Калі ні слова праўды
Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 55-годдзем.
"Ваша шчырае служэнне Праваслаўнай Царкве, роднай зямлі (ад Берасця да Уладзівастоку) і беларускаму народу (той яго частцы, якая падтрымлівае рэжым) дапамагае знаходзіць рашэнні самых складаных сацыяльных задач (якія менавіта сацыяльныя задачы атрымалася вырашыць?), садзейнічае выхаванню падрастаючага пакалення, спрыяе захаванню гістарычнай памяці (як то забарона гістарычнага гімну). Мудрае пастырскае слова заўсёды настаўляе вернікаў выбудоўваць сваё жыццё ў адпаведнасці з высокімі хрысціянскімі ідэаламі (маўчаць або сыходзіць з БПЦ), благаслаўляе на стваральную працу, падтрымлівае міжрэлігійны і міжканфесійны дыялог (асабліва спрыяе дыялогу няспынны ціск на грэка-каталікоў)”.

З нагоды “17 верасня”
Гэтым людзям пляваць на правы беларусаў у міжваеннай Польшчы, бо яны самыя з задавальненнем кідаюць беларусаў за краты, катуюць іх і забіваюць, пазбаўляюць усіх магчымых правоў.
Гэтым людзям пляваць на паланізацыю ў міжваеннай Польшчы, бо яны самыя ў разы лепш знішчаюць усё беларускае, толькі ўжо на карысць расейскага.
Гэтым людзям пляваць на яднанне, бо яны ігнаруюць сотні тысяч людзей, якія падпалі пад рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі ў 1939 - 1941 гадах, уключаючы беларускіх нацыянальных дзеячаў.
Гэтым людзям пляваць на вяртанне страчаных БНР ці БССР тэрыторыяў, бо яны абсалютна ігнаруюць смаленскае пытанне.
Гэтым людзям пляваць на Беларусь, бо ў іх галовах адна Расея і жаданне шкодзіць палякам і іншым суседзям замест таго, каб развіваць з імі стасункі і развівацца самім.

На днях незаўважна мінуў год з даты забойства іранскай дзяўчыны Махсы Аміні, чыя смерць выклікала вельмі моцныя пратэсты. Нам абяцалі, што вось гэтыя забурэнні, як раней нам абяцалі ў М’янме ці Узбекістане, скінуць крывавы рэжым ў Іране і пакажуць беларусам, як трэба, а як не трэба пратэставаць. Але, сюрпрыз-сюрпрыз, рэжымы стаяць і ў Іране, і ў М’янме, і ў Узбекістане, і не прасунуліся яны бліжэй да дэмакратыі за беларусаў, хоць у тым жы Іране палкоўнікаў гасілі пачкамі.
Так што, відаць не ў нацыях і не ў метадах праблема, калі б’ешыся з цэльнай і нерасколатай дыктатурай. У Сірыі вунь грамадзянская вайна 12 гадоў, а нічога - Басад як сядзеў, так і сядзіць.
Адзіны адносна паспяховы пратэст за апошнія гады ў аўтарытарнай краіне - гэта пратэст у Казахстане ў 2022 годзе. І тое, не таму, што там палову Алма-Аты спалілі, а таму, што дзейны прэзідэнт на гэтай хвалі вырашыў канчаткова скінуць папярэдняга.

“Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос роўнай шырыні: верхняй і ніжняй белага, а сярэдняй — чырвонага колеру, Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2”.
“Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца старажытны беларускі герб «Пагоня», які ўяўляе сабой выяву размешчанага на чырвоным фоне конніка белага колеру, скіраванага ў левы бок, з узнятым мячом і шчытом з крыжам”.
Законы Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўным сцягу і дзяржаўным гербе ад 19 верасня 1991 года.

18 верасня ў Афінах пачалася братэрская Сінакса ерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы - CHOCE (Conventus Hierarcharum Catholicorum Europae). У сустрэчы ўдзельнічаюць больш як 60 ерархаў ды іх супрацоўнікаў з каталіцкіх Цэркваў візантыйскай, армянскай, мараніцкай, сірыйскай і малабарскай традыцыі ў Еўропе. Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву (БГКЦ) прадстаўляюць архімандрыт Сяргей (Гаек) MIC і ераманах Лявонцій (Тумоўскі) MSU.
Нагадаем, што ад сёлета БГКЦ - гэта Апостальская адміністратура, а апостальскі адміністратар - дэ-факта біскупская пасада. БПЦ на чале з Веніямінам актыўна супраціўляецца абранню біскупа ў БГКЦ. Але на сустрэчу еўрапейскіх ерархаў паехалі менавіта тыя прадстаўнікі, якія гіпатэтычна і маглі б стаць біскупамі, бо належаць менавіта да цэлібатнага духавенства.

Вагнэраўцы ў Беларусі амаль тры месяцы і памежных пераходаў на беларуска-еўрапейскай мяжы ўжо зачынілі тры штукі. Карацей, ідэя размясціць у сябе арду Прыгожына выявілася вялікім стратэгічным рашэннем з улікам усіх магчымых наступстваў. Сарказм . Але тут усё стабільна.
Telegram
Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
Асаблівасць сучасных уладаў Беларусі і Расеі ў тым, што яны абсалютна не пралічваюць свае крокі адносна магчымых наступстваў. І пры гэтым няздольныя да навучання. Цяжка сказаць, гэта ўжо ўзроставае, або проста недахоп адукацыі ці крытычнага мыслення, або…
Ну вось, расейскія “міратворцы” ў каардынацыі з азербайджанскім рэжымам змусілі армянскія войскі і добраахвотнікаў у Нагорным Карабаху скласці зброю і капітуляваць. Неўзабаве варта, відаць, чакаць скасавання непрызнанай рэспублікі і масавае перасяленне армянаў на тэрыторыю ўласна Арменіі.
Для рэжыму ў Маскве рэжым у Баку больш зразумелы і блізкі, чым які-ніякі, але ўсё ж дэмакратычны Ерэван, які да таго ж прыйшоў да ўлады праз вуліцу. Такое ў Крамлі не даруюць і не забываюць. А Аліеў-малодшы цяпер можа закрыць гештальт Аліева-старэйшага.
У цэлым у бягучых умовах будучыні ў НКР, гісторыя якой нашмат больш складаная за Крым, Данбас ці Прыднястроўе, не праглядалася. Армянскі Карабах, які налічваў тысячы гадоў, падыходзіць да сканчэння і перадыслакуецца ў Рэспубліку Арменія.
А вось нашто ў такім выглядзе Арменіі Расея - застаецца вялікім пытаннем. Толькі апора на заходнія краіны і інтэграцыя з імі з адначасовай мадэрнізацыяй войска паводле стандартаў НАТО можа гарантаваць далейшую незалежнасць Ерэвану і армянскай нацыі.

Forwarded from Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Как режим Лукашенко ограничивает религиозное сообщество через «экстремистские» списки — мониторинг
Собрали воедино разные случаи преследований религиозного сообщества через обвинения в экстремизме и делимся с читателями.
В мониторинге представлены случаи, охватывающие разные конфессии Беларуси: римо- и греко-католиков, протестантов и православных.

Забараніць, прымусіць, не пушчаць - галоўныя ідэі збанкрутаванага рэжыму, якімі ён спрабуе вырашыць любыя праблемы. Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя.
Спыніць рэпрэсіі і распусціць канцлагеры яны не хочуць.
Стварыць прывабныя ўмовы для інвестараў і развіцця эканомікі баяцца.
Павысіць узровень бяспекі і сацыяльнага дабрабыту не могуць.
Адзінае, што яны могуць, гэта заганяць грамадства з ХХІ стагоддзя ў лепшым выпадку на 100 гадоў назад. Калгас, рабства і бяспраўе - вось іхны ідэал для падначаленых, а дакладней для іхных прыгонных, як прэзідэнтамнароджаны ўспрымае “народзец”.
Для сябе яны такога жыцця не хочуць. Для сябе яны будуюць надцатую рэзідэнцыю, грошы на якую забіраюць у тых, хто не паспеў, не змог ці не захацеў уцячы.

YouTube
Новая резиденция лукашенко: Душ впечатлений!
Новая резиденция лукашенко! - Душ впечатлений!
Расследование BELPOL посвящено новой совершенно секретной резиденции диктатора лукашенко.
Нами получены сотни документов: детальные планы, дизайн-концепции, контракты, договоры о поставках и конечно же сметы…

Для разумення прыярытэтаў
Учора на нараду па адукацыі Лукашэнка сабраў “более полусотни человек”. Сёння на нарадзе па жывёлагадоўлі - “около трех сотен участников”.
Хаця што там, што там гэта проста масоўка. Праўда, некаторым, асабліва набліжаным, можна нават адкрываць рот і падтакваць.

У гэты дзень год таму мы зрабілі вялікую памылку адносна каштоўнасці чалавечага жыцця ў Расеі. Хоць як паказала практыка, Крэмль усё ж ухіляецца ад таго, каб вяртацца зноў да мабілізацыі. Відаць, усё ж не ўсё так добра было з ёй, апроч масавых уцёкаў людзей у Грузію і Казахстан
Telegram
Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
Калі спрацуе мабілізацыя?
У Расеі ўжо два дні ідзе мабілізацыя – забраць плануюць ад 300 тыс. да 1 млн. Пры гэтым незадаволенасць, не сказаць, каб вялікая. Даволі нешматлікія пратэсты на вуліцах, большыя чэргі на межах. Сваркі каля ваенкаматаў ёсць, але…

Forwarded from Грэка-католікі Беларусі (Грэка-католікі Беларусі)
23 верасня 1942 г. а. Фабіян Абрантовіч быў прызнаны вінаватым у змаганні з рэвалюцыйным рухам і нелегальным пераходзе мяжы і быў асуджаны да 10 гадоў лагераў.
Да 1938 г. а. Фабіян узначальваў каталіцкую місію ўсходняга абраду ў Маньчжурыі і Кітаі (1929—1938). У 1938 г. удзельнічаў у пасяджэннях Генеральнай капітулы ордэна марыянаў у Рыме, пасля чаго паехаў у Навагрудак — наведаць родных, менавіта тут яго сустрэла вайна, а разам з ёй і савецкая ўлада.
Неўзабаве айцец адпраўляецца ў Львоў для сустрэчы з мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім, адкуль ён збіраўся эміграваць на Захад. Усё было вырашанае загадзя: праваднікі былі надзейнымі людзьмі, месца пераходу — невялікая рэчка - была ўжо не раз правераная мясцовымі бежанцамі. Але а. Фабіян захварэў і вырашыў ехаць цягніком. Неўзабаве ён быў схоплены нямецкім патрулём, які адразу перадаў яго ў рукі савецкай улады, якая неадкладна адправіла яго ў турму.
Інтэлігентны пажылы святар з барадой здаваўся лёгкай здабычай, яму інкрымінавалі шпіянаж. Аднак адзінае абвінавачванне, якое ён прызнаваў: барацьба з атэізмам. Захаваліся сведчанні людзей, якія бачылі яго пакуты ў турме, сярод якіх, напрыклад, можна згадаць такое: «Мансеньёр Фабіян Абрантовіч амаль увесь час быў без прытомнасці пасля жудасных збіццяў падчас допытаў, а калі прыходзіў у сябе, то ўвесь час праводзіў у малітве».
Бутырская турма праглынула ў сваёй жахлівай пашчы а. Фабіяна Абрантовіча 2 студзеня 1946 г. У 2003 г. пачаты працэс яго беатыфікацыі.

Не, гэта не рэальны партрэт Езуса
Шмат хто ў медыях ці сацсетках мог бачыць гэты партрэт са сцвярджэннем, што менавіта так і выглядаў Езус Хрыстус. А не тое, як Яго паказваюць на абразах, асабліва 19-20 стагоддзяў.
Але насамрэч гэта не зусім так. Ці нават зусім не так.
Па-першае, гэта не партрэт Езуса, а сярэднестатыстычны партрэт семіта таго ж часу. Прычым сярэднестатыстычны партрэт на падставе ўсяго трох чарапоў, якія знайшлі ізраільскія археолагі і якія адносяцца да таго ж перыяду, калі жыў Хрыстус. Ці рэальна на падставе трох чарапоў рандомных беларусаў паказаць, як выглядалі, напрыклад, Янка Купала ці Якуб Колас? Наўрадці. Так і ў выпадку з Хрыстом.
Па-другое, рэканструкцыя твараў на падставе чарапоў вельмі ўмоўна перадае форму валасоў, адценне скуры і колер вачэй. Усё гэта зноў-такі даводзіццца выводзіць сярэднястатыстычна. Але і рэканструкцыя астатніх рысаў не дае 100% дакладнасці. Вось, напрыклад, рэальнае фота зніклай дзяўчыны і рэканструкцыя яе чэрапу, якую праводзіў той самы Рычард Ніў, які рэканструяваў і твар Езуса. Падабенства ёсць, але не дакладнае, у тым ліку ў форме падбародку.
Па-трэцяе, рэканструкцыя Ніва карысная хіба толькі ў тым выпадку, калі лічыць Хрыста чыстакроўным габрэем. Але нават у юдэйскіх антыхрысціянскіх крыніцах можна сустрэць намёкі, што Ён быў сынам рымскага легіянера. Хрысціяне ж увогуле лічаць Яго чалавекам, а значыць, і семітам, толькі па маці. А гэта таксама магло даць адбітак на вонкавы выгляд твару Хрыста.
Мы не ведаем, як выглядаў твар рэальнага Езуса. Але мы можам сказаць, што так Ён не выглядаў.

Сёння год, як забралі Чырвоны касцёл.
“Запрашаем усіх, хто неабыякавы да лёсу касцёла Святога Сымона і Святой Алены далучыцца да шчырай малітвы перапрашэння Госпада нашага Езуса Хрыста за знявагі Яго і Яго дома. Пробашч ксёндз канонік Уладзіслаў заахвочвае 26 верасня ахвяраваць свае малітвы і пост на вадзе і хлебе, або як хто можа, у інтэнцыі вяртання нашага касцёла вернікам”, - паведамляе сайт парафіі.

Ці згадае Catholic.by сёння, што год таму зачынілі Чырвоны касцёл?
Anonymous Poll
12%
Так
68%
Не
20%
Які такі касцёл?
Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
Ці згадае Catholic.by сёння, што год таму зачынілі Чырвоны касцёл?
Не, гэтая нагода прайшла міма парталу Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Проста згадаць, што ёсць такая праблема, напісаць, якія дзеянні робяцца, думаем, усё ж можна было. Але было вырашана не заўважаць гэтага пытання.
Нагорна-Карабахская Рэспубліка афіцыйна спыняе сваё існаванне з 1 студзеня 2024 года. Але фактычна яе не будзе значна раней. З рэгіёну ўжо выехалі 65 тысячаў армянаў са 120 тысячаў, якія там жылі, то бок у яшчэ не/ужо былой НКР неўзабаве проста не застанецца людзей. А кіраўнікоў самаабвешчанай рэспублікі актыўна затрымліваюць азербайджанскія ўлады.
Шматтысячагадовай гісторыі армянскага і хрысціянскага Карабаху, якая пачалася задоўга да прыходу туды цюркскіх продкаў азербайджанцаў і ісламу, надыходзіць канец. Канец выкліканы нарэзанымі сталінскім СССР межамі і перыядычнымі пагромамі з двух бакоў.
Тым не менш, гэта дае спадзеў і магчымасці Арменіі скінуць з сябе карабахскі цяжар, што дадаткова прывязваў яе да Расеі, і ўзмацніць еўраатлантычную інтэграцыю з краінамі Захаду. І магчыма, наладзіць стасункі з суседнімі Турцыяй і Азербайджанам, хоць апошні ўжо аблізваецца, паглядаючы на Зангезурскі калідор, што знаходзіцца на прызнанай тэрыторыі Арменіі. Але Зангезур - не Карабах, і за вайсковую аперацыю ў ім можна атрымаць і санкцыі ад Захаду.
А для іншых краінаў былога СССР - Малдовы, Грузіі і Украіны - гэта стварае прэцэдэнт па скасаванні вайсковым шляхам непрызнаных рэспублік і/ці акупаваных Крамлём тэрыторыяў ужо на сваёй тэрыторыі.

Пратэстанцкая царква “Новае жыццё” ў Менску неўзабаве будзе ліквідаваная. Такую “просьбу” да суду склалі ў Менгарвыканкаме. Вернікі, маўляў, праводзяць экстрэмісцкую дзейнасць - чытай, жывуць паводле сумлення і Бібліі, а не заплюшчваюць вочы і не схіляюць спіны.
У царквы яшчэ 2,5 гады таму забралі ейны будынак, год таму ёй забаранілі маліцца на вуліцы. А сёлета агулам абрынулі цэлую хвалю пераследу: за некалькі месяцаў знеслі забраную святыню, заблакавалі і прызналі экстрэмісцкімі сайт і сацсеткі, арыштавалі пастараў, адкапалі фінансавыя прэтэнзіі камунальнікаў і іншае.
Будаўнічыя службы, суды ў Менску і Маладзечне, ЖРЭА, падатковая інспецыя, міліцыя, прапаганда, Менгарвыканкам не знайшлі сабе іншага занятку, апроч як разам накінуцца на адну царкву. Столькі грошай і людской працы скіраваныя толькі на тое, каб адпомсціць тым, хто не засунуў язык у адно месца.
На гэтым тле яшчэ больш бярэ іспанскі сорам за ананімных спецыялістаў, якія на поўным сур’ёзе на днях заяўлялі, што Чырвоны касцёл застаецца зачыненым, бо каталікі не хочуць ісці на саступкі “Менскай спадчыны” ў пытанні рэканструкцыі - “ніводны з бакоў да яго не гатовы”.
Слухаць гадка.