Амбасадар Беларусі ў Нідэрляндах: Беларусі патрэбны рэформы, але не пад кіраўніцтвам Ціханоўскай
Андрэй Еўдачэнка ў інтэрвію нідэрляндзкаму тэлеканалу NOS выказаўся за дыялёг паміж рознымі палітычнымі сіламі ў Беларусі і асудзіў гвалт з боку сілавікоў.
Ён заявіў, што ў Беларусі насьпела неабходнасьць маштабных рэформаў, але не сыходу ад Расеі: «Мы на 95% эканамічна залежныя ад Расеі. Прыдумаць новы сьцяг ці новы гімн даволі лёгка, але адносіны з Расеяй — самая складаная частка жаданых зьменаў»
Дыплямат ня бачыць іх пасьпяховай рэалізацыі пад кіраўніцтвам Ціханоўскай: «Я ня ведаю спадарыню Ціханоўскую, ніколі не сустракаў яе. Яна павінна быць добрая гаспадыня. Але маёй краіне патрэбен іншы лідэр – зь вялікім досьведам». Але дадаў, што гатовы прыняць выбар беларускіх грамадзянаў, калі большасьць не падтрымае Лукашэнку
(архіўнае фота: Tut.by)

Гомель. У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце транспарту прайшла акцыя ў падтрымку арыштаванага выкладчыка
Выкладчыка БелДУТ Яўгена Малікава міліцыя затрымала 11 верасьня. Ён быў на акцыі ў падтрымку іншага затрыманага выкладчыка — Вадзіма Бельскага. Ён працуе ў ГДТУ ім П Сухога. Суд пакараў яго за адзіночны пікет арыштам на 3 сутак.
Студэнты і ня толькі выйшлі 14 верасьня да будынку БелДУТ. Да іх прыйшла міліцыя, затым — рэктар Юры Кулажанка. Ён загадаў пікетоўцам «пакінуць маю тэрыторыю». Тыя перайшлі на другі бок дарогі, але рэктар прыйшоў і туды.
Рэктар сказаў, што Яўген Малікаў затрыманы за правапарушэньне і «гэта блага». Рэктар адмовіўся адказаць, ці звольніць ён выкладчыка

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟🎸 Лявону Вольскаму сёньня 55
А сваё 50-годзьдзе ён сьвяткаваў канцэртам у падземным пераходзе ў Менску. Прыгадваем, як гэта было

🇨🇿 Чэская перакладчыца беларускай літаратуры Сьвятлана Ўранава кажа, што, калі ў Беларусі зьменіцца рэжым, беларуская мова вернецца да жыцьця ў грамадзтве
➖ «Любы зь беларусаў можа пачаць размаўляць па-беларуску адразу, а астатняе — апраўданьні. Напачатку яны будуць рабіць памылкі, блытацца, але вельмі хутка загавораць. Уся праблема ў тым, што большасьць зь іх гэтага ня хоча»
➖ «Падчас цяперашняй рэвалюцыі цікава назіраць, як людзі на вуліцах рэагуюць на беларускія пытаньні рэпартэраў незалежных СМІ. Шмат хто пачынае адказваць па-беларуску, але пасьля некалькіх фразаў спыняецца і пераходзіць на расейскую. Я лічу, што як толькі ў краіне зьменіцца рэжым, беларуская мова можа вярнуцца даволі хутка»
Чытаць далей: https://bit.ly/3kf0UpR

Радыё Свабода — Беларусь
‼️ Да 15 сутак арышту. У Салігорску судзяць сяброў страйкаму Былога сябра страйкаму 4-га рудаўпраўленьня «Беларуськалію» Паўла Разумоўскага асудзілі на 15 дзён арышту. Суд праходзіў у будынку Салігорскага РАУС. Там жа судзяць сябраў страйкаму Рамана Лявончыка…
‼️ Усім тром чальцам страйкаму «Беларуськалію», якіх сёньня судзілі ў Салігорску, прысудзілі 15 дзён арышту: Раману Лявончыку, Сяргею Чаркасаву і былому чальцу страйкаму Паўлу Разумоўскаму
🇷🇺 Незалежныя лябараторыі Францыі і Швэцыі пацьвердзілі атручэньне Навальнага «Навічком»
Пра гэта паведаміў урад Нямеччыны. Нямецкія ўлады зьвярнуліся да эўрапейскіх партнэраў з просьбай правесьці незалежны агляд вынікаў нямецкіх дасьледаваньняў атручэньня расейскага апазыцыянэра
Пра гэта паведаміў урад Нямеччыны. Нямецкія ўлады зьвярнуліся да эўрапейскіх партнэраў з просьбай правесьці незалежны агляд вынікаў нямецкіх дасьледаваньняў атручэньня расейскага апазыцыянэра
Радыё Свабода — Беларусь
Памежны камітэт патлумачыў, чаму мітрапаліта Кандрусевіча не пусьцілі ў Беларусь: «Пашпарт прызналі несапраўдным» Такое тлумачэньне перадае Catholic.by. Як так склалася, што пашпарт грамадзяніна Беларусі прызналі несапраўдным, пакуль той быў за мяжой, і цяпер…
👮 Пазыцыя МУС да няпропуску мітрапаліта Кандрусевіча ў Беларусь: пачакайце
31 жніўня, на момант, калі мітрапаліта Кандрусевіча, які мае беларускае грамадзянства, не пускалі ў краіну з Польшчы, начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун нічога ня змог сказаць Свабодзе аб прычынах такіх дзеяньняў уладаў. Цяпер ён недаступны для камэнтару.
Прэсавая сакратарка МУС Вольга Чамаданава сказала: «Ня ведаю, у чым ён несапраўдны. Кіраўнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі падрыхтуе адказ, і тады ён будзе абнародаваны. Калі гэта будзе, ня ведаю, мая калега пакуль яшчэ зь ім працуе. Пазьней, ня зараз».
Мітрапаліт Кандрусевіч рыхтуе свой зварот у МУС з гэтай нагоды, паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёла айцец Юры Санько

🇷🇺 На якім узроўні сустракалі Аляксандра Лукашэнку па прылёце ў Сочы
Лукашэнка больш за тры з паловай гадзіны таму прыбыў у Сочы, толькі паўгадзіны таму выправіўся на перамовы з Пуціным. Паведамляюць, што цяпер перамовы пачаліся.
Лукашэнку сустракаў на лётнішчы губэрнатар Краснадарскага краю Веньямін Кандрацьеў, а канал пулу Пуціна кпіў, што гэты губэрнатар «набраў на выбарах 83% без усялякіх пратэстаў»

🇺🇳 У Радзе ААН у правах чалавека адбудуцца тэрміновыя дэбаты аб Беларусі
Дэбаты пройдуць 18 верасьня на просьбу Эўразьвязу.
Вярхоўны камісар ААН у пытаньнях правоў чалавека Мішэль Бачэлет на адкрыцьці сэсіі Рады ў Жэнэве 14 верасьня заявіла, што ўсе паведамленьні пра рэпрэсіі, празьмернае ўжываньне сілы, катаваньні і выкраданьні ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі павінны быць належным чынам расьсьледаваны, а вінаватыя прыцягнуты да адказнасьці

🇷🇺 На якім узроўні сустракалі Аляксандра Лукашэнку па прылёце ў Сочы Лукашэнка больш за тры з паловай гадзіны таму прыбыў у Сочы, толькі паўгадзіны таму выправіўся на перамовы з Пуціным. Паведамляюць, што цяпер перамовы пачаліся. Лукашэнку сустракаў на лётнішчы…
🇷🇺🇧🇾 Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ідзе сам-насам (хоць раней паведамлялася, што да яе могуць далучыцца амбасадары). Ні падпісаньня дакумэнтаў, ні супольнай прэс-канфэрэнцыі па выніках перамоваў не заплянавалі.
Разам з тым у Крамлі адзначалі важнасьць візыту Лукашэнкі «з улікам тых дзён, якія перажывае Беларусь».
Лукашэнка заявіў раней, што разьлічвае на сустрэчы з расейскім калегам паставіць «тлустую кропку» ў рэалізацыі дамоўленасьцяў, дасягнутых раней прэм’ерамі дзьвюх краін, у прыватнасьці ў сфэры паставак энэрганосьбітаў

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пасьля «Маршу герояў» у Менску міліцыя на вуліцы Камайскай страляла па аўтамабілі.
Сьведка страляніны расказаў Свабодзе падрабязнасьці здарэньня

«Як хлусілі пра маё затрыманьне». Піша Наста Захарэвіч
«Калі нехта ўсё ж прызнаўся, што я там, узяць для мяне плед гэты чалавек адмовіўся — сказаў, што ў будынку цёпла. Я ў гэты час спадзявалася, што насьціл нагрэецца ад майго цела хутчэй, чым я канчаткова адмарожу ныркі і лёгкія, бо вакно трымалі ўсю ноч адчыненым.
Калі ўжо ў ізалятар на Акрэсьціна маці змагла перадаць мне лекі і была ўпэўнена, што цяпер усё больш-менш пад кантролем, супрацоўнікі даволі хутка пераслалі іх у Жодзіна. Я пры гэтым засталася на Акрэсьціна»
Чытаць далей: https://bit.ly/32u2E8G

Сайт міністэрства падаткаў і збораў і электронныя сэрвісы «працуе ў штатным рэжыме», сьцьвярджае прэс-служба міністэрства ў камэнтары Tut.by.
У міністэрстве прызнаюць, што хакерскія атакі ідуць, але сьцьвярджаюць, што збояў у працы сэрвісаў няма, хіба «нязначныя праблемы з уваходам у асабістыя кабінэты карыстальнікаў». Паведамленьні пра збоі ад саміх карыстальнікаў былі неадназначныя: некаторыя пісалі і пра збоі ў асабістым кабінэце, і пра праблемы з АРІП.
Тым часам адключыўся сайт БРСМ

Відэа падзеяў у Драздах. На адным з кадраў відаць, як каля плота выбухае нешта і ляцяць іскры Відэа: канал Антона Матолькі
👮 МУС расказала пра яшчэ адзін стрэл учора на пратэстах у Менску
Як сьцьвярджае міністэрства, 13 верасьня на вуліцы Ціхай у Менску «агрэсіўны натоўп аказаў непадпарадкаваньне», нападнікі мелі «гумавыя палкі і водаправодныя трубы», «закідалі міліцыянтаў камянямі і бутэлькамі». Адзін схапіў міліцыянта за куртку, паваліў на зямлю, дастаў траўматычны пісталет «Оса», але міліцыянт выхапіў у яго пісталет і зрабіў папераджальны стрэл уверх.
МУС публікуе відэа сьведкаў, на якім інцыдэнту ня бачна, але чуваць стрэлы. Стрэлы ў паветра з помпавага ружжа каля Драздоў, якія прызналі ўчора, у паведамленьні ня згадваюць

Дудзінскі пра тое, чаму ня выпусьцілі раней
Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі — пра мэню на Акрэсьціна і вызваленьне са спазьненем
https://www.youtube.com/watch?v=Z6kWAJU2MCE

YouTube
Дзяніс Дудзінскі — пра мэню на Акрэсьціна і вызваленьне са спазьненем | Телеведущий про Окрестина
Тэлевядоўцы Дзяніс Дудзінскі і Дзьмітры Кахно на волі пасьля 11 з паловай дзён арышту. Дзяніс Дудзінскі расказаў Свабодзе пра тое, чаму не адпусьцілі своечасова, пра меню ў ізалятары і пра відэа на дзяржканале.
📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал…