Радыё Свабода — Беларусь
15.7K subscribers
53.7K photos
7.86K videos
2 files
43K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37060571050
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Крывавая атака расейцаў на Кіеў

У ноч на 24 красавіка расейскія войскі зноў атакавалі Ўкраіну ракетамі. У Кіеве шмат загінулых і параненых. Наступствы атакі — у відэа Свабоды.
Журналісты-расьсьледнікі раскрылі імёны звыш 1500 наймітаў, якія ваююць за Расею супраць Украіны. Сярод іх 71 беларус.

https://smarturl.click/zd2On

Праект «Важные истории» высьветліў іхныя імёны з дапамогай выцеку зьвестак з маскоўскай мэдычнай базы (ЕМІАС), якая ахоплівае пэрыяд крыху больш за год — з моманту адкрыцьця вэрбавальнага цэнтру ў красавіку 2023-га да канца траўня 2024 году.

Гэтыя людзі ажно з 48 краінаў сьвету, ад Азіі да Амэрыкі. Сярод іх звыш сямі дзясяткаў беларусаў.
Варшаўская паліцыя паведаміла, што Анжаліка Мельнікава разглядаецца ў якасьці пацярпелай у справе аб зьнікненьні

https://smarturl.click/VRD10

Гэта вынікае з адказаў, якія атрымаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Палітзьняволенай Калесьнікавай споўнілася 43 гады. Яна за кратамі і бяз сувязі з роднымі

Свабода паразмаўляла зь сястрой Марыі Калесьнікавай Тацянай Хоміч, якая паведаміла, што пасьля сустрэчы з бацькам Марыя зноў у рэжыме «інкамунікада». Да той сустрэчы яна была бяз сувязі з роднымі 21 месяц, і ніхто ня ведае, ці надоўга зацягнецца чарговы пэрыяд бязь вестак.
Галоўнае за 24 красавіка

📌«Будзе сьмярдзець!». Побач з Жодзінам будуюць адстойнік для фэкаліяў менчукоў, мясцовыя спрабуюць пратэставаць

📌Расея атакавала 9 рэгіёнаў Украіны, найбольш пацярпеў Кіеў, тут загінулі 10 чалавек

📌Дыктатура супраць лясоў. Як палітыка ўладаў Беларусі шкодзіць прыродзе

📌Улады рыхтуюць амністыю для амаль 8 тысяч зьняволеных. Скароцяць тэрміны частцы вязьняў з «наркатычнымі» артыкуламі

📌У Слуцку работнікі крамы «Суседзі» зладзілі страйк супраць нізкіх заробкаў

📌«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі пра яе». Сястра Марыі Калеснікавай расказала Свабодзе апошнія навіны ад яе

📌Генпракуратура Беларусі паведаміла пра завочныя прысуды кіраўнікам падразьдзелаў і байцам палку Каліноўскага

📌Журналісты-расьсьледнікі раскрылі імёны звыш 1500 наймітаў, якія ваююць за Расею супраць Украіны. Сярод іх 71 беларус
У Ватыкан на пахаваньне папы Рымскага паляцяць па адным прадстаўніку ад Лукашэнкі і Ціханоўскай

https://smarturl.click/nVyqA

На хаўтуры папы Рымскага Францішка 26 красавіка прыбудуць прадстаўнікі дзейнай улады і дэмакратычных сілаў Беларусі. Прычым прадстаўнік Лукашэнкі прыляціць у Рым, нягледзячы на знаходжаньне ў санкцыйных сьпісах Эўразьвязу.
Латвія выйшла з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў

https://smarturl.click/ggpAy

У Рызе гэта тлумачаць расейскай пагрозай. Пра выхад з Атаўскай канвэнцыі афіцыйна паведаміў прэзыдэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс.
Беларусы сабралі амаль 2 мільёны даляраў на лекі для хлопчыка з сындромам СМА з Баранавічаў

https://smarturl.click/8pE0v

Беларусы сабралі 1,8 мільёна даляраў на самыя дарагія лекі ў сьвеце Zolgensma для яшчэ аднаго хлопчыка са сьпінальнай мускульнай атрафіяй (СМА) — 9-месячнага Сашы Астрогі з Баранавічаў.
Ужо сёньня: дзень народзінаў Зінаіды Бандарэнкі

25 красавіка 1939 году нарадзілася Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі, самы пазнавальны твар Беларускай тэлевізіі, дзе яна працавала амаль 40 гадоў. Вядоўца знакавых праграмаў «Песьню бярыце з сабой», «Калыханка», «Запрашаем на вячоркі», «Чырвоныя гвазьдзікі», «Блакітны агеньчык», «Яшчэ ня вечар» і г. д. Яе заўсёднае вітаньне «Гаворыць і паказвае Мінск!» засталося сымбалем цэлай эпохі.

Пра іншыя памятныя даты 25 красавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/MG1B3
Альбанія прыпыніла «бязьвіз» для беларусаў

https://smarturl.click/6W79Z

Рада міністраў Альбаніі 24 красавіка прыпыніла дзеяньне пагадненьня з урадам Беларусі аб узаемным скасаваньні візаў. Рашэньне набывае моц неадкладна.

Беларусь і Альбанія падпісалі гэтае пагадненьне 27 сьнежня 2019 году. З таго часу грамадзяне Беларусі маглі бязь візаў прыяжджаць у Альбанію, знаходзіцца там і праяжджаць транзытам празь яе на тэрмін да 30 дзён.
У Кіеве абвясьцілі жалобу па ахвярах маштабнай расейскай атакі 24 красавіка

https://smarturl.click/mBp59

У выніку расейскага ўдару ў Кіеве загінулі 12 чалавек, яшчэ 87 пацярпелі, паведамілі раніцай 25 красавіка ратавальнікі пасьля завяршэньня пошукава-выратавальных работ на месцы расейскай атакі па жылым доме. МЗС Украіны і дыпляматычныя місіі краіны за мяжой далучацца да Кіева ў жалобе па ахвярах атак.
У Менску 2 і 6 траўня абмяжуюць рух транспарту для правядзеньня рэпэтыцый параду

https://smarturl.click/j7kDq

2 і 6 траўня ў сталіцы будуць праводзіць генэральныя рэпэтыцыі вайсковага параду, прысьвечанага 80-й гадавіне перамогі ў Другой сусьветнай вайне. У сувязі з гэтым на шэрагу вуліц і праспэктаў Менску цалкам абмяжуюць рух усіх відаў транспарту.

Для ўдзелу ў парадзе ў Менску ўжо прыляцелі кітайскія вайскоўцы. Вядома, што Аляксандар Лукашэнка 9 траўня будзе прысутнічаць на вайсковым парадзе ў Маскве.
«Атрымлівала пагрозы блізкім і родным». Што вядома пра зьнікненьне Мельнікавай празь месяц пошукаў

https://smarturl.click/w49bW

Сьпікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву паплечнікі, журналісты і польскія спэцслужбы шукаюць ужо месяц. У размове з Свабодай Павал Латушка і Аляксей Лявончык расказалі, што ўдалося даведацца і якія вэрсіі самыя яны разглядаюць.
26 красавіка беларусы ў сьвеце праводзяць Чарнобыльскі шлях. Дзе будуць акцыі

https://smarturl.click/3Qk3B

Да 39-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі беларускія апазыцыйныя партыі, актывісты незалежных грамадзкіх арганізацый, прадстаўнікі дыяспар традыцыйна ладзяць акцыі Чарнобыльскі шлях. Беларусы Польшчы, Літвы і ЗША ўжо анансавалі акцыі ў розных гарадах. Публікуем расклад.

У Беларусі ўлады абвясьцілі 26 красавіка працоўным днём у сувязі зь пераносам выходнага дня на 28 чысло перад Радуніцай.
У чарзе на выезду зь Беларусі ў Польшчу ўжо 1575 легкавых аўтамабіляў і 30 аўтобусаў

https://smarturl.click/MG1d3

Невялікая чарга сабралася і на выезд зь Беларусі ў Літву: у пункце пропуску Каменны Лог на 12-ю раніцы там стаялі 70 легкавікоў, у Беняконях — 30. На выезд у Латвію чэргаў не было.

У памежных чатах пішуць, што ў пункце пропуску «Брэст» за апошнія содні прапусьцілі 436 легкавікоў, якія зарэгістраваліся ў электроннай чарзе. Паводле прыблізных падлікаў, пры рэгістрацыі ў чарзе цяпер давядзецца чакаць больш за 3 дні.
На БМЗ прызналі, што завод зьнізіў аб’ёмы вытворчасьці праз наступствы санкцыяў і цэны на сусьветным рынку

https://smarturl.click/WR3a9

Жодзінскі БМЗ зьменшыў аб’ёмы вытворчасьці: прадпрыемства працуе на ўзроўні 90% да мінулага году. На заводзе тлумачаць гэта тым, што санкцыі, вайна Расеі супраць Украіны і забарона праезду да Балтыйскага мора павялічваюць выдаткі на транспартаваньне мэталалому, які БМЗ закупляе ў Расеі.

У траўні 2022 году «Беларускі мэталюргічны завод» трапіў пад санкцыі Ўкраіны, у жніўні — ЭЗ і ЗША. Журналісты высьветлілі, што БМЗ працягвае гандляваць з Эўропай, абыходзячы санкцыі ЭЗ, празь літоўскія кампаніі.
Беларусы за дзень сабралі грошы на лекаваньне Данііла Гаркавага

https://smarturl.click/mBpD9

У студзені ў Даніілу Гаркаваму дыягнаставалі рэдкую форму раку — саркому мяккіх тканін. Зь лістапада 2020 па сакавік 2025 году ён працаваў кіраўніком аддзелу зьнешніх сувязяў Офісу Ціханоўскай, але вымушана пакінуў каманду. На апэрацыю і спадарожнае лекаваньне неабходна 6436 эўра, Данііл зьвярнуўся з просьбай аб дапамозе да беларусаў.
Пасланьнік Трампа Ўіткаф чацьвёрты раз сустракаецца з Пуціным

https://smarturl.click/ReAWp

Уладзімір Пуцін прымае ў Крамлі спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стыва Уіткафа. Гэта іх чацьвёртая асабістая сустрэча зь лютага 2025 году.
Інфармацыя пра 150 тысяч пакістанцаў як тэст для грамадзтва і ўлады. Аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/mBpDO

На сёньня нічога невядома пра практычную рэалізацыю ідэі завезьці ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў. Цалкам магчыма, што гэты праект не закончыцца нічым. Аднак сама тэма выклікала вялікія жарсьці — абмеркаваньні ў сацыяльных сетках, мэдыя. Улады былі вымушаныя рэагаваць у сваім звычайным стылі.
Каардынацыйная рада зьбіраецца правесьці выбары 13 траўня

https://smarturl.click/y6qmR

Выбары прызначылі пасьля таго, як зьнікла бязь вестак былая старшыня Анжаліка Мельнікава. 12 траўня паўнамоцтвы Мельнікавай пераходзяць намесьніцы Станіславе Гліньнік. На наступны дзень Каардынацыйная рада вырашыла выбіраць віцэ-старшыню.