Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.5K photos
7.67K videos
2 files
39.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Больш за 200 выпускнікоў унівэрсытэту «МІТСО» патрабуюць спыніць ціск на студэнтаў

Нагодай для звароту стаў аўдыёзапіс, абнародаваны ў сеціве 21 кастрычніка, на якім ідэоляг і прарэктар пагражаюць студэнтцы 2-га курсу. У звароце пішуць, такія паводзіны «выклікаюць глыбокае расчараваньне і зьдзіўленьне»
Радыё Свабода — Беларусь
У БДУІР адбылася спрэчка дэкана са студэнтам: — Гэты паважаны чалавек хоча сказаць, што ён нам улада… — Так! Вы ня ўлада. Пасьля гэтых словаў дэкана студэнты пачалі скандаваць: «Мы тут улада»
Менскі студэнт стаў фігурантам крымінальнай справы, бо «абразіў дэкана і заклікаў да страйку»

Калі дэкан факультэту зрабіў заўвагу і папрасіў пратэстоўцаў пакінуць залю, на яго адрас пасыпаліся «абразы і пагрозы», сьцьвярджае МУС. Відэа інцыдэнту вышэй ↑
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як затрымлівалі супрацоўнікаў МТС. Відэа з камэраў назіраньня. Вядома пра 7 затрыманых.

Пасьля «хапуну» на тым жа месцы зноў сабралася акцыя салідарнасьці
«Нам пачаў дапамагаць прыватны бізнэс», — сябра страйкаму «Беларуськалію»

Паразмаўлялі зь сябрам страйкаму «Беларуськалію» Аляксандрам Курбанам пра сытуацыю на прадпрыемстве. Кажа, цяпер там 48 чалавек страйкуюць з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі. Што яшчэ ён кажа >>
🚑 Праз каранавірус у Менску спыняецца плянавая шпіталізацыя

Кажуць, толькі ў Менску разгорнута 2 тысячы ложкаў, ёсьць больш за 100 апаратаў ШВЛ у рэанімацыях.

Толькі паводле афіцыйных зьвестак за ўчора выявілі звыш 900 новых выпадкаў COVID-19 (ёсьць некалькі падставаў лічыць гэтыя зьвесткі моцна заніжанымі)
Радыё Свабода — Беларусь
‼️ Яшчэ 20 чалавек прызналі палітвязьнямі У сьпіс дадалі фігурантаў крымінальных справаў за «масавыя беспарадкі» і «групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Гэта Мікіта Ганчароў, Уладзімер Гарох, Максім Зіневіч, Міхаіл Калішук, Антаніна…
25-гадовая берасьцейская настаўніца Марына Глазава ў СІЗА ў «карагоднай справе»

13 верасьня ў Берасьці супраць мірных пратэстоўцаў ужылі вадамёт, пачалі справу аб «масавых беспарадках». Што вядома пра адзіную дзяўчыну, зьняволеную ў гэтай справе >>
Радыё Свабода — Беларусь
Горадня. Падчас маршу на Савецкай вуліцы зьнік доктар гістарычных навук, прафэсар Алесь Краўцэвіч. Ён не выходзіць на сувязь. Паводле «Белсату», яго затрымалі, ён у Ленінскім РАУС
Яшчэ аднаго прафэсара гісторыі аштрафавалі за мітынг

Доктару гістарычных навук Аляксандру Краўцэвічу суд Кастрычніцкага раёну прысудзіў штраф 270 рублёў. Тры дні ён правёў у ізалятары.

Краўцэвіча затрымалі падчас нядзельнага мітынгу ў Горадні. Родныя ня ведалі, калі дакладна адбудзецца суд
«Я пабачыў сьляпы бесчалавечны тэрор»

«Мяне катавалі, але ў параўнаньні зь іншымі я абышоўся лёгкім спалохам і сінім, у гематомах, азадкам, — расказвае дасьледнік сталінскіх рэпрэсіяў Ігар Станкевіч пра затрыманьне 11 жніўня. — Я пабачыў сьляпы бесчалавечны тэрор і зразумеў, што адчувала грамадзтва ў часе Вялікага тэрору 1937-1938 гадоў і што адбывалася з маімі прадзедам і прабабкай перад тым, як іх расстралялі ў Воршы ў лістападзе 37-га, а таксама тое, што перажылі іх родныя і блізкія».

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў >>
👴🏻 Адміністрацыя Менскага маторнага заводу звольніла прафсаюзнага актывіста, які ладзіў страйк, а 👮🏻 міліцыя яго затрымала

Андрэя Комліка-Ямаціна затрымалі, пакуль ён зьбіраў рэчы. Будуць судзіць за «несанкцыянаванае мерапрыемства». Бацька кажа, звальненьне сына будуць абскарджваць
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📲 Студэнты, пакажыце, што ў вас адбываецца!

Затрыманьне і АМАП у БДТУ (на відэа ад чытача — пішуць, хлопца ўжо вызвалілі); студэнцкі сход у МДЛУ і пратэсты ў МІТСО, акцыі салідарнасьці з БДУ… Ці маеце відэа сёньняшніх падзеяў?

Прышліце нам: @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)
🇷🇺 Расеец Раман Завадоўскі адседзеў 14 сутак на Акрэсьціна → Кажа, у Менску адчуў уздым нацыянальнай самасьвядомасьці

«З аднаго боку, людзі знаходзяцца ў стане страху, але, зь іншага боку, калі я бачыў шэсьце пратэстоўцаў, было пачуцьцё захапленьня, згуртаванасьці, адзінства. Я, знаходзячыся ў Расеі, гэтага не адчуваў», — расказвае ён
🌎 Беларусы дыяспары выказалі недавер Макею. І запрасілі яго на Сусьветны кангрэс беларусаў

«Мы, беларусы, якія пражываюць у 840 гарадах і 62 краінах сьвету, падпісалі вотум недаверу да міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыні Кансультацыйнай рады ў справах беларусаў замежжа пры МЗС Уладзімеру Макею…»

Падрабязьней пра зварот >>
Радыё Свабода — Беларусь
Лукашэнка сказаў, што гэта ён загадаў разганяць шэсьце на Арлоўскай «Гэта што, нармальна, калі натоўп п’яны ашалелы, праколаты наркотыкамі, пракураны і прапіты – сотні чалавек рынуліся ў гэтыя раёны. Што трэба было рабіць міліцыі? Гэта быў мой загад, каб…
Тое, што Лукашэнка ўзяў на сябе адказнасьць за разгон шэсьця на Арлоўскай і «ўскрыцьцё» кватэры, — вельмі знамянальнае прызнаньне, піша Валер Карбалевіч.

«Яно разбурае ілюзіі, якія ў некаторых беларусаў і замежных назіральнікаў яшчэ былі. Маўляў, зьверствы сілавікоў — гэта эксцэсы выканаўцаў»
🇧🇾 Папа Менскі. Дзеля каго Лукашэнка пакіне трон? Дыскусія аналітыкаў

Якую ролю ў гісторыі перадачы ўлады ў Беларусі можа адыграць выключная зацыкленасьць Аляксандра Лукашэнкі на сваім малодшым сыну? Якія ролі падрыхтаваныя іншым ягоным дзецям? Як доўга «клан Лукашэнкі» зможа ўтрымліваць стырно праўленьня ў сваіх руках?
🔧 «Адпрацаваў 13 гадоў, выказаў думку — і выкінулі за плот»

Трох работнікаў Менскага заводу колавых цягачоў звольнілі за ўдзел у страйку — Дзьмітрыя Кананка, Аляксандра Лаўрыновіча і Віктара Чайкоўскага. Мы пагутарылі са звольненымі. Што яны кажуць >>
Радыё Свабода — Беларусь
👮 У будынак ДАІ ў Мазыры кінулі «кактэйль Молатава». Відэа з камэраў назіраньня няма 🤔 Як сьцьвярджаюць МУС і СК, каля паловы на 4-ю ночы невядомы выбіў шыбу і кінуў у будынак бутэльку з гаручай сумесьсю. Пацярпелых няма, гарэў толькі адзін пакой. На відэа…
🤔 Каля Генпракуратуры штосьці адбываецца. Але што?

Каля гадзіны таму нам прыйшло паведамленьне ад чытача, што будынак Генпракуратуры ў Менску абгароджаны, на ходніках ляжаць бутэлькі ад сьпіртных напояў, іх вартуюць сілавікі ў поўным абмундзіраваньні. Пры тым пра нейкія беспарадкі ці гучныя вечарыны на тым месцы нідзе не паведамлялася.

Цяпер Генпракуратура заявіла, што каля будынку «зафіксаваныя дзеяньні, магчыма, супрацьпраўныя, з удзелам мінакоў». Што там здарылася, так і не паведамілі