Адраджэнне
98 subscribers
92 photos
1 video
3 files
44 links
Канал Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета
Download Telegram
Андрэй Лаўрухін пра каланіяльнасць пасля 1991 года

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні дзеліцца асноўнымі тэзісамі выступу адказнага за навуку і адукацыю ў Прадстаўніцтве Андрэя Лаўрухіна падчас семінара ў Вільнюсе «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны».

Лаўрухін аналізуе каланіяльнасць і праблему сама-каланіялізацыі беларускай акадэмічнай супольнасці расійскім навукова-асветніцкім дыскурсам.

Ён тлумачыць ключавыя паняцці — каланіялізм, каланіяльнасць, дэкаланізацыю і дэкаланіялізацыю — і паказвае, чаму распад СССР і атрыманне незалежнасці не азначалі рэальнай дэкаланізацыі Беларусі.

Паводле даследчыка, савецкі досвед застаўся дамінуючым у беларускай універсітэцкай культуры, а арыентацыя на расійскую акадэмічную прастору працягвае вызначаць мову, стандарты і гарызонт магчымых рэформаў.

Лаўрухін таксама ставіць шэраг пытанняў пра магчымыя сцэнары дэкаланіялізацыі Беларусі — і пра тое, ці можа існаваць уласны, трэці шлях.

Гартайце карткі.
👍5
Алег Магалецкі: працэс дэканалізацыі расійскай імперыі не завершаны

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні дзеліцца асноўнымі тэзісамі заснавальніка Free Nations PostRussia Forum Алега Магалецкага, якія ён агучыў падчас семінара ў Вільнюсе «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны».

Алег Магалецкі адзначае, што працэс дэканалізацыі расійскай імперыі, які пачаўся ў 1917 годзе і працягнуўся пасля распаду СССР у 1991 годзе, дагэтуль не завершаны.

Галоўныя тэзісы з выступу чытайце ў картках.

@revivalbelarus
👍43
Павел Баркоўскі: Канстытуцыя мусіць быць працоўным дакументам

Дзень Канстытуцыі — гэта звычайна свята. Яно адсылае да асноўнага дакумента краіны, які гарантуе базавыя правы і свабоды людзям. Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні, адзначае, што, на жаль, для Беларусі гэта сёння зусім не так.

«Пасля з’яўлення Асноўнага закона краіны ў 1994 годзе яго рэдакцыі падлягалі зменам, якія зрабілі магчымымі ўзурпацыю ўлады і парушэнне гарантаваных Канстытуцыяй базавых правоў і свабод.

Сёння для нас гэты дзень — як напамін пра неабходнасць вяртання да нармальнага жыцця, калі асноўны закон дзяржавы сапраўды выконваецца і забяспечвае інтарэсы людзей.

Можна шмат спрачацца над асобнымі палажэннямі гэтага закона: ці быць нашай краіне прэзідэнцкай або парламенцкай рэспублікай, якім чынам у будучыні мусіць быць надзейна гарантаваны падзел галін улады? Але галоўнае — гэта разуменне таго, што Канстытуцыя мусіць быць працоўным дакументам, а не прыгожай дэкларацыяй, за якой хаваюцца гвалт і адсутнасць закону.

Некалі нашы продкі стварылі адзін з першых канстытуцыйных дакументаў у Еўропе — Статут Вялікага Княства Літоўскага, і гэты дакумент быў настолькі спраўны, што доўгі час яшчэ выкарыстоўваўся нават пры маскоўскай акупацыі.

Беларусам варта памятаць пра свае карані і памятаць, што наш край здаўна быў рэспублікай пад знакам Закона і Канстытуцыі, і наша задача сёння — вярнуцца да гэтай спадчыны і аднавіць яе», — сказаў Баркоўскі.
👍53🥰3🖕1
Павел Баркоўскі: дзякуючы нам — Жыве Беларусь!

Мы святкуем Дзень Волі як свята незалежнай Беларусі насуперак навязванню нам каланіяльных традыцый з усходу, перапісванню памяці і засіллю сімвалаў савецкага мінулага ў грамадскім жыцці. Пра гэта ў сваім віншаванні да Дня Волі кажа Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.

«Сёння 108-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — першай незалежнай беларускай дзяржавы, дзякуючы якой мы і сёння маем уласную дзяржаўнасць.

Беларусы па ўсім свеце мусяць адзначаць яго самастойна, бо святкаваць гэты дзень у сваёй краіне публічна немагчыма праз рэпрэсіі, здзек і забарону нацыянальных сімвалаў, гісторыі, мовы і культуры», — адзначае Баркоўскі.

Ён нагадвае, што ў Беларусі пашыраецца спіс «экстрэмісцкіх» выданняў і фарміраванняў, пад пераслед трапляюць беларускія выдаўцы і гісторыкі, музыкі і дзеячы сцэны, журналісты і праваабаронцы, грамадзяне, якія выступаюць супраць працягу падтрымкі расійскай агрэсіі і рэпрэсій супраць уласнага народа.

«Дзень Волі — гэта прамень надзеі. Ён паказвае, што ў самых немагчымых варунках можна зрабіць цуд і даць магчымасці для ўласнага развіцця нацыі, што доўгі час існавала без уласнай дзяржаўнасці і не ўспрымалася нават асобным народам.

Дзякуючы энтузіязму і веры нашых продкаў, бацькоў-заснавальнікаў БНР, мы і сёння можам карыстацца гэтым правам — мець сваю дзяржаву і "людзьмі звацца". Для нас сёння вельмі істотна не пакідаць гэтую спадчыну, а рухацца далей.

Сёння ў свеце ведаюць пра Беларусь дзякуючы мужнасці, сіле і талентам саміх беларусаў. Мы паказалі свету сваю адданасць уласнаму шляху развіцця ў 2020 годзе і працягваем даводзіць нашу адметнасць нават у эміграцыі — сваімі даследчыкамі і артыстамі, актывістамі і ваярамі, палітыкамі і бізнесоўцамі.

Калі гэта свята немагчыма адзначаць у Беларусі публічна, на сімвалічным узроўні мы ўсе можам яго святкаваць разам. Мы можам памятаць пра гэты дзень, рабіць усё магчымае на індывідуальным узроўні, каб каштоўнасці незалежнасці і свабоды рэалізоўваліся вакол нас саміх і там, дзе мы можам на гэта паўплываць. І гэта могуць быць невялікія крокі, але з вельмі вялікімі наступствамі. Бо менавіта дзякуючы нам — Жыве Беларусь!», — сказаў Баркоўскі.

@revivalbelarus
7❤‍🔥2👍1🔥1💩1
Тарас Бык: дэкаланізацыя — гэта працяглы працэс ачышчэння ад імперскіх практык

Дэкаланізацыя Расіі — гэта адзіны рэалістычны шлях да ўстойлівага міру. Пра гэта казаў Тарас Бык, член праўлення няўрадавай украінскай арганізацыі «Дэкаланізацыя», падчас семінара ў Вільнюсе «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны».

Паводле Быка, ідэя заключаецца ў адмове ад масквацэнтрычнага мыслення — або захаванне імперыі з узмацненнем дыктатуры, або яе хаатычны распад. Эксперт бачыць шырэйшы спектр сцэнарыяў, і ключавы з іх — дэкаланізацыя праз рэфедэралізацыю або кіраваную дэзынтэграцыю і з’яўленне новых дзяржаў.

«Украінскі досвед паказвае, што дэкаланізацыя — гэта працяглы працэс ачышчэння ад імперскіх практык. Пасля 2014 года Украіна праходзіць выразны шлях дэкамунізацыі і дэрусіфікацыі праз аднаўленне мовы і ідэнтычнасці.

Выхад з расійскага каланіяльнага ўплыву з’яўляецца працяглым і нераўнамерным працэсам, які залежыць ад інерцыі палітычных і элітных сістэм.

Напрыклад, Літва, якая знаходзілася больш за 170 гадоў пад расійскім каланіялізмам, здолела хутка інтэгравацца ў ЕС і НАТА. Украіна пасля 320 гадоў каланіялізму з 2014 года пачала актыўную дэкаланізацыю. Беларусь пасля амаль 200 гадоў пад каланіялізмам і здабыцця незалежнасці ў 1991 годзе фактычна вярнулася пад кантроль Расіі ў 1994 годзе. А шлях Башкартастану, які знаходзіцца пад каланіяльным уплывам больш за 450 гадоў, можа быць яшчэ даўжэйшым.

Імперыя трымаецца на страху, фінансавай залежнасці, ідэалогіі і інерцыі, але ўсе яны паступова руйнуюцца. Крах СССР паказвае, што распад імперыі з’яўляецца непазбежным, а дэкаланізацыя — неабходнай умовай незваротных змен.

Міжнародныя інстытуцыі (Еўрапарламент, ПАРЕ, АБСЕ) прызнаюць, што дэкаланізацыя Расіі з’яўляецца перадумовай дэмакратыі і міру.

Дэкаланізацыя Расіі азначае знікненне адной з ключавых геапалітычных пагроз і новыя магчымасці супрацоўніцтва з новымі краінамі, а для народаў і рэгіёнаў Расіі — свабоду і развіццё. Пытанне ў тым, наколькі змены будуць кіраванымі. Бо кіраваная дэкаланізацыя — гэта аптымальны сцэнар для ўстойлівага міру», — сказаў Бык.

@revivalbelarus
👍5🤮1
Адраджэнне pinned «Вітаем у новым Telegram-канале Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні! Гэты канал створаны для журналістак (-ў), даследчыц (-каў) і экспертак (-ў), якім важна сачыць за тым, што адбываецца ў сферах гісторыі, культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, а таксама…»
“Мы можам размаўляць пра будучыню без перакладчыкаў” — беларускія і ўкраінскія эксперты ў Кіеве пачалі працу над супольнай стратэгічнай камунікацыяй. Падзея адбылася ва ўкраінскім Інстытуце нацыянальнай стойкасці і бяспекі. Гэтая ўстанова разам з Прадстаўніцтвам у нацыянальным адраджэнні і Місіяй дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве выступіла суарганізатарам мерапрыемства. У выніку былі распрацаваныя наратывы, якія лягуць у аснову стратэгічнай камунікацыі.

У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 20 экспертаў, сярод іх — Павел Баркоўскі і Ірэна Кацяловіч ад імя Прадстаўніцтва, кіраўніца Місіі беларускіх дэмакратычных сіл у Кіеве Святлана Шаціліна, сацыёлаг і кансультант Офісу Святланы Ціханоўскай Генадзь Коршунаў, галоўная рэдактарка Media IQ Надзея Белахвосцік, спецыялістка ў тэмах дэкаланізацыі і ідэнтычнасці Аліна Герашчанка ды іншыя.

Украінскі бок прадстаўлялі дырэктарка Інстытута нацыянальнай стойкасці і бяспекі Рэна Маруцян, палітычны аналітык Яраслаў Чарнагор, дыпламат і былы амбсадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім, культуралагіня Наталля Крівда, медыяэксперт і дырэктар Інстытута франціра Яўген Глебавіцкі, палітолаг і журналіст Яўген Магда, сацыёлаг Дзмітрый Грамакоў ды іншыя.

Камунікацыя з украінцамі захоўвалася ад пачатку поўнамаштабнай вайны, абодва бакі разумеюць, як важнай будзе супраца Беларусі і Украіны ў будучыні, але відавочна, камунікацыя становіцца ўсё больш канструктыўнай і прадуктыўнай”, — адзначыў прадстаўнік у нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі. Ён дадаў, што стратэгічная сесія ў Кіеве — толькі пачатак шырокай супрацы.
👍3💩1
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запусціла афіцыйны сайт.

Цяпер уся ключавая інфармацыя пра дзейнасць, праекты і ўзнагароды – у адным месцы: https://revivalbelarus.org/

На сайце можна знайсці:
• навіны і ініцыятывы;
• дзейнасць у кірунках мандату Прадстаўніцтва: у культуры, адукацыі і навуцы, гістарычнай памяці, моўнай і інфармацыйнай палітыках;
• стратэгічныя і актуальныя дакументы;
• імёны беларускіх і замежных дзеячаў, узнагароджаных медалямі АПК.

Тут можна быць не толькі чытачом, але і ўдзельнікам культурніцкіх рухаў. Напрыклад, вы можаце:
✔️прапаноўваць кандыдатуры асобаў на ўзнагароджанне;
✔️ далучацца да ініцыятываў;
✔️ дзяліцца ідэямі для праектаў і супрацы.

Таксама нагадваем, што за дзейнасцю Прадстаўніцтва можна сачыць у сацсетках: Instagram, Facebook, LinkedIn, Telegram.

📩 Для супрацы: revival@belaruscabinet.org
📩 Для медыяў: media.revival@belaruscabinet.org
👍4🤮1
📅 Роўна праз тыдзень — 30 красавіка — заканчваецца тэрмін падачы самых папулярных падатковых дэкларацый: PIT-28, PIT-36, PIT-36L, PIT-37, PIT-38 і PIT-39.
І праз іх таксама можна падтрымаць беларускія арганізацыі за мяжой.

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні прапануе базу ініцыятываў у Польшчы, Літве, Эстоніі і Італіі, якім можна пералічыць частку свайго падатку.

Там ёсць культурныя праекты, сацыяльныя і праваабарончыя ініцыятывы, медыя і незалежныя платформы — усе тыя, каму нашыя ўнёскі сапраўды дапамагаюць працягваць сваю працу.

Падаць PIT можна кругласутачна праз:
➡️ Twój e-PIT
➡️ дадатак e-Urząd Skarbowy

Кожны ваш адсотак мае значэнне

https://revivalbelarus.org/wp-content/uploads/2026/03/padatak_arhanizacyi.pdf
👍2
🌍 1 і 2 траўня ў Варшаве пройдзе V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету.

Гэта адкрытая прастора, дзе можна будзе:
▪️ абмеркаваць важныя тэмы, сярод якіх — падыходы па захаванні беларускай ідэнтычнасці насуперак усім акалічнасцям;
▪️ падзяліцца досведам і знайсці адказы на агульныя выклікі;
▪️ пазнаёміцца і ўмацаваць сувязі паміж дыяспарамі.

Падзея будзе ладзіцца як афлайн, так і анлайн.

☘️ Ужо цяпер вы можаце азнаёміцца з праграмай канферэнцыі і зарэгістравацца на яе.

Убачымся на івэнце!
👍3🤮1
Павел Баркоўскі: “У Беларусі квітнее “духоўны Чарнобыль”.

Роўна 40 год таму адбылася адна з найбольш трагічных старонак беларускай гісторыі. Чарнобыльская атамная станцыя ў суседняй Украіне выбухнула і справакавала адну з найгоршых тэхнагенных катастроф чалавецтва. Гэта стала для беларусаў сведчаннем важнасці руплівага стаўлення да развіцця тэхналогій і прыкладам таго, як цынічная палітыка і хлусня дзяржавы можа адбіцца на здароўі і жыццях людзей. Спробы схаваць рэальнасць і паменшыць маштаб катастрофы вялі да неапраўданых чалавечых ахвяр. Іх наступствы мы адчуваем да сёння.

З падобным стаўленнем беларусы сутыкнуліся і ў нядаўняй гісторыі, калі ўлады ігнаравалі маштаб кавіднай эпідэміі, заніжалі колькасць ахвяр і правакавалі новыя заражэнні і смерці.

Гэтыя выпадкі яднае тое, што любая недэмакратычная сістэма застаецца непразрыстай і карумпаванай, калі гаворка заходзіць пра бяспеку людзей. Толькі дзяржава, урад якой фармуецца на аснове грамадзянскага волевыяўлення, насамрэч нясе адказнасць перад выбаршчыкамі за вынікі сваіх рашэнняў.

У Беларусі сёння сфера атамнай энергетыкі таксама застаецца непразрыстай. Пры будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС у Астраўцы не дапускаюць незалежных экспертаў і не ўлічваюць меркаванне грамадства. Гэта можа здавацца далёкім, але мы расплачваемся за гэта анкалагічнымі захворваннямі, павышэннем дзіцячай смяротнасці і іншымі наступствамі.

У Беларусі таксама квітнее “духоўны Чарнобыль”: разбурэнне паняццяў справядлівасці і маралі, што вядзе да знікнення беларускай ідэнтычнасці.

Беларусы маюць права на годнае жыццё і кантроль дзяржавы ў тым, наколькі яна дбае пра грамадскі інтарэс і гатовая несці адказнасць за свае рашэнні!
🔥2
Павел Баркоўскі: «Вызваленне Анджэя Пачобута – гэта адначасова радасць і роспач».

Беларусь – дасюль адна з найгоршых краін паводле індэксу свабоды прэсы. Практычна ўсе беларускія незалежныя медыя не толькі выціснутыя за межы краіны, але і атрымалі ідэнтыфікатар “экстрэмісцкіх матэрыялаў і фармаванняў” на радзіме. Дзясяткі супрацоўнікаў СМІ знаходзяцца за кратамі і прызнаныя палітвязнямі. Гэта тая карціна, якая апісвае цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі.

Вызваленне журналіста “Gazeta Wyborcza” Анджэя Пачобута сёння – гэта асабістая радасць за лёс мужнага чалавека і не зламанага грамадзяніна, але і роспач, што падобныя людзі зноў гвалтам выштурхоўваюцца за межы сваёй краіны. Рэжым Лукашэнкі дасюль – і не беспадстаўна – менавіта ў свабодных медыя бачыць для сябе найвялікшую пагрозу, таму каток рэпрэсій скіраваны перадусім на людзей слова – як журналістаў, так і пісьменнікаў, выдаўцоў і дзеячоў культуры.

Свабода Анджэя Пачобута доўга заставалася марай як для беларусаў, так і для палякаў. Таму вельмі радасна, што дзякуючы каштоўнай дапамозе амерыканскага спецспасланніка Джона Коўла і адміністрацыі ЗША ён знайшоў шлях на свабоду. Але пры гэтым хочацца нагадаць пра лёсы астатніх журналістаў. І разам з віншаваннем Андрэю моцна выгукнуць: “Свабоду Андрэю Аляксандраву!”, “Свабоду Дзянісу Івашыну!”, “Свабоду Ігару Ільяшу!”, “Свабоду Сяргею Сацуку!”, “Свабоду Аляксандру Ігнацюку!”, “Свабоду Паліне Піткевіч!”, “Свабоду Ціне Палынскай!”, “Свабоду КІрылу і Яніне Пазняк!”, а таксама свабоду ўсім журналістам, дзеячам культуры і навукі, якія дасюль незаконна ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі ў Беларусі.

Дзякуючы вольным медыя Беларусь захоўвае свой інфармацыйны суверэнітэт і дае моцны рэсурс супраціву беларускаму грамадству.
👍6🤔1
🌍 Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні стала суарганізатарам V Канферэнцыі беларусаў свету ў Варшаве.
Сёлета ў імпрэзе ўзяло ўдзел каля 150 чалавек.

Падчас івэнту Прадстаўніцтва:

✔️ уручыла медалі «За плённую працу на карысць Беларусі» шведскай юрыстцы Сесіліі Экман, заснавальніку праекта Беларускай школы ў Варшаве Аляксандру Лозку, старшыні асацыяцыі RAZAM Berlin Марыі Рудзь; а таксама падзякі прадстаўнікам дыяспар у розных краінах;

✔️ дапамагло ў арганізацыі працы некалькіх рабочых груп, дзе абмяркоўваліся шляхі падтрымкі беларусаў замежжа. Асноўная ўвага была скіраваная на захаванне і развіццё нацыянальнай ідэнтычнасці насуперак асіміляцыі, паляпшэнне рэпутацыі беларусаў за мяжой і агульнанацыянальныя дыяспарныя ініцыятывы. Вынікі брэйнсторма сталі каштоўнай крыніцай ідэй для абнаўлення дзейнасці і пошуку новых кірункаў;

✔️ удзельнічала ў працы праграмнага камітэта: дапамагала з падборкай спікераў, мадэратараў і тэм для панэльных дыскусій.

"Канферэнцыя стала добрай пляцоўкай, дзе можна было абмяняцца карысным досведам, натхніцца дасягненнямі розных дыяспар, завязаць новыя кантакты, абмеркаваць уласныя праекты і напрацаваць ідэі на будучыню. Гэты івэнт быў перадусім для беларусаў замежжа — каб яны лепш каардынаваліся, падтрымлівалі ініцыятывы, якія ўмацоўваюць нашу ідэнтычнасць і бачнасць у свеце, і разам вырашалі штодзённыя праблемы: ад пратэрмінаваных пашпартоў да падачы дакументаў на адукацыю ці атрымання правоў кіроўцы. Усё гэта і робіць нас супольнасцю і глабальнай сеткай беларусаў свету", — падкрэсліў Павел Баркоўскі.

З вынікамі канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
❤‍🔥2🤮1🤨1