Радыё Свабода — Беларусь
15.7K subscribers
53.6K photos
7.86K videos
2 files
42.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37060571050
Download Telegram
🦠 Хто з сусьветных лідэраў найбольш апантана адмаўляе COVID

Усіх гэтых кіраўнікоў розных дзяржаваў 🇧🇾🇲🇬🇲🇽🇹🇲🇧🇷🇹🇿🇳🇮 аб’ядноўвае, апроч іншага, адно — яны ад самага пачатку кпілі зь небясьпекі новага каранавірусу ці ўвогуле лічылі выдумкай само яго існаваньне:

svabod1.azureedge.net/a/31189127.html
«Выгналі на пляц трэнавацца са шчытамі». Гісторыя памежніка, звольненага пасьля 15 гадоў службы

«Засьвяціліся» на пратэстах — звольнілі і забаранілі выезд зь Беларусі. Ён расказаў пра «ідэалягічны» стан у памежным атрадзе да і пасьля выбараў, стаўленьне начальства да апазыцыі і бел-чырвона-белага сьцяга, трэнінгі разгону пратэстаў…

Чытаць цалкам: svabod1.azureedge.net/a/31189800.html
«Канец🇧🇾 ня будзе такі крывавы, як у Кадафі🇱🇾»

Вядомая ізраільская дакумэнталістка, дэпутатка Кнэсэту Ксенія Сьвятлова расказвае, як здымала ў Беларусі, Літве і Латвіі фільм пра беларускіх жанчын, пра страх і тэрор на вуліцах беларускіх гарадоў, пра адчуваньне Паўночнай Карэі🇰🇵 ў Эўропе.

📺 Відэа, 24 хвіліны: youtu.be/bTrM02GG1WQ
📖 Тэкст цалкам: svabod1.azureedge.net/a/31189910.html
📵 Zoom вырашыла адмовіць дзяржаўным установам Беларусі ў доступе да сэрвісу

І ня толькі беларускім — дзяржаўным кампаніям у Расеі і СНД. Чаму: svabod1.azureedge.net/a/31190722.html
🇺🇦 «Беларусь не зьяўляецца сувэрэннай дзяржавай», — так чалец Трохбаковай кантактнай групы растлумачыў адмову ад перамоваў у Менску.

⁉️ «Нам не да канца зразумела, як сябе паводзіць зь Беларусьсю і ў якім статусе наагул улады гэтай краіны цяпер знаходзяцца», — кажа Дзяніс Казанскі: svabod1.azureedge.net/a/31190873.html

Тым часам Кіеў прапанаваў зрабіць Польшчу🇵🇱 новай пляцоўкай перамоваў аб Данбасе замест Беларусі: svabod1.azureedge.net/a/31190879.html
Сёньня мусілі дапытваць старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна», але ня сталі… праз моўнае пытаньне 😳

Паводле «Вясны», Алесь Бяляцкі запатрабаваў допыт і пратакол допыту па-беларуску, таму яго перанесьлі на 9 красавіка.

Зь якой прычыны выклікалі: https://svabod1.azureedge.net/a/31190843.html
Радыё Свабода — Беларусь
🇺🇦 «Беларусь не зьяўляецца сувэрэннай дзяржавай», — так чалец Трохбаковай кантактнай групы растлумачыў адмову ад перамоваў у Менску. ⁉️ «Нам не да канца зразумела, як сябе паводзіць зь Беларусьсю і ў якім статусе наагул улады гэтай краіны цяпер знаходзяцца»…
Навіны «шматвэктарнай палітыкі», працяг:

🇱🇹 Улады Беларусі высылаюць грамадзянку Літвы з краіны за ўдзел у пратэсьце, хаця суд стаў на яе бок svabod1.azureedge.net/a/31190917.html

🇵🇱 Улады Польшчы заявілі, што не пакінуць без дапамогі палякаў, якія апынуліся ў цяжкай сытуацыі ў Беларусі svabod1.azureedge.net/a/31190940.html

🇺🇦 Пра Ўкраіну — вышэй
68-гадовага палітвязьня Няпомняшчых пакаралі 2 гадамі і 6 месяцамі турмы за нібыта абразу і пагрозу пракурорцы

Няпомняшчых летась быў адзіным «кандыдатам пратэсту» Статкевіча, якога дапусьцілі да збору подпісаў і пікетаў.

Пацярпелая ў справе — супрацоўніца пракуратуры Алеся Жураўлёва: svabod1.azureedge.net/a/31175155.html
💸 Беларускі рубель рэкордна ўпаў да даляра, золатавалютныя рэзэрвы зноў скараціліся

Новы гістарычны максымум — 2,6676 рубля за даляр: svabod1.azureedge.net/a/31191006.html

За І квартал 2021 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі зьменшыліся на 528,5 млн даляраў або на 7,1%: svabod1.azureedge.net/a/31190891.html
Радыё Свабода — Беларусь
Аляксандра Патрасаева, якая казала пра катаваньні і пабоі на Акрэсьціна, выступіла ў судзе з апошнім словам Прамаўляючы, Аляксандра плакала і дзякавала ўсім, хто падтрымліваў яе ў СІЗА: «Я ведаю, што мяне любяць і чакаюць. А я люблю вас». Яе цяпер вінавацяць…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандру Патрасаеву, якая перажыла катаваньні на Акрэсьціна, пакаралі 3 гадамі «хатняй хіміі», вызвалілі ў залі суду

Яе судзілі за ўдзел у «масавых беспарадках» каля ўнівэрсаму «Рыга» ў ноч з 10 на 11 жніўня. Судзьдзя Вольга Малашанка падтрымала пазыцыю пракурора і перакваліфікавала абвінавачаньне з 293 артыкулу КК РБ на больш мяккі 342. Бел-чырвона-белы сьцяг, канфіскаваны ў Патрасаевай, пастанавілі зьнішчыць.

Яе гісторыя: svabod1.azureedge.net/a/31190793.html (фота: БелаПАН)
⚠️ Amnesty International пра Беларусь у 2020-м: ганеньні на незалежныя аб’яднаньні, мэдыкаў, журналістаў і нечуваны гвалт

Праваабарончая арганізацыя апублікавала даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце ў 2020 годзе. У разьдзеле пра Беларусь пералічаныя дзясяткі жорсткіх парушэньняў: svabod1.azureedge.net/a/31191054.html
🇧🇾 «Ад заходняга „крыла“ дыпляматыі засталася толькі пара пёркаў»

Ці падпіша Лукашэнка «дарожныя мапы» інтэграцыі з Расеяй? Ці прыедзе ў Менск амбасадарка ЗША? Дзе Лукашэнка скароціць дыпляматычную прысутнасьць? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, былыя дыпляматы Ігар Ляшчэня і Павал Мацукевіч.

Відэа, 29 хвілін: youtu.be/ZbmNW6kReOA
Аўдыё, 29 хвілін: soundcloud.com/svaboda/pa0407-1
Тэкст сьцісла: svabod1.azureedge.net/a/31191239.html
«Няма альтэрнатывы, акрамя зьнешняга пасярэдніцтва»

Які сцэнар мірнага вырашэньня крызісу прапануе Ціханоўская?

Пляцоўкай для папярэдніх кантактаў можа выступіць АБСЭ: svabod1.azureedge.net/a/31191295.html
📔 Карэспандэнта тэлеканалу «Настоящее время» Рамана Васюковіча аштрафавалі на 20 базавых (580 рублёў) за ўвоз у Беларусь кнігі «Беларускі Данбас», якую прызналі экстрэмісцкай

https://svabod1.azureedge.net/a/31191637.html
🤜🏼 «Завялі ў душ і пачалі зьбіваць палкай. Маёр назіраў». Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч расказаў пра зьдзекі ў Жодзіне

«Уварваліся ў камэру, усіх паставілі тварамі да ложкаў — такі цяпер на Жодзіна парадак. Потым пачалі выводзіць па адным у калідор. Першым С. вывелі, вярнуўся праз 10 хвілін пабіты. Потым мяне. Завялі ў душ. Стаіць ахоўнік з палкай, такі пухленькі, лагодны, нават добры на твар. А ззаду ў дзьвярах маёр застаўся. Раптам ахоўнік пачынае біць палкай: па сьпіне, па ягадзіцах. Пытаўся потым, ці не баяцца апынуцца ў "чорным сьпісе"? У сьпісе тых, хто зьбівае, зьдзекуецца, каму потым прыйдзецца адказваць? Адзін пасьміхаецца: "А што такога? Буду зоркай інтэрнэту".

Чытайце цалкам: https://svabod1.azureedge.net/a/31191687.html
🧑🏻‍🏫 У Менску і Полацку звольнілі выкладчыкаў ВНУ, якія падпісвалі звароты за новыя выбары і ў абарону нацыянальнага сьцяга

Выкладчыка БНТУ Віктара Іванчанку звольнілі за тое, што сышоў з заняткаў на свой суд супраць БНТУ. Доктара гістарычных навук Уладзімера Лобача звольніў з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту новы рэктар, прызначаны менш за месяц таму.

Што вядома пра іх: svabod1.azureedge.net/a/31191140.html
«Уся Беларусь цяпер за кратамі». Як будуць рэабілітоўваць ахвяраў палітычных рэпрэсій часоў Лукашэнкі

Пра пляны Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Ганьне Соўсь расказаў адзін з аўтараў канцэпцыі, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Арцём Праскаловіч.

📺 Відэа, 17 хвілінаў: youtu.be/wwNqTFQbSOk
🎙 Аўдыё, 17 хвілінаў: soundcloud.com/svaboda/sous0406-3p
📖 Тэкст каротка: svabod1.azureedge.net/a/31191490.html
«Прыходзіць разуменьне, што хуткага выніку — ня будзе. Магчыма, мірны пратэст зойме гады»

Сяргей Навумчык разважае, чаму ў Чэхаславаччыне ў 1989-м і ў Армэніі ў 2018-м удалося зьмяніць уладу хутка і мірным шляхам, а ў Беларусі ў 2020-м — не
У розных частках Менску прайшлі вечаровыя акцыі: відэа з Усходу, фота — з захаду Менску