Радыё Свабода — Беларусь
15.7K subscribers
53.6K photos
7.86K videos
2 files
42.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37060571050
Download Telegram
Галоўнае за 23 красавіка

📌«Мая бабуля скаціну лепшай карміла». Як выглядае бульба, якую зараз прадаюць у беларускіх крамах. Фота

📌Пасьля адмовы Рубіё ад удзелу ў лёнданскай сустрэчы наконт спыненьня вайны ва Ўкраіне яе адклалі

📌У Днепрапятроўскай вобласьці расейскі бесьпілётнік ударыў у аўтобус, сем жанчын і двое мужчын загінулі

📌У Беларусь завезьлі машыны расейскага «ядзернага» ведамства. Яны прымуць удзел у парадзе. ФОТА

📌Беларускія і расейскія спэцслужбы арганізуюць напады на беларусаў у Літве, — Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі краіны

📌Камітэт дзяржаўнага кантролю завёў 44 крымінальныя справы за ахвяраваньні

📌Падсанкцыйную беларускую драўніну кантрабандай увозяць у Вялікую Брытанію, — The Guardian

📌Каля Хойнікаў арыштавалі эвангельскага пастара, а ў Менску каталіцкага сьвятара

📌«Рэанімаваць, адрадзіць, прывесьці ў парадак». Як Лукашэнка 30 год разьвівае рэгіёны

📌У Беларусі спрасьцілі парадак набыцьця дронаў, але толькі для сілавікоў
Эстонія пабудуе новую вайсковую базу ў Нарве каля расейскай мяжы

https://smarturl.click/13dQY

🇪🇪 Прычынай стварэньня базы паслужыла ня толькі блізкасьць Нарвы да расейскай мяжы, але й тое, што Нарва адзіны буйны эстонскі горад, дзе дасюль прысутнасьць вайскоўцаў была нізкай.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі на парад прыехала расейская тэхніка з чорнымі нумарамі

Што гэта за тэхніка, чаму служыць? Пра гэта відэа Свабоды
Ужо сёньня: палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай — 43 гады

24 красавіка 1982 году ў Менску нарадзілася беларуская палітычная і грамадзкая актывістка, а таксама прафэсійная музыкантка (флейтыстка), палітзьняволеная Марыя Калесьнікава.

У час выбарчай кампаніі 2020 году ў Беларусі Калесьнікава была адной з кіраўнікоў штабу Віктара Бабарыкі. У верасьні 2020-га сілавікі спрабавалі выдварыць яе з краіны, але на мяжы яна парвала свой пашпарт. У выніку Марыю абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады» і асудзілі на 11 гадоў калёніі. Таксама яна знаходзіцца ў сьпісе асобаў, якія, на думку ўладаў, «датычныя да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Іншыя падзі дня ў гісторыі — пад спасылкай: https://smarturl.click/w49Qm
«Будзе сьмярдзець!». Побач з Жодзінам будуюць адстойнік для фэкаліяў менчукоў, мясцовыя спрабуюць пратэставаць

https://smarturl.click/aRJ8D

З словаў эколягаў, такое будаўніцтва мусілі вынесьці на грамадзкае абмеркаваньне, што прадугледжана адразу некалькімі заканадаўчымі актамі.
Расея атакавала 9 рэгіёнаў Украіны, найбольш пацярпеў Кіеў, тут загінулі 9 чалавек

https://smarturl.click/0BeDm

У Кіеве вядома ўжо пра 9 загінулых у выніку маштабнай расейскай атакі, яшчэ больш за 70 атрымалі розныя траўмы, паводле апошніх зьвестак МУС. У Сьвятошынскім раёне Кіева дваіх дзяцей дагэтуль ня могуць знайсьці.

Пад канцэнтраваным камбінаваным ударам Расеі таксама былі Кіеўская, Жытомірская, Днепрапятроўская, Харкаўская, Палтаўская, Хмяльніцкая, Сумская і Запароская вобласьці.
Урад Беларусі вызначыў цану паляваньня на чырванакніжных мядзьведзя і рысь, ахоўны статус якіх панізілі

https://smarturl.click/0BeDg

Згодна з пастановай, мінімальная цана дазволу на здабычу мядзьведзя: 500 рублёў — для грамадзян Беларусі або іншых краін ЭАЭС, 1000 рублёў — для грамадзян іншых краін. За дазвол паляваць на рысь давядзецца заплаціць 200 рублёў грамадзянам Беларусі і краін ЭАЭС, 500 рублёў — усім астатнім.

Рысь і мядзьведзь уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Але Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Беларусі ў сакавіку панізіла іх ахоўны статус да найменш ахоўванай чацьвёртай ступені.
На Магілёўшчыне могуць разьмясьціць пункт захаваньня радыяактыўных адкідаў — Дзяржатамнагляд назваў тры магчымыя пляцоўкі для будаўніцтва

https://smarturl.click/y6qA3

Адзін з варыянтаў разьмяшчэньня пляцоўкі для будаўніцтва пункту захаваньня радыяактыўных адкідаў, не агучаны раней, — Магілёўская вобласьць, дзе таксама прапануюць пабудаваць новую АЭС. Таксама ў якасьці варыянтаў разглядаюць будаўніцтва пляцоўкі паблізу Беларускай АЭС або на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку.
У Беларусі правядуць амністыю да 9 траўня

https://smarturl.click/20qOm

Парлямэнт Беларусі разгледзіць законапраект аб амністыі да 80-годзьдзя з дня заканчэньня вайны, чакаецца, што пад амністыю трапяць каля 8 тысяч зьняволеных.

Ці закране яна палітвязьняў, пакуль невядома. Паводле БелТА, у законапраекце «захаваныя падыходы, пасьпяхова апрабаваныя падчас амністый мінулых гадоў» (у папярэднія гады амністыя не распаўсюджвалася на тых, каго сілавікі ўнесьлі ў сьпіс «экстрэмістаў» ці «тэрарыстычны сьпіс»). Пад амністыю, сярод іншага, могуць трапіць вязьні з пэўнымі захворваньнямі.
Дыктатура супраць лясоў. Як палітыка ўладаў Беларусі шкодзіць прыродзе

https://smarturl.click/Qb1W6

Чаму натуральных лясоў у Беларусі становіцца меней, пры тым што агульная плошча лясных масіваў расьце. Чаму ўлады шкодзяць лесу, калі саджаюць сосны, і пры чым тут бураломы. Што зьмянілася для беларускіх лясоў пасьля 2020 году і як ліквідацыя «Аховы птушак Бацькаўшчыны» замінае Беларусі прадаваць драўніну на Захад.

Свабода ў цыклі «Сьляды» расказвае, як беларуская дзяржава шкодзіць лясам.
У Слуцку работнікі крамы «Суседзі» зладзілі страйк супраць нізкіх заробкаў

https://smarturl.click/L3Yz3

Сёньня раніцай крама «Суседзі», разьмешчаная на вуліцы Барысаўца ў Слуцку, адкрылася на гадзіну пазьней. Як піша выданьне SlutskGorod, так работнікі крамы выказалі нязгоду зь нізкімі заробкамі: каля дзясятка чалавек, якія мелі выйсьці на працоўную зьмену, узгоднена не адчынілі дзьверы крамы.
У Літве раскрылі схему паставак тавараў у Беларусь і Расею ў абыход санкцыяў Эўразьвязу

https://smarturl.click/xVBWL

У Мытнай крымінальнай службе Літвы раскрылі схему абыходу санкцыяў, якія забараняюць экспарт падсанкцыйных тавараў у Расею і Беларусь. Тавары спачатку вывозілі ў краіны Цэнтральнай Азіі (у асноўным у Кіргізстан), а потым адтуль — у Расею. Віленская кампанія ня толькі сама карысталася такой схемай абыходу санкцыяў, але і дапамагала рабіць гэта іншым кампаніям.
«Цяпер мы атрымліваем толькі нейкія абрыўкі інфармацыі пра яе. Што яна знаходзіцца ў атрадзе, што працуе. На жаль, у нас няма камунікацыі — ні ліставаньня, ні званкоў, ні перадач, ні сустрэчаў. Гэта была такая аднаразовая акцыя — сустрэча ў лістападзе», — распавяла Свабодзе Тацяна Хоміч.

https://smarturl.click/DYa0o

24 красавіка споўнілася 43 гады Марыі Калесьнікавай. Гэты дзень народзінаў палітзьняволеная сустрэла ў калёніі ў Гомлі. Сястра Марыі Тацяна Хоміч расказала Свабодзе апошнія навіны ад яе.
Экспэртам ААН вядома пра 33 выпадкі прымусовага псыхіятрычнага лячэньня беларускіх палітвязьняў

https://smarturl.click/3QkxV

Паводле іх зьвестак, з пачатку палітычнага крызісу вакол прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году сама меней 33 чалавек (зь іх 5 жанчын) накіравалі на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне праз тое, што яны выказалі нязгоду з уладамі. «Самаму пажылому чалавеку, якога перавялі на такое лячэньне, 77 гадоў», — паведамляюць экспэрты.
Асіповічы — ядзерная сталіца Беларусі? Што нам удалося даведацца

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/1Itfa-6ngLU?si=ArgAflxKnKFpz8oB

У Беларусь завезьлі машыны расейскага «ядзернага» ведамства, яны прымуць удзел у парадзе. Ці застануцца ўсе гэтыя машыны або частка зь іх у Беларусі пасьля правядзеньня параду 9 траўня, невядома.

Тым часам улады Беларусі імкліва разбудоўваюць вайсковую інфраструктуру пад Асіповічамі, дзе, імаверна, можа рыхтавацца сховішча для расейскіх ядзерных боепрыпасаў. У самых Асіповічах пабудавалі новыя ангары для тэхнікі, склады, жытло для вайскоўцаў, тут жа знаходзяцца перададзеныя Расеяй апэратыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр», якія гэтую ядзерную зброю могуць ужываць. Расказваем у відэа.
Генпракуратура Беларусі паведаміла пра завочныя прысуды кіраўнікам падразьдзелаў і байцам палку Каліноўскага. Ад 12 да 20 гадоў турмы

https://smarturl.click/xVB8L

Супольна пяцёра беларускіх жаўнераў палку Каліноўскага асуджаныя на 90 гадоў пазбаўленьня волі. Прысуд вынесьлі Ігнату Кірэеву, Яну Мельнікаву, Анастасіі Махамет, Арцёму Бігелю і Вячаславу Граноўскаму.

Іх прызналі вінаватымі паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «акт тэрарызму» і «арганізацыя дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі».
Цела ўкраінскай журналісткі Вікторыі Рошчынай, якая памерла ў расейскім палоне, вярнулі ва Ўкраіну

https://smarturl.click/Gg6Rm

10 кастрычніка 2024 году прадстаўнік Каардынацыйнага штабу ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі ва Ўкраіне Пятро Яцэнка паведаміў, што ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына, якая зьнікла бязь вестак падчас паездкі на акупаваныя тэрыторыі і была зьняволеная на тэрыторыі Расеі, памерла ў расейскім палоне.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Крывавая атака расейцаў на Кіеў

У ноч на 24 красавіка расейскія войскі зноў атакавалі Ўкраіну ракетамі. У Кіеве шмат загінулых і параненых. Наступствы атакі — у відэа Свабоды.
Журналісты-расьсьледнікі раскрылі імёны звыш 1500 наймітаў, якія ваююць за Расею супраць Украіны. Сярод іх 71 беларус.

https://smarturl.click/zd2On

Праект «Важные истории» высьветліў іхныя імёны з дапамогай выцеку зьвестак з маскоўскай мэдычнай базы (ЕМІАС), якая ахоплівае пэрыяд крыху больш за год — з моманту адкрыцьця вэрбавальнага цэнтру ў красавіку 2023-га да канца траўня 2024 году.

Гэтыя людзі ажно з 48 краінаў сьвету, ад Азіі да Амэрыкі. Сярод іх звыш сямі дзясяткаў беларусаў.
Варшаўская паліцыя паведаміла, што Анжаліка Мельнікава разглядаецца ў якасьці пацярпелай у справе аб зьнікненьні

https://smarturl.click/VRD10

Гэта вынікае з адказаў, якія атрымаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.