Радыё Свабода — Беларусь
17.6K subscribers
49.8K photos
7.61K videos
2 files
39.2K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Марш у Гомлі працягваўся пяць гадзінаў – з 14 да 19
Труна, якую пакінулі пад палацам Лукашэнкі ў Менску
У выпуску навінаў а 19-й гадзіне на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» амаль цалкам праігнаравалі сёньняшнія акцыі пратэсту ў Менску і іншых гарадах Беларусі. Адзіная згадка пра антыўладныя выступленьні прагучала на шостай хвіліне выпуску. Тэлеканал згадаў інфармацыю Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, маўляў «удзельнікі несанкцыянаванага мітынгу накінуліся на спэцтранспарт і супрацоўнікаў, якія ў ім знаходзіліся».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, парк Чалюскінцаў. Вайсковая тэхніка зьяжджае з гораду
Вянок у Верхнім горадзе «Ад дарагіх купалаўцаў. Ніхто не спяе Купалінку»
Колькасьць затрыманых удзельнікаў пратэставых акцый у Менску павялічылася з 125 да 140. Пра гэта паведаміла расейскаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава. «Затрыманьне праходзіла ў рамках адміністрацыйнага працэсу. У дачыненьні да іх распачаты адміністрацыйны працэс за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Абстаноўка стала нашмат спакайнейшая, людзей на вуліцах меней. Яна кантралюецца", — сказала Чамаданава.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск, каля 15-й гадзіны. Жанчына зьвяртаецца да АМАПу: «Хто скраў нашыя галасы?»
Чалавек у форме ёй адказвае па-беларуску «Я вас пачуў»
Як стала вядома Свабодзе ад прадстаўніка футбольнага клюбу «Крумкачы», у раёне Раманаўскай Слабады затрымалі футбалістаў клюбу Паўла Расольку і Сяргея Казеку. Яны вярталіся з трэніроўкі разам з трэнэрам Бялінскім. Міліцэйскія кардоны прайшлі, наляцеў АМАП, хлопцаў схапілі і зьбілі. Ім інкрымінуюць напад на міліцыю.

Трэнэра не чапалі. Павал Расолька і Сяргей Казека ня ўдзельнічалі ў Маршы пратэсту.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось такая бел-чырвона-белая калёна праехала сёньня па раёне Альшанка ў Горадні
Горадня. Падчас маршу незалежнасьці затрымалі ня менш за сем чалавек. Вядомыя імёны некаторых: Андрэй Янковіч, Ліза Мерляк, Павал Мамуль, Віктар Шыкуць, Дзьмітры Розмысел, Павал Дораш, Станіслаў Васюхоўскі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Трошкі атмасфэры сёньняшняга маршу ў Менску. «Тры чарапахі» каля Катэдральнага касьцёла.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
МУС пакуль не падлічыла колькасьці ўдзельнікаў Маршу міру і незалежнасьці. Можаце ацаніць самі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
А так выглядаў Палац Незалежнасьці ў 15.35. Паводле прэс-сакратаркі Лукашэнкі Натальлі Эйсмант, праз 25 хвілін кіраўнік выйдзе на ганак палаца са зброяй. Але чытач Свабоды такога не заўважыў.
Сёньня ў Менску было так

Фота: канал Антона Матолькі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ніна Багінская на Маршы міру і незалежнасьці спрабуе прайсьці праз ачапленьне
Цяпер на праспэкце Дзяржынскага