This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паўторымся, што сёньня пратэсты праходзяць ня толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах Беларусі! На відэа - пратэст у Берасьці!
Радыё Свабода — Беларусь
А гэта фота таксама са стэлы ў Менску!
Асноўная частка калёны падышла да стэлы і пайшла далей. Як расказаў Свабодзе ўдзельнік маршу, рок-музыка Андрэй Казлоўскі, пры гэтым «хвост» калёны яшчэ ў раёне Палаца спорту. Па яго словах, сілавікі не рызыкуюць набліжацца да людзей. Некалькі машын для перавозак асабовага складу вайскоўцаў паспрабавалі пад’ехаць, але хутка адʼехалі пад воклічы «Ганьба!», «Ніколі не даруем!». Таксама дэманстранты ігнаруюць патрабаваньні міліцыі спыніць «незаконныя акцыі».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А вось і відэа з вышыні! Можаце ацаніць колькасьць людзей!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Калі вы толькі зараз адкрылі тэлеграм і зусім ня ведаеце, што адбывалася ў Менску цягам гадзіны — паглядзіце кароткае відэа, каб быць «у тэме» 🙂
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Спартоўцы з народам!”
У калёне спартоўцаў ідуць вядомыя баскетбалісты Мікіта і Ягор Мешчараковы, цэнтравая зборнай Беларусі па баскетболе Алена Леўчанка
У калёне спартоўцаў ідуць вядомыя баскетбалісты Мікіта і Ягор Мешчараковы, цэнтравая зборнай Беларусі па баскетболе Алена Леўчанка
У Менску затрымалі карэспандэнта расейскага агенцтва ТАСС
Карэспандэнт ТАСС Іван Калыганаў у нядзелю прыбыў у Менск для асьвятленьня падзеяў у Беларусі, паведамляе агенцтва. Як вынікае з паведамленьня, якое прыйшло зь ягонага тэлефона, Калыганаў ужо дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС. 30 жніўня ён прыбыў у Менск і ўвесь час знаходзіўся ў сваім нумары ў гатэлі «Менск», на вуліцу не выходзіў.
Як адзначае расейскае інфармацыйнае агенцтва, на гэтым тыдні ўжо затрымлівалі трох карэспандэнтаў ТАСС, аднак пасьля праверкі дакумэнтаў адпускалі.

Менск, па відэа можна ацаніць маштаб, колькі людзей ідзе да стэлы па праспэкце Перамогі
Калі вы побач — дасылайце нам фота і відэа ў наш тэлеграм! @SvabodaBelarus