Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Куды можа пайсьці выпускнік журфаку, калі ўласна журналістыкі ў Беларусі не засталося?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Сытуацыя падобная да той, што была ў савецкія часы, калі журналісты ішлі працаваць у «партыйную прэсу», бо іншай не было. Галоўнае тут застацца чалавекам і, як той казаў, ня ўдзельнічаць у подласьці. Ішлі на тэхнічныя пасады, пісалі пра культуру, разьвівалі эзопаву мову. Іншы раз удавалася зьмясьціць рэцэнзію на «няправільны» спэктакаль або кнігу, расказаць пра «няправільнага» забытага земляка... Падтэкст і стыль — вось дзейсны спосаб разбураць жалезабэтон прапаганды і важная місія сапраўднага журналіста. Перад інтэлектуальнай перавагай аўтара часьцяком пасуе і цэнзар, і амбітны дубаломны рэдактар.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Перамовы, у выніку якіх Лукашэнка вызваліў бы палітвязьняў, малаверагодныя, — экспэртка Кацярына Глод

Палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі зь Лёндану адказвае на пытаньні Свабоды, чаму Эўразьвяз пасьля гадавога перапынку прымае новыя санкцыі супраць менскага рэжыму, расказвае, як ставяцца заходнія палітыкі і экспэрты да ролі Лукашэнкі ў вайне, і скептычна выказваецца пра магчымасьць перамоваў зь Менскам наконт палітвязьняў.

https://smarturl.click/QEJp
Кіраўнік МУС Польшчы: на сёньня няма ніякіх умоваў, каб вызваліць Пачобута

Міністар унутраных справаў Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў, што беларускі бок не ідзе насустрач у справе вызваленьня палітвязьня Анджэя Пачобута.

https://smarturl.click/ML9V
Лукашэнка прызначыў міністраў ЖКГ і транспарту

Аляксей Ляхновіч прызначаны міністрам транспарту і камунікацый, а Генадзь Трубіла — міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

5 ліпеня пры загадкавых абставінах пайшоў з жыцьця папярэдні міністар транспарту 47-гадовы Аляксей Аўраменка.
Беларуская моладзь: выбар паміж Салаўёвым і Кацам. Вынікі апытаньня Chatham House

Якімі пазнавальнымі мэдыяасобамі захапляецца беларуская моладзь? Як яна ставіцца да вайны ва Ўкраіне і да ўдзелу ў ёй беларускага войска? Ці мяняецца стаўленьне беларусаў да разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай ядзернай зброі?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага дасьледчага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня.

https://smarturl.click/aw1d
Фэдэрацыя амэрыканскіх вучоных: У Асіповічах пабудавалі новы ангар для «Іскандэраў», якія могуць несьці тактычную ядзерную зброю

Будаўніцтва ангараў завяршылі на тэрыторыі 465-й ракетнай брыгады. FAS паведамляе, што работы скончыліся яшчэ ў красавіку сёлета, і гэта пацьвярджае аналіз сьвежых спадарожнікавых здымкаў ад Maxar.

Новы аб’ект разьмешчаны ўсяго ў 7 км ад Асіповіцкага палігону і за 12 км ад складу зброі, дзе можа праходзіць патэнцыйная мадэрнізацыя часовага сховішча ядзерных боегаловак. Акрамя таго, адлегласьць ад ангару да намётавага лягеру ПВК «Вагнэр» у вёсцы Цэль складае 16,5 км.

«Беларускі Гаюн» піша, што «Іскандэры» паступілі на ўзбраеньне 465-й брыгады яшчэ ў лютым, і першапачаткова стаялі проста ў боксах, бо ангар яшчэ ня быў пабудаваны.
Гуляў у хакей з Лукашэнкам, а цяпер трапіў у няласку. Гісторыя жыцьця бізнэсоўца Паўла Белага

Павал Белы — адзін з галоўных забудоўнікаў Менску. Ён шмат гадоў быў лідэрам аматарскай хакейнай каманды Лукашэнкі. Цяпер жа, магчыма, у яго ўзьніклі праблемы. У 2012-м КДБ ужо пачынаў супраць яго крымінальную справу, якую потым закрылі.

Дзеля таго, каб Белы пабудаваў жыльлёвы комплекс у Лебядзіным, Лукашэнка зьмяніў ахоўную зону. Кватэры там купілі Эйсмант, Баскаў, Карзюк, Шманай.

https://smarturl.click/Rxzl
«Парытэтбанк» часова ня будзе рабіць SWIFT-пераводы фізычных асоб у далярах і эўра

Паводле інфармацыі прэс-службы банка, адпраўка пераводаў у іншых валютах «ажыцьцяўляецца ў ранейшым рэжыме».

У кастрычніку 2021 году стала вядома, што расейскі бізнэсмэн Саід Гуцэрыеў прадаў акцыі банку (99,83%) іншаму бізнэсоўцу з Расеі — Расіму Ісмаілаву. Сума зьдзелкі не раскрывалася.

«Парытэтбанк» зьяўляецца чальцом Банкаўскай асацыяцыі краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Чаму беларусак зноўку заклікаюць нараджаць

Апошнім часам мы зноў сталі чуць ад уладаў заклікі нараджаць дзяцей і ўвогуле розныя выказваньні на тэму дэмаграфіі і нараджальнасьці.

Старшыня Савету Рэспублікі Беларусі Качанава кажа, што галоўнае ў жыцьці — нараджаць беларусаў, Лукашэнка заяўляе, што трэба нараджаць, а Васкрасенскі — што беларускі народзяць новых дзяцей замест тых, што зьехалі. У гэтым быццам бы і няма нічога новага, але ўсё-ткі трошачку ёсьць.

Піша Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/YVMA
Беларускіх і расейскіх спартоўцаў адхілілі ад тэніснага турніру ў Празе

Урад Чэхіі забараніў спартоўцам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах на тэрыторыі краіны з-за ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

Аб’ява прагучала праз дзень пасьля таго, як чэская паліцыя не дазволіла расейскаму гульцу ўехаць у краіну. Дырэктар турніру Міраслаў Малы не назваў спартоўца, але падкрэсьліў, што гэта быў першы ўдзельнік з расейскім пашпартам, які прыбыў ў краіну. Пасьля гэтага выпадку праз Жаночую тэнісную асацыяцыю (WTA) арганізатары зьвярнуліся да іншых беларускіх і расейскіх гульцоў, каб яны ня ехалі ў Прагу.

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) дазваляе расейцам і беларусам выступаць на турнірах у нэўтральным статусе. Між тым урад Чэхіі забараніў спартоўцам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах на тэрыторыі краіны з-за ўзброенага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якое падтрымалі ўлады Беларусі.

https://smarturl.click/0Xov
Лідэр перавароту ў Нігеры генэрал Амар Чыяні абвясьціў сябе прэзыдэнтам

Заяву ён зрабіў у эфіры нацыянальнага тэлебачаньня. Зрынуты прэзыдэнт краіны Махамед Базум застаецца пад аховай у сваёй рэзыдэнцыі.

У сваім тэлевізійным звароце Чыяні заявіў, што прычынамі дзяржаўнага перавароту сталі памылкі ўраду Базума, якія пагражалі нацыянальнай бясьпецы краіны, гаротнае эканамічнае становішча і карупцыя.

Уласьнік расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын назваў вайсковы пераварот у Нігеры вынікам барацьбы з калянізатарамі і прапанаваў сваіх наймітаў для навядзеньня парадку ў краіне.

https://smarturl.click/yepk
У Таганрогу адбыўся выбух. Пацярпелі мінімум 12 чалавек

Жыхары Таганрогу Растоўскай вобласьці Расеі паведамляюць пра выбух у цэнтры гораду, над горадам зьявіўся слуп дыму.
Па словах мясцовых жыхароў, у дамах задрыжэлі шыбы. Па зьвестках тэлеграм-каналу «112», выбух адбыўся каля рэстарану «Чехов Сад». Як піша ТАСС са спасылкай на экстраныя службы, пры выбуху ў кавярні ў Таганрогу пацярпелі як мінімум 12 чалавек.

Губэрнатар Растоўскай вобласьці Васіль Голубеў пацьвердзіў факт выбуху і паведаміў, што, паводле папярэдніх зьвестак, «выбухнула ракета».

Пазьней Міністэрства абароны Расеі пракамэнтавала інцыдэнт. Паводле вайсковага ведамства, у Таганрогу выбухнула пераабсталяваная ва ўдарны варыянт украінская зэнітная ракета комплексу СПА С-200.

https://smarturl.click/1ype
«Аляксандар Рыгоравіч не жанчына, каб яго любіць». Што вядома пра новага міністра транспарту Аляксея Ляхновіча

Аляксандар Лукашэнка 28 ліпеня прызначыў новым міністрам транспарту і камунікацый 46-гадовага Аляксея Ляхновіча. Ён заменіць на пасадзе Аляксея Аўраменку, які памёр у пачатку ліпеня. Паводле зьвестак аб’яднаньня былых сілавікоў ByPol, Аўраменка забіў сябе.

Новы міністар апраўдваў пасадку самалёта Ryanair у Менску, а ягоная жонка абяцае «стопрацэнтную здачу экзамэну на карту паляка».

Ляхновіч родам зь вёскі Ганчары Валожынскага раёну, яна фактычна прымыкае да раённага цэнтру. Скончыў БДУ і Акадэмію кіраваньня. Першая праца — эканаміст у плянава-эканамічным аддзеле аўтобуснага парку №7 гораду Менску.

Свабода пацікавілася яго кар'ерай і сям'ёй. (На здымку Ляхновіч зьлева)

https://smarturl.click/b1M6
Найважнейшае за 28 ліпеня

🔸13-я калёна ПВК «Вагнэр» прыбыла ў Беларусь. У ёй больш за 80 машын

🔸Фэдэрацыя амэрыканскіх вучоных: У Асіповічах пабудавалі новы ангар для «Іскандэраў», якія могуць несьці тактычную ядзерную зброю

🔸Улады Польшчы і Літвы дапускаюць поўную ізаляцыю Беларусі ў выпадку «сур’ёзай правакацыі» з боку вагнэраўцаў

🔸У Менску адразу пяць чалавек пакаралі калёніяй за ўдзел у пратэстах 2020 году

🔸У Магілёве затрымалі былога дырэктара Музэю гісторыю гораду Аляксея Бацюкова

🔸«Жылка, Дубоўка, Зарэцкі — найлепшыя паляпшальнікі настрою». Андрэй Кузьнечык прачытаў за кратамі ўжо амаль 100 кніг
Лукашэнка зьняў з пасады кіраўніка вайсковай выведкі ўраджэнца Ялты і прызначыў на яго месца ўраджэнца Беларусі

Генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк прызначаны начальнікам галоўнага выведнага ўпраўленьня — намесьнікам начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў.

Ранейшы кіраўнік вайсковай выведкі генэрал-маёр Руслан Касыгін звольнены ў запас па ўзросьце з правам нашэньня формы і знакаў адрозьненьня.

Касыгін узначаліў вайсковую выведку Беларусі ў ліпені 2020 году. 28 ліпеня яму споўнілася 55 гадоў. Ён родам зь Ялты (Крым). Беларускае заканадаўства ўсталёўвае 55-гадовы ўзрост як максымальны ўзрост службы для генэрал-маёраў і генэрал-лейтэнантаў. Але дазваляецца працягваць тэрмін іх службы два разы па пяць гадоў. Такое рашэньне прымае кіраўнікі дзяржавы. Касыгіну тэрмін службы, аднак, працягнуты ня быў. (На здымку Р.Касыгін)

https://smarturl.click/qe2Ў
У Магілёве затрымалі былога дырэктара музэю гісторыі гораду Аляксея Бацюкова

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» са спасылкай на тэлеграм-канал @MAYDAYMog. Прычыны затрыманьня невядомыя.

Раней Бацюкова затрымлівалі ў 2020 годзе за «удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Тады суд прызначыў яму штраф. У студзені 2021 года з Аляксеем,не працягнулі кантракт.

Аляксей Бацюкоў кіраваў музэем з 2011 году. Да гэтага ён выкладаў ва ўнівэрсытэце, працаваў на абласной тэлевізіі. За амаль 10-гадовае дырэктарства ўстанова здолела на ахвяраваньні вярнуць у Беларусь і папоўніць уласную калекцыю каштоўнымі артэфактамі і старадрукамі. Сярод іх Статут Вялікага Княства Літоўскага і кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Музэй стаў пляцоўкай для правядзеньня асьветніцкіх, культурніцкіх ды музычных імпрэзаў.

https://smarturl.click/dZQ0
«Жылка, Дубоўка, Зарэцкі — найлепшыя паляпшальнікі настрою». Андрэй Кузьнечык прачытаў за кратамі ўжо амаль 100 кніг

Палітвязень і журналіст Свабоды пасьпявае чытаць за кратамі, хоць працуе на лесапілцы шэсьць дзён на тыдзень.

За апошні месяц Андрэй Кузьнечык прачытаў Ажэшку, Каэльё, Фіцджэральда. А таксама набыў кнігі Жылкі, Дубоўкі, Зарэцкага, Мрыя, Галавача.

Зь лістоў Кузьнечыка вынікае, што ў калёніі шмат адукаваных людзей, якія вядуць спрэчкі на літаратурныя і лінгвістычныя тэмы. Але літаратуры бракуе, доступу да інтэрнэту няма.

Пачытайце фрагмэнты лістоў нашага калегі:

https://smarturl.click/G9yZ
Онлайн-маратон салідарнасьці з палітвязьнямі 29 ліпеня: чаму варта глядзець трансьляцыю

У суботу, 29 ліпеня, стартуе онлайн-маратон салідарнасьці з палітзьняволенымі Беларусі. Яго трансьляцыя будзе весьціся з 10:00 да 22:00 паводле менскага часу.

У арганізацыі і правядзеньні маратону ўдзельнічае больш за 20 незалежных мэдыя. Сярод гасьцей — журналісты Алег Грузьдзіловіч, Мікіта Мелказёраў, Аляксандар Івулін, Сьцяпан Пуціла, сьпявачкі Маргарыта Ляўчук і Кацярына Ваданосава, музыканты Піт Паўлаў і Юры Стыльскі, спартоўка Кацярына Сныціна, палітаглядальнік Арцём Шрайбман і многія іншыя.

Да этэру далучыцца лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. Мэта маратону — падтрымаць палітзьняволеных і іх сем’і, сабраць для іх грошы. Гледачоў зь Беларусі арганізатары просяць — у мэтах бясьпекі — не рэпосьціць, ня лайкаць і не камэнтаваць этэр з пэрсанальных акаўнтаў, а таксама пераводзіць ахвяраваньні толькі праз рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.

https://smarturl.click/QE53
Расея нанесла ракетны ўдар па Дніпры — пацярпелі 9 чалавек

Сярод пацярпелых пры ўдары двое дзяцей. Ракеты прыляцелі ў будынак СБУ і жылы дом. Пашкоджаныя дамы побач. Абстрэл, паводле папярэдняй інфармацыі, вялі «Іскандэрамі».

Таксама расейскія войскі абстралялі Нікапаль і Марганецкую грамаду.

Фота Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацый Украіны