Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
381 subscribers
328 photos
14 videos
456 links
Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot
Download Telegram
Дробязь, якая нервуе

Сёння афіцыйны ўрад традыцыйна зацвердзіў пераносы выходных і працоўных дзён на 2024 год. Налета будуць перанесеныя два дні - у траўні і ў лістападзе. Спачатку людзі будуць дадаткова адпачываць пасярод тыдня, але за гэты аўкцыён нябачанай шчодрасці давядзецца ісці на працу ў суботы.

Вось пытанне наступнае: няўжо так важныя гэтыя пераносы? Чаму нельга проста даць людзям два дадатковыя выходныя на год без неабходнасці іх пасля адпрацоўваць? Ад гэтага перастане працаваць эканоміка? Абваліцца ВУП і сегане інфляцыя? Які эканамічны эфект ад гэтых пераносаў?

У той час як у свеце абмяркоўваюць пераход на чатырохдзённы працоўны тыдзень, у Беларусі надалей працягваюць пераносіць працоўныя дні на суботу. Бо так трэба. Каму і для чаго - няважна.
Людзі, якія гадамі распавядалі, што дэкамунізацыю назваў не трэба праводзіць, бо ў тым ліку давядзецца мяняць шмат шыльдаў, цяпер радасна падтрымліваюць масавае прыбіранне з шыльдаў і ўказальнікаў беларускай лацінкі.
У сувязі з інфармацыяй атрыманай са СМІ і іншых крыніц адносна некаторых святароў нашай архідыяцэзіі Курыя Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі паведамляе:

- кс. Генадзь Акалатовіч, пробашч парафіі св. Юзафа ў Валожыне, у сувязі з затрыманнем на дадзены момант не можа выконваць душпастырскія абавязкі. Акалічнасці справы высвятляюцца;
- справа кс. Ігара Лашука, пробашча парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах, даследуецца ў святле нормаў Кодэкса Кананічнага Права.
СК заявіў, што Офіс Ціханоўскай, Аб’яднаны кабінет і Каардынацыйная рада маюць на мэце “публичную имитацию "транзита власти" для “концентрации денежных потоков коллективного Запада с дальнейшей их растратой на личные нужды”. Пры гэтым СК, “не учитывая явных понятийных противоречий”, адначасова заяўляе, што масавымі ператрусамі не дапусціў рэалізацыі “кровопролитного сценария” і “спонсирования экстремистской деятельности”. Як у адным месцы сумяшчаюцца імітацыя, асабістыя выдаткі і фінансаванне нібы экстрэмісцкай дзейнасці, не ўдакладняецца.
Big brother is watching you

Гаваркая фотка з Сусветнага расейскага народнага сабору.

Сам Пуцін на ім не прысутнічаў, а спаслаў на сваіх верных тэлетрансляцыю. Гэта, дарэчы, намякае на тое, што аніякіх двайнікоў, трайнікоў і падаўжальнікоў у яго няма, бо інакш ён мог бы не баяцца вірусаў і спакойна сядзець за любым сталом і выступаць на любой падзеі ў стылі тураў “Ласкового мая”. Але ён зашыўся ў бункеры і баіцца зрабіць крок.
У снежні беларусаў чакае пастанова Саўміну № 666.

У ёй улады пераглядаюць прадуктовы кошык, які сабе могуць дазволіць беларусы. На падставе гэтага пасля будуць змяняць бюджэт пражытковага мінімуму.
У Польшчы 12 студзеня ў кінатэатрах пачнуць паказваць фільм пра ксяндза Станіслава Бжуску - галоўнага капелана паўстанцкіх войскаў у званні генерала падчас паўстання 1863 года, які дзейнічаў на Падляшшы. Гэта першы польскі фільм пра паўстанне за 30 гадоў. Трэйлер можна паглядзець тут.

А 26 студзеня на экраны выходзіць фільм “Кос” пра нарадзінца Беларусі Тадэвуша Касцюшку. Відаць, з нагоды 220-й гадавіны паўстання. Трэйлер можна паглядзець тут.
Forwarded from Белсат
🔺«Калі вам так падабаецца называць мяне шпіёнам Ватыкану і Варшавы, то прашу запісаць у пратаколе, што я – шпіён Божы»

Нядаўна каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча арыштавалі ды звінавацілі ў «Здрадзе дзяржаве». Гэты выпадак – не адзіны: 10 гадоў таму з такім самым абвінавачваннем сутыкнуўся і ксёндз Уладзіслаў Лазар.

Што вядома пра святароў і іхныя справы, чытайце ў нашым артыкуле:

Праз VPN Без VPN
Кіберпартызаны заявілі, што знайшлі ва ўзламаных базах МУС звесткі пра савецкія рэпрэсіі. Заяўляецца пра мільён запісаў з 1917 па 1990-я гады.

“Там каля мільёна запісаў. Праўда, у базе ня толькі рэпрэсаваныя, там усе асуджаныя. Нам вельмі важна вылучыць з гэтай базы менавіта рэпрэсаваных”.

База пакуль неапублікаваная, таму цяжка сказаць, якія канкрэтна звесткі ў ёй утрымліваюцца, у тым ліку адносна рэпрэсіяў. Асабліва з улікам таго, што там знаходзяцца ўсе асуджаныя, якія, мяркуючы па ўсім, маглі і не быць/не былі рэпрэсаванымі.

Тым не менш, для ўсведамлення маштабу ў любым разе варта разумець, што ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў - гэта не толькі расстраляныя. Рэпрэсіі ахоплівалі значна большыя групы.

Гэта людзі асуджаныя на розныя тэрміны паводле палітычных матываў.

Гэта людзі, дэпартаваныя з Заходняй Беларусі пасля 1939 года.

Гэта ахвяры пазасудовых расправаў у 1917-1920-я гады і ў 1940-я.

Гэта сем’і ворагаў народу.

Гэта людзі, у якіх была канфіскаваная маёмасць.

Ну і вядома асобы, якія сутыкаліся з адміністратыўным пераследам.

У рэшце рэшт, гэта сяляне, якія былі сілком загнаныя ў калгасы і пазбаўленыя да 1960-я гадоў элементарных правоў перасоўвання.

Дый смяротныя ахвяры ўсё ж большыя, чым агульная колькасць расстраляных. Хаця б таму, што шмат асобаў сасланых у лагеры ГУЛАГу там засталіся навечна. А сярод тых, хто быў сасланы з Беларусі яшчэ напачатку 1930-х, былі тыя, каго рэпрэсіі напаткалі паўторна ўжо за межамі БССР у 1937-1938 гады і скончыліся расстрэламі.

Так што, маштаб рэпрэсіяў за савецкім часам яшчэ патрабуе свайго ўсведамлення грамадствам. Не кажучы ўжо пра агульную атмасферу страху і тыя міліцэйскія практыкі, ад якіх беларускае грамадства не можа адысці і ў 2023 годзе.
“Кангрэсмэн Крыс Сміт напіша да Папы Рымскага ў справе беларускіх палітычных зняволеных. Аўтар Акту пра дэмакратыю ў Беларусі, абяцаў напісаць ліст да Папы Рымскага, каб той звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі ў справе вызвалення каля 100 самых хворых, слабых, беларускіх палітвязняў, без усялякіх перадумоваў. Гэта заява прагучала толькі што ў Кангрэсе ЗША падчас слуханняў з удзелам Святланы Ціханоўскай”, - паведаміў учора журналіст Сяргея Пеляса.

Ці знойдзе Папа час хаця б на сотню хворых палітвязняў, якіх наўпрост забіваюць у беларускіх турмах, паміж кліматычнымі справамі і сняданкамі з трансгендарамі, застаецца толькі здагадвацца. Пакуль нават на словах яму было не да іх.
Адзін з самых ранніх крытыкаў хрысціянства рымскі філосаф Цэльс, які жыў у другой палове ІІ стагоддзя, сярод іншага вінаваціў хрысціянаў у тым, што яны нібыта неслі пагрозу дзяржаве і не слухаліся імператара. У цэлым ягоная рыторыка вельмі падобная на тое, што кажуць сённяшнія апалагеты дыктатуры з Беларусі ды Расеі. Напрыклад:

“Трэба абараняць цэзара ўсёй сілай, дзяліць з ім справядліва працу, ваяваць за яго, удзельнічаць у яго паходах, калі гэта патрабуецца, і разам з ім камандаваць войскам”.

“І калі табе загадаюць клясціся імем цэзара сярод людзей, дык і гэта не страшна. Яму даручанае тое, што на зямлі, і ўсё, што ты атрымліваеш у жыцці, ты атрымліваеш ад яго”.


І па класіцы: звароты да беглых хрысціянаў пра бясплённасць іх намаганняў і іх веры, што іх Бог за не заступаецца, калі “цябе, адданага яму, як дурань, закоўваюць, адводзяць і вешаюць”. Так што, ідзі - пакланіся паганскім багам і цэзару і не майся дурнёй.

Адзін быў толькі нюанс, якога Цэльс ужо не ўбачыў: Рым усё ж стаў хрысціянскім, як бы ні вешалі хрысціянаў і як бы ні насміхаліся з іх.
На акупаваных тэрыторыях Украіны, прынамсі ў частцы Запарожскай вобласці, забаранілі Украінскую Грэка-Каталіцкую Царкву. Пра гэта ўчора паведамілі ў УГКЦ, хоць самое рашэнне датаваннае яшчэ 26 снежня 2022 года. Як заяўляецца, адпаведны дакумент быў змешчаны на сайце акупацыйнай адміністрацыі. Самога рашэння мы там не знайшлі, але дата стварэння файла (27 снежня 2022 года), яго нумар і назва ў параўнанні з іншымі дакументамі там, намякаюць на праўдзівасць гэтай інфармацыі.

У віну УГКЦ ставіцца ўдзел парафіянаў у антырасейскіх мітынгах, праца яе кіраўніцтва “у інтарэсах замежных спецслужбаў”. Ёсць там і нібыта захоўванне зброі ў цэрквах, “экстрэмізм”, “парушэнне тэрытарыяльнай цэласці РФ” і нават “неанацызм”. Усё па старых савецкіх лякалах і метадычках з папраўкай на сучасныя трэнды.

Адначасова з УГКЦ забараняецца дзейнасць дабрачыннай арганізацыі “Карытас”. Прычыны гэтага не тлумачацца, але, відаць, для таго, каб дабрачыннасць была ідэалагічна выверанай і правільнай. Каб ні ў каго не ўзнікала сумневаў, адкуль можа прыходзіць гуманітарка.

Таксама пад забаронай апынулася братэрская мужчынская каталіцкая арганізацыя “Рыцары Калумба”, якая таксама актыўна займаецца дабрачыннасцю, бо нібыта “звязаная са спеслужбамі ЗША і Ватыкану”. Цікава б было паглядзець, што з сябе ўяўляюць спецслужбы Ватыкану. Нагадвае нечым дывізіі Папы Рымскага.

І на гэтым тле РПЦ з сур’ёзным тварам будзе заступацца за УПЦ ва Украіне. Забароны цэлых канфесіяў, плыняў ды рухаў (Сведкі Іеговы, “Новае пакаленне”, Хізб-ут-Тахрыр, вісарыёнаўцы і іншыя) у РФ яны не заўважылі. Не заўважаць яны і пераследу грэка-каталікоў у акупаваных рэгіёнах Украіны, адначасова расчляняючы саму УПЦ. Але біць у набаты і крычаць пра парушэнні правоў вернікаў ва Украіне гэта ім не перашкаджае. Хоць ва ўласным воку ўжо даўно не толькі бервяно, а цэлая Белавежская пушча (дарэчы, з 32-й гадавінай!). Вядома, да сітуацыі з УПЦ ва Украіне ёсць пытанні, але не такім крывадушнікам як кіраўніцту РПЦ пра гэта казаць.

Тым больш, што забарона УГКЦ на акупаваных тэрыторыях - гэта не эксцэс выканаўцы, а афіцыйная палітыка РПЦ. Бо, як заявіў патрыярх Кірыл у апублікаваным 6 снежня лісце з нагоды чытанняў у Менску імя ліквідатара уніятцва Іосіфа (Сямашкі), той “является ярким примером того, как один человек, обладающий большой силой духа, принципиальностью и честностью, целеустремленностью и твердостью веры (2 Кор. 1:24), может возвратить к Истине сотни тысяч людей и оказать влияние на судьбу целого народа”.

“Плоды трудов Высокопреосвященнейшего Иосифа имеют особую значимость для нашей Церкви и сегодня. Упразднение Брестской унии в 1839 году завершило долгий путь восстановления единства Русской Православной Церкви и способствовало преодолению губительного конфессионального разделения народа. Это событие вернуло белорусов к их духовным истокам”, - адзначыў Кірыл.

Цяпер вось такія сямашкі ажыццяўляюць яго “труды” і “сілу духа” ў акупаваных рэгіёнах Украіны.
Усё, што вы хацелі ведаць пра народную любоў з-пад палкі да чырвона-зялёнай сімволікі. Праз тры гады імклівага ператварэння Беларусі ў таталітарную дзяржаву, няглядзячы на рэпрэсіі, у адным толькі Менску за няпоўны год завялі 18 крымінальных справаў за «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Не прызнаюць беларусы іх сваімі, як бы іх ні ўбівалі.
Камуністычная партыя Беларусі цяпер будзе "защищать каноническое православие”. Цікава, што значыць кананічнае праваслаўе з пункту гледжання марксізму-ленінізму? І дзе прапісаныя тыя каноны? Можа, у “Капітале”?
Лукашэнка ўсё больш ператвараецца ў міфічнага персанажа. І гэта рэальныя навіны на БелТА.
Беларускія начальнікі з вялікай дарогі любяць увесь час хваліцца сваімі нібы аграмаднымі, жалезнымі і ўсепагоднымі тэстыкуламі ў параўнанні з кіраўнікамі заходніх краінаў. Пры гэтым такая шараговая для тых самых заходніх краінаў падзея як выбары вялікатэстыкулавых пужае не горш за песні сясцёр Грудзевых.

Выбары 2020 года нанеслі ім такую траўму, што і праз тры гады даводзіцца перыядычна нюхаць нашатыр (а падобна, што і не толькі яго). У выніку і так дэкаратыўныя выбары 2022 і 2023 гадоў былі папросту скасаваныя і перанесеныя на 2024-ы. І нават зачысціўшы ўсё і ўсіх, тэстыкулы працягваюць сціскацца ад іх найменшай згадкі.

Участкі за мяжой? Скасаваць! Партыі? Распусціць! Месцы для збораў подпісаў? Прыбраць! Чальцоў камісіяў? Схаваць! Гардзіны на кабінках? Зняць!

І пры ўсім пры гэтым - закатаным-перазакатаным асфальце - чыноўнікі расказваюць:

"Каждый имеет право отдать свой голос за того или иного кандидата. Но важно напомнить людям, что выборы не должны превратиться в беспорядки, хаос и экстремизм. События, происходящие вокруг нашей страны, показывают, как хрупок мир и как важно сохранять единство, согласие в обществе”.

Але не крохкасць свету і міру паказвае гэтая сітуацыя. А ўсяго толькі крохкасць гліняных ног калгаснага калоса.
У Расеі пуцінскі чыноўнік заявіў пра “сур’ёзную пагрозу” ад таго, што моладзь вучыць эльфійскую мову і ў перапісе пазначае сябе эльфамі. У цэлым зразумелая рэакцыя для прадстаўніка краіны, якую перыядычна параўноваюць з Мордарам.
Чарговы дакумент і заява часоў Папы Францішка ў стылі “вы не разумееце, гэта іншае”. Дыкастэрыя веравучэння апублікавала дэкларацыю “Fiducia supplicans”, якую зацвердзіў Папа. Дакумент дае магчымасць благаслаўляць пары аднаго полу, без правядзення абраду альбо імітацыі шлюбу. Вучэнне аб сужэнстве не мяняецца, благаслаўленне не азначае адабрэння саюза, піша Ватыканскае радыё.

Вось шчыра не разумеем, што гэта тады за дабраславенні такія? Калі вучэнне аб сужэнстве не мяняецца, то значыць і сексуальныя стасункі лічацца прымальнымі толькі ў шлюбе. Але тады што змогуць дабраславяць святары? На што будуць дабраславяцца гэтыя пары? Проста на супольнае жыццё ў адным памяшканні? Ці на нешта большае, шо ўсё ж супярэчыць вучэнню аб сужэнстве? А калі благаслаўленне не азначае адабрэння саюза, то ці павінен святар сказаць, што не ўхваляе гэты саюз?

А можна тады бласлаўляць і іншыя пары? Ну, напрыклад, якія-небудзь палігамныя сем’і? Ці можа сямейных здраднікаў і іх палюбоўнікаў/палюбоўніц? Можа, і іх будзем благаслаўляць, калі ім так хочацца, абы вэлюм не апраналі? Дзе мяжа таго, што можна благаслаўляць, не змяняючы вучэння аб сужэнстве?

Сарамлівае, але мэтанакіраванае скажэнне вучэння. І цяжка паверыць, што тыя, хто яго распрацоўваў, прымаў і апраўдвае, гэтага не разумеюць.
У сацсетках перыядычна ўзнікае пытанне: наколькі прымальна, што расейцы назву “Беларусь” пішуць і вымаўляюць як “Белоруссия”. Наш падыход да гэтага просты: пакуль у Беларусі ёсць дзяржаўная расейская мова, то хай і яны пішуць так, як гэта напісана па-расейску ў беларускіх афіцыйных дакументах - “Беларусь”. Калі ж расейская мова перастане быць дзяржаўнай у Беларусі, то хай ужо пішуць і кажуць як хочуць. Нам, вядома, другі варыянт бліжэйшы.