Радыё Свабода — Беларусь
18.1K subscribers
48.9K photos
7.55K videos
2 files
38.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Неафіцыйна: дзе ў Маскве будзе вучыцца Коля Лукашэнка

- Афіцыйных паведамленьняў яшчэ не было. Але ў мяне ёсьць знаёмствы ў сфэры адукацыі, і мне перадалі, што Коля пераводзіцца ў гімназію пры МГУ, – сказаў у інтэрвію «КП» Аляксандар Вайтовіч, былы прэзыдэнт Нацыянальнай акадэміі навук, а цяпер яе дзейны галоўны навуковы супрацоўнік.

- Пасьля падзеяў, што адбыліся ў жніўні, службы Лукашэнкі ацанілі сытуацыю і прыйшлі да высновы, што Колю будзе вельмі некамфортна. Бо ліцэй выступіў з асуджэньнем таго, што адбылося. Мабыць, вырашылі, што дрэннае стаўленьне выкладчыкаў да Лукашэнкі будзе перанесенае на яго сына. Таму Коля забраў дакумэнты, дадаў Вайтовіч.
Forwarded from Белсат
Ад сёння, 17 верасня, грамадзяне Беларусі зноў могуць уязджаць у Польшчу па турыстычных візах. Адмысловы пункт (№18) для гэтага дададзены ў правілы перасячэння польскай мяжы.

Таксама ўезд у Польшчу дазволены ўдзельнікам праграмы «Дзелавая гавань» па рэлакацыі бізнесаў пад польскую юрысдыкцыю (пункт №20)

Беларусы, якія ўязджаюць у Польшчу па турыстычных візах, не вызваляюцца ад абавязковага каранціну.

Крыніца: strazgraniczna.pl
Памятаеце, мы прасілі прысылаць нам на @SvabodaBelarus фота таго, што адбываецца ў вашых гарадах і сёлах? Нам прысылалі шмат здымкаў бел-чырвона-белых сьцягоў, графіці, крэатыўных акцыяў… А цяпер чытач прыслаў такі вось білборд. З чаго бы? 🤔
«Што, дубінка не дапамагае? Нічога, паяльнік у зад дапаможа»

«Білі ўвесь час, я крычаў ад болю, стараліся зламаць нагу, — расказвае 21-гадовы студэнт менскай ВНУ. — Спрабавалі разблякаваць тэлефон маім адбіткам пальца. Тыцкалі мой палец у мэталічную штучку на чахле тэлефона, прызначаную для магніта ў аўтамабілі. Калі яны зразумелі, што гэта ня „сканэр пальцаў“, то пачалі тыцкаць мае пальцы ў камэру.

Потым у нейкі момант „галоўны“, які сеў сьпераду буса, дастаў дубінку і сказаў: „Ведаеш, куды табе яе зараз засунем, калі ты ня скажаш пароль? І ў горла, і згвалцім. Ну давайце, пацаны, пачынаем“. У гэты час іншыя сілавікі пачалі сьцягваць зь мяне шорты і трусы. Я адбіваўся, як мог. Спадзяваўся, што яны перастануць. Так і адбылося. Усё абышлося запалохваньнямі. Было страшна і непрыемна, але я спрабаваў трымаць сябе ў руках, наколькі гэта магчыма ў такой сытуацыі».

Гісторыі гвалту сілавікоў у жніўні: https://bit.ly/3k9Eq9I
Радыё Свабода — Беларусь
Былы амбасадар і экс-міністар культуры, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка і былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня пазбаўленыя дыпляматычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла «ў сувязі са зьдзяйсьненьнем учынкаў, якія ганьбяць…
За што звольнілі пасла Беларусі ў Латвіі Марковіча

Лукашэнка вызваліў ад пасады Васіля Маркавіча і пазбавіў дыпляматычнага рангу за «неналежнае выкананьне службовых абавязкаў». Мы сабралі важныя факты пра Васіля Марковіча.

Яму 64 гады. Родам зь Берасьцейшчыны. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Гаворыць па-нямецку і па-чэску. Жанаты, мае сына і дачку
Быў генэральным консулам Беларусі ў Латвіі, начальнікам аддзелу ўпраўленьня кадраў МЗС, начальнікам Службы дзяржаўнага пратаколу МЗС, паслом Беларусі ў Чэхіі і Латвіі.
У Чэхіі пасольства прафінансавала выданьне мапы «Беларуская Прага», якую стварылі беларускія студэнты Карлавага ўнівэрсытэту.
У часе кіраваньня Генэральным консульствам у Даўгаўпілсе Марковіч спрычыніўся да адкрыцьця Цэнтру беларускай культуры.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў агульны вынік галасаваньня беларусаў у Латвіі быў наступны: 59% за Святлану Ціханоўскую і 34% – за Аляксандра Лукашэнку.
У канцы жніўня Марковіча выклікалі ў МЗС Беларусі, дзе запатрабавалі тлумачэньняў у сувязі з прамовай Лукашэнкі, які сьцьвярджаў, што беларускія пратэсты кіруюцца ў тым ліку і ў МЗС Латвіі.
У канцы жніўня стала вядома, што візыт Лукашэнкі ў Рыгу, які плянаваўся яшчэ ў красавіку, «зьняты з парадку дня». Як растлумачыў кіраўнік МЗС Латвіі, «з прычыны апошніх падзей у Беларусі і таго, што Латвія і іншыя краіны Эўразьвязу не прызнаюць вынікаў выбараў»
Радыё Свабода — Беларусь
Былы амбасадар і экс-міністар культуры, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка і былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня пазбаўленыя дыпляматычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла «ў сувязі са зьдзяйсьненьнем учынкаў, якія ганьбяць…
Латушка: Людзі, якія чыняць гвалт, атрымліваюць узнагароды, а тыя, хто выступае супраць гвалту, пазбаўляюцца дыпляматычных рангаў

Былы ам
басадар і экс-міністар культуры Павал Латушка нядаўна ўвайшоў у склад прэзыдыюму Каардынацыйнай рады. Вось як ён пракамэнтаваў Свабодзе рашэньне Лукашэнкі аб пазбаўленьні дыпляматычнага рангу.

«Дзіўная сытуацыя, калі людзі, якія парушаюць закон, якія чыняць гвалт над грамадзянамі нашай краіны, атрымліваюць узнагароды, і гэта сотні прадстаўнікоў праваахоўнай сыстэмы, а тыя, хто выступае супраць гвалту, пазбаўляюцца дыпляматычных рангаў. Ці на гэтае пытаньне трэба даваць адказ, чаму так адбываецца? Гэта рэальнасьць сёньняшняй Беларусі і гэтай улады, якая адыходзіць»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾👮‍♀ У Горадні на праспэкце Касманаўтаў сёньня раніцай быў праўладны роварны заезд — пад аховай сілавікоў. Відэа ад чытача
🇷🇺⚽️ У Маскве заўзятары скандуюць на стадыёнах «Жыве Беларусь!» Іх штрафуюць і баняць

Савелаўскі суд Масквы аштрафаваў двух заўзятараў «Дынама» на 3 тысячы рублёў і забараніў ім наведваньне спартовых мерапрыемстваў. Падставай сталі выкрыкі «Жыве Беларусь!» у матчы з «Ротар».

Раней такая ж справа была заведзеная супраць заўзятараў ЦСКА, якія скандавалі «Жыве Беларусь!» і вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг. Усім ім таксама інкрымінавалі парушэньне правілаў паводзінаў гледачоў
Мурал зь Нінай Багіскай у адным зь менскіх двароў. Фота ад чытача
Дырэктар дзяржаўнага Інстытуту сацыялёгіі звальняецца

Генадзь Коршунаў піша на Facebook, што апошнім днём яго працы ў інстытуце будзе 18 верасьня. Прычыны ён не называе: «сёлета абставіны склаліся такім чынам», што яму давялося «прасіць звольніць паводле згоды бакоў».

Коршунаў у чэрвені пацьвярджаў, што рэйтынг даверу Лукашэнку быў яшчэ да пачатку эпідэміі каранавірусу на ўзроўні 24% у Менску
🏒 Сёньня адбудзецца пасяджэньне савету Міжнароднай фэдэрацыі хакею (ІІХФ). Будуць вырашаць, дзе праводзіць ЧС-2021

У пачатку жніўня віцэ-прэзыдэнт ІІХФ Калерва Кумала ўзьняў пытаньне аб зьмене месца правядзеньня турніру з прычыны падзеяў у Беларусі, яго падтрымала Латвія, піша Tribuna.com.

Эўрапарлямэнт сёньня будзе галасаваць па рэзалюцыі аб Беларусі. Дэпутаты заклікаюць перанесьці зь Менску ЧС-2021
«Мы ўдзельнікі вайны Дабра са Злом». Аляксей Марачкін адлюстраваў пасьлявыбарныя падзеі ў карціне «Армагедон»

17
верасьня ў менскім Палацы мастацтва завяршаецца выстава Аляксея Марачкіна, прымеркаваная да 80-годзьдзя творцы. Стрыжнёвая праца яе — «Армагедон», яна пра супрацьстаяньне новай і старой Беларусі. Такую ж назву атрымала ўся юбілейная экспазыцыя.

Больш карцін Марачкіна і гутарка з мастаком: https://bit.ly/3iFtqR5
🇧🇾 Дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА распрацавала «чырвона-зялёную» сэрыю плякатаў «Беларусь – гэта мы!»

У аснову паклалі фатаздымкі, зробленыя падчас арганізаваных уладамі мітынгаў «За Беларусь!». На здымках бачна, што акцыі не былі масавымі і былі выразна зьвязаныя з падтрымкай Аляксандра Лукашэнкі — так, на адным з плякатаў з надпісам «Беларусь — это мы» суседнічае «Батька, вперед! С тобою народ».

На адным са здымкаў фігуруе сьцяг зь сярпом і молатам. Але ні на адным са здымкаў не відаць «георгіеўскіх» сьцягоў расейскіх імпэрыялістаў «НОД», якія нярэдка былі ўдзельнікамі акцыяў у падтрымку Лукашэнкі
Аднаго з самых тытуляваных трэнэраў Беларусі, нязьменнага кіраўніка зборнай фрыстайлістаў Мікалая Казеку пазбавілі імянной прэзыдэнцкай стыпэндыі

Акрамя таго, зь яго спаганяюць сродкі, выплачаныя «у пэрыяд з 2019/07/13 па 2020/06/02» (адміністрацыйнае спагнаньне). У лісьце яму прапануюць вярнуць гэтыя грошы ў добраахвотным дасудовым парадку.

Мікалай Казека падпісаў адкрыты ліст спартоўцаў з асуджэньнем гвалту сілавікоў і фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Ён крытычна выказваўся пра дзеяньні ўлады
‼️ Старшыню суполкі Незалежнага прафсаюзу на «Белшыне» Сяргея Гурло, які галадае ў бабруйскім ізалятары супраць незаконнага зьняволеньня, пакінулі ў няволі яшчэ на два дні. 17 верасьня яго мусілі вызваліць пасьля 5 сутак адміністрацыйнага арышту за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі».

Інфармацыю пра тое, што 56-гадовы Гурло застанецца ў ізалятары даседжваць неадбытыя раней «суткі», пацьвердзілі ягонай жонцы Алене. Пра ягоную галадоўку з 12 верасьня стала вядома ад выпушчаных з ізалятару пратэстоўцаў.
Сьледчы, які пасьля выбараў звольніўся на знак пратэсту, папрасіў палітычнага прыстанішча ў Польшчы

27
-гадовы Андрэй Астаповіч служыў у Следчым камітэце Беларусі і звольніўся 16 жніўня, пасьля пачатку масавых пратэстаў па выніках прэзыдэнцкіх выбараў, разгону дэманстрантаў, катаваньняў і забойстваў.

Астаповіч прыехаў у Расею, каб пасьля перабрацца ў Латвію, але ў чаканьні візы быў затрыманы ў Пскове. Пасьля шуму ў прэсе расейскія сілавікі не адважыліся перадаць яго ў рукі беларускім калегам, а проста перавезьлі празь мяжу і пакінулі каля памежных пунктаў у Віцебскай вобласьці.

15 верасьня стала вядома, што былы сьледчы доўга хаваўся ў лясах Беларусі, пасьля чаго знайшоў спосаб выбрацца на тэрыторыю Эўразьвязу і трапіць у Варшаву
Радыё Свабода — Беларусь
👮 Сілавікі прыйшлі да гаспадароў будынку, дзе быў офіс штабу Бабарыкі Прадстаўнікі неназваных сілавых структураў прыйшлі ў офісы кампаніі «Белцяжмаш», якімі кіруюць Ігар і Дзьмітры Анішчанкі, піша Tut.by са спасылкай на тры ўласныя крыніцы. Чаго хочуць…
Супраць уласьнікаў будынку, дзе разьмяшчаўся штаб Бабарыкі, завялі крымінальную справу

«Дэпартамэнтам фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю 16 верасьня 2020 году за ўхіленьне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры ў дачыненьні да службовых асобаў ЗАТ „Белцяжмаш“ распачата крымінальная справа паводле ч.2 арт.243 КК РБ, — гаворыцца ў паведамленьні КДК. — Сума нявыплачаных падаткаў склала больш за 6 мільёнаў рублёў. Праз падазрэньне ў злачынстве затрымалі 5 асобаў, у тым ліку кіраўніка таварыства. Праводзяцца сьледчыя дзеяньні».

Пра затрыманьне братоў Анішчанкаў, якія кіруюць кампаніяй «Белцяжмаш», стала вядома 16 верасьня. Кампаніі «Белцяжмаш» належыць будынак па вуліцы Харужай 25/1, дзе ад траўня разьмяшчаўся офіс выбарчага штабу Віктара Бабарыкі, а затым — Каардынацыйнай рады. Ігар Анішчанка таксама вядомы тым, што ў сакавіку 2017 году пагадзіўся спыніць будаўніцтва ў раёне ўрочышча Курапаты пасьля пратэсту жыхароў Менску