Реальная Беларусь
32.8K subscribers
32.5K photos
19.2K videos
62 files
12.1K links
Только важные и интересные новости
Поделиться новостью👉 @real_belarus_bot
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔻Якія карысці вас чакаюць на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне?

На гэтае пытанне адказвае і запрашае на форум Мікалай Мурзянкоў, вядомы беларускі бізнесовец, сябра і дарадца Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі.

Што прынясе ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне малому і сярэдняму бізнесу?

▫️ Вы знойдзеце магчымасці для маштабавання вашага бізнесу.
▫️ Паўдзельнічаеце ў абмеркаваннях магчымасцяў крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў.
▫️ Знойдзеце інвестараў і партнёраў для вашых кампаній.
▫️ Знойдзеце новых замоўцаў для вашых паслуг.
▫️ У вас будзе магчымасць распавесці пра патрэбы беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, а мы дапаможам у вырашэнні вашых праблемаў.

Якія карысці ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне прынясе буйным бізнесам?

▪️ Пошук інвестыцыйных магчымасцяў.
▪️ Даведаецеся пра магчымасці ўдзелу ў тэндарах для беларускіх кампаній за мяжой.
▪️ Магчымасць уплываць на рашэнні па пытаннях беларускага бізнесу.
▪️ Ваш голас і прапановы будуць пачутыя на высокім узроўні ў ЗША.
▪️ Шанец распавесці пра магчымасці вашай кампаніі на федэральным узроўні ў ЗША.

🔴 Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне да 26 лютага.

Жадаеце стаць партнёрам I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне або маеце пытанні? Звяртайцеся да нас:+48797002890 | @ABBA_telegram| info@abbabusiness.org | marina.girin@abbabusiness.org

#ForumWashington
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Якія карысці і цікаўнасці вас чакаюць на I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне?

1 сакавіка на пляцоўцы National Press Club у Вашынгтоне адбудзецца маштабная падзея, якая збярэ бізнесоўцаў, экспертаў, актывістаў, прадстаўнікоў дыяспараў, дзеячаў культуры і спартоўцаў, медыя і блогераў — усіх неабыякавых беларусаў, хто гатовы ўкладацца ў будову моцнай супольнасці беларусаў свету.

🔻На форуме вы атрымаеце магчымасць абмеркаваць праблемы, якія зараз хвалююць большую частку з'ехаўшых беларусаў:

▫️Як весці бізнес, не маючы статусу рэзідэнта?
▫️Як беларусам весці камерцыйную дзейнасць за мяжой, калі ўжо скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта?
▫️Пытанні абароны і праяздных дакументаў у ЗША для беларусаў, якім небяспечнае вяртанне ў Беларусь
▫️Як бізнесоўцам змагацца з дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце?
▫️Якія існуюць магчымасці крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў?
▫️Як знаходзіць інвестыцыйныя магчымасці і ўдзельнічаць у тэндэрах?

У вас будзе магчымасць прарэкламаваць свой бізнес на пляцоўцы форуму як офлайн, так і онлайн, пазнаёміцца з прадстаўнікамі дыяспараў і бізнесоўцамі Канады, ЗША, краінаў Еўропы, знайсці партнёраў і новых замоўцаў вашых паслуг.

🔴 Падрабязна пра #ForumWashington глядзіце ў стрыме з Мікалаем Мурзянковым, вядомым беларускім бізнесoўцам, сябрам і дарадцам Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, прадстаўніком АВВА ў Каліфорніі, і Надзеяй Нортан — актывісткай беларускай дыяспары ў ЗША, сяброўкай барда Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы.

👉
Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне да 26 лютага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Важна паказаць, што беларусаў шмат, мы гуртуемся, але падтрымка і дапамога нам вельмі патрэбна".

Менш за тыдзень засталося да маштабнай для беларускай дыяспары падзеі — I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне. Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка АВВА, лідарка Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі ў эфіры @belsat распавяла, чаго чакаць ад форуму і чаму падтрымка Злучаных Штатаў стратэгічна важная для беларусаў.

▫️Нагадваем, што сярод спікераў і ганаровых гасцей I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне заяўленыя прадстаўнікі федэральных структур ЗША, бізнесоўцы з беларускімі каранямі, інвестары, грамадскія і палітычныя актывісты, культурніцкія дзеячы, прадстаўнікі дыяспар розных краін.

У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з кожным удзельнікам і спікерам асабіста, задаць свае пытанні, знайсці падтрымку і завязаць карысныя кантакты, якія паспрыяюць развіццю вашага бізнесу за мяжой. Далучайцеся!

✔️Праграма і рэгістрацыя па спасылцы.

Уся інфармацыя пра форум — па тэгу
#ForumWashington. Да сустрэчы 1 сакавіка!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Першы Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне — як гэта было? Глядзіце цізер міні-фільму пра гістарычную падзею для беларускай бізнес-дыяспары.

Мы хочам выказаць шчырую падзяку прадстаўнікам медыя, блогерам, i ўсім, хто асвятляў I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне. Дзякуючы нашай супрацы важныя ініцыятывы для беларускай бізнес-супольнасці становяцца бачнымі для шырокай аўдыторыі.

Калі вы прапусцілі навіны пра форум, раім азнаёміцца з наступнымі матэрыяламі:

▪️Голос Америки: «Никто до этого ничего подобного не делал»: Белорусы из разных стран мира собрались на форуме в Вашингтоне.
▪️Еўрарадыё: Ціханоўская, ABBA, людзі з дзяржструктур ЗША, вынікі (відэа).
▪️Радыё Свабода: Ціханоўская на Беларускім бізнэс-форуме ў ЗША.
▪️Позірк: Беларусь будзе часткай глабальнай эканомікі, а не расійскай.
▪️АВВА: Першы беларускi бізнес форум у Вашынгтоне. Практычныя вынiкi. (стрым).

Дзякуем за інфармацыйную падтрымку форуму:
@belarus_economy
@belsat
@GolosAmeriki
@pozirkonline
@radiosvaboda
@RealnaiaBelarus

Дзякуем @dmv_productions за дапамогу ў відэаздымках падчас форуму.

#ForumWashington арганізаваны ABBA пры падтрымцы Дэпартаменту Гандлю ЗША. Дзякуем прадстаўнікам урадавых структур ЗША, нашым партнёрам і сябрам за супольнае годнае правядзенне I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, а таксама за падтрымку Асацыяцыі ў развіцці моцнай беларускай бізнес-дыяспары свету.

⭐️ Запрашаем да ўдзелу ў форумах АВВА: бліжэйшая буйная бізнес-падзея для беларускай супольнасці замежжа — III Беларускі бізнес-форум у Вільні 9 красавіка.

👉 Праграма і рэгістрацыя на #BusinessForumVilnius.

Далучайцеся да АВВА (запоўніць анкету). Разам будуем моцную бізнес-дыяспару беларусаў свету!