Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Тым часам у Гомлі
А гэта фота таксама са стэлы ў Менску!
Радыё Свабода — Беларусь
Атмасфэра ў Горадні ня самая сьвяточная — ідзе дождж, дый плякаты ня самыя радасныя
Горадня. У канцы калёны ў раёне аўтавакзалу пачаліся адзінкавыя затрыманьні. Тыя, хто адышоў далей, разьвярнуліся і пайшлі ў бок аўтавакзала. Скандуюць «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго». Абʼяднаная шчыльная калёна зноў накіравалася на псыханэўралягічны дыспансэр
У Менску адкрылі ўсе станцыі мэтро. Апошнімі днямі іх закрываюць «у нагу» з калёнамі пратэстоўцаў — цяпер асноўная маса людзей ідзе ў бок Стэлы, а там мэтро няма. Бліжэйшая станцыя — «Фрунзэнская» за 1 км ад Стэлы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паўторымся, што сёньня пратэсты праходзяць ня толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах Беларусі! На відэа - пратэст у Берасьці!
Радыё Свабода — Беларусь
А гэта фота таксама са стэлы ў Менску!
Асноўная частка калёны падышла да стэлы і пайшла далей. Як расказаў Свабодзе ўдзельнік маршу, рок-музыка Андрэй Казлоўскі, пры гэтым «хвост» калёны яшчэ ў раёне Палаца спорту. Па яго словах, сілавікі не рызыкуюць набліжацца да людзей. Некалькі машын для перавозак асабовага складу вайскоўцаў паспрабавалі пад’ехаць, але хутка адʼехалі пад воклічы «Ганьба!», «Ніколі не даруем!». Таксама дэманстранты ігнаруюць патрабаваньні міліцыі спыніць «незаконныя акцыі».
Менск, стэла. Выглядае, што людзей сапраўды прыйшло болей, чым у мінулыя выходныя
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А вось і відэа з вышыні! Можаце ацаніць колькасьць людзей!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Калі вы толькі зараз адкрылі тэлеграм і зусім ня ведаеце, што адбывалася ў Менску цягам гадзіны — паглядзіце кароткае відэа, каб быць «у тэме» 🙂
Віцебск сёньня
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Спартоўцы з народам!”
У калёне спартоўцаў ідуць вядомыя баскетбалісты Мікіта і Ягор Мешчараковы, цэнтравая зборнай Беларусі па баскетболе Алена Леўчанка
Горадня сёньня
У Менску затрымалі карэспандэнта расейскага агенцтва ТАСС

Карэспандэнт ТАСС Іван Калыганаў у нядзелю прыбыў у Менск для асьвятленьня падзеяў у Беларусі, паведамляе агенцтва. Як вынікае з паведамленьня, якое прыйшло зь ягонага тэлефона, Калыганаў ужо дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС. 30 жніўня ён прыбыў у Менск і ўвесь час знаходзіўся ў сваім нумары ў гатэлі «Менск», на вуліцу не выходзіў.

Як адзначае расейскае інфармацыйнае агенцтва, на гэтым тыдні ўжо затрымлівалі трох карэспандэнтаў ТАСС, аднак пасьля праверкі дакумэнтаў адпускалі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск, па відэа можна ацаніць маштаб, колькі людзей ідзе да стэлы па праспэкце Перамогі