‼️ Ня менш за 750 адзінак тэхнікі знаходзіцца ў лягеры вагнэраўцаў каля Асіповічаў
Свабода прааналізавала спадарожнікавы здымак, зроблены 25 ліпеня сэрвісам Planet Labs у 8:12 раніцы беларускага часу. Мы налічылі каля 750 адзінак тэхнікі ў лягеры «Вагнэра» ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёну. Менавіта туды, хутчэй за ўсё, накіроўваліся найміты прыватнай вайсковай кампаніі Яўгенія Прыгожына, пачынаючы прыкладна з 15 ліпеня 2023 году.
Наколькі дазваляе разгледзець якасьць спадарожнікавага здымка, можна сказаць, што аб’ектаў, падобных да транспартных сродкаў, усяго 754. Калі сярод іх і ёсьць цяжкая вайсковая тэхніка, то яе колькасьць мінімальная.
https://smarturl.click/ZRmz

Амбасадары Эўразьвязу ўхвалілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Абмежаваньні закрануць авіяцыю і тавары падвойнага прызначэньня, паведаміў брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк. Ён удакладніў, што ніякіх адступленьняў для беларускага калію ня будзе. Гэтае пытаньне плянуецца паўторна абмеркаваць увосень.

З больш як 3 тысяч аграсядзібаў у Беларусі перарэгістрацыю прайшлі толькі 1,2 тысячы
На пачатак 2023 году ў Беларусі налічвалася 3043 аграсядзібы, зь іх дзейнічалі 2199. З 1 ліпеня ўладальнікі аграсядзібаў мусілі перайсьці на падатак на прафэсійны даход, а таксама перарэгістравацца. Толькі 1,6 тысячы ўладальнікаў аграсядзібаў зьвярнуліся па адпаведны дазвол, 1,2 тысячы яго атрымалі.
Новы ўказ аб разьвіцьці аграэкатурызму прынялі ў канцы 2022 году. Паводле яго прымаць турыстаў змогуць толькі тыя, хто атрымаў дазвол ад выканкаму. Зрабіць гэта трэба было да 1 ліпеня 2023 году.

Журналісту Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч прысудзілі па 6 гадоў зьняволеньня
Па выніках разгляду справы Юліі Юргілевіч прысудзілі 6 гадоў калёніі агульнага рэжыму, Паўлу Мажэйку — 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Юлію і Паўла абвінавачвалі па ч. 2 арт. 361-4 КК за «іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, зьдзейсьненае паўторна, групай асобаў па папярэдняй змове»:
https://smarturl.click/0Xd5

«Беларускамоўныя рызыкуюць здароўем і нават жыцьцём», — мовазнаўца Вячорка пра моўны закон і рэчаіснасьць
У Беларусі зьмянілі закон «Аб мовах». Сярод іншага, скасавалі права вучыцца на мовах нацыянальных мяншыняў і прыбралі патрабаваньне для кіраўнікоў сыстэмы адукацыі валодаць беларускай мовай. Пра моўную сытуацыю выказваецца беларускі мовазнаўца Вінцук Вячорка.
🎥 Відэа: https://youtu.be/LD_vA7WfEDM

«Паўстаньне 1863–1864 гадоў было суцэльнай катастрофай», — гісторык Алег Латышонак
У рамках рубрыкі «Гісторыя на Свабодзе» працягваем размову зь беларускім гісторыкам у Польшчы, прафэсарам Алегам Латышонкам. Сёньня гаворым пра шляхту, нараджэньне беларускай нацыянальнай ідэі і паўстаньне 1863 — 1864 гадоў.
«Тое, што Каліноўскі зрабіў, для беларусаў вельмі важнае — ягоная публіцыстыка. Але паўстаньне было суцэльнай катастрофай. Яно выкапала вялікі роў паміж католікамі і праваслаўнымі. Яно зруйнавала беларускае школьніцтва, якое было ўжо ўведзенае», — перакананы гісторык:
https://smarturl.click/56bo

10 нязручных пытаньняў пра палітвязьняў да ініцыятаркі 12-гадзіннага маратону салідарнасьці
29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны онлайн-маратон салідарнасьці з палітвязьнямі «Нам ня ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зьняволеных і іх сем’яў. На 10 нязручных пытаньняў пра палітвязьняў адказвае ініцыятарка маратону салідарнасьці, былая палітзьняволеная, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольга Гарбунова:
🎥 Відэа: https://youtu.be/mGHBpgJFGqo

Літва можа спыніць аўтобусныя перавозкі зь Беларусьсю
Міністэрства транспарту Літвы зьвярнулася ў Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі з просьбай ацаніць рызыкі, якія нясуць у сабе пасажырскія аўтобусныя зносіны зь Беларусьсю. Калі Дэпартамэнт пацьвердзіць асьцярогі ведамства пра небясьпеку, пасажырскія перавозкі могуць скараціць ці нават адмяніць цалкам.
Цяпер паміж Беларусьсю і Літвой дзейнічае 66 пасажырскіх аўтобусных маршрутаў, якія ажыцьцяўляюць 11 літоўскіх і 22 беларускія перавозчыкі:
https://smarturl.click/YVQV

Вагнэраўцы прыехалі да дзяцей з ваенна-патрыятычнага клюба «Рысь» у Менску
Зь імі быў камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў. Відэа сустрэчы апублікавала ў сваім тэлеграм-канале прапагандыстка ТВ «Беларусь 1» Ксенія Лебедзева.
ПВК «Вагнэр» — расейскі неафіцыйны вайсковы падразьдзел, які ўдзельнічае ў наземных апэрацыях у Сырыі, Афрыцы, Лацінскай Амэрыцы і ў вайне з Украінай. Арганізацыю падазраюць у шматлікіх ваенных злачынствах як ва Ўкраіне, так і ў іншых краінах, дзе яна дзейнічае.

Галоўнае за 26 ліпеня
👨🏻⚖️ Журналісту Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч прысудзілі па 6 гадоў зьняволеньня
🇪🇺 Новыя санкцыі ЭЗ адносна Беларусі — забарона на экспарт зброі і тавараў падвойнага прызначэньня
❌ Вярхоўны суд зьліквідаваў КХП БНФ, на чарзе Партыя БНФ і «Зялёныя»
🏡З больш як 3 тысяч аграсядзіб у Беларусі перарэгістрацыю прайшла толькі палова
👫 З пачатку 2023 году беларуская эканоміка страціла амаль 25 тысяч працаўнікоў
✍🏻 Міжнародны расьсьледніцкі праект расказаў, хто ачоліў «Вагнэр» у Беларусі
📸 Ня менш за 750 адзінак тэхнікі знаходзіцца ў лягеры вагнэраўцаў каля Асіповічаў. ФОТА
🇱🇹 Літва можа спыніць аўтобусныя маршруты зь Беларусьсю

Як рэжым Лукашэнкі сьцірае памяць пра Кастуся Каліноўскага
У Менску закрылі бар «Каліноўскі», у Старых Дарогах у прыватным музэі Анатоля Белага зьнік барэльеф у гонар Каліноўскага, на гістфаку БДУ зьнішчылі керамічнае пано Каліноўскага і яго паўстанцаў, у Горадні загадкава зьнік памятны знак у гонар паўстанцаў. Крыніцы Свабоды сьцьвярджаюць, што падчас праверкі бібліятэчных фондаў загадана схаваць глыбока ў архівы ўсе кнігі пра паўстаньне 1863 году і асобу Каліноўскага.
Расказваем, чаму памяць пра антырасейскае паўстаньне 1863 году і яго лідэра становіцца настолькі нязручнай для беларускага афіцыёзу:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/e7aGqfLvHeo

Кватэру Ціханоўскіх у Менску прадалі з трэцяй спробы
На аўкцыёне «БелЮрЗабесьпячэньне» 26 ліпеня прадалі трохпакаёвую кватэру Сяргея і Сьвятланы Ціханоўскіх у Менску. Да таргоў дапусьцілі дваіх удзельнікаў, якія некалькі разоў перабівалі стаўкі адзін аднаго. У выніку кватэру прадалі даражэй за першапачатковы кошт — ён перавысіў 203 тысячы рублёў:
https://smarturl.click/E9bL

Цэнтар права і дэмакратыі Justice Hub: колькасьць ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі перавышае 136 тысячаў чалавек
Аўтары дакладу «Адказнасьць за злачынствы супраць чалавечнасьці ў Беларусі: фактычныя дадзеныя і прававы аналіз» лічаць дастатковым меркаваць, што ў краіне «ўчыняюцца наступныя злачынствы супраць чалавечнасьці: пазбаўленьне волі, катаваньні, забойствы, згвалтаваньні і іншыя цяжкія формы сэксуальнага гвалту, гвалтоўныя зьнікненьні, перасьлед і дэпартацыя»:
https://smarturl.click/xeDJ

Ва Ўкраіне часткова дазволілі спартоўцам выступаць у спаборніцтвах зь беларусамі і расейцамі
Міністэрства моладзі і спорту Ўкраіны зьмяніла тэкст загаду аб забароне на ўдзел украінскіх спартоўцаў у спаборніцтвах, дзе прысутнічаюць атлеты з Расеі ці Беларусі. Цяпер украінцам забаронены ўдзел толькі спаборніцтвах, дзе расейцы і беларусы выступаюць пад дзяржаўнымі сьцягамі.
Ранейшая рэдакцыя закону ставіла пад пагрозу ўдзел Украіны ў Алімпіядзе 2024 году ў Парыжы, бо Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў беларускім і расейскім спартоўцам адбірацца і выступаць на Гульнях у нэўтральным статусе.
https://smarturl.click/8968

«Рэжым хоча, каб палітвязьні сталі звычайнымі крымінальнікамі без падтрымкі»
29 ліпеня пройдзе 12-гадзінны онлайн-маратон салідарнасьці з палітвязьнямі «Нам ня ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зьняволеных і іх сем’яў.
На дзесяць нязручных пытаньняў пра палітвязьняў адказвае ініцыятарка маратону салідарнасьці, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова.
📃 Тэкст: https://smarturl.click/56BD

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Ці трэба і як дэмакратычная апазыцыя павінна адрэагаваць на публікацыю фільму з тварамі пратэстоўцаў?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Гэта пытаньне адказнасьці. Паказ фільму нясе пагрозу тым, хто ў Беларусі. І рэагаваць на гэта павінен наш умоўны ўрад у выгнаньні. Аднак калі гэты ўрад праводзіць выніковую замежную палітыку, дык унутранай палітыкі амаль не відаць. Няма выразнай суб’ектнасьці інстытуцыяў і мэханізмаў іх дзейнасьці. Складваецца ўражаньне, што тыя, хто павінен кіраваць працэсамі ў межах той беларускай супольнасьці, што вымушаная была пакінуць краіну, дзейнічаюць
як аматары.
На маю думку, якраз з заяўленай адказнасьці людзей ураду ці суду (які мусіць быць у гэтай мадэлі дзяржавы) трэба пачынаць гаворку пра адказнасьць публікатараў фільму.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Калі народ мае права на волевыяўленьне. Да 33-й гадавіны Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце
Дэклярацыю прыняў 27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня. Яна набыла статус канстытуцыйнага закону 25 жніўня 1991 году, што азначала абвяшчэньне незалежнасьці ўжо дэ-юрэ.
Канстатацыя гэтага факту ў той ці іншай форме ёсьць ва ўсіх сучасных падручніках па гісторыі Беларусі — нават цяпер, калі словы «сувэрэнітэт» і «незалежнасьць» гучаць усё радзей, саступіўшы месца тэрміну «саюзная дзяржава». Наўрад ці варта зьдзіўляцца, калі празь нейкі час і само прыняцьце Дэклярацыі будзе выкрасьленае з афіцыйнай гісторыі. Прэцэдэнт ужо ёсьць: 27 ліпеня як Дзень Незалежнасьці не адзначаецца больш як два дзесяцігодзьдзі.
Сяргей Навумчык піша аб палітычным значэньні падпісаньня Дэклярацыі.
https://smarturl.click/72Jl

Міністэрства здароўя прыпыніла дзеяньне ліцэнзіі «Новага зроку»
Мэдычны цэнтар «Новы зрок» пазбавіўся ліцэнзіі на дзейнасьць, у тым ліку зьвязаную з абаротам наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў і іх прэкурсараў. У працы цэнтру Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў КДК знайшоў парушэньні заканадаўства аб ліцэнзаваньні.
«Новы зрок» нібыта падаў падробленыя дакумэнты. КДК паведамляе, што кваліфікаваным афтальмолягам і іншым супрацоўнікам мэдычных цэнтраў «Новы зрок» «прапануюць працу ў арганізацыях дзяржаўнай сыстэмы аховы здароўя».
У красавіку Дзяржкантроль заявіў, што падазрае «Новы зрок» ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. На ўладальніка і чатырох супрацоўнікаў клінікі завялі крымінальную справу.
Сьледзтва сьцьвярджае, што пяць гадоў кіраўніцтву і спэцыялістам цэнтру выплачвалі «заробкі ў канвэртах». Агулам нібыта каля 50 чалавек атрымлівалі заробак такім чынам, абыходзячы падаткі.

Журналіста-палітвязьня Івашына перавялі на турэмны рэжым таемным судом у калёніі
Гэта вынікае з адказу начальніка магілёўскай папраўчай калёніі № 15, які прышоў маці Дзяніса Людміле Івашынай. Пра суд, які пастанавіў перавесьці журналіста з калёніі на строгі турэмны рэжым, ня ведалі ні родныя, ні ягоны адвакат.
У лісьце ад 18 ліпеня паведамляецца, што над Дзянісам Івашыным адбыўся суд і што рашэньне выносіў суд Кастрычніцкага раёну Магілёву. Дата суда не ўказаная.
Журналіста праекту InformNapalm і газэты «Новы час» Дзяніса Івашына асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калёніі ўзмоцненага рэжыму за «ўмяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка ўнутраных спраў» і «здраду дзяржаве». Сярод расьсьледаваньняў Івашына былі і матэрыялы пра колішніх супрацоўнікаў украінскага «Беркуту», якія ўцяклі з Украіны ў Беларусь і паступілі на дзяржаўную службу.

На Радзе Бясьпекі ААН заявілі, што Расея вывезла ў Беларусь пад выглядам «аздараўленьня» 3 тысячы ўкраінскіх дзяцей
Пра гэта сказаў сталы прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісьліца. Ён падкрэсьліў, што ўкраінскіх дзяцей «падвяргаюць антыўкраінскай індактрынацыі і прапагандзе, накіраванай на выхаваньне нянавісьці да Ўкраіны, яе мовы, культуры і гісторыі».
https://smarturl.click/b1el