Радыё Свабода — Беларусь
15.7K subscribers
53.7K photos
7.86K videos
2 files
43K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37060571050
Download Telegram
З 1 траўня ў Беларусі вырасьце бюджэт пражытковага мінімуму і прывязаныя да яго выплаты

https://smarturl.click/aRJW5

У сярэднім бюджэт пражытковага мінімуму вырасьце на 3,3% — да 462,58 руб., гэтыя сумы розьняцца для пэнсіянэраў, людзей працаздольнага ўзросту і дзяцей. Ад велічыні БПМ залежаць дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пэнсіі, даплаты пэнсіянэрам і інш. Расказваем, наколькі яны вырастуць.
Пагрозы ў адрас Мельнікавай, браневікі зь «ядзернага» ведамства, 150 тысяч пакістанцаў. Самае цікавае за тыдзень

https://smarturl.click/qBlo9

Тыдзень праляцеў імкліва. Калі раптам вы не пасьпелі ці прапусьцілі нашыя найцікавейшыя публікацыі тыдня, то вось яны. Калі ласка, глядзіце і чытайце.
Ужо сёньня: 125 гадоў з дня сьмерці Францішка Багушэвіча

28 красавіка 1900 году памёр Францішак Багушэвіч, паэт, празаік, асьветнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага Адраджэньня.

Пра іншыя падзеі 28 красавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/B46yw
«Гарантыя ад сьмерці нацыі». Сяргей Дубавец пра актуальнасьць Францішка Багушэвіча

https://smarturl.click/xVBgn

Сёньня спаўняецца 125 гадоў як пакінуў гэты сьвет Францішак Багушэвіч, клясык беларускай літаратуры, паўстанец Каліноўскага, стваральнік канцэпту сучаснай беларускай нацыі. Пра ролю Багушэвіча ў справе стварэньня і пайменаваньня Беларусі і беларусаў піша журналіст і літаратар Сяргей Дубавец.
КНДР афіцыйна пацьвердзіла ўдзел сваіх Узброеных сіл у вайне супраць Украіны

https://smarturl.click/VRDJj

У Паўночнай Карэі сьцьвярджаюць, што вайскоўцы КНДР удзельнічалі ў баявых дзеяньнях толькі на тэрыторыі Расеі — у Курскай вобласьці. Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын загадаў усталяваць у Пхэньяне помнік у гонар удзелу паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у вайне на баку Расеі.
Вайсковыя выдаткі ў сьвеце ў 2024 годзе расьлі найхутчэй пасьля канца халоднай вайны, — Стакгольмскі інстытут міру

https://smarturl.click/B46Jj

Летась вайсковыя выдаткі ў сьвеце дасягнулі 2,718 трыльёна даляраў — на 9,4% больш у параўнаньні з 2023 годам, гаворыцца ў справаздачы SIPRI. Выдаткі на абарону краін-чальцоў NATO летась склалі 55% ад сусьветных.

Вайсковыя выдаткі Расеі, якая вядзе захопніцкую вайну, дасягнулі 149 мільярдаў даляраў — на 38% больш, чым у 2023 годзе. Выдаткі Ўкраіны летась вырасьлі на 29% да 64,7 мільярда даляраў, што эквівалентна 43% выдаткаў Расеі.
Ва Ўкраіне назвалі імёны больш як 700 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі: 96 зь іх загінулі, 7 — у палоне

https://smarturl.click/ggpk2

Дзяржаўны ўкраінскі праект «Хачу жыць», які выконвае Каардынацыйны штаб у пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, абнародаваў прозьвішчы 743 грамадзян Беларусі, якія з 2023 году ваююць супраць Украіны на баку Расеі. «Гэта толькі тыя, пра каго нам вядома», — паведамілі Свабодзе ў праекце «Хачу жыць».
За дзень у Беларусі зьліквідавалі 66 прыродных пажараў, вольна наведваць лясы можна толькі ў 5 раёнах рэспублікі

https://smarturl.click/WR3ze

За содні ў Беларусі здарылася 9 лясных пажараў і 57 пажараў травы і кустоў. Буйны лясны пажар учора пачаўся на мяжы з Украінай — загарэлася балоцістая мясцовасьць у Лельчыцкім раёне. Упершыню ў гісторыі пажаранебясьпечны пэрыяд у Беларусі пачаўся зімой — 21 лютага.

Забарона на наведваньне лясоў дзейнічае ў 59 са 118 раёнаў Беларусі. Вольна наведваць лясы можна толькі ў 5 раёнах Берасьцейшчыны, у астатніх раёнах — абмежаваньні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Праваабаронцы: у івацэвіцкай калёніі масава хварэюць вязьні, сымптомы падобныя на каранавірус

https://smarturl.click/Qb1kq

Паводле зьвестак праваабаронцаў, вязьні ў калёніі «хварэюць цэлымі атрадамі», эпідэмія доўжыцца сама меней два тыдні, сымптомы хваробы «ідэнтычныя COVID-19». У мэдычнай частцы калёніі бракуе лекаў, таму вязьняў лекуюць парацэтамолам.
Канкляў для выбараў новага папы Рымскага пачнецца 7 траўня

https://smarturl.click/20qjz

7 траўня рымска-каталіцкія кардыналы зьбяруцца на таемны канкляў, каб абраць новага лідэра сусьветнай каталіцкай царквы, паведамілі ў Ватыкане. Каля 135 кардыналаў з усяго сьвету, маладзейшых за 80 гадоў, маюць права прыняць удзел у канкляве і вырашыць, хто павінен стаць наступным лідэрам каталіцкай царквы, якая налічвае 1,4 мільярда вернікаў.
Пуцін аб'явіў чарговае «перамірʼе» на 8-10 траўня

https://smarturl.click/ZXyRz

Пуцін абвясьціў пра часовае спыненьне Расеяй усіх баявых дзеяньняў «у дні 80-й гадавіны Перамогі» — апоўначы з 7 на 8 траўня да поўначы з 10 на 11 траўня і заклікаў украінскі бок «рушыць усьлед гэтаму прыкладу», піша прэс-служба Крамля.

Раней Пуцін аб'яўляў перамір'е на Вялікдзень. Пасьля яго заканчэньня ва Ўкраіне заявілі, што за Вялікдзень расейскія войскі 2,9 тысячы разоў парушылі аб’яўленае спыненьне агню. Расея таксама абвінавачвала Ўкраіну ў парушэньні перамір'я.
У Заходняй Эўропе адбываюцца маштабныя адключэньні электрычнасьці

https://smarturl.click/ggpeA

Маштабнае адключэнне электраэнэргіі адбылося 28 красавіка ў Гішпаніі, а таксама ў некаторых раёнах Партугаліі і Францыі, перадаюць мэдыя з спасылкай на адпаведныя службы.

Урады Гішпаніі і Партугаліі расьсьледуюць сытуацыю з адключэньнем электраэнэргіі, у тым ліку вэрсію кібэратакі, з залучэньнем тэхнічных групаў зь некалькіх міністэрстваў.
👫 Увага, пошук!

Шукаем беларусаў у ЗША, Канадзе і іншых краінах, на бізнэс якіх моцна паўплывала ўвядзеньне тарыфаў новай адміністрацыяй у Вашынгтоне. Ананімнасьць пры неабходнасьці гарантуем.

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
У 2024 годзе па статус уцекача ў Ізраілі зьвярнулася 159 грамадзян Беларусі

https://smarturl.click/vdwev

Колькасьць выхадцаў зь Беларусі істотна скарацілася, калі параўноўваць з 2003 годам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чыноўнікі зь Берасьцейскага аблвыканкаму хочуць закупіць флягі з чаркамі. Відэа

У Берасьці пусьцяць дзяржаўныя грошы на набыцьцё флягаў і чарак. На кожнай зь іх будуць яшчэ і надпісы. Што гэта і навошта?
Беларуску затрымалі на польскай мяжы за падробленыя пячаткі ў пашпарце

https://smarturl.click/mBpeo

На памежным пераходзе Карчова ў Падкарпацкім ваяводзтве Польшчы затрымалі грамадзянку Беларусі. У ейным пашпарце памежнікі знайшлі чатыры падробленыя пячаткі пра ўезд і выезд з Польшчы.
Польшча да 2036 году зьбіраецца пабудаваць АЭС

https://smarturl.click/0BeX5

Дакумэнт падпісаны прадстаўнікамі абедзьвюх кампаній у прысутнасьці Дональда Туска і міністра энэргетыкі ЗША Крыса Райта ў офісе прэм’ер-міністра.
Галоўнае за 28 красавіка

📌У Партугаліі, Гішпаніі і частцы Францыі адбылося маштабнае адключэньне электрычнасьці

📌«Гарантыя ад сьмерці нацыі». Сяргей Дубавец пра актуальнасьць Францішка Багушэвіча

📌Расея зноў абвясьціла перамір’е, гэтым разам да Дня перамогі. Украіна і ЗША адрэагавалі

📌Ва Ўкраіне назвалі імёны больш як 700 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі: 96 зь іх загінулі, 7 — у палоне

📌Грамадзкі транспарт Беларусі вырашылі абсталяваць відэакамэрамі

📌Шанцы ёсьць, гарантый няма. Дзе гэтым летам можна атрымаць шэнгенскую візу

📌Канкляў для выбараў новага папы Рымскага пачнецца 7 траўня