Радыё Свабода — Беларусь
18K subscribers
49.1K photos
7.56K videos
2 files
38.5K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
«Месяц пасьцельнага рэжыму». Аднаго з затрыманых футбалістаў «Крумкачоў» шпіталізавалі

«Казека знаходзіцца ў 4-й лякарні цяпер, — кажа Давідовіч. — У яго дрэнны стан, праблемы з хрыбеткамі. Папярэдне месяц пасьцельнага рэжыму. Гэта траўмы, атрыманыя падчас затрыманьня. Іх затрымлівалі на Гарадзкім Вале. Расолька пакуль знаходзіцца ў Ленінскім РУУС. Абодвум прызначылі судмэдэкспэртызу. Сьледчы запрасіў усе відэазапісы з камэр. Разьбіраюцца. Адвакат паведаміў, што сёньня абодвух могуць адпусьціць».

Больш тут
У нядзелю ў Парыжы перад мэрыяй прайшла акцыя салідарнасьці «Турэмная клетка». Удзельнікі прадэманстравалі і расказалі, у якіх умовах трымалі палітычных вязьняў у Беларусі і правялі выставу фатаздымкаў апошніх падзей Беларусі.

З удзельнікамі сустрэліся два намесьнікі мэра Парыжа і прадстаўнік МЗС Францыі.
❗️31 жніўня затрымалі сустаршыню страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна

Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал «Страйкам Беларуськалія». 24 жніўня Анатоля Бокуна аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на 675 рублёў.
Ціханоўская выступіць у Радзе бясьпекі ААН і ПАРЭ

Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў пачатку верасьня плянуе выступіць з дакладам на найбуйнейшых сусьветных палітычных пляцоўках.

«Заплянаваны ўдзел па відэасувязі 4 верасьня з дакладам у Радзе Бясьпекі ААН, затым 8 верасьня — у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы», — паведамілі ў яе штабе.
Колькасьць інфікаваных каранавірусам у сьвеце перавысіла 25 мільёнаў чалавек

Па дадзеных інтэрнэт-партала Worldometer, на раніцу панядзелка, 31 жніўня, у сьвеце было зарэгістравана амаль 25 мільёнаў 440 тысяч выпадкаў інфэкцыі, больш за 850 тысяч зь іх завяршыліся сьмяротным зыходам.

Па колькасьці заражэньняў зь вялікім адрывам на першым месцы ЗША: тут зафіксавана амаль 6,2 млн выпадкаў каранавіруса, колькасьць сьмерцяў ужо перавысіла 187 тысяч.

У першай пяцёрцы краін з найбольшай колькасьцю выпадкаў знаходзяцца таксама Бразылія, Індыя, Расея і Пэру.
Сьледчы камітэт завёў 50 спраў за пагрозы дэпутатам і чыноўнікам

Паводле Сьледчага камітэту, за апошні час зарэгістравана больш за 150 выпадкаў пагроз і абраз у адрас чыноўнікаў.

Толькі за апошнія два дні распачалі больш за дзесяць крымінальных спраў паводле такіх фактаў, а з пачатку жніўня — каля пяцідзесяці.

Сьцьвярджаецца, што ў сувязі з заклікамі адклiкаць дэпутатаў некаторым зь іх пачалі паступаць пагрозы расправай, калі яны не складуць сваіх паўнамоцтваў. Маўляў, ахвярамі такіх пагроз сталі шэраг дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і кіраўнікоў мясцовых органаў улады зь Менску, Гомля і іншых гарадоў.
Заплянаваны візыт Лукашэнкі ў Рыгу «зьняты з парадку дня» – кіраўнік МЗС Латвіі

Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Рыгу, які плянаваўся яшчэ ў красавіку, «зьняты з парадку дня». Пра гэта ў панядзелак заявіў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

«З прычыны апошніх падзеяў у Беларусі і таго, што Латвія і іншыя краіны ЭЗ не прызнаюць вынікаў выбараў, візыт немагчымы і зьняты з парадку дня», – сказаў ён.

Афіцыйны візыт кіраўніка Беларусі ў Латвію, які плянаваўся на пачатак красавіка, быў адкладзены з прычыны пандэміі каранавірусу. Бакі дамовіліся, што гэты візыт будзе перанесены на бліжэйшы час.
Лукашэнка выступіў супраць вяртаньня да Канстытуцыі 1994 году, хоча трэці варыянт

«Вяртаньне, як некаторыя кажуць, да Канстытуцыі 1994 году — мы з вамі гэта ня проста прайшлі або пражылі, а ўвабралі ў сябе. Мы бачылі, што тады рабілася. Разварот — гэта ня ёсьць рух. Гэта перамены, але ня рух наперад. Хацелася б, каб перамены рухалі наша грамадзтва наперад. Таму будзем прапаноўваць нашаму народу такія зьмены», — сказаў Лукашэнка.
Крэмль: Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Маскве адбудзецца ў наступныя пару тыдняў

Дата сустрэчы Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве пакуль узгадняецца, візыт адбудзецца ў наступныя два тыдні, паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.

Дамоўленасьць пра візыт Лукашэнкі ў Маскву для перамоваў з Пуціным была дасягнута падчас іх тэлефоннай размовы 30 жніўня.
Адваката Кавальковай чарговым разам не дапусьцілі да падабароннай

Яўгена Маслава, адваката сябра прэзыдыюму Каардынацыйна рады Вольгі Кавальковай, зноў не дапусьцілі да падабароннай.

31 жніўня Яўген Маслаў наведаўся ў СІЗА Жодзіна, дзе Вольга Кавалькова адбывае 10-дзённы адміністрацыйны арышт за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» ля прахадной Менскага трактарнага заводу.

Падрабязнасьці
«Незалежна ад таго, чым скончыцца ў Беларусі цяперашняе процістаяньне народу з уладай і яе сілавымі структурамі, для мяне асабіста ў гэтую выбарчую кампанію ўжо ўсё адбылося. Я ўбачыў тое, пра што марыў і што стараўся наблізіць сваёй працай апошнія 35 гадоў», — піша Сяргей Абламейка ў сваім блогу пад назвай «Вялікае Беларускае Нацыянальнае Паўстаньне».
«Не здаёмся, але закон парушаць ня можам». Ці далучыцца «Нафтан» да агульнанацыянальнага страйку

«Са страйкам у нас туга. Баставаць мы ня можам, бо гэта адназначна выкліча крымінальны перасьлед. Гэта трактуюць як парушэньне прамысловай бясьпекі, бо „Нафтан“ і „Палімір“ — прадпрыемствы з высокай клясай небясьпекі. Мы неяк захрасьлі ў спробах даказаць кіраўніцтву, што мы існуём — людзі, якія выказваюць пратэст. Пакуль знаходзімся на гэтай стадыі: не здаёмся, працуем, але парушаць закон ня можам сабе дазволіць», — сказала карэспандэнту Свабоды Вольга Брыцікава, супрацоўніца «Нафтану», якая стала сябрам ініцыятыўнай групы за правядзеньне страйку.
⚡️Мітрапаліта Кандрусевіча не ўпускаюць у Беларусь

Свабода даведалася, што беларускія памежнікі не ўпускаюць у Беларусь галаву Каталіцкай царвы Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Герарх вяртаўся дадому з Польшчы.

«Я знаходжуся на пераходзе ў Кузьніцы, мяне не пусьцілі, – сказаў Свабодзе мітрапаліт Кандрусевіч. – Потым будзе заява. Пакуль нічога больш сказаць не магу».

Мітрапаліт Кандрусевіч зьяўляецца грамадзянінам Беларусі. Свабода спрабуе даведацца падрабязнасьці ў Памежным камітэце Беларусі.
У беларускай «Камсамолкі» новы галоўны рэдактар. Прыслалі з Расеі

Галоўны рэдактар беларускага выпуску газэты «Комсомольская правда» Андрэй Ляўкоўскі, які кіраваў рэдакцыяй больш за 10 гадоў, паніжаны да першага намесьніка.

Ягонае месца заняла Марына Бунакова. Яна з Хабараўску, была там рэдактарам «KP.RU в Хабаровске». Затым працавала ў асноўным офісе расейскай «Камсамолкі» ў Маскве.

Больш тут
Латвія ўключыла Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў сьпіс пэрсон нон-грата

У адпаведнасьці з рашэньнем кабінэта міністраў Латвіі і па ўзгадненьні з міністэрствамі замежных спраў Эстоніі і Літвы міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс прыняў рашэньне аб унясеньні 30 беларускіх чыноўнікаў у сьпіс пэрсонаў нон-грата. Гэтым асобам забаронены ўезд у Латвію, і гэтая забарона дзейнічае на нявызначаны пэрыяд часу.

Паводле МЗС Латвіі, гэтыя асобы сваімі асабістымі дзеяньнямі арганізоўвалі і падтрымлівалі фальсыфікацыю выбараў прэзыдэнта Беларусі 9 жніўня 2020 году, а таксама падтрымлівалі гвалтоўнае задушэньне мірных пратэстаў.

Вось поўны сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Латвію:

Аляксандар Лукашэнка — кіраўнік дзяржавы Беларусі
Віктар Лукашэнка — старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі, сябра Савету бясьпекі Беларусі
Ігар Сергеенка — кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі
Максім Рыжанкоў — першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі
Вольга Чупрыс — намесьніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі
Дзьмітры Круты — намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі
Генадзь Богдан — намесьнік кіраўніка Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта
Лідзія Ярмошына — кіраўніца цэнтральнай выбарчай камісіі
Вадзім Іпатаў — дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў
Алена Дзьмухайла — юрыст Цэнтральнай выбарчай камісіі
Сьвятлана Кацуба — сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі
Ігар Плышэўскі — сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі, начальнік упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму
Алег Сьліжэўскі — сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі, міністар юстыцыі
Ірына Целікавец — сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі, супрацоўніца міністэрства юстыцыі
Валерый Вакульчык — старшыня КДБ
Іван Тэртэль — старшыня Камітэту дзяржкантролю
Іван Наскевіч — старшыня Сьледчага камітэту
Аляксандар Канюк — генэральны пракурор
Юрый Караеў — міністар унутраных спраў
Генадзь Казакевіч — першы намесьнік міністра ўнутраных спраў
Аляксандар Барсукоў — намесьнік міністра ўнутраных спраў
Сяргей Хаменка — намесьнік міністра ўнутраных спраў
Юрый Назаранка — намесьнік міністра ўнутраных спраў
Раман Мельнік — начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі МУС
Іван Кубракоў — начальнік ГУУС Менгарвыканкаму
Алег Шаблыка — намесьнік начальніка дэпартамэнту аховы МУС
Андрэй Раўкоў — кіраўнік Савету бясьпекі Беларусі
Аляксей Волкаў — першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэту
Сяргей Аземша — намесьнік старшыні Сьледчага камітэту
Андрэй Смаль — намесьнік старшыні Сьледчага камітэту
Радыё Свабода — Беларусь
⚡️Мітрапаліта Кандрусевіча не ўпускаюць у Беларусь Свабода даведалася, што беларускія памежнікі не ўпускаюць у Беларусь галаву Каталіцкай царвы Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Герарх вяртаўся дадому з Польшчы. «Я знаходжуся на пераходзе ў Кузьніцы…
Кандрусевіч у інтэрвію польскай тэлевізіі: «Ёсьць падставы меркаваць, што выбары праходзілі несумленна»

У нядзелю галава каталіцкай царквы Беларусі, якога беларускія памежнікі не ўпускаюць на радзіму, даў інтэрвію польскаму хрысьціянскаму тэлеканалу TV Trwam. Партал catholic.by апублікаваў некаторыя выказваньні арцыбіскупа.

На
думку мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, беларускі народ «дарос да таго, каб адстойваць свае правы, і гэта ўжо іншае пакаленьне, чым 26 гадоў таму».

«Ёсьць падставы меркаваць, што выбары праходзілі несумленна. Касьцёл у Беларусі хоча мірнага вырашэньня. Я заклікаў да пакаяньня ўсіх тых, хто быў вінаваты, бо гэта так, і мы не адны. Каталіцкі касьцёл і Праваслаўная царква выступаюць з падобнымі прапановамі».

«Ёсьць падзелы. Грамадзтва сёньня падзялілася, і гэта вельмі вялікая небясьпека, бо людзі часта не чуюць голасу Касьцёла, што, нягледзячы на цяжкасьці, нягледзячы на тое, што людзі пацярпелі, аднак хрысьціянскі падыход павінен быць такім, каб прабачыць. Я баюся, што можа дайсьці да зьвядзеньня рахункаў, а гэта пагражае грамадзянскай вайной».

«Часам дзеяньні міліцыі ці спэцыяльных службаў бывае цяжка зразумець. Напрыклад, у Чырвоным касьцёле заблякавалі ўсе ўваходы. Там знаходзіліся людзі, якія маліліся і не маглі выйсьці, бо іх там пэўны час трымалі. Каму такое спатрэбілася? Незразумела. Празь нейкі час усе выйшлі. Гэта вядзе да непатрэбнага падзелу ў грамадзтве, і гэта вельмі небясьпечна. Сёньня беларускае грамадзтва вельмі моцна падзелена», — заўважыў кіраўнік беларускага каталіцкага эпіскапату.