На 63-гадовую Алену Гнаўк пасьля 18 дзён у ізалятары завялі крымінальную справу
Справу завялі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (342 КК РБ), паведаміла Tut.by яе дачка Аляксандра.
«Відаць, іх асабліва зачапіў мамін ліст пра ўмовы ў ізалятары, што няма сьвятла і бегаюць мышы», — казала яна пасьля затрыманьня маці

✊ Удзельнікі страйку на «Беларуськаліі» запісалі зварот у падтрымку страйкоўцаў на «Гродна Азоце»
Telegram
Стачком ОАО "Беларуськалий"
Гродно-Азоту от "Беларуськалия"!
Стачком и все участники стачки выражают свою солидарность с трудящимися Азота! С теми, кто делом, а не на словах встал на защиту мирных граждан от произвола, творящегося в стране!
Да, первыми быть тяжело! Кому, как не участникам…

На блогера Эдуарда Пальчыса завялі крымінальную справу? ⁉️
Сёньня Пальчыса павінны былі выпусьціць пасьля 30 дзён арышту на Акрэсьціна. Ён застаецца пад вартай — #МотолькоПомоги піша, што распачалі крымінальную справу, але за што, невядома

🦖 Абанэнты А1 падалі ў суд на апэратара, патрабуюць кампэнсацыі за блякаваньне мабільнага інтэрнэту
Патрабуюць вярнуць 100% абанэнцкай платы за кожны дзень адсутнасьці сэрвісу + кампэнсаваць маральную шкоду па 100 рублёў кожнаму і спагнаць з адказьніка выдаткі на юрыдычную дапамогу

Радыё Свабода — Беларусь
🇧🇾 Лукашэнка заявіў пра «тэрарыстычныя пагрозы» ў сувязі з масавымі пратэстамі 🇷🇺 Міністар абароны Расеі заявіў пра ўмяшаньне Захаду ва ўнутраныя справы Беларусі 🤔 Сяргей Навумчык лічыць, што заяву Шайгу «зь вялікай доляй імавернасьці варта ўспрымаць як…
У ніводным выпадку «тэрарыстычных пагрозаў» зламысьнікі ня знойдзеныя, адзначае Валер Карбалевіч.
Дзяржаўныя мэдыя бясконца круцяць сюжэты пра экстрэмістаў і бандытаў, якія выходзяць на вуліцы, піша ён: «складаецца ўражаньне, што ладзіцца маштабная спэцапэрацыя па ператварэньні мірных дэманстрантаў у тэрарыстаў».

КАРБАЛЕВІЧ
Хто ладзіць правакацыі
Два тыдні таму старшыня КДБ Іван Церцель поведамляў, што паводле яго інфармацыі, рыхтуецца нейкая правакацыя. І як у ваду глядзеў. Правакацыі сталі зьяўляцца адна за другой. То у аўто на тэрыторыі раённага РУУС Менску кінулі бутэльку.…

У БДАМ за ўдзел у акцыях пратэсту адлічылі 3 студэнтаў
Студэнцкія тэлеграм-каналы «Студэнцкая думка» і «Отчислено» апублікавалі дакумэнт з загадам аб адлічэньні трох студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў за парушэньне загаду рэктара «Аб забароне правядзеньня масавых мерапрыемстваў» і пішуць, што ва ўнівэрсытэты пачалі паступаць паперы са сьпісамі на адлічэньне студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах.

Паліттэхноляг Віталь Шкляраў, грамадзянін ЗША, пра вызваленьне якога дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо нядаўна размаўляў з Лукашэнкам, зьехаў зь Беларусі, паведамляе Tut.by. Шклярава затрымалі ў ліпені 2020 году па так званай «справе Ціханоўскага», калі ён наведваў бацькоў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск: вечаровая акцыя каля філярмоніі. Хор сьпявае «Мы разам, нас многа! За намі перамога!»
Пазьняк заклікаў, каб нядзельны марш 1 лістапада ішоў у Курапаты
Штогод шэсьце на Дзяды ладзіць партыя Пазьняка. Сёлета чальцы КХП-БНФ заклікаюць 31 кастрычніка а 10.00 прыйсьці на талаку ў Курапаты. На сваёй старонцы ў інтэрнэце Зянон Пазьняк, адкрывальнік праўды пра Курапаты як месца масавых камуністычных рэпрэсіяў, заклікаў, каб менавіта туды накіраваліся ўдзельнікі маршу, якія штонядзелі адбываюцца ў Менску.

У пракуратуру Магілёва падалі на Лукашэнку скаргі ў сувязі з карупцыяй і незаконным абаротам зброі
Магілёўскі праваабаронца зьвярнуўся ў пракуратуру з заявамі аб тым, што Аляксандар Лукашэнка незаконна канфіскаваў у нейкага дзяржпрадпрыемства 15 тысячаў даляраў (сам Лукашэнка казаў, што аддаў узятыя з прадпрыемства грошы Сьвятлане Ціханоўскай, перад тым як яе вывезьлі за мяжу), а таксама ўзброіў свайго непаўналетняга сына Мікалая агнястрэльнай зброяй.

Сьведкі паведамляюць, што ў Вялікім тэатры опэры і балету замест опэры «Царская нявеста» артысты засьпявалі «Магутны Божа». Калі вы маеце відэа зь месца падзей, дасылайце, калі ласка, на @SvabodaBelarus
Што адбываецца на «Гродна Азоце» ў другі дзень страйку
➖Па ўсім заводзе страйкуюць больш за сотню работнікаў
➖Зь вечара 25 кастрычніка частка работнікаў працавала 36 гадзін запар.
➖Трэцяя зьмена з пачатку страйку цэху «Аміяк-3» адмаўлялася прыступаць да працы, потым некалькі чалавек пагадзіліся.
➖Пад пытаньнем застаецца начная зьмена з 20-й гадзіны. Кіраўніцтва абзвоньвае пэнсіянэраў і былых работнікаў з прапановай выйсьці на працу
➖Некаторым азотаўцам зранку заблякавалі электронныя пропускі
Усё пра сытуацыю на «Азоце» цяпер >>

Кадры зь Вялікага тэатру опэры і балету, дзе засьпявалі «Магутны Божа»
«Улада загрузла ў хлусьні і фальшу». Чаму страйкуюць 37 выкладчыкаў БДУІР
➖«Я даўно ўжо выказваў сумнеў, што ўнівэрсытэт — гэта прэстыжнае месца для працы. Падзеі апошніх месяцаў паказалі, што я аказаўся ня так далёка ад праўды», — старшы выкладчык катэдры праектаваньня інфармацыйна-кампутарных сыстэм Васіль Перавошчыкаў.
➖«Мае патрабаваньні, як і патрабаваньні народу, нязьменныя: спыніць хлусьню і злоўжываньне ўладай, спыніць гвалт і правесьці новыя сумленныя выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь», — дацэнт БДУІР Алег Роліч.
Што яшчэ кажуць выкладчыкі >>

«Сказалі, што выключаюць на падставе дакладной ад загадчыка катэдры». Студэнты БДАМ пра сваё адлічэньне
З Акадэміі мастацтваў за ўдзел у пратэстах адлічылі двух студэнтаў 5 курсу і аднаго з 3 курсу.
«Вінакурава (першы прарэктар БДАМ) пачала гаварыць, што палітыка па-за межамі мастацтва і калі хочаце, ідзіце ў палітычную ВНУ. Пасьля яна сказала, што ў мяне вымова. І гэта мая другая вымова. Але першая была летам 2019 году, і, па ідэі, яна ўжо павінна быць ануляваная», — расказаў адзін з адлічаных студэнтаў. Чытаць больш >>

Вечаровыя канцэрты: акурат цяпер у адным зь менскіх дворыкаў сьпявае Лявон Вольскі