Радыё Свабода — Беларусь
17.6K subscribers
49.8K photos
7.62K videos
2 files
39.2K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Фота 1: парк Чалюскінцаў у Менску. Фота 2: плошча Якуба Коласа ў Менску. Фота 3: адзіночны пікет праваслаўнага сьвятара Уладзімера Драбышэўскага насупраць Сьледчага камітэту Гомельскай вобласьці
Беларусы, вы проста космас! Заснавальнік SpaceX і Tesla Ілан Маск пытае, як дапамагчы
Каля 100 чалавек выйшлі на хросную хаду на Нямізе ў Менску
Невядомыя ўзброеныя людзі заблякавалі офісы кампаніі «Яндекс» у Менску, піша ТАСС. Прысутнасьць узброеных людзей пацьвердзіла прэс-служба кампаніі. Паводле Onliner.by, прайшлі ператрусы ў менскіх офісах Uber і «Яндекс.Такси»
Каля 400 працаўнікоў «Кераміну» выйшлі на пратэст

З 12 да 13 гадзіны 300–400 чалавек выйшлі на пратэст каля прахадной заводу. Гэта былі шараговыя працаўнікі, а таксама начальнікі цэхаў і кіраўніцтва — начальнік плітачнай вытворчасьці, кіраўніцтва маркетынгу.

«Вельмі шмат начальнікаў тут было», — сказала Свабодзе адна з пратэстоўніц.

Цяпер каля прахадной стаіць некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў, сярод іх і працаўнікі «Кераміну».

«Вытворчасьць на прадпрыемстве не спынялася», — сказалі Свабодзе пратэстоўцы.

«Я не баюся згубіць сваю прцу, бо ўсіх ня звольняць, — сказаў Свабодзе Аляксандар, працаўнік «Кераміну». — У 17.00 скончыцца зьмена і да нас далучацца рабочыя».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хросны ход на Нямізе ў Менску. Тым часам стыхійныя шэсьці з кветкамі ідуць ў розных раёнах Менску: праспэкт Машэрава каля Тэатру моладзі, каля Кароны ля мэтро «Фрунзэнская», у раёне плошчаў Якуба Коласа і Перамогі... Тым часам у Жодзіне каля 500 чалавек чакаюць зьняволеных ля турмы.
У Горадні прайшла сустрэча супрацоўнікаў буйнейшага Горадзенскага забудоўніка «Гроднажылбуд» з кіраўніцтвам прадпрыемства і горада. Людзі заявілі, што застануцца на месцах, але ня будуць працаваць.
Сотні супрацоўнікаў выйшлі перад уваход у «Гроднажылбуд». Яны патрабавалі апублікаваць пратаколы галасаваньня па ўсіх участках, пералічыць галасы, спыніць гвалт сілавікоў у дачыненьні да мірных грамадзян.
Адзін з работнікаў задаў пытаньне, хто галасаваў за Аляксандра Лукашэнку, падняліся некалькі рук, за Сьвятлану Ціханоўскую амаль усе прысутныя паднялі рукі.
Перад работнікамі выступіў намесьнік старшыні аблвыканкаму Ўладзімер Дзяшко, ён сказаў, што калі сёньня праца ў іх ёсьць, то заўтра можа ня быць. Выступаў намесьнік начальніка УУС Горадзенскага аблвыканкаму Ігар Генец, які паведаміў, што напярэдадні ў Горадні было спакойна. Аднак сотні маладзёнаў хадзілі па Горадні ўвечары 12 жніўня, былі затрыманьні.
Супрацоўнікі «Гроднажылбуд» пачалі зьбіраць подпісы пад зваротам аб нязгодзе з вынікамі выбараў. Пасьля сходу
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тым часам у менскім Уруччы мірна праходзіць «ланцуг салідарнасьці»
ЗША заклікалі да новых выбараў у Беларусі

Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Майк Пампэо заклікаў да правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў прысутнасьці міжнародных назіральнікаў.

Як піша ТАСС, пра гэта Пампэо заявіў 13 жніўня падчас прэс-канфэрэнцыі па выніках перамоваў з прэм'ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам.

«Я лічу магчымым адно мірнае рашэньне бягучага крызісу ў Беларусі: неабходна правесьці новыя выбары пры сурʼёзнай прысутнасьці міжнародных назіральнікаў», — адзначыў Пампэо.
Людзі ў Менску выйшлі ўжо і на плошчу Незалежнасьці, і да будынку АНТ каля плошчы Перамогі.

Вялікі натоўп перайшоў з плошчы Перамогі на Кастрычніцкую, сілавікоў пакуль ня бачна
Фота з плошчы Якуба Коласа ў Менску. Тым часам вялікая група людзей ідзе з Галоўпаштамту па ходніках у бок Нацбанку, людзі гуртуюцца на Кастрычніцкай, дзе толькі пару машынаў сілавікоў. Аховы няма нават каля КДБ, на прыступках ляжыць шмат кветак