Forwarded from Белсат
🔺«Калі вам так падабаецца называць мяне шпіёнам Ватыкану і Варшавы, то прашу запісаць у пратаколе, што я – шпіён Божы»
Нядаўна каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча арыштавалі ды звінавацілі ў «Здрадзе дзяржаве». Гэты выпадак – не адзіны: 10 гадоў таму з такім самым абвінавачваннем сутыкнуўся і ксёндз Уладзіслаў Лазар.
Што вядома пра святароў і іхныя справы, чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN

Белсат
«Прашу запісаць у пратаколе: я – шпіён Божы». Як ксяндзоў вінавацяць у здрадзе дзяржаве
У Беларусі затрыманы каталіцкі святар Генрых Акалатовіч. Паводле неафіцыйных звестак, яму ставяць у віны здраду дзяржаве
Кіберпартызаны заявілі, што знайшлі ва ўзламаных базах МУС звесткі пра савецкія рэпрэсіі. Заяўляецца пра мільён запісаў з 1917 па 1990-я гады.
“Там каля мільёна запісаў. Праўда, у базе ня толькі рэпрэсаваныя, там усе асуджаныя. Нам вельмі важна вылучыць з гэтай базы менавіта рэпрэсаваных”.
База пакуль неапублікаваная, таму цяжка сказаць, якія канкрэтна звесткі ў ёй утрымліваюцца, у тым ліку адносна рэпрэсіяў. Асабліва з улікам таго, што там знаходзяцца ўсе асуджаныя, якія, мяркуючы па ўсім, маглі і не быць/не былі рэпрэсаванымі.
Тым не менш, для ўсведамлення маштабу ў любым разе варта разумець, што ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў - гэта не толькі расстраляныя. Рэпрэсіі ахоплівалі значна большыя групы.
Гэта людзі асуджаныя на розныя тэрміны паводле палітычных матываў.
Гэта людзі, дэпартаваныя з Заходняй Беларусі пасля 1939 года.
Гэта ахвяры пазасудовых расправаў у 1917-1920-я гады і ў 1940-я.
Гэта сем’і ворагаў народу.
Гэта людзі, у якіх была канфіскаваная маёмасць.
Ну і вядома асобы, якія сутыкаліся з адміністратыўным пераследам.
У рэшце рэшт, гэта сяляне, якія былі сілком загнаныя ў калгасы і пазбаўленыя да 1960-я гадоў элементарных правоў перасоўвання.
Дый смяротныя ахвяры ўсё ж большыя, чым агульная колькасць расстраляных. Хаця б таму, што шмат асобаў сасланых у лагеры ГУЛАГу там засталіся навечна. А сярод тых, хто быў сасланы з Беларусі яшчэ напачатку 1930-х, былі тыя, каго рэпрэсіі напаткалі паўторна ўжо за межамі БССР у 1937-1938 гады і скончыліся расстрэламі.
Так што, маштаб рэпрэсіяў за савецкім часам яшчэ патрабуе свайго ўсведамлення грамадствам. Не кажучы ўжо пра агульную атмасферу страху і тыя міліцэйскія практыкі, ад якіх беларускае грамадства не можа адысці і ў 2023 годзе.

“Кангрэсмэн Крыс Сміт напіша да Папы Рымскага ў справе беларускіх палітычных зняволеных. Аўтар Акту пра дэмакратыю ў Беларусі, абяцаў напісаць ліст да Папы Рымскага, каб той звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі ў справе вызвалення каля 100 самых хворых, слабых, беларускіх палітвязняў, без усялякіх перадумоваў. Гэта заява прагучала толькі што ў Кангрэсе ЗША падчас слуханняў з удзелам Святланы Ціханоўскай”, - паведаміў учора журналіст Сяргея Пеляса.
Ці знойдзе Папа час хаця б на сотню хворых палітвязняў, якіх наўпрост забіваюць у беларускіх турмах, паміж кліматычнымі справамі і сняданкамі з трансгендарамі, застаецца толькі здагадвацца. Пакуль нават на словах яму было не да іх.

А мы, здаецца, ведаем, якія трэкі будуць круціць для Бондаравай і ко ў пекле😇
Telegram
Белсат
🔥«Мужыцкую праўду» Каліноўскага можна будзе паслухаць як аўдыякнігу!
Выдавецтва Litaralna агучыла першую беларускую газету галасамі нашых вядомых землякоў. Артыкулы таго часу прачытаюць Лявон Вольскі, Мікіта Мелказёраў, Дзяніс Дудзінскі, Аляксандр Памідораў…

Адзін з самых ранніх крытыкаў хрысціянства рымскі філосаф Цэльс, які жыў у другой палове ІІ стагоддзя, сярод іншага вінаваціў хрысціянаў у тым, што яны нібыта неслі пагрозу дзяржаве і не слухаліся імператара. У цэлым ягоная рыторыка вельмі падобная на тое, што кажуць сённяшнія апалагеты дыктатуры з Беларусі ды Расеі. Напрыклад:
“Трэба абараняць цэзара ўсёй сілай, дзяліць з ім справядліва працу, ваяваць за яго, удзельнічаць у яго паходах, калі гэта патрабуецца, і разам з ім камандаваць войскам”.
“І калі табе загадаюць клясціся імем цэзара сярод людзей, дык і гэта не страшна. Яму даручанае тое, што на зямлі, і ўсё, што ты атрымліваеш у жыцці, ты атрымліваеш ад яго”.
І па класіцы: звароты дабеглых хрысціянаў пра бясплённасць іх намаганняў і іх веры, што іх Бог за не заступаецца, калі “цябе, адданага яму, як дурань, закоўваюць, адводзяць і вешаюць”. Так што, ідзі - пакланіся паганскім багам і цэзару і не майся дурнёй.
Адзін быў толькі нюанс, якога Цэльс ужо не ўбачыў: Рым усё ж стаў хрысціянскім, як бы ні вешалі хрысціянаў і як бы ні насміхаліся з іх.
“Трэба абараняць цэзара ўсёй сілай, дзяліць з ім справядліва працу, ваяваць за яго, удзельнічаць у яго паходах, калі гэта патрабуецца, і разам з ім камандаваць войскам”.
“І калі табе загадаюць клясціся імем цэзара сярод людзей, дык і гэта не страшна. Яму даручанае тое, што на зямлі, і ўсё, што ты атрымліваеш у жыцці, ты атрымліваеш ад яго”.
І па класіцы: звароты да
Адзін быў толькі нюанс, якога Цэльс ужо не ўбачыў: Рым усё ж стаў хрысціянскім, як бы ні вешалі хрысціянаў і як бы ні насміхаліся з іх.
На акупаваных тэрыторыях Украіны, прынамсі ў частцы Запарожскай вобласці, забаранілі Украінскую Грэка-Каталіцкую Царкву. Пра гэта ўчора паведамілі ў УГКЦ, хоць самое рашэнне датаваннае яшчэ 26 снежня 2022 года. Як заяўляецца, адпаведны дакумент быў змешчаны на сайце акупацыйнай адміністрацыі. Самога рашэння мы там не знайшлі, але дата стварэння файла (27 снежня 2022 года), яго нумар і назва ў параўнанні з іншымі дакументамі там, намякаюць на праўдзівасць гэтай інфармацыі.
У віну УГКЦ ставіцца ўдзел парафіянаў у антырасейскіх мітынгах, праца яе кіраўніцтва “у інтарэсах замежных спецслужбаў”. Ёсць там і нібыта захоўванне зброі ў цэрквах, “экстрэмізм”, “парушэнне тэрытарыяльнай цэласці РФ” і нават “неанацызм”. Усё па старых савецкіх лякалах і метадычках з папраўкай на сучасныя трэнды.
Адначасова з УГКЦ забараняецца дзейнасць дабрачыннай арганізацыі “Карытас”. Прычыны гэтага не тлумачацца, але, відаць, для таго, каб дабрачыннасць была ідэалагічна выверанай і правільнай. Каб ні ў каго не ўзнікала сумневаў, адкуль можа прыходзіць гуманітарка.
Таксама пад забаронай апынулася братэрская мужчынская каталіцкая арганізацыя “Рыцары Калумба”, якая таксама актыўна займаецца дабрачыннасцю, бо нібыта “звязаная са спеслужбамі ЗША і Ватыкану”. Цікава б было паглядзець, што з сябе ўяўляюць спецслужбы Ватыкану. Нагадвае нечым дывізіі Папы Рымскага.
І на гэтым тле РПЦ з сур’ёзным тварам будзе заступацца за УПЦ ва Украіне. Забароны цэлых канфесіяў, плыняў ды рухаў (Сведкі Іеговы, “Новае пакаленне”, Хізб-ут-Тахрыр, вісарыёнаўцы і іншыя) у РФ яны не заўважылі. Не заўважаць яны і пераследу грэка-каталікоў у акупаваных рэгіёнах Украіны, адначасова расчляняючы саму УПЦ. Але біць у набаты і крычаць пра парушэнні правоў вернікаў ва Украіне гэта ім не перашкаджае. Хоць ва ўласным воку ўжо даўно не толькі бервяно, а цэлая Белавежская пушча (дарэчы, з 32-й гадавінай!). Вядома, да сітуацыі з УПЦ ва Украіне ёсць пытанні, але не такім крывадушнікам як кіраўніцту РПЦ пра гэта казаць.
Тым больш, што забарона УГКЦ на акупаваных тэрыторыях - гэта не эксцэс выканаўцы, а афіцыйная палітыка РПЦ. Бо, як заявіў патрыярх Кірыл у апублікаваным 6 снежня лісце з нагоды чытанняў у Менску імя ліквідатара уніятцва Іосіфа (Сямашкі), той “является ярким примером того, как один человек, обладающий большой силой духа, принципиальностью и честностью, целеустремленностью и твердостью веры (2 Кор. 1:24), может возвратить к Истине сотни тысяч людей и оказать влияние на судьбу целого народа”.
“Плоды трудов Высокопреосвященнейшего Иосифа имеют особую значимость для нашей Церкви и сегодня. Упразднение Брестской унии в 1839 году завершило долгий путь восстановления единства Русской Православной Церкви и способствовало преодолению губительного конфессионального разделения народа. Это событие вернуло белорусов к их духовным истокам”, - адзначыў Кірыл.
Цяпер вось такія сямашкі ажыццяўляюць яго “труды” і “сілу духа” ў акупаваных рэгіёнах Украіны.

Українська Греко-Католицька Церква
Окупаційна влада рф заборонила діяльність УГКЦ на окупованій частині Запорізької області (документ)
Російська окупаційна влада видала «розпорядження» про заборону на окупованій території Запорізької області діяльності Української Греко-Католицької Церкви, а також організацій «Лицарі Колумба» і «Карітас», які займаються соціальним служінням. «Розпорядження»…
Усё, што вы хацелі ведаць пра народную любоў з-пад палкі да чырвона-зялёнай сімволікі. Праз тры гады імклівага ператварэння Беларусі ў таталітарную дзяржаву, няглядзячы на рэпрэсіі, у адным толькі Менску за няпоўны год завялі 18 крымінальных справаў за «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Не прызнаюць беларусы іх сваімі, як бы іх ні ўбівалі.
Камуністычная партыя Беларусі цяпер будзе "защищать каноническое православие”. Цікава, што значыць кананічнае праваслаўе з пункту гледжання марксізму-ленінізму? І дзе прапісаныя тыя каноны? Можа, у “Капітале”?
Беларускія начальнікі з вялікай дарогі любяць увесь час хваліцца сваімі нібы аграмаднымі, жалезнымі і ўсепагоднымі тэстыкуламі ў параўнанні з кіраўнікамі заходніх краінаў. Пры гэтым такая шараговая для тых самых заходніх краінаў падзея як выбары вялікатэстыкулавых пужае не горш за песні сясцёр Грудзевых.
Выбары 2020 года нанеслі ім такую траўму, што і праз тры гады даводзіцца перыядычна нюхаць нашатыр (а падобна, што і не толькі яго). У выніку і так дэкаратыўныя выбары 2022 і 2023 гадоў былі папросту скасаваныя і перанесеныя на 2024-ы. І нават зачысціўшы ўсё і ўсіх, тэстыкулы працягваюць сціскацца ад іх найменшай згадкі.
Участкі за мяжой? Скасаваць! Партыі? Распусціць! Месцы для збораў подпісаў? Прыбраць! Чальцоў камісіяў? Схаваць! Гардзіны на кабінках? Зняць!
І пры ўсім пры гэтым - закатаным-перазакатаным асфальце - чыноўнікі расказваюць:
"Каждый имеет право отдать свой голос за того или иного кандидата. Но важно напомнить людям, что выборы не должны превратиться в беспорядки, хаос и экстремизм. События, происходящие вокруг нашей страны, показывают, как хрупок мир и как важно сохранять единство, согласие в обществе”.
Але не крохкасць свету і міру паказвае гэтая сітуацыя. А ўсяго толькі крохкасць гліняных ног калгаснага калоса.

У Расеі пуцінскі чыноўнік заявіў пра “сур’ёзную пагрозу” ад таго, што моладзь вучыць эльфійскую мову і ў перапісе пазначае сябе эльфамі. У цэлым зразумелая рэакцыя для прадстаўніка краіны, якую перыядычна параўноваюць з Мордарам.
Чарговы дакумент і заява часоў Папы Францішка ў стылі “вы не разумееце, гэта іншае”. Дыкастэрыя веравучэння апублікавала дэкларацыю “Fiducia supplicans”, якую зацвердзіў Папа. Дакумент дае магчымасць благаслаўляць пары аднаго полу, без правядзення абраду альбо імітацыі шлюбу. Вучэнне аб сужэнстве не мяняецца, благаслаўленне не азначае адабрэння саюза, піша Ватыканскае радыё.
Вось шчыра не разумеем, што гэта тады за дабраславенні такія? Калі вучэнне аб сужэнстве не мяняецца, то значыць і сексуальныя стасункі лічацца прымальнымі толькі ў шлюбе. Але тады што змогуць дабраславяць святары? На што будуць дабраславяцца гэтыя пары? Проста на супольнае жыццё ў адным памяшканні? Ці на нешта большае, шо ўсё ж супярэчыць вучэнню аб сужэнстве? А калі благаслаўленне не азначае адабрэння саюза, то ці павінен святар сказаць, што не ўхваляе гэты саюз?
А можна тады бласлаўляць і іншыя пары? Ну, напрыклад, якія-небудзь палігамныя сем’і? Ці можа сямейных здраднікаў і іх палюбоўнікаў/палюбоўніц? Можа, і іх будзем благаслаўляць, калі ім так хочацца, абы вэлюм не апраналі? Дзе мяжа таго, што можна благаслаўляць, не змяняючы вучэння аб сужэнстве?
Сарамлівае, але мэтанакіраванае скажэнне вучэння. І цяжка паверыць, што тыя, хто яго распрацоўваў, прымаў і апраўдвае, гэтага не разумеюць.

У сацсетках перыядычна ўзнікае пытанне: наколькі прымальна, што расейцы назву “Беларусь” пішуць і вымаўляюць як “Белоруссия”. Наш падыход да гэтага просты: пакуль у Беларусі ёсць дзяржаўная расейская мова, то хай і яны пішуць так, як гэта напісана па-расейску ў беларускіх афіцыйных дакументах - “Беларусь”. Калі ж расейская мова перастане быць дзяржаўнай у Беларусі, то хай ужо пішуць і кажуць як хочуць. Нам, вядома, другі варыянт бліжэйшы.
Forwarded from ‡ Р У Х ‡
Да гадавіны забойства аднаго з бацькоў нацыі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ну вось, прапаганда расейскага свету і антызаходніцтва ў дзеянні. У Смаргоні, абкалоўшыся Бондаравай і Салаўёвым, неадэкват напаў на касцёл, пабіў машыны святароў, скульптуру Марыі, пашкодзіў фігуру арханёла Міхала.
Як піша дзяржаўнае выданне: “мужчина неоднократно повторял, что католическая церковь должна отсюда «убираться», и что ей здесь не место”.

Сатанізм на маршы.
Азаронак напісаў лістдзеду Марозу Сталіну:
“Здравствуй, Иосиф Виссарионович. Прости, что на ты. В моем сознании ты Царь, Император, Владыка полумира. А к Царям, Князьям на нашей земле издревле обращались на «ты»”.
Гэты спірытычны сеанс выклікання духа Сталіна, як і далейшы тэкст малебну яму, выклікаюць выразныя асацыяцыі з біблійнымі тэкстамі. З тэкстамі, дзе гаворыцца пра д'ябла. Як напрыклад:
“Цяпер адбываецца суд над гэтым светам; цяпер князь гэтага свету будзе выкінуты вон” (Яна 12:31).
“Ужо нядоўга Мне размаўляць з вамі, бо надыходзіць валадар гэтага свету. Ён нічога не мае ўва Мне” (Яна 14:30).
“І вы былі мёртвымі з-за праступкаў і грахоў вашых, у якіх вы калісьці жылі згодна са звычаямі гэтага свету, па волі князя, які ўладарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непаслухмянасці” (Эф. 2:1-2).
Азаронак напісаў ліст

Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
Сатанізм на маршы. Азаронак напісаў ліст дзеду Марозу Сталіну: “Здравствуй, Иосиф Виссарионович. Прости, что на ты. В моем сознании ты Царь, Император, Владыка полумира. А к Царям, Князьям на нашей земле издревле обращались на «ты»”. Гэты спірытычны сеанс…
Ну і нагадаем, што каталікі могуць ушаноўваць толькі аднаго Караля, Цара і Імператара, Які не ад гэтага свету і Які стаіць па-над усімі зямнымі каралямі, царамі, імператарамі і князямі – Езуса Хрыста.
Менавіта за Яго ішлі на смерць першыя хрысціяне, якія адмаўляліся пакланяцца рымскім імператарам. За Яго пакутавалі савецкія хрысціяне, якія не сталі на калені перад Сталіным, і церпяць хрысціяне ў сённяшняй Беларусі, для якіх існуе Божы Закон, што вышэйшы за зямныя законы і не дапускае сітуацыяў, калі «иногда не до законов».
¡Viva Cristo Rey!