Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
У Менску затрымалі карэспандэнта расейскага агенцтва ТАСС

Карэспандэнт ТАСС Іван Калыганаў у нядзелю прыбыў у Менск для асьвятленьня падзеяў у Беларусі, паведамляе агенцтва. Як вынікае з паведамленьня, якое прыйшло зь ягонага тэлефона, Калыганаў ужо дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС. 30 жніўня ён прыбыў у Менск і ўвесь час знаходзіўся ў сваім нумары ў гатэлі «Менск», на вуліцу не выходзіў.

Як адзначае расейскае інфармацыйнае агенцтва, на гэтым тыдні ўжо затрымлівалі трох карэспандэнтаў ТАСС, аднак пасьля праверкі дакумэнтаў адпускалі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск, па відэа можна ацаніць маштаб, колькі людзей ідзе да стэлы па праспэкце Перамогі
Калі вы побач — дасылайце нам фота і відэа ў наш тэлеграм! @SvabodaBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Калёна вайсковай тэхнікі едзе да рэзыдэнцыі прэзыдэнта ў Менску. Відэа магло быць зьнятае і раней, але калёна пратэстоўцаў стаяла ўжо насупраць рэзыдэнцыі
Радыё Свабода — Беларусь
Калёна вайсковай тэхнікі едзе да рэзыдэнцыі прэзыдэнта ў Менску. Відэа магло быць зьнятае і раней, але калёна пратэстоўцаў стаяла ўжо насупраць рэзыдэнцыі
Менск. Каля Палацу незалежнасьці АМАП стварыў такі самы кардон, як у мінулую нядзелю, з вадамётамі і спэцмашынамі, са спэцназам у касках і са шчытамі, перадае карэспандэнт Свабоды. Людзі наблізіліся да кардону, але не ідуць ушчыльную да яго. Хвост калёны яшчэ на Нямізе. Паводле МУС, сёньня ў Менску затрымалі ўжо 125 чалавек