Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым відэа бачна, як затрымліваюць жанчыну і мужчыну. Гэта адбылося на бульвары Шаўчэнкі ў 18:30
Відэа: канал Антона Матолькі
Відэа: канал Антона Матолькі
Радыё Свабода — Беларусь
У Менску зьніклі журналісты «Белсату» Аляксандар Любянчук і Зьміцер Міцкевіч, піша БАЖ. Магчыма, іх затрымалі
Знайшоўся журналіст «Белсату» Аляксандар Любянчук. Зь ім усё добра, яго не затрымлівалі (удзельніцы пратэсту дапамаглі журналісту выйсьці ў бясьпечнае месца), паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна». Сувязі са Зьмітром Міцкевічам дагэтуль няма.
Telegram
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❤️ Знайшоўся журналіст "Белсата" Аляксандр Любянчук. З ім усё добра, яго не затрымлівалі (удзельніцы пратэсту дапамаглі журналісту выйсці ў бяспечнае месца 🌸).
Сувязі са Змітром Міцкевічам дагэтуль няма.
Сувязі са Змітром Міцкевічам дагэтуль няма.
Сілавікі перакрылі рух дэманстранткам у бок цэнтру каля вуліцы Куйбышава. Людзі ідуць у бок плошчы Бангалор па праезнай частцы.
Супраць акцыяў пратэсту жанчын пачалі выкарыстоўваць жанчын у форме АМАПу.
У бок плошчы Бангалор па вуліцы Багдановіча едзе калёна з аўтазакаў, бусікаў, канвойных і вайсковых машын, а таксама карэты хуткай дапамогі — @radiosvaboda
Дэманстранткі ідуць у бок унівэрсаму «Рыга», плошчу Бангалор перакрылі, — @radiosvaboda
Адпусьцілі журналістаў Свабоды Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка з Кастрычніцкага РУУС. У тым жа РУУСе знаходзіцца журналіст Белсат Зьміцер Міцкевіч.
Крыніца: @radiosvaboda
Крыніца: @radiosvaboda
Радыё Свабода — Беларусь
У бок плошчы Бангалор па вуліцы Багдановіча едзе калёна з аўтазакаў, бусікаў, канвойных і вайсковых машын, а таксама карэты хуткай дапамогі — @radiosvaboda
19:29 АМАП вяртаецца ў аўтазакі і зьяжджае з плошчы Бангалор у бок унівэрсаму «Рыга», — @radiosvaboda
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, АМАП вяртаецца ў машыны і зьяжджае
19:35 Ля плошчы Бангалор дэманстранткі прарвалі счэпку АМАПу. Ідуць да Акадэміі навук па вуліцы Сурганава, — @radiosvaboda.
Тысячы беларускіх студэнтаў патрабуюць правесьці новыя выбары, заклікаюць выходзіць з БРСМ.
Студэнты як мінімум 7 унівэрсытэтаў зьбіраюць подпісы пад агульнымі патрабаваньнямі: спыніць гвалт у адносінах да мірных пратэстоўцаў, вызваліць палітзьняволеных, прызнаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі.
Студэнты БДУІР заклікаюць улады наладзіць дыялёг са Сьвятланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі яе штабу, каб выйсьці з палітычнага крызісу. У БДУ студэнты патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, спыненьня гвалту і прыцягненьня да адказнасьці вінаватых, адстаўкі ЦВК і правядзеньня паўторных справядлівых і празрыстых выбараў. Пэтыцыі з аналягічнымі патрабаваньнямі зьявіліся таксама ў БНТУ, БДПУ, МДЛУ, БДЭУ, Унівэрсытэце культуры.
Чытаць цалкам

Менск, калёна дайшла да скрыжаваньня вуліц Сурганава і Якуба Коласа