Радыё Свабода — Беларусь
15.6K subscribers
53.8K photos
7.87K videos
2 files
43.1K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37060571050
Download Telegram
Палітвязьня Мікалая Статкевіча вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру

«Дэпутат эўрапарлямэнту Пятрас Аўштравічус зарэгістраваў лідэра беларускай апазыцыі Мікалая Статкевіча кандыдатам на прысваеньне Нобэлеўскай прэміі міру. Шалёная праца ў аўральным парадку па зборы матэрыялаў была праведзеная камандай Народнай Грамады. І мы пасьпелі да заканчэньня тэрміну прыёму заявак», — паведамілі ў прэс-службе партыі «Народная Грамада»:

https://smarturl.click/mpmgG
У Беларусі на польскім кірунку пачалі ствараць «высокатэхналягічны памежны падразьдзел»

Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў рашэньне на ахову дзяржаўнай мяжы ў 2025 годзе. Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту паведаміў, што на польскім участку мяжы пачалі ствараць «высокатэхналягічны падразьдзел», які дазволіць «значна павялічыць надзейнасьць аховы і перайсьці ад патруляваньня ўчастка да рэагаваньня на разьвіцьцё абстаноўкі ў рэжыме рэальнага часу»:

https://smarturl.click/z21gn
У Літве недалёка ад мяжы зь Беларусьсю знайшлі 25-мэтровы тунэль

Тунэль знайшлі супрацоўнікі службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Яго маглі выкарыстоўваць для перакіданьня кантрабанды.

https://smarturl.click/VDZJ0
Як інцыдэнты ў Балтыйскім моры прыцягнулі ўвагу да «ценявога» флёту Расеі

Падводны кабэль перадачы дадзеных паміж Латвіяй і Швэцыяй быў пашкоджаны раніцай 26 студзеня. Гэты выпадак стаў апошнім у сэрыі падобных інцыдэнтаў у Балтыйскім моры, падчас якіх, як мяркуецца, крытычна важныя энэргетычныя і камунікацыйныя лініі, пракладзеныя на марскім дне, былі разарваныя суднамі, якія ішлі ў расейскія парты або адгэтуль.

На фоне вайны ва Ўкраіне Балтыйскае мора стала арэнай шэрагу інцыдэнтаў, зьвязаных з пашкоджаньнем ключавых энэргетычных і камунікацыйных ліній, піша карэспандэнт Радыё Свабода Рэд Стэндыш: https://smarturl.click/jkxyy

#rfe_rl
«Апагей бяспраўя». Былая арыштантка апісала ўмовы ў турме на Акрэсьціна

Ірына адбывала арышт на Акрэсьціна нядаўна, восеньню 2024 году. Яна расказала праваабаронцам пра актуальныя рэаліі ў адной з самых жорсткіх беларускіх турмаў. Яна сьведчыла пра клапоў у камэрах, «шмоны», сон на падлозе і «голы агляд».

https://smarturl.click/0elxn
Каб Захад паверыў Лукашэнку, ён павінен вызваліць з турмаў знакавых асобаў беларускай палітыкі,— паліталягіня Кацярына Глод

Што азначае непрызнаньне заходнімі краінамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Чаму Захад не рэагуе на 10 хваляў памілаваньняў Лукашэнкам палітвязьняў? Якія асаблівасьці новага пакету санкцыяў адносна Беларусі, падрыхтаванага ЭЗ да гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі з Украінай?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі (Лёндан, Вялікая Брытанія) Кацярына Глод.

https://smarturl.click/71lyy
На «Моўнага інспэктара» Ігара Случака завялі крымінальную справу

Пра гэта сам Случак паведаміў у Facebook.

Супраць яго пачалі крымінальную справу па артыкуле аб «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Справу, як высьветлілася, яшчэ ў траўні 2024 году завёў Берасьцейскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту. У сьнежні 2024 году ён перадаў яе для далейшага расьсьледаваньня ў Рагачоўскі раённы аддзел СК.

Ігар Случак — юрыст, праваабаронца, сузаснавальнік ініцыятывы «Ўмовы для мовы». Разам з жонкай і двума дзецьмі выехаў зь Беларусі ў 2023 годзе. За шматгадовую дзейнасьць у абароне правоў беларускамоўных грамадзян супраць дыскрымінацыі Случак атрымаў народную мянушку «Моўны інспэктар». Дзякуючы ягоным лістам і зваротам дзясяткі заводаў, ведамстваў, спартовых клюбаў, творчых калектываў і іншых супольнасьцяў увялі ў сваё справаводзтва беларускую мову, а некаторыя цалкам перайшлі на яе.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Журналіст 20 разоў падлавіў Лукашэнку на хлусьні

Пакуль у Беларусі больш за 40 журналістаў сядзяць у турмах, Лукашэнка сабраў у нядзелю практычна ж столькі замежных журналістаў і сваіх прапагандыстаў, каб больш за чатыры гадзіны адказваць на іх пытаньні. Абяцаў, што будзе адказваць шчыра і амаль не хлусіць. Журналіст Дзьмітры Гурневіч праверыў, як у рэальнасьці.

Поўны разбор тут: https://www.youtube.com/watch?v=gRUO8BtX_vI
Радыё Свабода — Беларусь
Пад Вашынгтонам рэгіянальны пасажырскі самалёт сутыкнуўся з вайсковым верталётам і ўпаў у раку Паведамляюць, што сутыкненьне самалёта Bombardier CRJ700 з вайсковым гелікоптэрам Sikorski H-60 ​​адбылося пры яго падлёце да аэрапорту імя Рональда Рэйгана. Пасажырскі…
У авіякатастрофе ў Вашынгтоне ніхто ня выжыў

Пра гэта ў звароце да нацыі паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Ён выказаў спачуваньні сем’ям загінулых.

«Цяпер работы перайшлі ў стадыю аднаўленьня. На жаль, няма тых, хто б выжыў. Гэта была цёмная і пакутлівая ноч у сталіцы нашай краіны. Мы ня ведаем, што прывяло да гэтай катастрофы, але маем пэўныя вельмі дакладныя думкі і ідэі», — сказаў Трамп, не раскрываючы далейшых падрабязнасьцяў.

Расьсьледаваньне прычынаў авіясутыкненьня, якое прывяло да крушэньня пасажырскага самалёту і вайсковага верталёту каля аэрапорту імя Рональда Рэйгана працягваецца.

Больш пра трагедыю: https://smarturl.click/mpm60
Што Дональд Трамп можа зрабіць для Беларусі?

У 20:30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам кіраўніка Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былога прадстаўніка ў міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валера Кавалеўскага.

Якія шанцы, што прыпыненае для беларускіх арганізацый фінансаваньне з боку ЗША будзе адноўленае праз 90 дзён?
Наколькі вялікая была дапамога Злучаных Штатаў у справе падтрымкі дэмакратычных пераменаў у Беларусі?
Якой можа быць супраца дэмакратычных сілаў з новай адміністрацыяй ЗША?

🖥 ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ https://www.youtube.com/watch?v=gE1GiaYD6Gc
На перамовы наконт завяршэньня вайны Лукашэнку ніхто запрашаць ня будзе, — экспэрт Тышкевіч

Палітычны аналітык Ігар Тышкевіч расказвае, як ва Ўкраіне рэагуюць на апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт вайны, і адказвае на пытаньне, ці магчымыя беларускія міратворцы на ўкраінскай тэрыторыі.

https://smarturl.click/RAjZp
Галоўнае за 30 студзеня:

🔺Тарантулы, шакалы і ўласны вінаград. Як глябальнае пацяпленьне можа зьмяніць Беларусь

🔺Пад Вашынгтонам пасажырскі самалёт сутыкнуўся з вайсковым верталётам, ніхто ня выжыў

🔺«Творчасьць — адзіная негвалтоўная форма свабоды». Альгерд Бахарэвіч пра галоўныя высновы свайго паўвеку

🔺У Беларусі зьмянілі дакумэнт для заключэньня шлюбу за мяжой. Як і дзе яго атрымаць

🔺Вучыўся на ксяндза, працаваў на фуры, адкрыў гостэл для ўцекачоў. Гісторыя Андрэя Васоры

🔺«Апагей бяспраўя». Былая арыштантка апісала ўмовы ў турме на Акрэсьціна

🔺Палітвязьня Міколу Статкевіча вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру

🔺Каб Захад паверыў Лукашэнку, ён павінен вызваліць з турмаў знакавых асобаў беларускай палітыкі,— паліталягіня Кацярына Глод

🔺На перамовы наконт завяршэньня вайны Лукашэнку ніхто запрашаць ня будзе, — экспэрт Тышкевіч

🔺«ПіК Свабоды». Што страцяць беларусы ад замарожваньня Трампам праграмаў падтрымкі
У Польшчы шукаюць беларуску, асуджаную за шпіянаж. Яна не прыйшла адбываць пакараньне і не сплаціла штраф

Асуджаная беларуска Дар’я Астапенка не зьявілася для адбываньня пакараньня і не зрабіла ў належны час плацяжу 3850 даляраў. Дзе яна можа быць цяпер, невядома, піша @belsat

https://smarturl.click/yqwyL
🇮🇱 Ізраіль прыпыніў перадачу палестынскіх зьняволеных: улады запатрабавалі ад ХАМАСу гарантыі бясьпекі для вызваленых закладнікаў

Падчас перадачы ізраільскіх закладнікаў Чырвонаму Крыжу ў Хан-Юнісе сабраўся натоўп. Людзі крычалі, залазілі на машыну супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа, здымалі закладнікаў на тэлефоны, а таксама перашкаджалі руху групы ўзброеных баевікоў, якія вялі закладнікаў. Такое адбывалася і падчас перадачы папярэдняй групы закладнікаў.

https://smarturl.click/B6v9M
Ва Ўкраіне рэалізавалі партыю арыштаваных пасьля расейскага ўварваньня беларускіх угнаеньняў

У сярэдзіне сьнежня 2024 году некалькі аўкцыёнаў у продажы беларускіх угнаеньняў, якія знаходзяцца ў Жытомірскай і Мікалаеўскай абласьцях, не адбыліся праз адсутнасьць удзельнікаў. Гэтыя лоты плянуюць выставіць паўторна.

https://smarturl.click/Q1y6J
50 гадоў Альгерду Бахарэвічу

31 студзеня 1975 году ў Менску нарадзіўся папулярны беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч. Першыя тэксты пачаў публікаваць яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. Быў адным з заснавальнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Аўтар шэрагу вядомых кніг, перакладзеных на розныя мовы сьвету. Сюжэты неаднойчы ўвасабляліся ў тэатральныя пастаноўкі.

Сярод асноўных твораў «Праклятыя госьці сталіцы», «Сарока на шыбеніцы», «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча», «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня», «Дзеці Аліндаркі», «Апошняя Кніга пана А.», «Сабакі Эўропы» і іншыя.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ZyJRy
У Гданьску адкрылася выстава беларускага дызайнэра Артура Вакарава: 30 гадоў дыктатуры ў постарах.

Выстава праходзіць у Эўрапейскім цэнтры салідарнасьці.

https://smarturl.click/pp6eE