Радыё Свабода — Беларусь
⚡️Мітрапаліта Кандрусевіча не ўпускаюць у Беларусь Свабода даведалася, што беларускія памежнікі не ўпускаюць у Беларусь галаву Каталіцкай царвы Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Герарх вяртаўся дадому з Польшчы. «Я знаходжуся на пераходзе ў Кузьніцы…
Кандрусевіч у інтэрвію польскай тэлевізіі: «Ёсьць падставы меркаваць, што выбары праходзілі несумленна»
У нядзелю галава каталіцкай царквы Беларусі, якога беларускія памежнікі не ўпускаюць на радзіму, даў інтэрвію польскаму хрысьціянскаму тэлеканалу TV Trwam. Партал catholic.by апублікаваў некаторыя выказваньні арцыбіскупа.
На думку мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, беларускі народ «дарос да таго, каб адстойваць свае правы, і гэта ўжо іншае пакаленьне, чым 26 гадоў таму».
«Ёсьць падставы меркаваць, што выбары праходзілі несумленна. Касьцёл у Беларусі хоча мірнага вырашэньня. Я заклікаў да пакаяньня ўсіх тых, хто быў вінаваты, бо гэта так, і мы не адны. Каталіцкі касьцёл і Праваслаўная царква выступаюць з падобнымі прапановамі».
«Ёсьць падзелы. Грамадзтва сёньня падзялілася, і гэта вельмі вялікая небясьпека, бо людзі часта не чуюць голасу Касьцёла, што, нягледзячы на цяжкасьці, нягледзячы на тое, што людзі пацярпелі, аднак хрысьціянскі падыход павінен быць такім, каб прабачыць. Я баюся, што можа дайсьці да зьвядзеньня рахункаў, а гэта пагражае грамадзянскай вайной».
«Часам дзеяньні міліцыі ці спэцыяльных службаў бывае цяжка зразумець. Напрыклад, у Чырвоным касьцёле заблякавалі ўсе ўваходы. Там знаходзіліся людзі, якія маліліся і не маглі выйсьці, бо іх там пэўны час трымалі. Каму такое спатрэбілася? Незразумела. Празь нейкі час усе выйшлі. Гэта вядзе да непатрэбнага падзелу ў грамадзтве, і гэта вельмі небясьпечна. Сёньня беларускае грамадзтва вельмі моцна падзелена», — заўважыў кіраўнік беларускага каталіцкага эпіскапату.

З ініцыятывы наймальніка, Міністэрства культуры, 31 жніўня звольнілі рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў Аліну Корбут, паведамілі БелаПАН у прыёмнай ВНУ.
У сваю чаргу, страйкам установы адзначыў, што студэнты плянуюць 1 верасьня сабрацца ля галоўнага ўваходу, каб выказаць нязгоду са звальненьнем Аліны Корбут. На гэтай пасадзе кандыдат пэдагагічных навук, дацэнт працавала з 2017 году.
Тысячы беларускіх студэнтаў патрабуюць правесьці новыя выбары, заклікаюць выходзіць з БРСМ
Навучэнцы і выкладчыкі раней далучыліся да пэтыцыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта і яшчэ пяці ВНУ з палітычнымі патрабаваньнямі.
Чытаць далей.

Вонкавы дзяржаўны доўг Беларусі з пачатку году вырас да $ 17,8 млрд — Міністэрства фінансаў
«Вонкавы дзяржаўны доўг паводле стану на 1 жніўня 2020 году склаў 17,8 млрд даляраў, павялічыўшыся з пачатку году на 0,6 млрд даляраў (з улікам курсавых розьніц), або на 3,7%», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства.
Паводле дадзеных Міністэрства фінансаў, у студзені — ліпені сёлета былі прыцягнуты вонкавыя дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную $ 1 840 млн, у тым ліку $ 1 391 500 000 — аблігацыі, якія разьмяшчаюцца на вонкавых фінансавых рынках, $ 370,3 млн — ураду і банкаў Расеі, $ 51,1 млн — Экспартна-імпартнага банку Кітаю, $ 21,2 млн — МБРР, $ 5,9 млн — ЕБРР і SIB (Паўночны інвэстыцыйны банк).

10 жніўня пад ногі 29-гадовага апэратара ААТ «Нафтан» Вячаслава Сьліжыкава сілавікі кінулі дзьве сьвятлашумавыя гранаты. Паводле эпікрызу, Вячаслаў мае агнястрэльныя раны абедзьвюх ног, грудной клеткі, левага пляча, правага лакцявога сустава; траўматычнае пашкоджаньне малагалёначнага нэрва справа з паралічом разгінальнікаў правай ступні. (Асьцярожна, фота ў артыкуле могуць шакаваць)
Радыё Свабода — Беларусь
Кандрусевіч у інтэрвію польскай тэлевізіі: «Ёсьць падставы меркаваць, што выбары праходзілі несумленна» У нядзелю галава каталіцкай царквы Беларусі, якога беларускія памежнікі не ўпускаюць на радзіму, даў інтэрвію польскаму хрысьціянскаму тэлеканалу TV Trwam.…
«Мітрапаліту адмовілі ва ўезьдзе без тлумачэньня прычыны». Афіцыйны камэнтар прадстаўніка Каталіцкага касьцёла Беларусі
Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі афіцыйна паведамляе, што 31 жніўня супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі ва ўезьдзе ў краіну Мітрапаліту Менска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Старшыні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.
Біскуп Юрый Касабуцкі ўдакладніў, што ў панядзелак 31 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вяртаўся з замежнай службовай паездкі.
На памежным пераходзе Кузьніца Беластоцкая — Брузгі супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі кіраўніку беларускага каталіцкага эпіскапату ва ўезьдзе ў краіну без тлумачэньня прычыны.
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зьяўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

«Мітрапаліту адмовілі ва ўезьдзе без тлумачэньня прычыны». Афіцыйны камэнтар прадстаўніка Каталіцкага касьцёла Беларусі Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі афіцыйна паведамляе, што 31 жніўня супрацоўнікі памежнай службы…
Прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёлу айцец Юры Санько паведаміў Свабодзе, што мітрапаліт Кандрусевіч вяртаўся з Польшчы, ён знаходзіўся там тыдзень на адпачынку:
«Тое, што здарылася на мяжы, яму зусім незразумела, яму там ніяк не патлумачылі прычыны такіх дзеяньняў. Я зь ім у кантакце, ён чакае цяпер на мяжы, на стан здароўя ня скардзіцца, хоць нядаўна ён перанёс апэрацыю і рэабілітацыю. Кандрусевіч зьяўляецца грамадзянінам Беларусі. Мы тут у Беларусі спрабуем цяпер разабрацца ў гэтай сытуацыі».

Адміністрацыйныя справы на футбалістаў “Крумкачоў” Сяргея Казеку і Паўла Расольку адправілі ў суд Ленінскага раёну. Іх могуць асудзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Лёс крымінальнаай справы супраць іх пакуль невядомы, перадае карэспандэнт Свабоды.
Казеку цяпер павезьлі рабіць МРТ хрыбетніка, каб пацьвердзіць пашкоджаньне адной хрыбеткі. Павал Расолька пакуль застаецца ў РУУС Ленінскага раёну.
Казеку цяпер павезьлі рабіць МРТ хрыбетніка, каб пацьвердзіць пашкоджаньне адной хрыбеткі. Павал Расолька пакуль застаецца ў РУУС Ленінскага раёну.
Радыё Свабода — Беларусь
Адміністрацыйныя справы на футбалістаў “Крумкачоў” Сяргея Казеку і Паўла Расольку адправілі ў суд Ленінскага раёну. Іх могуць асудзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Лёс крымінальнаай справы супраць іх пакуль невядомы, перадае карэспандэнт…
На фота завозяць Сяргея Казеку ў РУУС
«Такая тэхніка ў горадзе бессэнсоўная». Навошта на акцыю пратэсту ў Менск увялі БМП
30 жніўня падчас масавага пратэсту ў Менску заўважылі каля 10 БМП (баявая машына пяхоты), якія рухаліся ў бок Палаца незалежнасьці. Гэта гусенічная тэхніка пяхоты, менавіта таму яе блытаюць з танкам. Ва ўмовах вайны такая машына рухаецца за танкамі, а таксама дастаўляе вайскоўцаў на перадавую. Але навошта яна ў горадзе?
«Гэта палявая тэхніка для дастаўкі пяхоты на лінію абароны ў палявых умовах. Я не ўяўляю, што можна рабіць такой тэхнікай у горадзе. Яна ў горадзе абсалютна бессэнсоўная», — лічыць вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін.
Такая машына, паводле яго, не нанясе моцных пашкоджаньняў гарадзкой гаспадарцы, але кожны выезд нямала каштуе. Прыкладны расход паліва — 1 літар на 1 кілямэтар. Машына езьдзіць на дызэльным паліве. Паводле экспэрта, такую тэхніку выводзілі хіба «для псыхалягічнага ціску».
Экспэрт у бясьпецы Андрэй Сыцько лічыць, што «такая машына абсалютна сьляпая ў горадзе». Выкарыстаньне танкаў у горадзе Андрэй Сыцько лічыць яшчэ больш бессэнсоўным. А БМП у Менск прыганялі «хіба каб напужаць». Цалкам чытайце па спасылцы.

❗️Затрымалі ўдзельніцу Каардынацыйнай рады. У яе доме прайшоў ператрус
Удзень 31 жніўня затрымалі ўдзельніцу Каардынацыйнай рады Лілію Уласаву, напісаў у сваім тэлеграм-канале сябра Рады Павал Латушка. Затрыманьне рабілі супрацоўнікі ДФР КДК. Адбыўся ператрус.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Трэнэр брамнікаў футбольнага клюбу “Крумкачы” Аляксандар Бялінскі быў учора разам з затрыманымі ў цэнтры Менску гульцамі Сяргеем Казекам і Паўлам Расолькам. Ён расказаў Свабодзе пра сваё затрыманьне і пра тое, чаму маглі затрымаць футбалістаў.

Футбаліста «Крумкачоў» Сяргея Казеку адпусьцілі зь міліцыі. Крымінальная справа супраць яго прыпыненая. Таксама зь Ленінскага РУУС цяпер мусіць выйсьці і Павал Расолька.
«Нам проста не пашчасьціла, – сказаў Казека. – Аказаліся ня ў той час і ня ў тым месцы».
«Нам проста не пашчасьціла, – сказаў Казека. – Аказаліся ня ў той час і ня ў тым месцы».
Радыё Свабода — Беларусь
«Мітрапаліту адмовілі ва ўезьдзе без тлумачэньня прычыны». Афіцыйны камэнтар прадстаўніка Каталіцкага касьцёла Беларусі Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі афіцыйна паведамляе, што 31 жніўня супрацоўнікі памежнай службы…
У 16.30 прадстаўнік памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі па-ранейшаму быў не гатовы хоць неяк пракамэнтаваць сытуацыю зь неўпушчэньнем у Беларусь мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які вяртаецца на радзіму з Польшчы. Начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун таксама адмаўляецца камэнтаваць перашкоды для ўезду ў краіну грамадзяніна, які мае беларускі пашпарт.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыхільнікі Лукашэнкі пікетуюць пасольства Літвы ў Менску.
Удзельнікамі кіруе мужчына пэнсійнага ўзросту. Прысутныя выкрываюць лёзунгі «За Беларусь», «За бацьку», абражаюць мінакоў, якія выказваюць іншую думку. На месцы некалькі хвілінаў працавала здымачная група БТ.

Улады штучна распальваюць этнічна-рэлігійны канфлікт, лічыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча не пускаюць у Беларусь.
Выглядае, на нашых вачах улады разгортваюць палітычную апэрацыю штучнага распальваньня ў Беларусі этнічна-рэлігійнага канфлікту.
Невыпадкова апошнім часам Лукашэнка ўвесь час цьвердзіць, што Польшча імкнецца забраць у Беларусі Горадзенскую вобласьць.
У дзяржаўных мэдыя ідзе антыпольская кампанія. Маўляў, Польшча, з падачы ЗША арганізоўвае ў Беларусі «каляровую рэвалюцыю». У апошнім «Клюбе рэдактараў» шмат разважалі пра тое, што Польшча імкнецца атрымаць танную працоўную сілу зь Беларусі. Іван Эйсмант і Пятро Пятроўскі апавядалі, што ў Горадзенскай вобласьці палякі пачалі вывешваць польскія сьцягі.
І вось на гэтым тле не пускаюць у Беларусь Кандрусевіча. Баюся, яго зробяць галоўным правадніком “польска-каталіцкага” ўплыву на Беларусь. З усімі трагічнымі наступствамі.
Лукашэнка увесь час свайго прэзыдэнцтва ганарыўся тым, што ў Беларусі, адрозна ад суседніх краін, ніколі не было нацыянальных і рэлігійных канфліктаў.
Але цяпер дзеля ўтрыманьня ўлады ён гатовы на любыя спэцапэрацыі, якімі б траўмамі гэта ні пагражала беларускай супольнасьці.

У нядзелю 30-га жніўня Згуртаваньне беларусаў Канады зладзіла шэсьце салідарнасьці з народам Беларусі, дамовіўшыся з адміністрацыяй Таронта, каб падсьвяціць сымбалічныя літары TORONTO бел-чырвона- белымі колерамі.
Амаль 300 чалавек прайшлі вуліцамі Таронта, а потым з гуртом “Яваровы Людзі” сьпявалі беларускія народныя песьні ў падтрымку актораў Купалаўскага тэатру.

Мітрапаліт Кандрусевіч, якога памежнікі не ўпусьцілі ў Беларусь, зь мяжы вярнуўся ў Польшчу
Прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёлу а. Юры Санько паведаміў Свабодзе, што мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зь беларускага памежнага пераходу «Брузгі» вярнуўся ў Польшчу.
Яму не дазволілі ўехаць у Беларусь, прычын ніяк не патлумачылі. Пачакаўшы некалькі гадзін, ён пакінуў памежны пераход.
«Машына, на якой ехаў мітрапаліт, ужо пераехала мяжу і накіравалася ў Беларусь, а мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч накіраваўся назад на польскую тэрыторыю. Ён будзе надалей дамагацца вярнуцца на радзіму. І мы тут будзем пратэставаць, зьвязвацца з усімі дзяржаўнымі ўстановамі ў Беларусі, бо каталіцкі касьцёл Беларусі ня можа быць без свайго кіраўніка. Ніякіх тлумачэньняў гэтаму рашэньню ад уладаў мы так і не атрымалі», — сказаў Юры Санько.

Футбаліста «Крумкачоў» Сяргея Казеку адпусьцілі зь міліцыі. Крымінальная справа супраць яго прыпыненая. Таксама зь Ленінскага РУУС цяпер мусіць выйсьці і Павал Расолька. «Нам проста не пашчасьціла, – сказаў Казека. – Аказаліся ня ў той час і ня ў тым месцы».
Футбалістаў «Крумкачоў» адпускаюць зь міліцыі. Крымінальную справу супраць іх спынілі
З РУУС Ленінскага раёну Менску выпускаюць затрыманых учора футбалістаў клюбу «Крумкачы». Іх падазравалі ў тым, што яны пашкодзілі службовую машыну міліцыянтаў падчас мітынгу ў Менску.
«Нам проста не пашчасьціла, — сказаў Казека на выхадзе з пастарунку. — Апынуліся ня ў той час і ня ў тым месцы».
Раней трэнэр брамнікаў клюбу «Крумкачы» Аляксандар Бялінскі расказаў Свабодзе, што футбалістаў пераблыталі з тымі, хто біў міліцэйскую машыну.
З словаў Сяргея Казекі, крымінальную справу супраць яго спынілі.

Футбалістаў «Крумкачоў» адпускаюць зь міліцыі. Крымінальную справу супраць іх спынілі З РУУС Ленінскага раёну Менску выпускаюць затрыманых учора футбалістаў клюбу «Крумкачы». Іх падазравалі ў тым, што яны пашкодзілі службовую машыну міліцыянтаў падчас мітынгу…
Другога футбаліста «Крумкачоў» Паўла Расольку таксама адпусьцілі зь міліцыі. Ён правёў суткі ў РУУС Ленінскага раёну Менску. Крымінальную справу супраць футбаліста прыпынілі.