Радыё Свабода — Беларусь
15.8K subscribers
53.5K photos
7.86K videos
2 files
42.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37060571050
Download Telegram
Ужо сёньня: дзень народзінаў Віктара Каліноўскага

21 красавіка 1833 году нарадзіўся Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, брат Кастуся Каліноўскага.

Іншыя падзеі дня ў гісторыі: https://smarturl.click/4OkM1
Дзясяткі гэктараў лесу гарэлі ў Гомельскай вобласьці ад пераходу агню з Украіны

https://smarturl.click/nVyyW

Маштабны лясны пажар каля мяжы з Украінай ліквідавалі напярэдадні, паведаміла 20 красавіка Міністэрства лясной гаспадаркі. Агонь з тэрыторыі Ўкраіны перайшоў на лясны фонд Мілошавіцкага лясгасу (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці), пацярпелі дзясяткі гектараў ляснога фонду — дакладную плошчу ачагу ўдакладняюць. Пажар тушылі сіламі 70 чалавек і 20 адзінак тэхнікі.

Фота ілюстрацыйнае
«Больш за ўсё на Гомельшчыне». Пасьля ўзлому «Гаюна» прайшло больш за два месяцы: што вядома пра зьвязаныя з гэтым арышты

https://smarturl.click/w499b

Як стала вядома Свабодзе, затрыманьні за фота і відэа зь перамяшчэньнямі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі па тэрыторыі Беларусі працягваюцца. Арыштаваным можа пагражаць да сямі гадоў турмы. Расказваем падрабязнасьці.
У Кіеве падлічылі, колькі разоў Расея парушала абвешчанае ёю Велікоднае перамір’е

https://smarturl.click/L3YYj

Паводле дакладу галоўнакамандуючага Ўзброенымі Сіламі Ўкраіны, за Вялікдзень расейскія войскі больш за 2,9 тысячы разоў парушылі аб’яўленае Расеяй спыненьне агню. Пасьля гэтага дакладу прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што дзеяньні Ўкраіны і будуць «люстранымі».
Памёр папа Рымскі Францішак

https://smarturl.click/6W77a

Папа Рымскі Францішак памёр у Велікодны панядзелак, 21 красавіка 2025 году, ва ўзросьце 88 гадоў у сваёй рэзыдэнцыі ў ватыканскім доме Санта-Марта, паведамілі ў Ватыкане.

Пасьля працяглай шпіталізацыі сёлета папа Францішак не праводзіў велікодных службаў у Рыме, даручыўшы гэта кардыналам. Учора ён выступіў з апошнім традыцыйным велікодным пасланьнем да вернікаў Urbi et Orbi.
Трамп выказаў надзею на пагадненьне паміж Украінай і Расеяй «на гэтым тыдні» пасьля Велікоднага перамір’я

https://smarturl.click/ZXyyW

Велікоднае перамір’е ў баях паміж Расіяй і Украінай, як падаецца, скараціла некаторыя авіяўдары па ўкраінскіх гарадах, але Кіеў заявіў пра сотні парушэньняў цішы расейскімі сіламі. Тым ня менш, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп позна ўвечары 20 красавіка заявіў: «Спадзяюся, Украіна і Расея дамовяцца на гэтым тыдні».

Раніцай 21 красавіка паветраныя атакі на Ўкраіну аднавіліся.

#rfe_rl
Што казаў папа Францішак пра вайну Расеі ва Ўкраіне, аборты, ролю жанчын у касьцёле

https://smarturl.click/Qb1b0

266-ы папа Рымска-каталіцкай царквы, Папа Францішак, які памёр сёньня, быў першым папам з Амэрыкі, першым езуітам і першым пантыфікам, які нарадзіўся па-за межамі Эўропы за больш чым тысячагодзьдзе. Ягонае папства было адзначанае засяроджанасьцю на міласэрнасьці, сацыяльнай справядлівасьці і ахове навакольнага асяродзьдзя.
Каго ўсе баяцца? Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра «адзін народ»

https://smarturl.click/vdwwQ

Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
У Менску ўшануюць памяць памерлага папы Францішка

https://smarturl.click/eXO1

Сёньня а 15-й гадзіне ў менскім катэдральным касьцёле Найсьвяцейшага імя Марыі пачнецца сьвятая Імша ў інтэнцыі спачылага папы Францішка, яе ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.
Што казаў папа Францішак пра Беларусь

https://smarturl.click/eXO1

Папа Францішак зьвяртаў увагу на падзеі ў Беларусі, ён прымаў у сябе герархаў і вернікаў зь Беларусі, шанаваў беларускія сьвятыні. У 2020 годзе пантыфік заклікаў улады Беларусі адмовіцца ад гвалту, а ў чэрвені 2023 году ў пасланьні да беларусаў заклікаў да «прымірэньня ўнутры краіны і ва ўзаемаадносінах з суседнімі народамі».
«Рэпартэры бязь межаў» лічаць Беларусь «галоўным турэмнікам журналістаў» у Эўропе, агенцтва AP расказала пра некаторых зь іх

https://smarturl.click/e055D

Беларусь на першым месцы ў Эўропе па колькасьці зьняволеных журналістаў. Каля 40 прадстаўнікоў мэдыя цяпер за кратамі. Прынамсі 600 прадстаўнікоў беларускіх мэдыя, паводле зьвестак «Рэпартэраў бязь межаў», зьехалі за мяжу, але і там працягваюць сутыкацца зь ціскам уладаў.

Агенцтва Associated Press апублікавала артыкул, прысьвечаны рэпрэсіям супраць журналістаў у Беларусі.
У Менску перакрыты тэмпэратурны рэкорд 1911 году

https://smarturl.click/dwpA6

Тэмпэратурны рэкорд 114-гадовай даўніны перакрыты 20 красавіка ў Менску. Таксама на Вялікдзень у Беларусі пабіта 7 рэкордаў, якія трымаліся з 1950 году.
Расейскі суд аштрафаваў Google за абнародаваньне асабістых зьвестак салдатаў, якія ваявалі ва Ўкраіне

https://smarturl.click/Qb1d0

Адной з прычынаў штрафу стала публікацыя на YouTube інструкцыі для расейскіх вайскоўцаў, як здацца ў палон. Але былі таксама іншыя падставы для судовага перасьледу кампаніі.
Лукашэнка заклікаў абмежаваць будаўніцтва жыльля ў вялікіх гарадах і разьвіваць яго ў такіх мястэчках, як Копысь

https://smarturl.click/b5a58

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што людзі зь Менску паедуць у яго роднае мястэчка Копысь, што ў Віцебскай вобласьці, каб працаваць на дрэваапрацоўцы. Беларускія пасёлкі гарадзкога тыпу ён назваў «ідэальнымі», пры гэтым ніяк не ўзьняў пытаньня, чаму насельніцтва, у прыватнасьці ў згаданым Аршанскім раёне, штогод рэзка скарачаецца.
За пяць гадоў наклад газэтаў у Беларусі зьменшыўся амаль на 40%

https://smarturl.click/nVy56

Даныя Белстату сьведчаць пра рэзкае падзеньне накладаў папяровых газэт у краіне. Колькасьць найменьняў газэтаў у Беларусі за апошнія пяць гадоў скарацілася на 23,1%. Часопісы і іншыя пэрыядычныя выданьні таксама імкліва дэградуюць.
Беларускі завод «Пеленг» падаў у суд на расейскага вытворцу. Вынікі першага суду засакрэцілі

https://smarturl.click/DYaXz

Прадпрыемства беларускага дзяржаўнага вайскова-прамысловага комплексу патрабуе ад расейскай кампаніі 3 млн рублёў. Дэталі судовых спрэчак апісвае @zerkalo_io Адзін з пазоваў тычыцца пагадненьняў 6-гадовай даўніны. Справу разглядае суд Растоўскай вобласьці Расеі.
У «сьпіс тэрарыстаў», які вядзе КДБ Беларусі, дадалі былых сілавікоў, што выступалі супраць гвалту

https://smarturl.click/JnDnw

Цяпер у «сьпісе тэрарыстаў» КДБ 1385 пазыцыі і 1276 чалавек, зь іх сама меней 588 — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным «тэрарыстамі» зьняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
У Ватыкане агучылі прычыну сьмерці Папы

https://smarturl.click/Gg6e4

Хорхэ Марыё Бэргольё памёр 21 красавіка ў Велікодны панядзелак ва ўзросьце 88 гадоў. Напярэдадні ён зьвярнуўся да вернікаў з традыцыйным велікодным пасланьнем Urbi et Orbi.
Галоўнае 21 красавіка

📌«Больш за ўсё на Гомельшчыне». Пасьля ўзлому «Гаюна» прайшло больш за два месяцы: што вядома пра зьвязаныя з гэтым арышты

📌Каго ўсе баяцца? Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра «адзін народ»

📌Пасьля хваробы памёр папа Рымскі Францішак. Што ён казаў у апошнім звароце Urbi et Orbi

📌Папа Францішак заклікаў беларускія ўлады адмовіцца ад гвалту, шанаваў ікону Маці Божай Жыровіцкай

📌Праваабаронцы паведамілі, што вязьні ў калёніях зноў маюць праблемы з атрыманьнем грашовых пераводаў

📌Беларускі завод «Пеленг» падаў у суд на расейскага вытворцу. Вынікі першага суду засакрэцілі

📌Пасьля Велікоднага перамір’я расейскія войскі атакавалі Ўкраіну ракетамі і бесьпілётнікамі
У гэты дзень у 1794-м войскі Касьцюшкі вызвалілі Вільню ад расейцаў

У ноч на 23 красавіка 1794 году Якуб Ясінскі, кіраўнік паўстаньня Касьцюшкі ў ВКЛ, узначаліў паўстаньне ў Вільні. Паўстанцы абяззброілі расейскі гарнізон, узяўшы ў палон 1012 чалавек

Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/dwpJ6