Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.5K photos
7.67K videos
2 files
39.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Як рэжым Лукашэнкі сьцірае памяць пра Кастуся Каліноўскага

У Менску закрылі бар «Каліноўскі», у Старых Дарогах у прыватным музэі Анатоля Белага зьнік барэльеф у гонар Каліноўскага, на гістфаку БДУ зьнішчылі керамічнае пано Каліноўскага і яго паўстанцаў, у Горадні загадкава зьнік памятны знак у гонар паўстанцаў. Крыніцы Свабоды сьцьвярджаюць, што падчас праверкі бібліятэчных фондаў загадана схаваць глыбока ў архівы ўсе кнігі пра паўстаньне 1863 году і асобу Каліноўскага.

Расказваем, чаму памяць пра антырасейскае паўстаньне 1863 году і яго лідэра становіцца настолькі нязручнай для беларускага афіцыёзу:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/e7aGqfLvHeo
Кватэру Ціханоўскіх у Менску прадалі з трэцяй спробы

На аўкцыёне «БелЮрЗабесьпячэньне» 26 ліпеня прадалі трохпакаёвую кватэру Сяргея і Сьвятланы Ціханоўскіх у Менску. Да таргоў дапусьцілі дваіх удзельнікаў, якія некалькі разоў перабівалі стаўкі адзін аднаго. У выніку кватэру прадалі даражэй за першапачатковы кошт — ён перавысіў 203 тысячы рублёў:

https://smarturl.click/E9bL
Цэнтар права і дэмакратыі Justice Hub: колькасьць ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі перавышае 136 тысячаў чалавек

Аўтары дакладу «Адказнасьць за злачынствы супраць чалавечнасьці ў Беларусі: фактычныя дадзеныя і прававы аналіз» лічаць дастатковым меркаваць, што ў краіне «ўчыняюцца наступныя злачынствы супраць чалавечнасьці: пазбаўленьне волі, катаваньні, забойствы, згвалтаваньні і іншыя цяжкія формы сэксуальнага гвалту, гвалтоўныя зьнікненьні, перасьлед і дэпартацыя»:

https://smarturl.click/xeDJ
Ва Ўкраіне часткова дазволілі спартоўцам выступаць у спаборніцтвах зь беларусамі і расейцамі

Міністэрства моладзі і спорту Ўкраіны зьмяніла тэкст загаду аб забароне на ўдзел украінскіх спартоўцаў у спаборніцтвах, дзе прысутнічаюць атлеты з Расеі ці Беларусі. Цяпер украінцам забаронены ўдзел толькі спаборніцтвах, дзе расейцы і беларусы выступаюць пад дзяржаўнымі сьцягамі.

Ранейшая рэдакцыя закону ставіла пад пагрозу ўдзел Украіны ў Алімпіядзе 2024 году ў Парыжы, бо Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў беларускім і расейскім спартоўцам адбірацца і выступаць на Гульнях у нэўтральным статусе.

https://smarturl.click/8968
«Рэжым хоча, каб палітвязьні сталі звычайнымі крымінальнікамі без падтрымкі»

29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны онлайн-маратон салідарнасьці з палітвязьнямі «Нам ня ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зьняволеных і іх сем’яў.

На дзесяць нязручных пытаньняў пра палітвязьняў адказвае ініцыятарка маратону салідарнасьці, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова.

📃 Тэкст: https://smarturl.click/56BD
🎥 Відэа: https://youtu.be/mGHBpgJFGqo
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Ці трэба і як дэмакратычная апазыцыя павінна адрэагаваць на публікацыю фільму з тварамі пратэстоўцаў?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Гэта пытаньне адказнасьці. Паказ фільму нясе пагрозу тым, хто ў Беларусі. І рэагаваць на гэта павінен наш умоўны ўрад у выгнаньні. Аднак калі гэты ўрад праводзіць выніковую замежную палітыку, дык унутранай палітыкі амаль не відаць. Няма выразнай суб’ектнасьці інстытуцыяў і мэханізмаў іх дзейнасьці. Складваецца ўражаньне, што тыя, хто павінен кіраваць працэсамі ў межах той беларускай супольнасьці, што вымушаная была пакінуць краіну, дзейнічаюць
як аматары.

На маю думку, якраз з заяўленай адказнасьці людзей ураду ці суду (які мусіць быць у гэтай мадэлі дзяржавы) трэба пачынаць гаворку пра адказнасьць публікатараў фільму.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Калі народ мае права на волевыяўленьне. Да 33-й гадавіны Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце

Дэклярацыю прыняў 27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня. Яна набыла статус канстытуцыйнага закону 25 жніўня 1991 году, што азначала абвяшчэньне незалежнасьці ўжо дэ-юрэ.

Канстатацыя гэтага факту ў той ці іншай форме ёсьць ва ўсіх сучасных падручніках па гісторыі Беларусі — нават цяпер, калі словы «сувэрэнітэт» і «незалежнасьць» гучаць усё радзей, саступіўшы месца тэрміну «саюзная дзяржава». Наўрад ці варта зьдзіўляцца, калі празь нейкі час і само прыняцьце Дэклярацыі будзе выкрасьленае з афіцыйнай гісторыі. Прэцэдэнт ужо ёсьць: 27 ліпеня як Дзень Незалежнасьці не адзначаецца больш як два дзесяцігодзьдзі.

Сяргей Навумчык піша аб палітычным значэньні падпісаньня Дэклярацыі.

https://smarturl.click/72Jl
Міністэрства здароўя прыпыніла дзеяньне ліцэнзіі «Новага зроку»

Мэдычны цэнтар «Новы зрок» пазбавіўся ліцэнзіі на дзейнасьць, у тым ліку зьвязаную з абаротам наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і іх прэкурсараў. У працы цэнтру Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў КДК знайшоў парушэньні заканадаўства аб ліцэнзаваньні.

«Новы зрок» нібыта падаў падробленыя дакумэнты. КДК паведамляе, што кваліфікаваным афтальмолягам і іншым супрацоўнікам мэдычных цэнтраў «Новы зрок» «прапануюць працу ў арганізацыях дзяржаўнай сыстэмы аховы здароўя».

У красавіку Дзяржкантроль заявіў, што падазрае «Новы зрок» ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. На ўладальніка і чатырох супрацоўнікаў клінікі завялі крымінальную справу.

Сьледзтва сьцьвярджае, што пяць гадоў кіраўніцтву і спэцыялістам цэнтру выплачвалі «заробкі ў канвэртах». Агулам нібыта каля 50 чалавек атрымлівалі заробак такім чынам, абыходзячы падаткі.
Журналіста-палітвязьня Івашына перавялі на турэмны рэжым таемным судом у калёніі

Гэта вынікае з адказу начальніка магілёўскай папраўчай калёніі № 15, які прышоў маці Дзяніса Людміле Івашынай. Пра суд, які пастанавіў перавесьці журналіста з калёніі на строгі турэмны рэжым, ня ведалі ні родныя, ні ягоны адвакат.

У лісьце ад 18 ліпеня паведамляецца, што над Дзянісам Івашыным адбыўся суд і што рашэньне выносіў суд Кастрычніцкага раёну Магілёву. Дата суда не ўказаная.

Журналіста праекту InformNapalm і газэты «Новы час» Дзяніса Івашына асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калёніі ўзмоцненага рэжыму за «ўмяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка ўнутраных спраў» і «здраду дзяржаве». Сярод расьсьледаваньняў Івашына былі і матэрыялы пра колішніх супрацоўнікаў украінскага «Беркуту», якія ўцяклі з Украіны ў Беларусь і паступілі на дзяржаўную службу.
На Радзе Бясьпекі ААН заявілі, што Расея вывезла ў Беларусь пад выглядам «аздараўленьня» 3 тысячы ўкраінскіх дзяцей

Пра гэта сказаў сталы прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісьліца. Ён падкрэсьліў, што ўкраінскіх дзяцей «падвяргаюць антыўкраінскай індактрынацыі і прапагандзе, накіраванай на выхаваньне нянавісьці да Ўкраіны, яе мовы, культуры і гісторыі».

https://smarturl.click/b1el
Радыё Свабода — Беларусь
Міністэрства здароўя прыпыніла дзеяньне ліцэнзіі «Новага зроку» Мэдычны цэнтар «Новы зрок» пазбавіўся ліцэнзіі на дзейнасьць, у тым ліку зьвязаную з абаротам наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і іх прэкурсараў. У працы цэнтру Дэпартамэнт фінансавых…
Клініка «Новы зрок» заявіла, што пакідае беларускі рынак

«Рашэньнем Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з 28 ліпеня 2023 году сетка клінік „Новы зрок“ цалкам спыняе сваю працу і пакідае рынак Рэспублікі Беларусь. Прычына — нібыта дапушчаныя 13 гадоў таму памылкі пры ліцэнзійных патрабаваньнях пры падачы дакумэнтаў. Прыносім прабачэньні нашым пацыентам, якім не пасьпеем аказаць бездакорную кваліфікаваную дапамогу.

Больш за 20 гадоў працы, 0 ускладненьняў, новыя тэхналёгіі. Усё было зроблена для людзей Рэспублікі Беларусь. Гэтае рашэньне ня наша, а рашэньне ліцэнзійнага органу, і мы абавязаны яму падпарадкавацца», — напісала клініка на сваім афіцыйным сайце.
БРЦ: у вагнэраўцаў у Беларусі скараціліся заробкі і зьявіліся праблемы з адпачынкам

Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) высьветліў, што абмяркоўваюць сваякі вагнэраўцаў, якія прыехалі ў Беларусь.

Гэта стала магчымым пасьля далучэньня журналіста цэнтру ў закрытыя каналы сваякоў наймітаў ПВК «Вагнэр».

https://smarturl.click/meV5
Асуджаны на 3 гады калёніі навуковец Адамаў ажаніўся ў СІЗА-1

24 лiпеня навукоўца Юрыя Адамава прызналi вiнаватым па артыкуле «Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці». 26 лiпеня палітвязень зарэгістраваў шлюб у СIЗА-1.

«Калi мы ня можам уплываць на вонкавыя абставiны, мы выбiраем, што ў iх рабiць», — напісала жонка Адамава ў сацыяльных сетках.

Юры Адамаў вучыўся тэарэтычнай фізыцы ў БДУ, пасьля атрымаў PhD у Ангельшчыне на кірунку «фізыка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў Postdoctoral-дасьледаваньне ў Брукгэйвэнскай нацыянальнай лябараторыі (штат Нью-Ёрк, ЗША) аб удасканаленьні лікавага мадэляваньня для моцна карэляваных сыстэмаў. І яшчэ адно Postdoctoral-дасьледаваньне ў тэорыі фізыкі кансэндаваных станаў у Тэхаскім унівэрсытэце A&M (ЗША).

Яго асудзілі за ахвяраваньні фондам BySol і ByHelp.
«Мэдыцына ў сфэры афтальмалёгіі адкоціцца гадоў на 20 назад на працягу паўгода». Заснавальнік «Новага зроку» пра пазбаўленьне клінікі ліцэнзіі

«Магу сказаць, што гэтае рашэньне Мінздароўя прынятае нават не міністрам. Мы бачым руку выканаўцаў, але дакладна ведаем, хто замовіў», — заявіў заснавальнік «Новага зроку» Алег Каўрыгін у размове з @Zerkalo_io. На ягоную думку, «абліць брудам — гэта тыповы мэтад пэўных супрацоўнікаў [сілавых структур]» (гаворка пра абвінавачваньні ў падробцы дакумэнтаў).

Каўрыгін называе гэта рашэньне «забаронай на працу», празь якую калектыў з 500 чалавек будзе вымушаны зьехаць зь Беларусі. Між тым, сетка клінік «Новы зрок» апэравала да траціны ўсіх беларускіх пацыентаў, якія мелі патрэбу ў лекаваньні:

https://smarturl.click/72Z7
«Беларускі Гаюн»: 12-я калёна ПВК «Вагнэр» прыбыла ў Беларусь, у ёй яшчэ больш бронеаўтамабіляў

У калёне сама меней 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі: 5 бронеаўтамабіляў «Шчука» («Чакан»), 3 бензавозы, аўтобус, 17 фураў, мін. 3 тралы (перавозяць экскаватар, бензавоз і бронеаўтамабіль «Шчука»), 6 КамАЗаў (тэнт), 2 «буханкі», пікапы і легкавыя аўто, піша @Hajun_BY.
📚 Зьявіўся новы беларускі літаратурны партал bellit.info

Рэсурс, які паўстаў з ініцыятывы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменьнікаў, будзе зьмяшчаць актуальную інфармацыю пра падзеі ў літаратурным сьвеце, і фармаваць віртуальную энцыкляпэдыю беларускай літаратуры:

https://smarturl.click/QEX0
Як выжываць у беларускай турме? Парады былога палітвязьня, журналіста Свабоды

Кніга пра 9-месячны турэмны тэрмін журналіста Свабоды, былога палітвязьня Алега Грузьдзіловіча з малюнкамі аўтара выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». Алег расказвае, чаму і для каго напісаў гэтую кнігу, і дае парады, як выжываць у турме:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/44Zw1rnTa1w
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
За што ўлады перасьледавалі жонак паўстанцаў 1863-1864 гадоў

Цяпер улады штрафуюць беларусаў за нацыянальныя тату і «крамольную» вопратку, але нешта падобнае ўжо было ў гісторыі, калі беларускія землі былі ў складзе Расейскай імпэрыі. Расказвае журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч.
Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую партыю «Зялёныя»

«Гэта быў у нейкай ступені гістарычны працэс, бо на ім была тэчка з дакумэнтамі, пачынаючы з 1994 году», — расказала @pozirkonline крыніца ў партыі.

20 ліпеня Вярхоўны суд ліквідаваў апазыцыйную Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю - БНФ, 24-га — праўладную Беларускую патрыятычную партыю. 31 ліпеня суд будзе разглядаць пазоў аб ліквідацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, 14 жніўня — Партыі БНФ.
Галоўнае за 27 ліпеня

🗣 На Радзе Бясьпекі ААН заявілі, што Расея вывезла ў Беларусь 3 тысячы ўкраінскіх дзяцей

🧑🏻‍⚕️ Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ліцэнзію клінікі «Новы зрок». У клініцы заявілі пра сыход зь Беларусі 

🛻 У Беларусь прыбыла 12-я калёна вагнэраўцаў, бронеаўтамабіляў у ёй яшчэ болей

Вярхоўны суд зьліквідаваў Беларускую партыю «Зялёныя»

👬 Навіны палітвязьняў: Зьмітра Дашкевіча зьмясьцілі ў карцар, а Анджэя Пачобута — у ШЫЗА

👮🏻‍♂️ Сілавікі заявілі пра першага затрыманага ўдзельніка фільму Delfi аб пратэстах 2020 году. Хроніка перасьледу