На плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане сабраліся тысячы людзей, якія прыйшлі разьвітацца з папам Рымскім Францішкам.
Больш фота
Францішак стане першым папам, пахаваным за межамі Ватыкану за больш чым стагодзьдзе. Згодна зь яго запаветам, яго пахаваюць у рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ, а не ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, як многіх папярэдніх пантыфікаў.
Паведамляюць, што ўсяго на пляц Сьвятога Пятра і прылеглыя вуліцы прыйшлі каля 200 тысяч чалавек.

«Вельмі сымбалічная сустрэча, якая мае патэнцыял стаць гістарычнай, калі мы дасягнем сумесных вынікаў».
https://smarturl.click/vdwa2
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пракамэнтаваў сустрэчу ў Трампам у Рыме.

26 красавіка 1986 году адбыўся выбух на чацьвёртым блёку чарнобыльскага рэактара. Аварыя на ЧАЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя. Традыцыйна з 1989 году ў гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце — Чарнобыльскі шлях. Але ўжо некалькі год акцый у Беларусі няма — мэмарыяльныя акцыі беларусаў праходзяць за мяжой 26 і 27 красавіка.
У Вільні Сьвятлана Ціханоўская разам з дыпляматамі і амбасадарамі Літвы, Польшчы, Эстоніі, Гішпаніі, ЗША, Харватыі, Францыі, Ірляндыі, Чэхіі і Нідэрляндаў усклала кветкі да помніка Маці Чарнобыля. У Варшаве адбыўся мітынг–рэквіем памяці Чарнобыльскай трагедыі з удзелам Кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, ксяндза Вячаслава Барка і іншых.
Больш фота
Шэраг дэмакратычных арганізацый пры падтрымцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі прынялі Рэзалюцыю да 39-годзьдзя катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

150 дзён пратэстаў — у Тбілісі праходзіць «Марш свабоды».
https://smarturl.click/OL078
У акцыі бяруць удзел бацькі, сваякі, сябры і прыхільнікі людзей, затрыманых па крымінальных артыкулах пасьля ўдзелу ў праэўрапейскіх мітынгах. Менавіта бацькі арыштаваных узначалілі шэсьце.

Выбух у порце на поўдні Ірана: пяць чалавек загінулі, больш за 700 параненыя.
https://smarturl.click/qBlWd
У суботу, 26 красавіка, у порце на поўдні Ірана адбыўся магутны выбух і пажар, якія, як мяркуецца, зьвязаныя з пастаўкай хімічнага інгрэдыенту, які выкарыстоўваецца для вырабу ракетнага паліва, паведамляе Associated Press.

Галоўнае за 26 красавіка
📌 Праваабарончаму цэнтру «Вясна» — 29 гадоў. Расказваем, як паўставала гэтая арганізацыя.
📌У Вільні і Варшаве прайшлі акцыі да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Паглядзіце фатаздымкі
📌 У Ватыкане разьвіталіся з папам Францішкам. Дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў і каля 200 000 вернікаў сабраліся на яго пахаваньне ў Рыме. Пачытайце, як гэта было, і паглядзіце фатаздымкі.
📌 Там жа, у Рыме, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Зяленскі пасьля адзначыў, што «сустрэча мае патэнцыял стаць гістарычнай».
📌 Выбух у порце на поўдні Ірана: пяць чалавек загінулі, больш за 700 параненыя

Ужо сёньня: 80 год таму БССР стала адной зь дзяржаў-заснавальніц ААН
Дэлегацыя БССР брала ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі ў Сан-Францыска, скліканай па ініцыятыве СССР, Вялікабрытаніі і ЗША, што выпрацоўвала Статут ААН. 27 красавіка 1945 году Выканаўчы камітэт канфэрэнцыі аднагалосна прыняў рашэньне аб уключэньні Беларускай ССР у лік першапачатковых чальцоў ААН, адзначыўшы яе ўклад у перамогу над фашызмам.
Пра іншыя падзеі 28 красавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/13dYy

За 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі дэфіцыт кадраў на рынку працы Беларусі вырас амаль у 9 разоў
https://smarturl.click/vdwGw
Колькасьць свабодных працоўных месцаў (вакансій), заяўленых арганізацыямі Беларусі ў органы па працы, занятасьці і сацыяльнай абароны, за апошнія 30 гадоў вырасла ў 8,8 раза (з 18 315 да 161 281), вынікае з праведзенага @pozirkonline аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Паводле Белстату, за апошнія пяць гадоў насельніцтва Беларусі скарацілася на 300 тысяч чалавек, і гэта калі ня ўлічваць вынікаў масавай палітычнай эміграцыі.

«У асноўным па 30-35 эўра». Хто і як працягвае ахвяраваць грошы на дапамогу сем’ям палітзьняволеных
https://smarturl.click/Qb1n1
Фонд BySol абвесьціў чарговы збор «на летнія вакацыі» для дзяцей палітвязьняў. Заяўкі ўжо падалі бацькі больш як 170 дзяцей.
Зборы на дапамогу дзецям палітвязьняў фонд BySol пачаў у 2021 годзе. Зараз яны праходзяць некалькі разоў на год.

З пачатку году на Горадзеншчыне завялі 68 крымінальных і 882 адміністрацыйных спраў за хатні гвалт
https://smarturl.click/aRJWY
Крымінальныя справы за хатні гвалт заводзілі паводле артыкулаў аб «наўмысным прычыненьні лёгкага цялеснага пашкоджаньня», «катаваньні» і «пагрозе забойствам». Па стане на 1 красавіка на прафіляктычным уліку ў Горадзенскай вобласьці былі 2656 чалавек, якія дапусьцілі хатні гвалт.
Зразумець рэальны маштаб гендэрнага гвалту ў Беларусі вельмі цяжка. Цэнтралізаваную статыстыку не публікуюць, канкрэтныя гісторыі толькі зрэдку зьяўляюцца ў дзяржаўных мэдыя. Тым ня менш, толькі паводле афіцыйных заяваў, штогод у Беларусі рэгіструюць каля 80 тысяч паведамленьняў пра хатні гвалт. Кожнае трэцяе забойства зьдзяйсьняецца рукамі блізкіх.

З 1 траўня ў Беларусі вырасьце бюджэт пражытковага мінімуму і прывязаныя да яго выплаты
https://smarturl.click/aRJW5
У сярэднім бюджэт пражытковага мінімуму вырасьце на 3,3% — да 462,58 руб., гэтыя сумы розьняцца для пэнсіянэраў, людзей працаздольнага ўзросту і дзяцей. Ад велічыні БПМ залежаць дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пэнсіі, даплаты пэнсіянэрам і інш. Расказваем, наколькі яны вырастуць.