Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.5K photos
7.67K videos
2 files
39.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск, вуліца Ўльянаўская. Людзі крычаць “Сыходзь” аўтазакам і спэцтэхніцы, якая стаіць побач
Радыё Свабода — Беларусь
Менск. Дзясяткі тысяч людзей ідуць на Кастрычніцкую плошчу, далучаюцца людзі з боку парку Горкага, вуліцы Янкі Купалы. Іх ніхто не чапае, міліцыянтаў у раёне цырка ня бачна. Чытачы з розных частак Менску паведамляюць, што пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам…
Менск. Ад плошчы Перамогі да Кастрычніцкай плошчы цалкам перакрыты рух, уся гэтая тэрыторыя запоўненая людзьмі. Праспэкт перакрыты ўжо ад вуліцы Казлова. Паводле карэспандэнта Свабоды, дзясяткі тысяч выйшлі, гэта сувымерна з акцыяй у мінулую нядзелю
Радыё Свабода — Беларусь
Менск. Ад плошчы Перамогі да Кастрычніцкай плошчы цалкам перакрыты рух, уся гэтая тэрыторыя запоўненая людзьмі. Праспэкт перакрыты ўжо ад вуліцы Казлова. Паводле карэспандэнта Свабоды, дзясяткі тысяч выйшлі, гэта сувымерна з акцыяй у мінулую нядзелю
Менск. Шмат удзельнікаў «Маршу міру і незалежнасьці» заблякаваныя сілавікамі на ўчастку ад будынку КДБ да скрыжаваньня праспэкту з вуліцай Леніна.
Пешаходная частка перакрытая АМАПам у баявой амуніцыі. Людзі скандуюць «Дай дарогу!» Сілавікі ідуць, грукаюць шчытамі.
У той жа час на плошчы Перамогі дастаткова мірна, паведамляе яшчэ адзін удзельнік акцыі. На ўсю моц вайскоўцы ўключылі празь перасоўны рэтрансьлятар старыя савецкія песьні, праезная частка перакрытая. Вялікай канцэнтрацыі праваахоўнікаў не назіраецца
Радыё Свабода — Беларусь
Менск. Удзельнікі дэманстрацыі пад бой барабанаў пранесьлі труну і выяву вялікага таракана, скандуюць: «З днём народзінаў», «Гэта наш горад!»
Шматтысячная калёна з Кастрычніцкай плошчы накіравалася на Нямігу, у бок праспэкта Пераможцаў, перадае карэспандэнт Свабоды
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, камусьці стала дрэнна падчас акцыі пратэстаў. Відэа Olga Chekulaeva
А вось як было ў Менску перад тым, як людзі рушылі ў бок Нямігі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
14:40 Менск. Паглядзіце, як выглядала калёна зусім нядаўна на праспэкце Незалежнасьці
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Каб ня думалі, што толькі ў Менску сёньня на вуліцу выйшлі людзі, паглядзіце, колькі людзей выйшлі ў Берасьці
Радыё Свабода — Беларусь
У Горадні ўжо каля тысячы чалавек на маршы пад залевай
Горадня. Калёна з боку стадыёну «Нёман» далучылася да пратэстоўцаў на чыгуначным вакзале. Першапачаткова збор пратэстоўцаў плянаваўся ў розных месцах гораду. Агулам каля пяці тысяч ходзяць вакол паркоўкі чыгуначнага вакзалу. Людзі ўсё падыходзяць. Скандуюць «Жыве Беларусь»
Радыё Свабода — Беларусь
А вось як было ў Менску перад тым, як людзі рушылі ў бок Нямігі
Менск. Калёны людзей занялі праезную частку праспэктаў Незалежнасьці і Пераможцаў ад плошчы Перамогі да Палацу спорту.

Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, ад плошчы Перамогі да Кастрычніцкай плошчы працягваецца рухацца плынь людзей, цалкам запоўнены праспэкт Незалежнасьці, як было на акцыі тыдзень таму. А людзі яшчэ паходзяць калёнамі ад плошчы Якуба Коласа. Другі карэспандэнт бачыць, як праспэктам Пераможцаў рухаецца вялікая калёна, галава ўжо ля Палацу спорту
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось і ў Сьветлагорску выйшлі людзі!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гомель. Людзі праходзяць побач са сцэнай, адкуль гучыць гучная музыка
Гомель. Аблвыканкам ахоўваюць АМАП і вайскоўцы. Людзей вітае невядомы з савецкім сьцягам і так званым «георгіеўскім» — сьцягам расейскіх імпэрыялістаў