Радыё Свабода — Беларусь
19.1K subscribers
47.5K photos
7.44K videos
2 files
36.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Менск, таракан на Нямізе. Стэла тым часам аточаная вайскоўцамі са зброяй, частка калёны пратэстоўцаў пайшла далей да Палаца незалежнасьці, але пазьней спынілася
Сябры, хто зараз на стэле ў Менску, дасылайце нам у чат фота і відэа — @SvabodaBelarus !
Будзем вельмі ўдзячныя 🧡
Радыё Свабода — Беларусь
Атмасфэра ў Горадні ня самая сьвяточная — ідзе дождж, дый плякаты ня самыя радасныя
Горадня. Калёна пайшла ў бок аўтавакзалу. Яна расьцягнулася прыкладна на 1 км па ўсёй вуліцы Будзёнага, міма аўтавакзалу да кінатэатру «Усход». Агулам каля 10 тысяч чалавек. Скандуюць «Гэта наш горад». Ідуць у бок псыханэўралягічнага дыспансэра
Менск цяпер: фота 1 — Няміга, фота 2 — каля Кастрычніцкай
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Груканьне шчытам у адказ на «Жыве Беларусь!» Вось так зусім нядаўна было на праспэкце Незалежнасьці!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Протестующие на проспекте Победителей. Видео с квадрокоптера.
Менск. Частка ўдзельнікаў «Маршу міру і справядлівасьці» накіраваліся ў бок Палацу незалежнасьці, дзе разьмяшчаецца рэзыдэнцыя Лукашэнкі. Сілавікі ўзмацняюць ахову рэзыдэнцыі. Праспэкт Пераможцаў там перакрыты амапаўцамі і спэцтэхнікай. Некаторыя пратэстоўцы яшчэ застаюцца на Кастрычніцкай, фатаграфуюцца са сьцягам, складзеным з блёкаў, якімі раней сілавікі абгарадзілі плошчу

На фота: скрыжаваньне праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Леніна
Радыё Свабода — Беларусь
Менск. Частка ўдзельнікаў «Маршу міру і справядлівасьці» накіраваліся ў бок Палацу незалежнасьці, дзе разьмяшчаецца рэзыдэнцыя Лукашэнкі. Сілавікі ўзмацняюць ахову рэзыдэнцыі. Праспэкт Пераможцаў там перакрыты амапаўцамі і спэцтэхнікай. Некаторыя пратэстоўцы…
Атмасфэра насамрэч мірная, нават жыцьцярадасная, перадае карэспандэнт Свабоды, людзі прыгожа апранутыя, шмат сьцягоў і плякатаў, у калёнах гучыць музыка, скрыпач грае «Муры», а нейкі гурт — рэйв, маладыя танчаць пад іхную музыку
Тым часам у Гомлі
А гэта фота таксама са стэлы ў Менску!
Радыё Свабода — Беларусь
Атмасфэра ў Горадні ня самая сьвяточная — ідзе дождж, дый плякаты ня самыя радасныя
Горадня. У канцы калёны ў раёне аўтавакзалу пачаліся адзінкавыя затрыманьні. Тыя, хто адышоў далей, разьвярнуліся і пайшлі ў бок аўтавакзала. Скандуюць «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго». Абʼяднаная шчыльная калёна зноў накіравалася на псыханэўралягічны дыспансэр
У Менску адкрылі ўсе станцыі мэтро. Апошнімі днямі іх закрываюць «у нагу» з калёнамі пратэстоўцаў — цяпер асноўная маса людзей ідзе ў бок Стэлы, а там мэтро няма. Бліжэйшая станцыя — «Фрунзэнская» за 1 км ад Стэлы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паўторымся, што сёньня пратэсты праходзяць ня толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах Беларусі! На відэа - пратэст у Берасьці!