Радыё Свабода — Беларусь
17.2K subscribers
50.3K photos
7.66K videos
2 files
39.8K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
👴🏻 Адміністрацыя Менскага маторнага заводу звольніла прафсаюзнага актывіста, які ладзіў страйк, а 👮🏻 міліцыя яго затрымала

Андрэя Комліка-Ямаціна затрымалі, пакуль ён зьбіраў рэчы. Будуць судзіць за «несанкцыянаванае мерапрыемства». Бацька кажа, звальненьне сына будуць абскарджваць
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📲 Студэнты, пакажыце, што ў вас адбываецца!

Затрыманьне і АМАП у БДТУ (на відэа ад чытача — пішуць, хлопца ўжо вызвалілі); студэнцкі сход у МДЛУ і пратэсты ў МІТСО, акцыі салідарнасьці з БДУ… Ці маеце відэа сёньняшніх падзеяў?

Прышліце нам: @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)
🇷🇺 Расеец Раман Завадоўскі адседзеў 14 сутак на Акрэсьціна → Кажа, у Менску адчуў уздым нацыянальнай самасьвядомасьці

«З аднаго боку, людзі знаходзяцца ў стане страху, але, зь іншага боку, калі я бачыў шэсьце пратэстоўцаў, было пачуцьцё захапленьня, згуртаванасьці, адзінства. Я, знаходзячыся ў Расеі, гэтага не адчуваў», — расказвае ён
🌎 Беларусы дыяспары выказалі недавер Макею. І запрасілі яго на Сусьветны кангрэс беларусаў

«Мы, беларусы, якія пражываюць у 840 гарадах і 62 краінах сьвету, падпісалі вотум недаверу да міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыні Кансультацыйнай рады ў справах беларусаў замежжа пры МЗС Уладзімеру Макею…»

Падрабязьней пра зварот >>
Радыё Свабода — Беларусь
Лукашэнка сказаў, што гэта ён загадаў разганяць шэсьце на Арлоўскай «Гэта што, нармальна, калі натоўп п’яны ашалелы, праколаты наркотыкамі, пракураны і прапіты – сотні чалавек рынуліся ў гэтыя раёны. Што трэба было рабіць міліцыі? Гэта быў мой загад, каб…
Тое, што Лукашэнка ўзяў на сябе адказнасьць за разгон шэсьця на Арлоўскай і «ўскрыцьцё» кватэры, — вельмі знамянальнае прызнаньне, піша Валер Карбалевіч.

«Яно разбурае ілюзіі, якія ў некаторых беларусаў і замежных назіральнікаў яшчэ былі. Маўляў, зьверствы сілавікоў — гэта эксцэсы выканаўцаў»
🇧🇾 Папа Менскі. Дзеля каго Лукашэнка пакіне трон? Дыскусія аналітыкаў

Якую ролю ў гісторыі перадачы ўлады ў Беларусі можа адыграць выключная зацыкленасьць Аляксандра Лукашэнкі на сваім малодшым сыну? Якія ролі падрыхтаваныя іншым ягоным дзецям? Як доўга «клан Лукашэнкі» зможа ўтрымліваць стырно праўленьня ў сваіх руках?
🔧 «Адпрацаваў 13 гадоў, выказаў думку — і выкінулі за плот»

Трох работнікаў Менскага заводу колавых цягачоў звольнілі за ўдзел у страйку — Дзьмітрыя Кананка, Аляксандра Лаўрыновіча і Віктара Чайкоўскага. Мы пагутарылі са звольненымі. Што яны кажуць >>
Радыё Свабода — Беларусь
👮 У будынак ДАІ ў Мазыры кінулі «кактэйль Молатава». Відэа з камэраў назіраньня няма 🤔 Як сьцьвярджаюць МУС і СК, каля паловы на 4-ю ночы невядомы выбіў шыбу і кінуў у будынак бутэльку з гаручай сумесьсю. Пацярпелых няма, гарэў толькі адзін пакой. На відэа…
🤔 Каля Генпракуратуры штосьці адбываецца. Але што?

Каля гадзіны таму нам прыйшло паведамленьне ад чытача, што будынак Генпракуратуры ў Менску абгароджаны, на ходніках ляжаць бутэлькі ад сьпіртных напояў, іх вартуюць сілавікі ў поўным абмундзіраваньні. Пры тым пра нейкія беспарадкі ці гучныя вечарыны на тым месцы нідзе не паведамлялася.

Цяпер Генпракуратура заявіла, што каля будынку «зафіксаваныя дзеяньні, магчыма, супрацьпраўныя, з удзелам мінакоў». Што там здарылася, так і не паведамілі
«Актыўная фаза страйкаў перарастае ў іншыя формы „партызанскай барацьбы“»

«У аўторак у параўнаньні з панядзелкам стала цішэй, што датычыцца прадпрыемстваў. Але нішто нікуды не падзелася, зьнешнія праявы пратэсту сышлі ўглыб, у тым ліку ў сабатаж, „італьянскі страйк“», — тлумачыць старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук
Радыё Свабода — Беларусь
Кадры зь Вялікага тэатру опэры і балету, дзе засьпявалі «Магутны Божа»
🎭 Пасьля акцыі салідарнасьці ў Опэрным тэатры адмянілі спэктаклі. Афіцыйна: каранавірус 🦠

Адмена ўсіх спэктакляў і канцэртаў у малой залі з 29 кастрычніка па 20 лістапада
Пачалі звальняць страйкоўцаў на Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова

Зваршчык заводу Аляксандар Шымановіч сёньня раніцай аднёс у адміністрацыю заяву аб далучэньні да агульнанацыянальнага страйку, а пасьля абеду атрымаў SMS аб пералічэньні заробку ў сувязі са звальненьнем.
Паводле крыніц, агулам у рознай форме страйк падтрымалі да 70% працаўнікоў заводу.

Што распавёў звольнены работнік >>
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Адлічваюць студэнтаў мэдычнага ўнівэрсытэту. Іншыя студэнты прыйшлі падтрымаць аднакурсьнікаў. Паводле зьвестак незалежнага аб'яднаньня мэдыкаў «Белые халаты», у сьпісе на адлічэньне з БДМУ цяпер 15 чалавек
Выпускнікі менскай гімназіі падтрымалі настаўнікаў, якія запісалі рэзанансны відэазварот

Амаль 2 тысячы чалавек падпісаліся пад лістом у падтрымку настаўнікаў менскай гімназіі № 50, што выклалі ў сеціве відэазварот, пасьля якога дырэктарку выклікалі ў Мінадукацыі. Сярод падпісантаў акадэмік НАН Беларусі Сяргей Жданок, стваральнік EPAM Аркадзь Добкін, культуроляг Андрэй Расінскі і інш.
Мэдыкі Беларусі і замежжа запусьцілі акцыю ў падтрымку страйкоўцаў

Яны запусьцілі акцыю # медики_бастующим і пераводзяць свой двухдзённы заробак у фонд салідарнасьці BYSOL. У рамках акцыі #YouStrikeWeWork беларускія дыяспары па ўсім сьвеце пералічылі ў фонд BYSOL ужо больш за 583 тысячы эўра.
Радыё Свабода — Беларусь
🎭 Пасьля акцыі салідарнасьці ў Опэрным тэатры адмянілі спэктаклі. Афіцыйна: каранавірус 🦠 Адмена ўсіх спэктакляў і канцэртаў у малой залі з 29 кастрычніка па 20 лістапада
Паводле інфармацыі BCSF, з Опэрнага тэатру звольнілі першую скрыпку аркестру Рэгіну Саркісаву, якая падпісала ліст дзеячоў культуры, а таксама скрыпачку Алу Джыган і альтыстку Аляксандру Пацёміну, якія ўчора перад пачаткам спэктакля выказаліся супраць гвалту і беззаконьня ў Беларусі
Радыё Свабода — Беларусь
Паводле інфармацыі BCSF, з Опэрнага тэатру звольнілі першую скрыпку аркестру Рэгіну Саркісаву, якая падпісала ліст дзеячоў культуры, а таксама скрыпачку Алу Джыган і альтыстку Аляксандру Пацёміну, якія ўчора перад пачаткам спэктакля выказаліся супраць гвалту…
⚡️Таксама з Опэрнага тэатру звольнілі дырыжора Андрэя Галанава, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і ўладальніка мэдаля Францішка Скарыны. Меркаваная прычына — удзел у звароце культурных дзеячоў з нагоды ўльтыматуму.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мэдычным унівэрсытэце ў Менску зьбіраюцца студэнты і выкладчыкі, каб падтрымаць адлічаных студэнтаў. Паведамляюць, што дзьверы ўнівэрсытэту зачынілі, але на вуліцы таксама сабраліся людзі, якія прыйшлі выказаць студэнтам сваю салідарнасьць. Відэа чытача
Каля Мэдычнага ўнівэрсытэту цяпер: пад'ехаў АМАП, людзі сталі ў счэпку на ўваходзе ў будынак. Адміністрацыя зачыніла дзьверы на ключ