Радыё Свабода — Беларусь
Частка калёны дайшла да мэтро “Акадэмія навук”. Людзі скандуюць: “Адпусьціце нас дамоў”. Калёну пастаянна разьбіваюць на часткі. Большасьць разышлася, — @radiosvaboda.
Рэшта людзей даходзіць да Акадэміі навук. Іх суправаджае калёна аўтазакаў, — @radiosvaboda.
Радыё Свабода — Беларусь
Рэшта людзей даходзіць да Акадэміі навук. Іх суправаджае калёна аўтазакаў, — @radiosvaboda.
20:08 Шэсьце скончылася ля станцыі мэтро “Акадэмія навук”. Пры карэспандэнту @radiosvaboda затрымалі маладога чалавека, які ішоў зусім у іншы бок ад дэманстрантак.
Хацелі затрымаць яшчэ двух хлопцаў, яны зьбеглі ў мэтро.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гранд-марш сканчаецца, жанчыны скандуюць «Да заўтра». Можна толькі ўяўляць, колькі кілямэтраў было сёньня пройдзена імі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Атмасфэра ў менскім мэтро пасьля пратэстаў!
«Пратэстоўцы настроеныя на доўгі супраціў», — лічыць Андрэй Ягораў, аналітык Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі ў Менску.
— Мне не здаецца, што пратэсты ідуць на спад — яны якраз працягваюцца. Людзі досыць матываваныя, як паказваюць нашы вулічныя апытаньні. Пратэстоўцы хутчэй настроеныя на доўгі супраціў. Мы таксама бачым, што як толькі вяртаюцца рэпрэсіі, людзей пачынаюць затрымліваць на плошчы Незалежнасьці — яны пераходзяць у фармат лятучых акцый. Сёньня зноў мы бачылі, што вярнуліся ланцугі салідарнасьці — яны зьявіліся ў розных раёнах гораду. Людзі, у прынцыпе, захоўваюць сымбалічны кантроль над вуліцамі, які яны сабе вярнулі на працягу ўсяго гэтага пэрыяду, нягледзячы на затрыманьні.
Чытаць цалкам

«Санкцыі — гэта добры пачатак, але гэтага мала», — лічыць нямецкі аналітык Ролянд Фройдэнштайн, дырэктар палітычных праграм Цэнтру эўрапейскіх дасьледаваньняў імя Вільфрыда Мартэнса (Брусэль).
Сьцісла:
1️⃣ Варта было паведаміць Лукашэнку, што мы гатовыя размаўляць зь ім толькі да 10 верасьня, калі мінае яго мандат.
2️⃣ Эўразьвяз — лепш за ўсё Эўрапарлямэнт — мог бы пачаць сваё ўласнае расьсьледаваньне фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку сілавікоў.
3️⃣ Колькасьць асобаў, унесеных у новыя санкцыйныя сьпісы, павінна складаць як мінімум некалькі сотняў.

Радыё Свабода
Нямецкі аналітык: Эўразьвяз мог бы пачаць уласнае расьсьледаваньне гвалту ў Беларусі
Наколькі адэкватная рэакцыя заходняга сьвету, перш за ўсё ЭЗ, на тое, што адбываецца ў Беларусі? Чаго чакаць у гэтай сувязі ад Расеі і якога кшталту ўзаемадзеяньне з Крамлём могуць цяпер дазволіць сабе дэмакратычныя краіны?
У Гомлі пасьля акцыі салідарнасьці затрымалі вулічных музыкаў.
У Гомлі прайшла нешматлюдная акцыя салідарнасьці. Яна пачалася з жаночай акцыі на плошчы Перамогі і скончылася шэсьцем і канцэртам у сквэры Грамыкі. Там выступалі вулічныя музыкі, гралі Віктара Цоя. Музыкаў забрала міліцыя, іх завезьлі ў Цэнтральны РАУС. Таксама міліцыя забрала адну дзяўчыну, якая была ў сквэры зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Вызвалілі журналіста Белсату Зьмітра Міцкевіча. Яго затрымалі на жаночым маршы ў Менску і даставілі ў Кастрычніцкі РУУС.
Сёньня ў Менску дэманстранткі каля 4 гадзін хадзілі цэнтральнымі вуліцамі Менску праз перашкоды АМАП.
Сілавікі затрымалі мужчын-мінакоў, мужчын з кветкамі, мужчын-журналістаў. А таксама мужчыну і дзяўчыну ў тралейбусе на бульвары Шаўчэнкі.

Затрымалі каардынатарку страйкаму БДУ Сьвятлану Воўчак і яе мужа Міхаіла
Сужэнцаў затрымалі ўвечары 28 жніўня ў вёсцы Застружжа Янаўскага раёну на Берасьцейшчыне, дзе яны рабілі рамонт у прыватным доме. З дому сілавікі забралі ноўтбукі, тэлефоны, дрон і дакумэнты.
Паводле сястры Міхаіла Воўчака, затрыманых сужэнцаў спрабуюць абвінаваць у крымінальным злачынстве, зьвязаным зь нібыта «перабітымі нумарамі машыны».
Воўчакаў утрымліваюць у Янаўскім РАУС, Сьвятлану Воўчак абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыяваным масавым мерапрыемстве, яе будуць судзіць 31 жніўня паводле адміністрацыйнага артыкула 23.34.
Міхаіл Воўчак 27 жніўня казаў, што Сьвятлану запрашалі ў дэканат радыёфізычнага факультэту БДУ, а пасьля — у пракуратуру Маскоўскага раёну Менску.
Крыніца: БелаПАН