👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Што такое глыбінны народ, пра які кажуць прапагандысты?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Гэта расейская зьява — народ, слаба закрануты цывілізацыяй. Ён кіруецца пераважна інстынктамі, а ня тым, што мы называем здаровай лёгікай і эмпатыяй. Глыбіннасьць яго ў тым, каб захоўваць паводзіны і звычаі з глыбінь вякоў, калі напад на іншую краіну або сямейны гвалт лічыліся нормай, калі крытычна важна, ці носіш ты бараду або хустку, ці не.
У Беларусі праявы «глыбіннасьці» калі й здараюцца, маюць расейскае паходжаньне. З часоў сярэднявечча ў нас усталяваліся цывілізаваныя дачыненьні паміж людзьмі, а на месцы расейскай глыбіннасьці паўстала такая зьява, як краязнаўства. Менавіта на краязнаўцах і паэтах, якія ёсьць у кожным беларускім паселішчы, трымаецца наша «глыбіннасьць».
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

За ахвяраваньні фондам BySol і ByHelp навукоўцу Адамаву прысудзілі 3 гады калёніі
Палітзьняволенага навукоўца Юрыя Адамава асудзілі на 3 гады калёніі агульнага рэжыму, вырак агучыла судзьдзя Дзіна Кучук 24 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе. Пракурор — Раман Бізюк.
Палітвязьня прызналі вінаватым паводле артыкулу «Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
Прысуды і перасьлед 25 ліпеня: https://smarturl.click/E97z

Расейцы абстралялі касэтнымі снарадамі пляж на Данбасе
Снарады пацэлілі па сем’ях, якія адпачывалі на беразе вадаёму. Загінуў 10-гадовы хлопчык, яшчэ чацьвёра дзяцей атрымалі раненьні — 5-гадовая дзяўчынка, 12-гадовы хлопчык і дзьве сястры 11 і 12 гадоў.
https://smarturl.click/E90g

Найміты ПВК «Вагнэр» пачалі трэнаваць унутраныя войскі Беларусі
«Мерапрыемствы тактычнай і тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі ўжо праводзяцца ва ўнутраных войсках з ПВК „Вагнэр“. Байцы „Вагнэра“ з задавальненьнем дзеляцца сваім баявым досьведам у розных сфэрах: ужываньни БПЛА, снайпэрскай зброі, сродкаў РЭБ», — заявіў дзяржаўнай прэсе намесьнік камандуючага ўнутранымі войскамі Сяргей Грабёньнікаў.
Учора адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова з прадстаўнікамі ПВК, на якой абмяркоўвалі ўзаемадзеяньне з наймітамі.
Спачатку расейскія найміты праводзілі заняткі з тэрытарыяльнымі войскамі і сіламі спэцапэрацый Узброеных сіл.

У Беларусі зьнялі патрабаваньне для кіраўнікоў сыстэмы адукацыі валодаць беларускай мовай
Зьмены ў законе «Аб мовах» датычаць афармленьня дакумэнтаў беларусаў, судаводзтва і мовы адукацыі. У адукацыйнай сфэры цяпер наказ валодаць беларускай дзейнічае толькі для пэдагагічных работнікаў.
Адгэтуль вучыцца на мовах нацыянальных мяншыняў няможна, дазваляецца толькі вывучэньне іх мовы і літаратуры ў асобных групах і клясах паводле рашэньня мясцовых органаў улады, узгодненым зь Міністэрствам адукацыі.
🧾 Што яшчэ зьмянілася?
https://smarturl.click/413X

Жыхары Горадні папрасілі ўлады патлумачыць, куды падзеўся помнік паўстанцам 1863 году
У пэтыцыі да Горадзенскага гарвыканкаму жыхары просяць назваць прычыну, па якой дэмантавалі памятны знак і дзе ён цяпер.
Паколькі ўсе дакумэнты па памятных дошках і помніках па законе павінны праходзіць празь Міністэрства культуры, падпісанты пэтыцыі хочуць ведаць, згодна зь якім рашэньнем адбыўся дэмантаж.
Памятны знак выканаў з дубу горадзенскі скульптар Уладзімер Панцялееў. Яго ўсталявалі пры вакзале ў 1983 годзе. Цяпер на яго месцы зьявілася дошка савецкім партызанам-падпольшчыкам.

Сацсеткі і лягатып выданьня «PLAN В.», якое 14 чэрвеня запусьціла экс-рэдактарка Tut.by Вольга Лойка, прызналі «экстрэмісцкімі»
Таксама сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі сайт «ЗБС „Бацькаўшчына“», сацсеткі і рэгіянальныя старонкі праекту «Каардынатар новых iдэяў», сацсеткі праекту «Грамадскi сектар Атраду „Пагоня“», Telegram-каналы «Аб'яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў», «Логойск чат 97%», «Кусь за Беларусь», «НАВУМЧЫК», «Кіеўскі двіж — чат», «Чат — Беларусы Вільні» і інш.

«Сябры проста ў шоку». Што кажа чалавек, які пазнаў сабе ў фільме пра беларускія пратэсты, апублікаваным на Delfi
Мікалай удзельнічаў у пратэстах у Беларусі, пасьля яго затрымлівалі і ён вымушана выехаў за мяжу. Ён пазнаў на кадрах зь фільму сябе і сваіх знаёмых, зь якімі разам хадзіў на пратэсты. Знаёмыя дагэтуль у Беларусі і не плянавалі зьяжджаць, а цяпер атрымалі канкрэтную пагрозу. «Чаму б было не заблюрыць твары?!», — эмацыйна кажа Мікалай.
Падрабязьней + парады юрыста: што рабіць, калі вы пабачылі сябе ў стужцы:
👉🏻 https://smarturl.click/XQQZ

Адзін з загінулых у часе мяцяжу Прыгожына расейскіх пілётаў паходзіў зь Беларусі
50-гадовы капітан Ігар Валачылаў, бартавы мэханік расейскага вайсковага самалёту Іл-22, які зьбілі найміты ПВК «Вагнэра» падчас мяцяжу, паходзіў зь Беларусі. Як стала вядома Свабодзе, ён нарадзіўся ў пасёлку Балабасава Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.
Скончыў Стаўрапольскае вышэйшае авіяцыйнае інжынэрнае вучылішча, з 2015 году служыў у вайсковым цэнтры на аэрадроме ў Іванаўскай вобласьці РФ. Да гібелі Ігар Валачылаў выконваў «баявыя задачы» на вайне Расеі ва Ўкраіне. Яго пахавалі ў расейскім горадзе Іванава.

Беларускім заводам вылучылі 595,8 млн даляраў з расейскага крэдыту на «імпартазамяшчэньне»
Іх накіруюць Менскаму заводу шасьцерняў, Менскаму падшыпнікаваму заводу, Віцебскаму станкабудаўнічаму заводу і Беларускаму аўтамабільнаму заводу — на рэалізацыю праграм перааснашчэньня для замяшчэньня імпарту «ва ўмовах санкцыйнага ціску».

У асноўным конкурсе Вэнэцыянскага кінафэстывалю — фільм пра міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы
Мастацкая стужка «Зялёная мяжа» вядомай польскай рэжысэркі Агнешкі Голянд распавядае гісторыю сям’і сырыйскіх уцекачоў, самотнай настаўніцы англельскай мовы з Аўганістана і маладога памежніка, якія сустракаюцца на польска-беларускай мяжы падчас апошняга гуманітарнага крызісу, справакаванага Аляксандрам Лукашэнкам:
https://smarturl.click/YVVm

«Пасьля фільму на DELFI зваротаў у BySol стала ўдвая больш», — Стрыжак
Учора літоўскі партал DELFI выклаў на сваім Youtube-канале фільм пра беларускія пратэсты 2020 году. Праўладныя тэлеграм-каналы і каналы, блізкія да беларускіх сілавікоў, заявілі, што фільм дапаможа ў пошуках пратэстоўцаў.
Многія беларусы ў чатах і сацсетках абурыліся фільмам, бо там бачныя твары многіх удзельнікаў пратэстаў.
Пра меры бясьпекі праз 3 гады пасьля пратэстаў размаўляем з кіраўніком фонду BySol Андрэем Стрыжаком:
Відэа: https://youtu.be/3nI6qhcqsPg

«Лягер ля Асіповічаў увесь час пашыраецца», — родныя вагнэраўцаў пра іх жыцьцё пасьля мяцяжу і знаходжаньне ў Беларусі
«Іх не выпускаюць з тэрыторыі, яны ня ходзяць у крамы, — кажа сваячка аднаго ў вагнэраўцаў. — Лягер ПВК у раёне Асіповічаў. Кажа, што пастаянна пашыраецца». Наімітам ПВК «Вагнэра» абяцаюць ваенную падрыхтоўку на беларускіх палігонах, а потым — удзел у войнах у Сырыі і Афрыцы. Журналісты паразмаўлялі са сваякамі вагнэраўцаў:
👉🏻 https://smarturl.click/MLoE
➕ Паводле @Hajun_BY, сёньня ў Беларусь прыбыла 11-я калёна ПВК «Вагнэр», упершыню — з бронеаўтамабілямі. У ёй 1 УАЗ-Патрыёт, пазадарожнік, 6 бронеаўтамабіляў «Шчука» («Чакан»), 11 фур, 6 цягачоў (на паўпрычэпах — 6 экскаватараў і 1 ГАЗэль), 2 Уралы-4320 і 2 КамАЗы.

Галоўнае за 25 ліпеня
✍🏻 У Беларусі скарэктавалі закон «Аб мовах», скасаваўшы права вучыцца на мовах нацыянальных мяншыняў
👬 Вагнэраўцы пачалі падрыхтоўку сапэраў, хімікаў, а таксама байцоў унутраных войскаў Беларусі
🗣 У МНС Беларусі заявілі пра гатоўнасьць да ўзброенага канфлікту
❌ У Беларусі ліквідуюць арганізацыю ўкраінскай дыяспары
👮🏻♂️ Хроніка перасьледу: Палітвязьню Прапольскаму дадалі яшчэ 1,5 года калёніі за тое, што «ляжаў на падлозе ШЫЗА»; навукоўцу Юрыю Адамаву за данаты прысудзілі 3 гады калёніі

Колішні банк «гаманца Лукашэнкі» вырашылі канчаткова закрыць
Акцыянэры вырашылі закрыць крэдытна-фінансавую арганізацыю «ОптіКурс», якая ўзьнікла трохі больш за год таму на месцы «Абсалютбанка», што трапіў пад амэрыканскія санкцыі як актыў бізнэсоўца Мікалая Вараб’я — «энэргетычнага гаманца» Лукашэнкі. Санкцыі ўвялі за падтрымку рэжыму, які ўчыніў жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў 2020-га.
У пытаньнях пагашэньня крэдытаў і выкананьня іншых узаемных абавязаньняў кліентам «ОптіКурс» раяць камунікаваць з новым уласьнікам, але хто ён — пакуль невядома:
https://smarturl.click/xeGn

«Афіцыйна база там не адкрытая, набору няма». Што расказаў вэрбавальнік «Вагнэра» пра базу ў Беларусі
«Набор у ПВК „Вагнэр“ прыпынены», — адказаў на запыт Reform.by вэрбавальнік ПВК і ўдакладніў, што набор будзе пазьней. На пытаньне, ці можа грамадзянін Беларусі наўпрост зьвярнуцца да прадстаўніка ПВК у Беларусі ці прыехаць на базу ў вёску Цэль, вэрбавальнік адказаў адмоўна, бо «афіцыйна база яшчэ не адкрытая».
У Беларусі прадугледжаная крымінальная адказнасьць як за вэрбаваньне наймітаў, гэтак і за наёмніцтва.
https://smarturl.click/awab

Беларускі пранкер Уладзіслаў Бохан разаслаў у смаленскія школы паведамленьне з заклікам паўдзельнічаць у фэйкавай акцыі аб «прысваеньні яму званьня „героя Расеі“»
Пра гэта ён расказаў у сваім тэлеграм-канале. Пранкер прапанаваў супрацоўнікам школ зрабіць фота зь нібыта «героем перамогі», які загінуў на вайне ва Ўкраіне, і даслаў ім сваё фота. У выніку настаўнікі некалькіх школ Смаленскай вобласьці сфатаграфаваліся з партрэтам Бохана і плякатамі «Ў вас верыць уся Расея» і «Ўладзіслаў — наш герой».