Радыё Свабода — Беларусь
17.5K subscribers
49.9K photos
7.62K videos
2 files
39.3K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
🇪🇺 У Эўрапарлямэнце зьбіраюць подпісы за адхіленьне Беларусі ад «Эўравізіі»

Недапушчальна
, што EBU супрацоўнічае з Белтэлерадыёкампаніяй, паколькі яе кіраўнік Іван Эйсмант уключаны ў санкцыйны сьпіс ЭЗ, а ў кампаніі перасьледуюць супрацоўнікаў, адзначыла эўрадэпутатка Карын Карлсбру.

Падрабязьней: http://bit.ly/2ZqbmT8
«Лукашэнка заўсёды трапляе ў капканы», — Мікалай Халезін пра «халодную паўзу» і рэформы, патрэбныя сфэры культуры

Да
Беларускага фонду культурнай салідарнасьці далучыўся сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін. Зь ім пагутарыла Ганна Соўсь.

Відэа, 21 хвіліна: https://youtu.be/ERQjI_v9E9o
Тэкст цалкам: http://bit.ly/2NFl4P2
«Я прызнала, што на групавым здымку зь бел-чырвона-белым сьцягам ёсьць я і незнаёмыя мне людзі»

«Мяне ўсё роўна адвезьлі ў ізалятар: яны расцанілі фатаграфаваньне са сьцягам як пікет, — расказвае маці траіх дзяцей Ірына Сурыгіна. — Мне яшчэ намякнулі, што я раззлавала начальства тым, што не назвала людзей, якія былі на фота побач са мной. У РАУС не кармілі, далі толькі шклянку вады, і каля 23 гадзін павезьлі ў ІЧУ. Там у мяне падняўся ціск, і мяне павезьлі ў шпіталь».

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў: https://bit.ly/3oJavap
«Мы вернемся, калі...»

Яўген Глаголеў-Васьковіч: «Тое, што творыцца на радзіме, мае шмат падабенства з убачаным на зоне».
Андрэй Архіпенка: «Мне сорамна, што недастаткова зрабіў для перамогі дэмакратыі».
Алег Жалноў: «Беларусы намагаюцца выправіць ранейшыя памылкі».

Гісторыі актывістаў, якія зьехалі зь Беларусі празь перасьлед: http://bit.ly/3bcAMJr
👮🏻 Бабруйскага актывіста выклікалі на гутарку ў Сьледчы камітэт. Адпусьцілі праз 6 дзён

Гісторыя Сяргея Гурло: http://bit.ly/3ptTOAe
Ціханоўская трапіла ў сьпіс лідэраў будучыні часопіса Time

Яе намінаваў лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо: http://bit.ly/3k1uboY
Крымінальную справу аб сьмерці Рамана Бандарэнкі ўсё ж завялі — праз тры месяцы пасьля забойства

Пра гэта расказала Tut.bу маці забітага, ёй пра гэта паведамілі ў Генэральнай пракуратуры: http://bit.ly/3jZyHEx

Як піша Генпракуратура, справу распачалі паводле артыкулу за «наўмыснае прычыненьне цяжкага цялеснага пашкоджаньня, якое пацягнула сьмерць па неасьцярожнасьці» (ч. 3 арт. 147 КК РБ). Пры тым «ня выяўленая» датычнасьць да забойства супрацоўнікаў органаў унутраных справаў
Радыё Свабода — Беларусь
Крымінальную справу аб сьмерці Рамана Бандарэнкі ўсё ж завялі — праз тры месяцы пасьля забойства Пра гэта расказала Tut.bу маці забітага, ёй пра гэта паведамілі ў Генэральнай пракуратуры: http://bit.ly/3jZyHEx Як піша Генпракуратура, справу распачалі паводле…
Яшчэ ўчора, калі запісвалі гэтую гутарку, маці Рамана Бандарэнкі ня ведала, ці завядуць крымінальную справу аб сьмерці яе сына

Алена Бандарэнка напярэдадні суду над журналісткай Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным расказала, што робіць для таго, каб трапіць на гэты судовы працэс і чаму лічыць важнай сваю прысутнасьць.

Відэа, 16 хвілін: https://youtu.be/Oc3qsydMzdI
На Акрэсьціна абяцаюць прымаць перадачы

На дзьверах ізалятара і ЦІП на Акрэсьціна ў Менску павесілі такую абвестку. Тыдзень таму перадачы прынялі ўпершыню з пачатку году, але не прымалі для «палітычных»
‼️ Па два гады пазбаўленьня волі прысудзілі журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай

За рэпартаж з разгону акцыі памяці Рамана Бандарэнкі пакаралі так, як і прасіў пракурор: http://bit.ly/3pEk8Yx
🇧🇾 і 🇰🇵: параўноўваем
🇪🇺 Эўракамісія падрыхтавала праграму падтрымкі беларусаў

Сярод прапаноў — бязьвізавы рэжым: http://bit.ly/3u8mhPt

🇵🇱 А ў Польшчы пачынае працу інфармацыйная сетка Belarusam.pl для дапамогі тым, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь: http://bit.ly/3u3etP3