Топ-мэнэджар EPAM Максім Баграцоў запісаў зварот да беларусаў ад імя Каардынацыйнай рады
«Яшчэ тры месяцы таму вы слухалі Віктара Бабарыку, потым ад імя штабу з вамі гаварылі Марыя Калесьнікава і Максім Знак, цяпер гэта раблю я.
Неўзабаве на маім месцы можа зьявіцца нехта іншы, а потым, магчыма, нехта яшчэ, але гэта ўсё не катастрофа. Колькі б людзей ні пазбавілася волі, немагчыма абысьці аб’ектыўныя законы разьвіцьця грамадзтва, эканомікі і проста арытмэтыкі», -- кажа ён.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Працоўная вахта ў «Двары пераменаў». Даслалі чытачы.
Перад сустрэчай з Лукашэнкам Пуцін абгаварыў беларускае пытаньне з Макронам
Крызіс у Беларусі павінен быць вырашаны палітычным шляхам з улікам «глыбокіх спадзяваньняў» народу і без умяшаньня звонку, заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным, паведаміла прэс-служба Елісейскага палаца.
Гутарка адбылася перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, якое відэа даслалі чытачы з Парыжу. Гэта акцыя салідарнасьці і пэрформанс «Людзі ў масках»
18-гадовую дзяўчыну, якая размалявала сыстэму «Рубеж», адпусьцілі. У яе «крыміналка»
«Я выказала тое, што я думаю пра ўладу, — кажа Соня. — Вось колькі плякатаў і лёзунгаў, і ніводзін зь іх не пачуты. А мае словы былі пачутыя».
Дзяўчыну затрымалі 6 верасьня. Яе вінавацяць па двух артыкулах КК — 339 («Хуліганства») і 342 («Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Соня прызнае, што ўжывала ў выказваньні і нецэнзурныя словы.
«У інтэрнэце было вельмі шмат відэа, як я гэта раблю. У РУУС так і сказалі, што табе няма сэнсу падманваць, мы ўжо ўсе твае малюнкі бачылі». Максымальнае пакараньне па 342 артыкуле — да 6 гадоў зьняволеньня.

Вакалістка рок-гурту Evanescence назвала беларускія жаночыя пратэсты натхняльнымі і заклікала: «Запальвайце, сёстры!»
Памёр другі вакаліст гурту NEURO DUBEL Юрый Навумаў — адзін з сымбаляў беларускага року 2000-х і 2010-х.8 верасьня Юрый трапіў у лякарню з падазрэньнем на інсульт, у яго быў паралізаваны правы бок цела. Дактары высьветлілі, што параліч стаў вынікам чэрапна-мазгавой траўмы. Амаль тыдзень музыка змагаўся за жыцьцё, але 14 верасьня яго ня стала. Ён на два гады перажыў лідэра NEURO DUBEL Аляксандра Кулінковіча, які памёр ад пнэўманіі ў жніўні 2018-га.
Крыніца: Эўрарадыё
Крыніца: Эўрарадыё
«Купалаўскі сёньня жывы як ніколі», — Ганна Севярынец пра непераможных
Чамусьці цяпер, калі ў прэсе кажуць пра Купалаўскі тэатар, які сёньня адсьвяткаваў стагодзьдзе, дадаюць азначэньне «разгромлены». З пункту гледжаньня публіцыстычнага тэксту яно, здавалася б, і правільна: той Купалаўскі, куды можна было рэспэктабэльна прыйсьці па набытых квітках, прайсьціся па фае і калідорах, сесьці ва ўтульныя крэслы і глядзець спэктакль, аздоблены апошнімі тэхнічнымі навінкамі мадэрнізаванай сцэны — сапраўды разгромлены.
Але з пункту гледжаньня праўды жыцьця — Купалаўскі сёньня жывы як ніколі.
Працяг тут:

Затрыманы спартовы журналіст Сяргей Шчурко
Аўтар «Прэсболу» Сяргей Шчурко сёньня з гадзіны дня перастаў выходзіць на сувязь.
«Прэсбол» паведаміў са слоў Вольгі Хіжынковай, былой прэсавай сакратаркі ФК «Дынама-Берасьце», што журналіст пасьпеў напісаць, што да яго едуць на размову супрацоўнікі міліцыі, пасьля чаго тэлефон перастаў адказваць.
Увечары, як паведаміла «Наша Ніва», стала вядома, што Шчурко на Акрэсьціна. Пакуль невядома, у чым яго абвінавачваюць.

Forwarded from НАВУМЧЫК
Лукашэнка адкінуў рыторыку аб «незалежнасьці» і вярнуўся на пазыцыі маскоўскага васала.
У Сочы Лукашэнка артыкуляваў тэзісы, якія ніяк не сумяшчальныя з ідэяй незалежнасьці Беларусі. «Ня мы развальвалі СССР», «беларускія межы — гэта межы саюзнай дзяржавы», «старэйшы брат» і падобнае — усё гэта гучала да 2014 году, калі беларускае кіраўніцтва, занепакоенае захопам Крыму, пачало палітыку «шматвэктарнасьці».
Увосень 1993-га тады яшчэ дэпутат Лукашэнка заявіў, што ён «гатовы на каленях паўзьці ў Расею». Сёньняшняе становішча можа быць канстатацыяй, што даўняя ягоная мэта — дасягнутая: ён стаіць на каленях перад Пуціным, ад якога цяпер залежны і палітычна, і асабіста.

Зяленскі: Ня будзе дыялёгу ў Беларусі – можна атрымаць «нешта накшталт Майдану»
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што ў выпадку адсутнасьці дыялёгу паміж уладай і народам Беларусь можа атрымаць «нешта накшталт Майдану».
Пры гэтым ўкраінскі прэзыдэнт адзначыў, што не бачыць «сымбалічнага лідэра», вакол якога людзі ў Беларусі маглі б згуртавацца. Ён таксама заявіў, што «у любым выпадку падтрымлівае беларускі народ» і для яго важна, «каб беларусы самі вырашалі сваю будучыню».

У Салігорску аднаго за адным судзяць страйкамаўцаў: у ізалятарах Любані і Салігорску ўжо не хапае месцаў
Прадстаўніка страйкаму «Беларуськалія» Рамана Ляончыка ў сувязі з гэтым перавезьлі ў ізалятар у Копылі, паведамляе ТГ-канал страйкаму «Беларуськалію». Сёньня Ляончыка прысудзілі да 15 сутак за парушэньне парадку масавых мерапрыемстваў. Па 15 сутак далі сёньня таксама сябрам страйкаму Сяргею Чаркасаву і Паўлу Разумоўскаму.
За апошні час на 7, 10, 15 сутак, былі асуджаныя сябры страйкаму і ўдзельнікі стачкі Леанід Мархотка, Анатоль Бокун, Уладзімер Шыла, Дзяніс Тарасевіч, Мікалай Зімін, Пётр Печкуроў, суду чакае Сяргей Казелька.

500 хасідаў захрасьлі ў Гомлі, чакаючы, калі ўкраінцы адкрыюць межы
500 хасідаў з ЗША, Вялікай Брытаніі і Ізраілю «захрасьлі» ў Гомлі. Яны ехалі ва Ўкраіну на магілу цадзіка Нахмана, але сутыкнуліся з закрытымі праз каранавірус межамі. Хасіды ляцелі ва Ўкраіну празь Беларусь, каб паспрабаваць трапіць ва Ўмань. Аднак украінцы іх не пускаюць. Хасіды аселі пакуль у Пінску і Гомлі. У Гомлі яны занялі практычна ўсе месцы ў гатэлях, пасяліліся на арандаваных кватэрах і ў аграсядзібах. На мяжы з Украінай 14 верасьня было 150 хасідаў.
Вось тут шмат фота

Юры Гурскі адмовіўся ад стварэньня ў Беларусі IT-унівэрсытэту з-за палітычных умоваў
Адзін з самых буйных беларускіх ІТ-бізнэсоўцаў распавёў пра гэта ў інтэрвію часопісу Forbes
Да пратэстаў Гурскі з калегамі выношваў ідэю пабудаваць IT-унівэсытэт у Беларусі «па лепшых заходніх узорах». «Мы думалі браць не больш 1000-2000 чалавек. Мы маглі б сказаць выпускнікам, што тыя, хто будзе добра вучыцца, гарантавана будуць працаўладкаваныя ў пэўны пул кампаній. Бацькі былі б матываваныя аддаваць у такі унівэрсытэт таленавітых дзяцей », - цытуе часопіс Гурскага.
Зараз, мяркуе ён, падобныя ідэі залішне рызыкоўныя. «Напрыклад, могуць проста «прышыць»артыкул, калі з нашых 2000 студэнтаў 700 будуць мітынгаваць. А пасадзяць у выніку тых, хто адкрыў унівэрсытэт», - упэўнены Гурскі.

Агульнаканадзкія акцыі салідарнасьці прайшлі ва ўсіх вялікіх гарадах Канады
У Ванкувэры, Вініпэгу, Галіфаксе, Калгары, Атаве, Манрэалі, Рэджайне, Таронта, Эдмантане прайшлі акцыі падтрымкі народу Беларусі пад дэвізам «Беларусь не прадаецца!». Канадзкія беларусы хочуць прыцягнуць увагу грамадзкасьці і сусьветных СМІ да жорсткіх рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі, а таксама дэвізам акцыяў папярэдзіць Расею. Вось як гэта выглядала.
У Ванкувэры, Вініпэгу, Галіфаксе, Калгары, Атаве, Манрэалі, Рэджайне, Таронта, Эдмантане прайшлі акцыі падтрымкі народу Беларусі пад дэвізам «Беларусь не прадаецца!». Канадзкія беларусы хочуць прыцягнуць увагу грамадзкасьці і сусьветных СМІ да жорсткіх рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі, а таксама дэвізам акцыяў папярэдзіць Расею. Вось як гэта выглядала.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зьявілася яшчэ адно відэа таго, як кіраўнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў разьбівае дзьверы менскай кавярні OʼPetit
Яго ў сябе ў фэйсбуку апублікаваў праграміст Канстанцін Канапко, які 6 верасьня хаваўся ў кавярні і быў пасьля затрыманы.
На відэа Карпянкоў грукае ў зачыненыя дзьверы, адбываецца кароткі дыялёг і міліцэйскі начальнік пачынае біць шкло.

Увечары 14 верасьня насупраць амбасады Беларусі ў Тэль-Авіве прайшла акцыя падтрымкі народу Беларусі, арганізаваная супольнасьцю «Беларусы ў Ізраілі». Акцыя была прымеркаваная да сустрэчы ў Сочы Лукашэнкі і Пуціна.
Спартовага журналіста Сяргея Шчурко асудзілі на 15 сутак. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ў Першамайскім РУУС.