Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.5K photos
7.67K videos
2 files
39.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Радыё Свабода — Беларусь
Маскву атакавалі дроны Адзін зь бесьпілётнікаў раніцай 24 ліпеня ўпаў непадалёк Міністэрства абароны Расеі. Там вінавацяць у атацы Ўкраіну і сьцьвярджаюць, што бесьпілётнікаў было два, іх зьнішчылі, і сур’ёзных пашкоджаньняў яны не прынесьлі. Другі з дронаў…
Bellingcat: у месцы, якое атакавалі дроны ў Маскве, знаходзяцца сакрэтныя аб’екты ГРУ

Кіраўнік ініцыятывы, расьсьледнік Хрыста Грозеў, піша, што побач зь месцам падзеньня бесьпілётнікаў на Камсамольскім праспэкце ў Маскве знаходзяцца сакрэтныя аб’екты ГРУ, у тым ліку офіс кіраўніка праграмы выведнікаў-нелегалаў, штаб кібэрапэрацый і хакерскай групы Fancy Bear, а таксама вайсковы ўнівэрсытэт Міністэрства абароны.

Відэа, апублікаванае газэтай «Известия», паказвае, што гэтыя будынкі атрымалі пашкоджаньні. Расейскія дзяржаўныя агенцтвы іх у сваіх допісах не паказалі, засяродзіўшыся на фатаграфіі крамы вінаў на другім боку праспэкту.

Аналітык Роб Лі адзначае, што да самага будынка Мінабароны на Фрунзэнскай набярэжнай бесьпілётнік не даляцеў менш за 200 мэтраў.
Міністэрства інфармацыі заблякавала найбуйнейшую беларускую інтэрнэт-блібліятэку

Улады заблякавалі сайт Kamunikat.org. Пры спробе зайсьці на старонку зь Беларусі зьяўляецца паведамленьне пра забарону доступу да рэсурсу.

Kamunikat.org мае ў сваіх архівах тысячы беларускіх кніг, аўдыёкніг і пэрыёдыкі розных пэрыядаў. Заснавальнік праекту — вядомы журналіст з Падляшша Яраслаў Іванюк.
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Калі ўжо шырока бытуе выраз «рэжым Лукашэнкі», чаму герб/сьцяг гэтага рэжыму па-ранейшаму называюць «беларускімі»? Чаму нашы інтэлектуалы не зьвяртаюць увагі на гэта?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Нашы інтэлектуалы збольшага ня ў той кандыцыі, каб дыктаваць парадак дня. Дыктуе жыцьцё. Проста відавочным становіцца, што «беларускія ўлады» ніякія не беларускія, і што рускамоўнасьць, якая ўчора здавалася бяскрыўднай, сёньня, як кажа Пуцін, азначае прыналежнасьць да Расеі. То бок беларускі рускамоўны дэмакратычны актывіст перастае быць беларускім, а, становячыся расейскім, перастае быць і дэмакратычным. Украінцы гэта зразумелі крыху раней. Узяць свой парадак дня ў свае рукі іх прымусіла вайна. Павальней, але тое самае мусіць адбыцца і ў нас.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Новыя спадарожнікавыя здымкі лягеру «Вагнэра» пад Асіповічамі

Журналіст-расьсьледавальнік The New York Times Крысьціян Трыбэрт апублікаваў сьвежыя спадарожнікавыя здымкі лягеру ПВК «Вагнэр» у вёсцы Цэль, зробленыя Maxar 23 ліпеня.

На здымках відаць ня менш за 35 фур і сотні легкавых аўто, пікапаў і «буханак». У паўднёвай частцы здымку ёсьць будаўнічая тэхніка, якая была прынамсі ў дзьвюх калёнах. Агулам у Беларусь прыехалі ня меней за 10 калёнаў баевікоў ПВК.
Затрымалі дзвьюх выкладчыц — з Эканамічнага ўнівэрсытэту и Ўнівэрсытэту фізкультуры

Праваабаронцы пішуць, што, паводле аўтараў тэлеграм-каналу сілавікоў, адна з затрыманых — выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філялягічных навук і дацэнтка катэдры беларускай і расейскай моваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце Надзея Старавойтава.

Другая затрыманая — выкладчыца расейскай мовы ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце фізычнай культуры, кандыдатка філялягічных навук Натальля Сівіцкая.

Папярэдне, іх затрымалі за ўдзел у пратэстах. Адна з затрыманых сказала таксама, што была зарэгістраваная ў пляне «Перамога». Аднак, як вядома, свае відэа сілавікі запісваюць пад псыхалягічным, а часам і фізычным узьдзеяньнем на чалавека.
Дзе ў Беларусі бачылі наймітаў ПВК «Вагнэр». МАПА

З пачатку ліпеня назіральнікі налічылі ўжо 10 калён, якія прыбылі ў Беларусь. Яны разьмясьціліся ў вёсцы Цэль, на палігоне Лосьвіда і ў іншых месцах.

Свабода сабрала ўсе зьвесткі пра месцазнаходжаньне наймітаў ПВК «Вагнэр» у Беларусі на адной мапе.

https://smarturl.click/b1Gv

Фота з сумеснага трэнаваньня вагнэраўцаў і беларускіх вайскоўцаў.
Яшчэ адна спроба напалохаць Захад. Навошта Лукашэнка зноў прывёз Пуціну мапу

Сюжэт пра агрэсіўных наймітаў «Вагнэра», якія нібыта рвуцца захапіць Варшаву і Жэшаў, — гэта ня самы ўдалы спэктакль у выкананьні Лукашэнкі і Пуціна, якім яны імкнуцца чарговы раз напалохаць Захад.

Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/qeWW
Літва ня будзе адлучацца ад сетак Беларусі і Расеі бязь іншых краін Балтыі

Дзяржаўная рада абароны Літвы даручыла ўраду падпісаць з Латвіяй і Эстоніяй пісьмовае пагадненьне аб сумесным адлучэньні нацыянальных энэргасыстэм ад электракальца БРЭЛЛ на пачатку 2025 году, інфармуе агенцтва BNS.

Апошнім тэрмінам сынхранізацыі вызначылі люты 2025-га, паведаміў журналістам па выніках пасяджэньня рады галоўны дарадца прэзыдэнта Літвы Кястуціс Будрыс.

Да гэтага часу Вільня спрабавала пераканаць Рыгу і Талін адлучыцца ад Беларусі і РФ на пачатку 2024 году, піша BPN. Тыя заяўлялі, што гэта немагчыма, у тым ліку праз эканамічныя выдаткі.
Ад Паўла Севярынца пачалі прыходзіць лісты

Маці палітзьняволенага Тацяна Севярынец падазрае, што сына ў Горадзенскай турме № 1 пераводзяць з камэры ў камэру.

«Паша трымаецца, усім прывітаньне перадае. Усё разумее і ўсё ведае. А калі пра нешта і ня ведае, то здагадваецца, як яно павінна быць. Паведамляе коратка: „Дзякуй Богу, у мяне ўсё добра“».

https://smarturl.click/41YG
«Мяне затрымлівалі з тэлефонам, на які я здымаў». Пагаварылі з аўтарам новага фільму пра беларускія пратэсты. На фільм адрэагавалі сілавікі

Літоўскае СМІ апублікавала фільм пра беларускія пратэсты 2020 году. Яго зьяўленьне выклікала рэакцыю ў набліжаных да сілавікоў каналах, якія парадаваліся, што на відэа бачныя твары ўдзельнікаў пратэстаў. Пагаварылі з аўтарам, беларусам, які здымаў храналёгію з 9 жніўня 2020 году.

На відэа таксама адрэагавалі набліжаныя да сілавікоў тэлеграм-каналы. Высьвятляем, ці сапраўды там ёсьць новыя кадры твараў.https://smarturl.click/ML83
Першы візыт да Пуціна пасьля мяцяжу. Ці стрымае Лукашэнка вагнэраўцаў

Лукашэнка ўпершыню пасьля «прыгожынскага мяцяжу» сустракаецца з Пуціным. Як анансаваў Крэмль, яны меліся абмяркоўваць «расейска-беларускія адносіны, саюзьніцтва, інтэграцыйнае ўзаемадзеяньне ў рамках Саюзнай дзяржавы». Па сутнасьці, гэта адна і тая ж тэма. Але публічна пра яе амаль ня згадвалі.

Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі ў інтэрвію Свабодзе разважае пра рэальныя матывы гэтага спатканьня. Глядзіце відэа https://www.youtube.com/watch?v=YK7KCDQ-aL4
Марыне Адамовіч вярнулі яе ліст да Статкевіча з фармулёўкай «адмова ад атрыманьня»

«Бяз словаў... Не забралі з пошты. Вярнулі...» — пракамэнтавала гэта жонка палітвязьня на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Ад палітзьняволенага Міколы Статкевіча больш за 5 месяцаў няма ніякіх вестак. https://smarturl.click/W0J9
29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны онлайн-маратон салідарнасьці з палітвязьнямі

У суботу незалежныя мэдыя Беларусі аб’яднаюцца ўва усебеларускім онлайн-маратоне салідарнасьці «Нам ня ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зьняволеных і іх сем’яў.

Трансьляцыя пройдзе адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па менскім часе.

З ініцыятывай правесьці такі маратон выступіла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Абʼяднанага пераходнага кабінэта Беларусі Вольга Гарбунова са сваёй камандай.

Прадстаўляць Радыё Свабода на маратоне будзе былы палітвязень, журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч.

https://smarturl.click/VA80
Музыку Мікіту Найдзёнава асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» і вызвалілі з-пад варты ў залі суду

Прысуд вынесла судзьдзя Марына Клімчук у судзе Ленінскага раёну Менску. Яго абвінавачвалі паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Мікіта Найдзёнаў – беларускі паэт і музыка, былы фронтмэн гурту Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. https://smarturl.click/zeyn
Улады Беларусі выдалі ў Таджыкістан апазыцыйнага актывіста 

Пра гэта адвакат Нізамідзіна Насрыдзінава паведаміў сваякам таджыкскага актывіста, якія жывуць у Нямеччыне. У Таджыкістане супраць Насрыдзінава завялі крымінальную справу аб публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасьці або апраўданьні экстрэмізму. Яму пагражае ў Таджыкістане пяць гадоў зьняволеньня. 

Нізамідзін Насрыдзінаў з кастрычніка 2015 году жыў у Нямеччыне. Актывіста затрымалі 8 студзеня пры перасячэньні мяжы Беларусі на запыт уладаў Таджыкістану. https://smarturl.click/yejR
Асноўныя падзеі 24 ліпеня 

«Беларускі Гаюн»: колькасьць вагнэраўцаў у Беларусі павялічылася да 3,5 тысячы

Дзе ў Беларусі бачылі наймітаў ПВК «Вагнэр». МАПА

Судзяць беларуса, якога затрымалі пасьля вяртаньня з Польшчы

Сілавікі паведамілі пра затрыманьне дзьвюх выкладчыц менскіх ВНУ

У Менску ідуць адразу тры палітычныя судовыя працэсы

У Беларусі заблякавалі найбуйнейшую онлайн‑бібліятэку беларускай літаратуры Kamunikat.org

Ва Ўкраіне пакуль ня бачаць пагрозы з боку вагнэраўцаў, разьмешчаных у Беларусі

Польшча перавяла войскі на ўсход, каб «прыстрашыць агрэсара» і прыкрыць «Берасьцейскую браму» — міністар абароны Блашчак
Абвінавачаньнямі ў адрас Варшавы Пуцін і Лукашэнка хочуць паўплываць на восеньскія выбары ў Польшчы — польская паліталягіня

Чым можна патлумачыць антыпольскія інвэктывы Лукашэнкі і Пуціна, якія прагучалі на мінулым тыдні? Ці падрыхтаваная Польшча да ваеннага ўдару з тэрыторыі Беларусі? Якая імавернасьць дывэрсіяў супраць Польшчы сіламі «Вагнэра»? Які балянс сілаў на беларуска-польскай мяжы?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае польская паліталягіня, супрацоўніца Польскага інстытуту міжнародных адносінаў Ганна Дынэр. https://smarturl.click/B9Eg
Кіраўнік МУС Кубракоў сустрэўся з вагнэраўцамі ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў 

Кубракоў абмеркаваў з прадстаўнікамі ПВК «Вагнэр» «пытаньні ўзаемадзеяньня» і «некаторыя віды абсталяваньня». Як зазначае прэсавая служба МУС, «у мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьняў ведамства». Хто на сустрэчы прадстаўляў ПВК, не ўдакладняецца.

Па выніках сустрэчы Кубракоў падкрэсьліў, што «з прычыны няпростай сытуацыі каля межаў рэспублікі асабліва важна быць падрыхтаванымі да адказу на магчымыя выклікі і пагрозы». https://smarturl.click/J9Vv
Што адбываецца на польска-беларускім памежжы пасьля заяваў Лукашэнкі

Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным у Санкт-Пецярбургу заявіў, што найміты «Вагнэра» нібыта рвуцца захапіць Варшаву і Жэшаў. 

Як рэагуюць жыхары памежных польскіх вёсак на вучэньні вагнэраўцаў у пяці кілямэтрах і ці рэальны напад зь Беларусі на Польшчу — тлумачыць польская паліталягіня, супрацоўніца Польскага інстытуту міжнародных адносінаў Ганна Дынэр. https://youtu.be/yvqU2XwdmVs