Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
366 subscribers
331 photos
14 videos
471 links
Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot
Download Telegram
Папу Францішку распавялі пра беларускіх палітвязняў. Пра гэта паведаміла спікерка Сейму Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн:

“Падчас аўдыенцыі ў Папы Францішка мы абмеркавалі намаганні па аказанні дапамогі церпячаму ўкраінскаму народу і аказанню дапамогі уцекачам ад вайны з Украіны. Я падзякавала св. Айцу за яго намаганні па ўсталяванні міру і малітвы, але я падкрэсліла, што мір павінен быць справядлівым.

Мы таксама казалі пра тое, як Расея здольная выкарыстоўваць кожнае недакладнае ці двухсэнсоўнае слова для апраўдання сваёй агрэсіі. І які важны ўплыў аказваюць словы Папы на народы, якія імкнуцца да свабоды і абараняюць дэмакратыю, мы адчулі самі, калі імкнуліся да незалежнасці. Сёння ўкраінцы і палітвязні ў Беларусі маюць вострую патрэбу ў гэтых словах і падтрымцы”.
Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
Кангрэгацыя Святой Канцылярыі Дэкрэт супраць камунізму 28 чэрвеня (1 ліпеня) 1949 г., AAS 41(1949)334 Dubium I: Ці можна ўступаць у камуністычную партыю ці аказваць ёй падтрымку? Responsum: Не. Камунізм - [вучэнне] матэрыялістычнае і антыхрысціянскае;…
Дыкастэрыя веравызнання пацвердзіла несумяшчальнасць каталіцкай веры і ўступлення ў масонскія ложы.

А можна, яна яшчэ пацвердзіць несумяшчальнасць каталіцкай веры і ўступлення ў камуністычныя арганізацыі?
Бандэры не давалі “русскому міру” спакойна жыць яшчэ тады, калі сам Бандэра нават не нарадзіўся.

Урывак за 1907 год з “Епархиальные ведомости, Церковные ведомости, издаваемые при Святейшем Правительствующем Синоде” адносна дзейнасці віленскага біскупа Эдварда Ропа - заснавальніка Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі, якая выступала за аўтаномію краю і права беларусаў ды літоўцаў на адукацыю на родных мовах.
Ксендз Генрих Околотович задержан по уголовному делу

Вчера мы опубликовали информацию о предполагаемом задержании ксендза Генриха Околотовича, настоятеля костела св. Иосифа в Воложине (Минский район). Сегодня из нескольких источников пришло подтверждение. При этом источники утверждают, что задержание происходило в рамках уголовного дела по ч.1 ст. 356 УК РБ "Измена государству". Санкция по данной статье предусматривает от семи до пятнадцати лет лишения свободы.

Обеспокоенность вызывает состояние здоровья ксендза Генриха Околотовича - священнику под 70 лет, он перенес инфаркт и недавно ему была сделана операция на желудке в связи с онкологическим заболеванием, он нуждается в медицинском наблюдении и постоянном приеме лекарств.

Напомним, что в 2013 году по этой же статье, "Измена государству" обвинялся другой католический священник, ксендз Владислав Лазарь. Он был задержан летом 2013 года и полгода провел в СИЗО КГБ. Потом священника выпустили и дело не имело дальнейшего продолжения. После освобождения из СИЗО служит в Вилейке.

@christianvision
Дыктатуры, якія наўпрост не могуць прызнацца, што з'яўляюцца людажэрамі і любяць паядаць суграмадзянаў на сняданак, абед і вячэру, усё ж спрабуюць заяўляць пра сябе як пра прыхільнікаў дэмакратыі і правоў чалавека. Але разам з тым яны прыдумляюць розныя прычыны, каб аспрэчыць універсальнасць гэтых правоў у выглядзе нейкай спецыфікі ці менталітэту.

Напрыклад, пакойны Уладзімір Макей заяўляў, што "ЕС заботится в первую очередь об индивидуальных правах, а мы о социальных правах, таких, как право на труд, на жилье, на образование и социальное обеспечение". Што мы з'яўляеся "очень молодым независимым государством", а таму, маўляў, не можам выконваць правы чалавека. А тэматыка "прав человека не только не объединяют международное сообщество, но продолжают его разделять".

Дый агулам "у каждой страны есть свой путь развития. В конечном итоге мы все придем к этой благородной цели. Может быть, кто-то быстрее, кто-то дольше. Но нужно учитывать многообразие развития наций, национально-психологические особенности народа и государства".

Чаму, у 2020-я гады адной маладой краіне трэба ствараць канцлагеры, хоць нават суседнія маладыя дзяржавы гэтым не займаюцца, пры гэтым не тлумачыцца. Як і не тлумачыцца, які такі менталітэт і асаблівы шлях развіцця прымушаюць катаваць, забіваць і дэ-факта пазбаўляць грамадзянства ўласных жыхароў.

Пры гэтым супраць такой крытыкі ўніверсальнасці правоў чалавека выступае сама людская прырода - біялогія. У чалавека, што ў Афрыцы, што ў Кітаі, што ў Беларусі аднолькавы набор органаў і генаў. Няма ніякага спецыфічнага гену, які перашкаджаў бы беларусам ці каму-небудзь яшчэ сумленна лічыць галасы на выбарах або выконваць Канстытуцыю. Няма і ніякага асаблівага менталітэту, пра што яскрава сведчыць прыклад Паўночнай і Паўднёвай Карэяў, якія ў сваім развіцці знаходзяцца ў абсалютна розных стагоддзях з адной простай прычыны - нежадання сямейства Кімаў пакінуць цёплае крэсла.

Універсальнасць правоў чалавека таксама наўпрост вынікае з хрысціянства. Дзе чалавек створаны на вобраз і падабенства Госпада, а значыць кожны з нас - з васьмі мільярдаў - мае аднолькавыя правы, бо няма нейкага асаблівага іншага віду людзей. У хрысціянстве няма ні грэка, ні габрэя, ні беларуса - усе мы маем аднолькавыя правы і абавязкі перад Богам, якія нельга змяніць ані менталітэтам, ані часам існавання дзяржавы, ані чымсьці іншым.

Гэта ў паганстве ў кожнага народу былі свае багі, якія стваралі толькі свой народ, а ўсе астатнія - паводле рэшткавага прынцыпу. Толькі ў такім падыходзе можна спасылацца на нейкі асаблівы менталітэт і традыцыі. У хрысціянстве ж мы ўсе - дзеці Божыя, а значыць і стаўлення да сябе кожны з нас, у тым ліку і беларусы ў Беларусі, патрабуе адпаведнага - з павагай і шацункам.
Прапагандыст Ігар Тур у эфіры АНТ прапанаваў расстрэльваць чыноўнікаў-карупцыянераў з гранатамёту. Шчыра кажучы, падтрымліваем такія заявы і лічым, што іх павінна быць яшчэ больш. І гучаць яны павінны з кожнага прасу і з кожнай банкі кансерваў.

У 2020 годзе чыноўнікі маглі заставацца ў рэжыме ў тым ліку таму, што ў іх былі свае напрацаваныя схемкі, якія маглі прыкрыць (разам з імі) новыя ўлады. Гэта ў выніку дапамагло рэжыму ўтрымацца, а не разваліцца, бо шасцяронкі - хай крыва і коса, але працягвалі круціцца.

Цяпер жа кожны чыноўнік - карупцыянер ці не - павінен разумець: лепш жыццё, хоць і без схемак, але жыццё і не расстрэл з гранатамёту. Яны павінны разумець, што, расправіўшыся з апазіцыяй, рэжым возьмецца (і ўжо ўзяўся - тыя ж малочнікі не дадуць схлусіць) за сваіх жа. Такая логіка рэпрэсіўнай машыны, якой увесь час патрэбныя новыя ахвяры.

Адзінае што незразумела, хто ж цяпер будзе калгасамі кіраваць. Раней карупцыянераў пасля непрацяглай адсідкі таемна накіроўвалі падымаць сяло, а як гэта будуць цяпер рабіць расстраляныя з гранатамётаў - не тлумачыцца.
Расея: Мы ваюем ва Украіне з сатанізмам.

Таксама Расея:
Дробязь, якая нервуе

Сёння афіцыйны ўрад традыцыйна зацвердзіў пераносы выходных і працоўных дзён на 2024 год. Налета будуць перанесеныя два дні - у траўні і ў лістападзе. Спачатку людзі будуць дадаткова адпачываць пасярод тыдня, але за гэты аўкцыён нябачанай шчодрасці давядзецца ісці на працу ў суботы.

Вось пытанне наступнае: няўжо так важныя гэтыя пераносы? Чаму нельга проста даць людзям два дадатковыя выходныя на год без неабходнасці іх пасля адпрацоўваць? Ад гэтага перастане працаваць эканоміка? Абваліцца ВУП і сегане інфляцыя? Які эканамічны эфект ад гэтых пераносаў?

У той час як у свеце абмяркоўваюць пераход на чатырохдзённы працоўны тыдзень, у Беларусі надалей працягваюць пераносіць працоўныя дні на суботу. Бо так трэба. Каму і для чаго - няважна.
Людзі, якія гадамі распавядалі, што дэкамунізацыю назваў не трэба праводзіць, бо ў тым ліку давядзецца мяняць шмат шыльдаў, цяпер радасна падтрымліваюць масавае прыбіранне з шыльдаў і ўказальнікаў беларускай лацінкі.
У сувязі з інфармацыяй атрыманай са СМІ і іншых крыніц адносна некаторых святароў нашай архідыяцэзіі Курыя Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі паведамляе:

- кс. Генадзь Акалатовіч, пробашч парафіі св. Юзафа ў Валожыне, у сувязі з затрыманнем на дадзены момант не можа выконваць душпастырскія абавязкі. Акалічнасці справы высвятляюцца;
- справа кс. Ігара Лашука, пробашча парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах, даследуецца ў святле нормаў Кодэкса Кананічнага Права.
СК заявіў, што Офіс Ціханоўскай, Аб’яднаны кабінет і Каардынацыйная рада маюць на мэце “публичную имитацию "транзита власти" для “концентрации денежных потоков коллективного Запада с дальнейшей их растратой на личные нужды”. Пры гэтым СК, “не учитывая явных понятийных противоречий”, адначасова заяўляе, што масавымі ператрусамі не дапусціў рэалізацыі “кровопролитного сценария” і “спонсирования экстремистской деятельности”. Як у адным месцы сумяшчаюцца імітацыя, асабістыя выдаткі і фінансаванне нібы экстрэмісцкай дзейнасці, не ўдакладняецца.
Big brother is watching you

Гаваркая фотка з Сусветнага расейскага народнага сабору.

Сам Пуцін на ім не прысутнічаў, а спаслаў на сваіх верных тэлетрансляцыю. Гэта, дарэчы, намякае на тое, што аніякіх двайнікоў, трайнікоў і падаўжальнікоў у яго няма, бо інакш ён мог бы не баяцца вірусаў і спакойна сядзець за любым сталом і выступаць на любой падзеі ў стылі тураў “Ласкового мая”. Але ён зашыўся ў бункеры і баіцца зрабіць крок.
У снежні беларусаў чакае пастанова Саўміну № 666.

У ёй улады пераглядаюць прадуктовы кошык, які сабе могуць дазволіць беларусы. На падставе гэтага пасля будуць змяняць бюджэт пражытковага мінімуму.
У Польшчы 12 студзеня ў кінатэатрах пачнуць паказваць фільм пра ксяндза Станіслава Бжуску - галоўнага капелана паўстанцкіх войскаў у званні генерала падчас паўстання 1863 года, які дзейнічаў на Падляшшы. Гэта першы польскі фільм пра паўстанне за 30 гадоў. Трэйлер можна паглядзець тут.

А 26 студзеня на экраны выходзіць фільм “Кос” пра нарадзінца Беларусі Тадэвуша Касцюшку. Відаць, з нагоды 220-й гадавіны паўстання. Трэйлер можна паглядзець тут.
Forwarded from Белсат
🔺«Калі вам так падабаецца называць мяне шпіёнам Ватыкану і Варшавы, то прашу запісаць у пратаколе, што я – шпіён Божы»

Нядаўна каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча арыштавалі ды звінавацілі ў «Здрадзе дзяржаве». Гэты выпадак – не адзіны: 10 гадоў таму з такім самым абвінавачваннем сутыкнуўся і ксёндз Уладзіслаў Лазар.

Што вядома пра святароў і іхныя справы, чытайце ў нашым артыкуле:

Праз VPN Без VPN
Кіберпартызаны заявілі, што знайшлі ва ўзламаных базах МУС звесткі пра савецкія рэпрэсіі. Заяўляецца пра мільён запісаў з 1917 па 1990-я гады.

“Там каля мільёна запісаў. Праўда, у базе ня толькі рэпрэсаваныя, там усе асуджаныя. Нам вельмі важна вылучыць з гэтай базы менавіта рэпрэсаваных”.

База пакуль неапублікаваная, таму цяжка сказаць, якія канкрэтна звесткі ў ёй утрымліваюцца, у тым ліку адносна рэпрэсіяў. Асабліва з улікам таго, што там знаходзяцца ўсе асуджаныя, якія, мяркуючы па ўсім, маглі і не быць/не былі рэпрэсаванымі.

Тым не менш, для ўсведамлення маштабу ў любым разе варта разумець, што ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў - гэта не толькі расстраляныя. Рэпрэсіі ахоплівалі значна большыя групы.

Гэта людзі асуджаныя на розныя тэрміны паводле палітычных матываў.

Гэта людзі, дэпартаваныя з Заходняй Беларусі пасля 1939 года.

Гэта ахвяры пазасудовых расправаў у 1917-1920-я гады і ў 1940-я.

Гэта сем’і ворагаў народу.

Гэта людзі, у якіх была канфіскаваная маёмасць.

Ну і вядома асобы, якія сутыкаліся з адміністратыўным пераследам.

У рэшце рэшт, гэта сяляне, якія былі сілком загнаныя ў калгасы і пазбаўленыя да 1960-я гадоў элементарных правоў перасоўвання.

Дый смяротныя ахвяры ўсё ж большыя, чым агульная колькасць расстраляных. Хаця б таму, што шмат асобаў сасланых у лагеры ГУЛАГу там засталіся навечна. А сярод тых, хто быў сасланы з Беларусі яшчэ напачатку 1930-х, былі тыя, каго рэпрэсіі напаткалі паўторна ўжо за межамі БССР у 1937-1938 гады і скончыліся расстрэламі.

Так што, маштаб рэпрэсіяў за савецкім часам яшчэ патрабуе свайго ўсведамлення грамадствам. Не кажучы ўжо пра агульную атмасферу страху і тыя міліцэйскія практыкі, ад якіх беларускае грамадства не можа адысці і ў 2023 годзе.
“Кангрэсмэн Крыс Сміт напіша да Папы Рымскага ў справе беларускіх палітычных зняволеных. Аўтар Акту пра дэмакратыю ў Беларусі, абяцаў напісаць ліст да Папы Рымскага, каб той звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі ў справе вызвалення каля 100 самых хворых, слабых, беларускіх палітвязняў, без усялякіх перадумоваў. Гэта заява прагучала толькі што ў Кангрэсе ЗША падчас слуханняў з удзелам Святланы Ціханоўскай”, - паведаміў учора журналіст Сяргея Пеляса.

Ці знойдзе Папа час хаця б на сотню хворых палітвязняў, якіх наўпрост забіваюць у беларускіх турмах, паміж кліматычнымі справамі і сняданкамі з трансгендарамі, застаецца толькі здагадвацца. Пакуль нават на словах яму было не да іх.
Адзін з самых ранніх крытыкаў хрысціянства рымскі філосаф Цэльс, які жыў у другой палове ІІ стагоддзя, сярод іншага вінаваціў хрысціянаў у тым, што яны нібыта неслі пагрозу дзяржаве і не слухаліся імператара. У цэлым ягоная рыторыка вельмі падобная на тое, што кажуць сённяшнія апалагеты дыктатуры з Беларусі ды Расеі. Напрыклад:

“Трэба абараняць цэзара ўсёй сілай, дзяліць з ім справядліва працу, ваяваць за яго, удзельнічаць у яго паходах, калі гэта патрабуецца, і разам з ім камандаваць войскам”.

“І калі табе загадаюць клясціся імем цэзара сярод людзей, дык і гэта не страшна. Яму даручанае тое, што на зямлі, і ўсё, што ты атрымліваеш у жыцці, ты атрымліваеш ад яго”.


І па класіцы: звароты да беглых хрысціянаў пра бясплённасць іх намаганняў і іх веры, што іх Бог за не заступаецца, калі “цябе, адданага яму, як дурань, закоўваюць, адводзяць і вешаюць”. Так што, ідзі - пакланіся паганскім багам і цэзару і не майся дурнёй.

Адзін быў толькі нюанс, якога Цэльс ужо не ўбачыў: Рым усё ж стаў хрысціянскім, як бы ні вешалі хрысціянаў і як бы ні насміхаліся з іх.
На акупаваных тэрыторыях Украіны, прынамсі ў частцы Запарожскай вобласці, забаранілі Украінскую Грэка-Каталіцкую Царкву. Пра гэта ўчора паведамілі ў УГКЦ, хоць самое рашэнне датаваннае яшчэ 26 снежня 2022 года. Як заяўляецца, адпаведны дакумент быў змешчаны на сайце акупацыйнай адміністрацыі. Самога рашэння мы там не знайшлі, але дата стварэння файла (27 снежня 2022 года), яго нумар і назва ў параўнанні з іншымі дакументамі там, намякаюць на праўдзівасць гэтай інфармацыі.

У віну УГКЦ ставіцца ўдзел парафіянаў у антырасейскіх мітынгах, праца яе кіраўніцтва “у інтарэсах замежных спецслужбаў”. Ёсць там і нібыта захоўванне зброі ў цэрквах, “экстрэмізм”, “парушэнне тэрытарыяльнай цэласці РФ” і нават “неанацызм”. Усё па старых савецкіх лякалах і метадычках з папраўкай на сучасныя трэнды.

Адначасова з УГКЦ забараняецца дзейнасць дабрачыннай арганізацыі “Карытас”. Прычыны гэтага не тлумачацца, але, відаць, для таго, каб дабрачыннасць была ідэалагічна выверанай і правільнай. Каб ні ў каго не ўзнікала сумневаў, адкуль можа прыходзіць гуманітарка.

Таксама пад забаронай апынулася братэрская мужчынская каталіцкая арганізацыя “Рыцары Калумба”, якая таксама актыўна займаецца дабрачыннасцю, бо нібыта “звязаная са спеслужбамі ЗША і Ватыкану”. Цікава б было паглядзець, што з сябе ўяўляюць спецслужбы Ватыкану. Нагадвае нечым дывізіі Папы Рымскага.

І на гэтым тле РПЦ з сур’ёзным тварам будзе заступацца за УПЦ ва Украіне. Забароны цэлых канфесіяў, плыняў ды рухаў (Сведкі Іеговы, “Новае пакаленне”, Хізб-ут-Тахрыр, вісарыёнаўцы і іншыя) у РФ яны не заўважылі. Не заўважаць яны і пераследу грэка-каталікоў у акупаваных рэгіёнах Украіны, адначасова расчляняючы саму УПЦ. Але біць у набаты і крычаць пра парушэнні правоў вернікаў ва Украіне гэта ім не перашкаджае. Хоць ва ўласным воку ўжо даўно не толькі бервяно, а цэлая Белавежская пушча (дарэчы, з 32-й гадавінай!). Вядома, да сітуацыі з УПЦ ва Украіне ёсць пытанні, але не такім крывадушнікам як кіраўніцту РПЦ пра гэта казаць.

Тым больш, што забарона УГКЦ на акупаваных тэрыторыях - гэта не эксцэс выканаўцы, а афіцыйная палітыка РПЦ. Бо, як заявіў патрыярх Кірыл у апублікаваным 6 снежня лісце з нагоды чытанняў у Менску імя ліквідатара уніятцва Іосіфа (Сямашкі), той “является ярким примером того, как один человек, обладающий большой силой духа, принципиальностью и честностью, целеустремленностью и твердостью веры (2 Кор. 1:24), может возвратить к Истине сотни тысяч людей и оказать влияние на судьбу целого народа”.

“Плоды трудов Высокопреосвященнейшего Иосифа имеют особую значимость для нашей Церкви и сегодня. Упразднение Брестской унии в 1839 году завершило долгий путь восстановления единства Русской Православной Церкви и способствовало преодолению губительного конфессионального разделения народа. Это событие вернуло белорусов к их духовным истокам”, - адзначыў Кірыл.

Цяпер вось такія сямашкі ажыццяўляюць яго “труды” і “сілу духа” ў акупаваных рэгіёнах Украіны.