Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.5K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чэскія студэнты прайшлі маршрутам славутага гістарычнага маршу ў Празе падчас «Аксамітнай рэвалюцыі» 1989 году — на знак салідарнасьці зь Беларусьсю і беларускімі студэнтамі. Пад канец яны запісалі відэапасланьне беларусам, у тым ліку ўпартым і мужным змагарам на «плошчы Перамен».
Увечары 16 верасьня карэспандэнт «Эўрарадыё» трапіў у Менску на інструктаж перад мітынгам прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і зьняў яго на відэа.

«Лёзунгі „За бацьку!“ не крычыце, бо пераробліваюць у вельмі непрыгожы лёзунг, — казаў „інструктар“ на плошчы Незалежнасьці. — Замест „Бе-Ла-Русь“ крычым „За Беларусь!“, каб нам ня ўставілі „Жыве!“. Калі шмат людзей ідзе і крычаць „Жыве Беларусь!“, можам адказваць: „Жыве белы гусь!“. Але гэта па жаданьні».
Ля «Зьмея Змагарыча» ў менскім Уруччы сёньня ўтварылася канцэртная пляцоўка
Былы амбасадар і экс-міністар культуры, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка і былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня пазбаўленыя дыпляматычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла «ў сувязі са зьдзяйсьненьнем учынкаў, якія ганьбяць дзяржаўную (дыпляматычную) службу». Адпаведныя ўказы Аляксандар Лукашэнка падпісаў 16 верасьня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Лукашэнкі.

Яшчэ адным указам Аляксандар Лукашэнка вызваліў Васіля Марковіча ад пасады амбасадара ў Латвіі і пазбавіў яго дыпляматычнага рангу за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сквер каля Рыгі. Ззаду ў бусіку міліцыя. Ужо папярэдзілі ў рупары, маўляў, парушаеце грамадскі парадак
У Севастопальскім парку ў Менску сёньня выступаў фокусьнік
Бабруйск: за збор подпісаў — штраф і звальненьне

16 верасьня ў Бабруйску асудзілі зборшчыцу подпісаў за адкліканьне мясцовага дэпутата Кацярыну Корзан: яе аштрафавалі на 540 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Корзун на судзе сказала, што 30 жніўня сапраўды прыйшла на плошчу Леніна, але толькі з мэтай законнага збору подпісаў за правядзеньне сустрэчы з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Рынейскай, у мітынгу і шэсьці ня ўдзельнічала. Міліцыянты Канавалаў і Бараценка сьцьвярджалі, што яна «размахвала рукамі і крычала», хоць на прадстаўленым імі відэа гэтага не відаць.

З 16 верасьня маці трох малых дзяцей Кацярына Корзан ужо не працуе на мясакамбінаце — кантракт разарваны «па згодзе бакоў».
На мосьце ў Малінаўцы
Радыё Свабода — Беларусь
Сквер каля Рыгі. Ззаду ў бусіку міліцыя. Ужо папярэдзілі ў рупары, маўляў, парушаеце грамадскі парадак
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паспрабавалі затрымаць хлопца — людзі адбілі. Пасьля міліцыя пусціла газ з балёнчыка. Даслана чытачамі Свабоды
Горадня цяпер