Радыё Свабода — Беларусь
17.2K subscribers
50.4K photos
7.66K videos
2 files
39.8K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. На Камароўку да ланцуга салідарнасьці прыйшла Марыя Калесьнікава, з кветкамі ў руках
Дырэктар IT-кампаніі Andersen Аляксандар Хоміч прывёз кветкі жанчынам, якія стаяць у ланцугу салідарнасьці ў Менску, і заклікаў у сваім Фэйсбуку мужчынаў далучацца.
Былая прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце ў Twitter: «Дыктатар з рукамі ў крыві, Лукашэнка, сыходзь зараз. Ты вызначыў свой лёс: ніякай будучыні на беларускай зямлі» 
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Такі ж самы ланцуг у іншым раёне Менску. Аўтамабілісты падтрымліваюць!
Каналы Nexta і «Беларусь головного мозга» паведамляюць пра забастоўку на заводзе БелАЗ у Жодзіне — адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны. Фота рабочых таксама публікуе #МотолькоПомоги
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жаночы ланцуг з песьнямі ў Новай Баравой, Менску
Тэлевядоўца Сяргей Казловіч, які ўчора звольніўся з БТ, вядзе ў Instagram трансьляцыю з-пад Белдзяржфілярмоніі ў Менску. Капэля ўжо трэці раз сьпявае «Магутны Божа».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Супрацоўнікі філармоніі сьпяваюць «Магутны Божа»!
У руках плякаты з надпісам «У нас скралі наш голас»
Паводле Tut.by, баставалі таксама два цэхі на ГроднаАзоце. Да супрацоўнікаў Гроднажылбуду тым часам прыехалі старшыня гарвыканкаму і гарадзкі пракурор. Пратэсты адбываюцца на менскіх «Інтэграле» і заводзе Казлова, але там забастоўку 12 жніўня не вялі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каля Белтэлерадыёкампаніі людзей пабольшала!
Капітан міліцыі з Наваполацку, супрацоўнік Дэпартамэнту аховы Ягор Емяльянаў 11 жніўня апублікаваў у Instagram заяву аб звальненьні на фоне масавых пратэстаў. Як піша Tut.by, Дэпартамэнт аховы сьцьвярджае, што яго звольнілі «за прагул», а жонка кажа, што яго затрымалі: пасьля таго, як ён падаў рапарт на звальненьне, папрасілі прыехаць перааформіць дакумэнты. Факт затрыманьня пацьвердзілі, у чым вінавацяць — не сказалі.

UPD: пішуць, Емяльянава раптоўна вызвалілі!

Участковы інспэктар з Гомля Іван Колас, які публікаваў відэазварот да калегаў з заклікам не чыніць гвалт супраць бяззбройны і не настаўляць зброю на пратэстоўцаў, зьнік, піша Tut.by. Да яго ў ноч на чацьвер прыяжджалі дзьве машыны «забраць пасьведчаньне і жэтон», ён скінуў іх з вакна.
Белдзяржфілярмонія сёньня, фота. Але лепш глядзіце відэа вышэй — сьпявалі «Магутны Божа»!
ГроднаЖылБуд, дзе сёньня да пратэстоўцаў выйшаў старшыня гарвыканкаму
Беларуская тэнісістка Вера Лапко заявіла, што ня можа нармальна трэніравацца і рыхтавацца да US Open, бо вельмі перажывае з прычыны таго, што адбываецца ў Беларусі.

«Цяпер я павінна па поўнай рыхтавацца да US Open, трэніравацца, мае думкі павінны быць накіраваныя толькі на гэта. Але ўжо трэці дзень не магу нармальна заснуць, бо перажываю, і маё сэрца разрываецца на часткі з прычыны таго, што цяпер адбываецца ў маёй роднай, Радзiмай Беларусi. Беларусы, родненькія, трымайцеся», — напісала Лапко ў сторыз ў Instagram.
Фота 1: парк Чалюскінцаў у Менску. Фота 2: плошча Якуба Коласа ў Менску. Фота 3: адзіночны пікет праваслаўнага сьвятара Уладзімера Драбышэўскага насупраць Сьледчага камітэту Гомельскай вобласьці