Raskład - канструктар школьнага раскладу заняткаў
6 subscribers
8 photos
2 links
Афіцыйны канал Raskład

Кантакты
raskladbel@gmail.com
https://raskladbel.vercel.app
Download Telegram
Вас вітае каманда Raskład!

Raskład – гэта прыкладанне для стварэння школьнага раскладу заняткаў. Зараз прыкладанне знаходзіцца ў стане распрацоўкі, але ўжо хутка яно будзе дапамагаць настаўнікам і адміністратарам хутка складаць зручныя і збалансаваныя расклады

Нашы мэты:
аўтаматызаваць працэс стварэння раскладу;
зрабіць стварэнне раскладаў лёгкім і прыемным;
зменшыць час неабходны для стварэння раскладу.

Сачыце за абнаўленнямі ў гэтым канале — мы будзем дзяліцца навінамі пра распрацоўку, магчымасцямі прыкладання і датай запуску

#Rasklad #News
👍3🔥1
💻 Часовая старонка Raskład цяпер у сетцы!

Вы можаце паглядзець апісанне праекта і пакінуць заяўку на тэставанне.
➡️ raskladbel.vercel.app

Мы працягваем працу над нашым дадаткам.
Сачыце за абнаўленнямі, ў гэтым канале, каб першымі даведацца пра старт бэта‑версіі!

#Rasklad #News
🔥2
Першы экран нашага дадатка - Спіс раскладаў (Дашборд)

✏️ Тут вы можаце пабычыць створаныя расклады, выдаляць старыя і дадаваць новыя. Пры неабходнасці вы можаце капіяваць існуючыя расклады, каб не уводзіць дадзеныя нанова.

👉 Сачыце за аднаўленнямі. У наступны раз мы пакажам раздзелы для ўводу і кіравання дадзенымі: Настаўнікі, Прадметы, Класы.

#Rasklad #FeaturePreview
🤩2
👨‍🏫 Раздзел «Настаўнікі»

✏️ У гэтым раздзеле вы можаце дадаваць і рэдагаваць усіх настаўнікаў вашай школы.
Пры стварэнні новага настаўніка неабходна пазначыць:
• прозвішча, імя і імя па бацьку;
• ці з'яўляецца ён класным кіраўніком;
• якія прадметы вядзе.

📋 Усе настаўнікі адлюстроўваюцца ў зручнай табліцы, дзе іх лёгка знайсці, адрэдагаваць або выдаліць пры неабходнасці.

👉 У наступным пасце пакажам раздзел «Прадметы» і раскажам, як арганізаваны спіс вучэбных прадметаў у сістэме.
1👍1
📚 Раздзел «Прадметы»

✏️ Тут вы дадаеце ўсе вучэбныя прадметы вашай школы.
Пры стварэнні новага прадмета неабходна пазначыць:
• назву прадмета;
• кароткую назву (для адлюстравання ў раскладзе);
• складанасць прадмета (лікавае значэнне).

📋 Усе прадметы захоўваюцца ў зручнай табліцы, дзе іх можна хутка знайсці, адрэдагаваць або выдаліць пры неабходнасці.

💡 Складанасць прадмета дапамагае сістэме пры аўтаматычнай генерацыі раскладу больш дакладна размеркаваць нагрузку і збалансаваць вучэбны тыдзень.

👉 Далей пакажам раздзел «Класы» і як арганізавана структура вучняў у сістэме.
2
🏫 Раздзел «Класы»

✏️ Тут фарміруецца аснова ўсяго раскладу — структура кожнага класа і яго вучэбная нагрузка.
Пры стварэнні новага класа неабходна пазначыць:
• нумар класа;
• літару класа.

📊 Далей адкрываюцца дзве важныя табліцы налад:
1️⃣ Нагрузка па прадметах
Тут вы паказваеце, колькі гадзін у тыдзень кожны прадмет праводзіцца ў гэтым класе.
2️⃣ Прывязка настаўнікаў
Тут вы выбіраеце, які настаўнік вядзе канкрэтны прадмет у гэтым класе.

📋 Усё гэта дазваляе сістэме дакладна разумець:
— колькі заняткаў трэба размеркаваць;
— хто іх вядзе;
— і як сабраць гэта ў адзіны збалансаваны расклад.

💡 Чым дакладней запоўнены дадзеныя, тым якасней і стабільней будзе выніковы расклад пры аўтаматычнай генерацыі.
🚀 Мы запускаем бэта-тэставанне нашага сэрвісу для складання школьнага раскладу

✏️ Апошнія месяцы мы працавалі над сістэмай, якая дапамагае школам хутка і зручна складаць расклад урокаў.
І зараз прадукт гатовы да першага рэальнага тэставання.

🏫 Што ўжо ўмее сэрвіс:
• захоўвае ўсю структуру школы (настаўнікі, класы, прадметы) у адным месцы
• улічвае нагрузку, абмежаванні і пажаданні
• дазваляе ўручную рэдагаваць расклад у зручнай табліцы
• аўтаматычна генеруе расклад па зададзеных правілах
• дазваляе фіксаваць ужо расстаўленыя ўрокі і перабудоўваць толькі частку раскладу

⚙️ Зараз мы шукаем школы для бэта-тэсту

🎁 Удзел бясплатны
Узамен мы просім толькі адно:
👉 шчырую зваротную сувязь
— што нязручна
— чаго не хапае
— якія ёсць памылкі
— што варта палепшыць
Гэта дапаможа нам зрабіць прадукт максімальна зручным для рэальнай школьнай працы.

🌐 Як трапіць у бэта-тэст
Пакіньце заяўку на нашым сайце:
👉 https://raskladbel.vercel.app/
Мы звяжамся з вамі і дамо доступ да тэставай версіі.
👍3