Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.5K photos
7.67K videos
2 files
39.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Расейцы абстралялі Адэсу. Адзін чалавек загінуў, разбураны найвялікшы праваслаўны храм гораду

Сярод пацярпелых у Адэсе 4 дзяцей. Адзін чалавек загінуў, 22 атрымалі раненьні. Пашкоджана і разбурана шэсьць жылых дамоў, помнікі архітэктуры і храм.

У выніку абстрэлу разбураны Спаса-Праабражэнскі сабор. Гэта самы вялікі праваслаўны храм у Адэсе, прычым ён адносіцца да Маскоўскага патрыярхату.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, Расея нанесла ўдар па Адэсе ракетамі пяці тыпаў: «Калібр», «Онікс», Х-22, «Іскандэр-К», «Іскандэр-М».
У раёне Менскага мора пранёсься віхраслуп. Загінула дзяўчына

Ратавальнікі ліквідуюць наступствы непагадзі паблізу вёскі Зарэчча-1 у Менскім раёне. Работнікі МНС дасталі з-пад дрэва загінулую дзяўчыну.

Пацярпелі яшчэ два чалавекі. Віхраслуп паваліў шмат дрэваў. У інтэрнэце распаўсюдзілася відэа стыхіі.
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Рэжымная прапаганда — чаго яна хоча ад нас?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Бэтэшная прапаганда — гэта і ёсьць экстрэмізм у дакладным значэньні слова. Мне згадваецца рэкляма парку забаваў пад Горадняй, дзе ёсьць усё — ад рэляксу да экстрыму. Кліент з уласнае волі хоча выпрабаваць свой неўсьвядомлены страх. Так і глядач, які ўключае БТ, каб паказытаць сабе нэрвы.

Гэтым, дарэчы, цяперашняя прапаганда адрозьніваецца ад савецкай, якая ў пераважнай ступені абяцала сьветлую будучыню, а гэта ўжо рэлякс, а ня страх. Але сёньня ніхто нічога сьветлага не абяцае — наадварот, чым далей, тым горш. Таму калі на адрас апанэнтаў гучаць словы «мразь», «тварь», «животное» і падобныя, гэта значыць, што аргумэнты вычарпаныя, і трэба выключаць тэлевізар.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Студэнтаў-замежнікаў у Беларусі за год паменела амаль на 4 тысячы

Праз скарачэньне колькасьці замежных студэнтаў дзяржава губляе мільёны даляраў. Найбольш скарацілася колькасьць студэнтаў з Кітаю і Туркмэністану. Раней яны дамінавалі сярод усіх замежных студэнтаў беларускіх ВНУ.

Экспэрт кажа, што гэта толькі пачатак.

https://smarturl.click/0Xbg
Лукашэнка заявіў Пуціну, што «вагнэраўцы» пачалі яго «напружваць»

Пра гэта Лукашэнка сказаў кіраўніку Расеі на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу. Прычына, па якой яго «напружваюць» баевікі ПВК — яны нібыта хочуць ісьці на Варшаву.

«Кажу вам навошта на Захад? Ну, схадзіць на экскурсію ў Варшаву, у Жэшаў», — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, настроі ў ПВК «Вагнэр» «дрэнныя», таму ён ня хоча перадысьлякаваць іх з цэнтру Беларусі. Таксама на сустрэчы Лукашэнка казаў пра «сытуацыю на межах Саюзнай дзяржавы», паведамляе ягоная прэс-служба.
«Прэсхата», зламаная рабрына і ўдар ныркі. Падрабязнасьці зьбіцьця Паліны Шарэнды-Панасюк у турме

Андрэй Шарэнда расказаў у сваім фэйсбуку, што яшчэ 7 ліпеня Паліну спэцэтапам вывезьлі зь СІЗА № 1 на Валадарскага ў Менск. І да гэтага часу ні сямейнікам, ні адвакату не атрымалася высьветліць, дзе яна.

https://smarturl.click/2jdm
Апошні аргумэнт Лукашэнкі. Дэманстрацыйныя катаваньні як «перадпрадажная падрыхтоўка» палітвязьняў

Калі надышоў вырашальны момант і ад Лукашэнкі і Пуціна стала залежаць, у які бок будзе рухацца карная сыстэма ў краінах пад іхным кіраўніцтвам, у якасьці ўзору яны ўзялі не лібэральную манархію апошняга Раманава і не параўнальна мяккі аўтарытарызм Хрушчова і Брэжнева, а самую жорсткую і нялюдзкую сталінскую дыктатуру — тую, якая калечыць людзкія лёсы, але гарантуе пажыцьцёвую аднаасобную ўладу.

Піша Віктар Багдзевіч.

https://smarturl.click/VAzx
Ці добра вы ведаеце эпоху і герояў паўстаньня Кастуся Каліноўскага? ТЭСТ

У ліпені 2023 году спаўняецца 160 гадоў з таго часу, як Кастусь Каліноўскі другі раз прыйшоў да кіраўніцтва паўстаньнем 1863–1864 гадоў і заставаўся яго лідэрам да канца.

Праверце сябе, ці добра вы ведаеце эпоху, герояў і рэаліі паўстаньня.

https://smarturl.click/QEe6
У Віцебску ў канцы ліпеня адкрыюць адноўленую сынагогу, куды хадзіў Шагал

Будынак Вялікай Любавіцкай сынагогі — апошняя аўтэнтычная каменная сынагога ў Віцебску, яе збудавалі ў 1872 годзе. Да 1923-га яна была галоўнай сынагогай гораду, пакуль яе не зачынілі бальшавікі.

Работы амаль скончыліся, праз тыдзень сынагогу ўрачыста адкрыюць і правядуць там малебен.

https://smarturl.click/b12B

На здымку выгляд сынагогі да пачатку аднаўленчых работ
Усебеларускі народны сход зможа высылаць беларускіх вайскоўцаў за мяжу. Але толькі тады, калі гэта прапануе Лукашэнка

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі апублікавалі дакумэнт, які вызначае паўнамоцтвы Ўсебеларускага народнага сходу ў сфэры абароны.

https://smarturl.click/6ZxD
«Заява Лукашэнкі пра намер „экскурсіі“ вагнэраўцаў — гэта хутчэй наступ у інфармацыйнай вайне». Дракахруст пра тое, ці пачнецца вайна Беларусі і Расеі з NATO

Лукашэнка сваім расповедам пра намеры вагнэраўцаў "схадзіць на экскурсію ў Варшаву і Жэшуў" гуляе з Пуціным у «добрага і злога сьледчага», агучваючы пагрозу гібрыднай вайны супраць Польшчы.

https://smarturl.click/W0ek
«Нам дураць галаву карцінкамі». Сахашчык агучыў інсайд ад расейскіх сілавікоў пра мэту вагнэраўцаў у Беларусі

Палітык заявіў, што Лукашэнка адсунуты ад прыняцьця рашэньняў у пытаньні ПВК «Вагнэр» у Беларусі.

https://smarturl.click/xeaL
Як Беларусь здолела адаптавацца да санкцыйнага рэжыму. Прычыны тлумачыць дарадца Ціханоўскай у рэформах

Беларуская эканоміка змагла перабудавацца на новы санкцыйны рэжым працы, аднак шараговыя беларусы адчулі на сабе наступствы санкцыяў. Вось што адбываецца.

https://smarturl.click/0X7g
У Швайцарыі стартавала выдавецкая ініцыятыва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Кожны можа бясплатна спампаваць электронную вэрсію першай кнігі на сайце выдавецтва. Пра першае выданьне Свабода пагаварыла зь яе суаўтарам Зьмітром Вішнёвым:

«На мой погляд, гэта выдатная кніга! Грунтоўная і разнаплянавая».

https://smarturl.click/yeb3
Украіна вярнула ўжо палову тэрыторыі, захопленай РФ з пачатку ўварваньня, — Блінкен

Дзяржсакратар ЗША заявіў, што контранаступ Ўкраіны не завершыцца на працягу наступнага тыдня ці двух.

«Мы ўсё яшчэ разьлічваем, на мой погляд, на некалькі месяцаў».

https://smarturl.click/wez7