікавіць іх крык. Мароз скубе скуру, голад з’ядае сілы, трос можа не вытрымаць.
Адчуй пранізлівы жах ад думкі, што тое, што адбываецца на экране, — гэта не нейкая фантастыка, а нешта, што магло б здарыцца ў рэальным жыцці звычайнага чалавека пры пэўных абставінах.

🔥5👍1
The 13th Warrior(1999)
13-ы Воін.
Карцінка: туман, лясы, вікінгі, невядомае крыважэрнае племя, абарона селішча.
Падарожжа арабскага паэта, якога лёс прымушае далучыцца да вікінгаў, каб супрацьстаяць жудаснаму племені, што з'яўляецца з туману, як жывыя цені, і нішчыць усё на сваім шляху. Праз страх і бітвы ён ператвараецца ў воіна, адкрываючы ў сабе сілу і знаходзячы брацтва сярод тых, каго калісьці лічыў дзікунамі.
Адчуй эфект прысутнасці, калі на селішча разам з ноччу спускаецца невядомае племя, і бегчы няма куды — застаецца толькі прыняць бой.

❤8🔥5
Mr. Bean(1990 - 1995)
Містер Бін.
Карцінка: Лондан 90-х, самотны дзівак, абсурдныя сітуацыі, міміка замест слоў, Роен Аткінсон.
Сціплы і дзівакаваты містэр Бін здольны ператварыць нават самыя звычайныя штодзённыя клопаты ў эпічныя прыгоды, поўныя хаосу і смеху.
Адчуй як пасля шматлікіх пераглядаў замалёвак жыцця містера Біна сам перыядычна робіш падобныя грымасы або жэсты ў адпаведных сітуацыях у сваім жыцці.
Раствяны выпуск.

👍11❤1
Gremlins(1984)
Грэмліны.
Карцінка: зіма, снег, горад недзе ў ЗША, калядная атмасфера, пухнаты абаяльны «могвай», нашэсце грэмлінаў, хаос у горадзе.
Усё пачынаецца з цудоўнага падарунка на Каляды — пухнатай невядомай істоты з назвай «могвай», якога трэба толькі не карміць пасля апоўначы і не мачыць вадой. Але парушэнне гэтых простых правілаў выпускае на волю армію злосных грэмлінаў, якія сеюць хаос і ператвараюць свята ў сапраўдны кашмар.
Адчуй як нават пасля прачытання назвы фільма ў галаве ўжо грае вядомы саундтрэк.

👍8❤4
The Edge(1997)
На мяжы.
Карцінка: Аляска, зіма, лес, авіякатастрофа, велізарны мядзведзь, паляванне, выжыванне, Энтані Хопкінс.
Пасля авіякатастрофы мільярдэр і фатограф застаюцца сам-насам з суровай прыродай Аляскі, дзе на іх палюе гіганцкі мядзведзь. Але сапраўдная небяспека — не толькі драпежнік, а і чалавечая зайздрасць, якая робіць барацьбу за жыццё яшчэ больш жорсткай.
Адчуй унутраны трыумф справядлівасці, калі інтэлект і начытанасць б'е моц і маладосць у барацьбе за выжыванне ў дзікай прыродзе.

🔥6👍5
Falling Down(1993)
Падзенне.
Карцінка: Лос-Анджэлес, летняя спёка, бетонныя джунглі, непазбежная руціна вялікага горада, нервовы зрыў, Майкл Дуглас.
Дэфенс, звычайны мужчына ў белай кашулі і гальштуку, выходзіць з машыны і пачынае шлях дадому — да былой жонкі і дачкі, якіх яму ўжо не дазваляюць бачыць. Але кожны яго крок ператвараецца ў бунт супраць усяго: ён ламае паліцы ў крамах, сутыкаецца з бандытамі, лаецца з будаўнікамі і, узброіўшыся, крычыць у твар свету, які больш не хоча яго цярпець. Гэты дзень мог быць яшчэ адным звычайным спякотным днём, але ён выбірае ператварыць яго ў апошнюю вайну, дзе гарадскія вуліцы стануць яго полем бою.
Адчуй як спёка Лос-Анджэлеса прабіцраецца ў твой пакой.

Dog Soldiers(2002)
Псы-жаўнеры.
Карцінка: змрочныя лясы Шатландыі, група брытанскіх жаўнераў , пакінуты фермерскі дом, вялізныя ваўкалакі.
Група брытанскіх жаўнераў адпраўляецца на звычайныя вучэнні, але замест тактычных трэніровак трапляе ў пастку, дзе іх чакае нешта значна страшнейшае за людзей з аўтаматамі. Кулі разлятаюцца ў цемру, крыкі нясуцца праз гушчар, а цені з кіпцюрамі ўсё бліжэй. Выжыць тут можа толькі той, хто бяжыць хутчэй, чым галодныя ваўкалакі.
Адчуй як час ад часу пасміхаешся пасярод прагляду сапраўднага хорара.

👍6🔥3🥱1
The Ruins(2008)
Руіны.
Карцінка: Мексіка, джунглі, спякота, старажытная піраміда майя, група амерыканскіх турыстаў, жывая расліна, вар'яцтва, выжыванне.
Кампанія амерыканскіх турыстаў адпраўляецца па прыгоды ў глухі кут Мексікі, дзе сярод джунгляў стаіць забытая піраміда майя. Але варта ім толькі ступіць на яе прыступкі, як мясцовыя сяляне з вінтоўкамі блакуюць усе шляхі назад — уніз ужо нельга. Цяпер яны сам-насам з жывой раслінай, што поўзае, імітуе гукі — і гэта яшчэ не ўвесь набор яе "здольнасцей". Час ідзе, сябры вар'яцеюць, робячы памылкі, якія каштуюць ім жыцця. Гэта тое, чаго чакае вартавы піраміды ў выглядзе расліны.
Адчуй жаданне пайсці памыць рукі на ўсялякі выпадак, каб аніякая зараза ці расліна не залезла пад тваю скуру.

👌3👍1🔥1
Final Destination(2000)
Кропка прызначэння.
Карцінка: амерыканская правінцыя, звычайныя школьнікі, авіякатастрофа, містычныя выпадковасці.
Група падлеткаў, цудам пазбегшы смерці ў авіякатастрофе, спачатку думае, што ім пашанцавала, але хутка пачынаюць разумець — яны толькі адклалі сваё. Нешта нябачнае пачынае расстаўляць выпадковыя рэчы так, каб кожная памылка каштавала жыцця, і чым далей яны ўцякаюць, тым бліжэй гэтая нябачная сіла падводзіць іх да апошняй кропкі прызначэння.
Адчуй, быццам зазірнуў у таямніцу, як працуе доля.

❤7🔥2👍1
Starship Troopers(1997)
Зорны дэсант.
Карцінка: касмічныя караблі, невядомыя планеты, гіганцкія жукі, група сяброў, баявыя дзеянні, кроў.
У далёкай будучыні чалавецтва кідае сваіх маладых, прыгожых ідэалістаў у міжзорную вайну з расаю гіганцкіх казурак, што жывуць на пыльных і варожых планетах, якія лунаюць на мяжы галактыкі. Яны вераць, што ваяваць за сваю планету — гэта гонар і спосаб стаць сапраўднымі грамадзянамі, але касмічныя пяхотнікі хутка разумеюць, што ў гэтай галактычнай вайне няма месца ні гонару, ні справядлівасці, а ёсць толькі бясконцы паток целаў, куляў і крыві, што губляецца ў зорнай пустэчы.
Адчуй як дынамічна і якасна глядзіцца фільм з спецэфектамі амаль 30-ці гадовай даўніны.

👍8🔥2
From Dusk Till Dawn(1996)
Ад заходу да світання.
Карцінка: мексіканская пустэля, гарачае сонца, прыдарожны бар, начная цемра, вампіры выходзяць на паляванне, выжыванне ў закрытым памяшканні, Квенцін Таранціна.
Два бандыты ўцякаюць пасля рабавання і захопліваюць у закладнікі звычайную сям’ю, каб перачакаць ноч у прыдарожным мексіканскім бары. Але як толькі сонца садзіцца, бар ператвараецца ў крывавае логава вампіраў, і героі пачынаюць жорсткую барацьбу за выжыванне да самай раніцы.
Адчуй дрыжыкі захаплення ў той момант, калі героям стае зразумела, што гэты бар - зусім не тое месца, якім здаваўся на пачатку.

👍7🔥2❤1🥱1
Biutiful (2010)
Карцінка: халодныя вуліцы Барселоны, беднасць, беспрытульныя мігранты, змрок кватэр, цяжар хваробы, незвычайны дар, Хав'ер Бардэм.
Уксбаль - чалавек, які балансуе на краі жыцця і смерці, спрабуючы выжыць у свеце нябачнай беднасці, сацыяльнага дна і асабістых дэманаў. Ён мусіць клапаціцца пра сваіх дзяцей, спраўляцца з уласнай хваробай і несці цяжар сакрэта, які робіць яго жыццё непасільным, але ў гэтым жорсткім існаванні ён знаходзіць кволую, амаль незаўважную прыгажосць, якая свеціць праз цемру горада.
Адчуй як цябе прапускаюць за зачыненыя дзверы змрочнага жыцця звычайных людзей Барселоны, дзе нічогоа не нагадвае пра знаёмую ўсім турыстычную Барселону.

❤3👍1