Радыё Свабода — Беларусь
18.5K subscribers
48.3K photos
7.5K videos
2 files
37.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Сёньня многія акцыі салідарнасьці ў Беларусі і за мяжой былі прысьвечаныя асуджаным на 2 гады калёніі журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай: Менск — шэсьце ў Серабранцы, «Шарыкі»; Бараўляны; Барысаў; Горадня; Дзяржынск; Жодзіна; Лясны; акцыі салідарнасьці ў Санкт-Пецярбургу і Маскве; беларусы Вільні
Forwarded from Галоўнае. Каротка. Раз на дзень
Прысуд журналісткам «Белсату», крымінальная справа па факце гібелі Бандарэнкі. Найважнейшае за 18 лютага

👩🏻‍⚖️Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». Рэакцыі на прысуд

📂Па факце гібелі Рамана Бандарэнкі завялі крымінальную справу

👨🏻‍⚖️Працягваецца суд над экс-кіраўніком «Белгазпрамбанку» Віктарам Бабарыкам і мэнэджарамі банку

🇪🇺 Эўракамісія падрыхтавала праграму падтрымкі беларусаў. Сярод прапаноў — бязьвізавы рэжым

🇬🇧 Вялікая Брытанія папоўніла санкцыйны сьпіс у адносінах да беларускага рэжыму
🇺🇸 ЗША ўвялі санкцыі супраць 43 прадстаўнікоў беларускіх уладаў

Сярод тых, хто трапіў пад санкцыі:
высокапастаўленыя чыноўнікі сэктара правасудзьдзя;
кіраўнікі праваахоўных органаў і шараговыя супрацоўнікі;
судзьдзі і пракуроры, якія ўдзельнічалі ў палітычных працэсах;
кіраўнікі адукацыйных установаў, якія пагражалі студэнтам за ўдзел у мірных акцыях.

Што яшчэ вядома: http://bit.ly/3k0vPaH
Маці палітвязьня: «І ў няволі варта паводзіцца так, каб не было згрызотаў сумленьня»

27-гадовага жыхара Горак Стэфана Лазавіка асудзілі на год калёніі за пратэставы надпіс на прыпынку. Валянціна Лазавік па зьняволеньні сына засталася адна ў доме. У 2017-ым памёр ад анкалёгіі ейны муж, праз 2 гады трагічна загінула дачка. Разам з Стэфанам зьнік спакой, прызнаецца жанчына.

Гісторыя Стэфана Лазавіка: http://bit.ly/3ud2qPe
📖 «Словарь Бѣлорусскаго нарѣчія» Івана Насовіча цяпер даступны онлайн

Яго ня сорамна назваць легендарным.

Што за слоўнік і як карыстацца: http://bit.ly/3pFnASJ
Палітвязень Міхаіл Жамчужны выйшаў на волю пасьля 6,5 года ў калёніі

65-гадовага праваабаронцу і палітвязьня вызвалілі з Горацкай папраўчай калёніі № 9. Раніцай 19 лютага яго пасадзілі пад канвоем у дызэльны цягнік з Горак на Воршу.

За што яго садзілі: http://bit.ly/3ubcQ1G
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Неўзбаве пачнецца суд над журналісткай Tut.bу Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным

Галоўная рэдактарка Tut.bу Марына Золатава кажа: «Галоўнае — пабачыць на судзе Кацю жывой і здаровай».

За што іх судзяць: http://bit.ly/3auxUIF
Радыё Свабода — Беларусь
Неўзбаве пачнецца суд над журналісткай Tut.bу Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным Галоўная рэдактарка Tut.bу Марына Золатава кажа: «Галоўнае — пабачыць на судзе Кацю жывой і здаровай». За што іх судзяць: http://bit.ly/3auxUIF
«Сваю камэру ў СІЗА называе апартамэнтамі». Што важна ведаць пра Кацярыну Барысевіч

Журналістку парталу Tut.by пачынаюць судзіць 19 лютага. Яе вінавацяць у разгалошваньні мэдычнай тайны Рамана Бандарэнкі, забітага на «плошчы Пераменаў».

Усё пра яе: http://bit.ly/3azav9e
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Барысевіч і Сарокіна прывялі ў залю суду

Як ідзе суд: http://bit.ly/3auxUIF
На суд ня трапіла каля 50 чалавек, яны чакаюць у калідоры

У залю запусьцілі толькі блізкіх сваякоў, дзяржаўныя СМІ і дыпляматаў – каля 30 чалавек, у тым ліку маці забітага Рамана Бандарэнкі. Уваход у залю ахоўваюць «людзі ў цывільным». Сарокіна і Барысевіч прывезьлі ў суд за дзесяць хвілін да пачатку працэсу, іх завялі пад канвоем у кайданках.

Больш пра суд: http://bit.ly/3auxUIF