Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.5K photos
7.67K videos
2 files
39.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Менск. Мабільны інтэрнэт не працуе ў раёне, дзе праходзіць дэманстрацыя пратэсту, паведамляе карэспандэнт Свабоды. На фота ад чытача — пусты праспэкт Незалежнасьці, перад плошчай Незалежнасьці. Акцыя пайшла ў іншы бок
Мазыр цяпер, фота ад чытача
Шэсьце ў Горадні
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск, яшчэ зусім нядаўна на праспэкце Незалежнасьці!
Вось такое фота даслалі чытачы. Людзі пераставілі адбойнікі так, што цяпер яны выглядаюць як бел-чырвона-белы сьцяг!
Радыё Свабода — Беларусь
Вось такое фота даслалі чытачы. Людзі пераставілі адбойнікі так, што цяпер яны выглядаюць як бел-чырвона-белы сьцяг!
Менск. На плошчы Перамогі дзясяткі тысяч людзей, інцыдэнтаў карэспандэнты Свабоды ня бачаць, ёсьць машыны хуткай, мэдыкі і ДАІ, затрыманьняў няма, няма міліцыі і аўтазакаў.

На Кастрычніцкай плошчы, якая была раней агароджаная белымі і чырвонымі плястыкавымі барʼерамі, моладзь разабрала гэтую агароджу і збудавала зь яе вялікую бел-чырвона-белую канструкцыю, якая нагадвае нацыянальны сьцяг. Міліцыі тут няма.

Як і тыдзень таму, значныя сілы кінутыя на ахову Палаца Незалежнасьці. Праспэкт Пераможцаў перакрыты шарэнгамі экіпаваных і ўзброеных амапаўцаў — 23 жніўня Лукашэнка, высадзіўшыся з аўтаматам зь верталёта, падзякаваў тым за службу і назваў іх «красаўцамі». Тут жа спэцтэхніка «Рубеж» са шчытамі-сеткамі, вадамёты, напагатове «шпулі» калючага дроту
Радыё Свабода — Беларусь
Шэсьце ў Горадні
Атмасфэра ў Горадні ня самая сьвяточная — ідзе дождж, дый плякаты ня самыя радасныя
Фота ад чытача: Менск, між вуліцамі Сямашкі і Чурлёніса
Пратэстоўцы ідуць да стэлы «Менск — горад-герой», дзе стаяць вайскоўцы. Галава калёны ўжо зайшла за Палац спорту.

Карэспандэнт Свабоды ацэньвае, што людзей сёньня больш, чым на першай масавай акцыі, калі налічылі 220 тысяч чалавек.
Менск. Каля Катэдральнага касьцёла духавы аркестар грае “Тры чарапахі” — Tut.by
«Ваш кіраўнік NEXTA сказаў вам ісьці налева (у бок стэлы. — РС)», — сказаў праз гукаўзмацняльнік адзін зь сілавікоў тым пратэстоўцам, якія застаюцца каля ГУМу, перадае карэспандэнт Свабоды
Фота: канал Антона Матолькі