Радыё Свабода — Беларусь
18.5K subscribers
48.2K photos
7.49K videos
2 files
37.6K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
18:48 Менск, аўтазакі падʼехалі да крамы «Акадэмкніга» на вуліцы Багдановіча. З аўтазакаў выбеглі амапаўцы, якія пачалі разьдзяляць калёну. Частка ўдзельніц зьбегла. Ці былі затрыманьні, невядома.

Крыніца: карэспандэнт Свабоды.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым відэа бачна, як затрымліваюць жанчыну і мужчыну. Гэта адбылося на бульвары Шаўчэнкі ў 18:30
Відэа: канал Антона Матолькі
Сілавікі перакрылі рух дэманстранткам у бок цэнтру каля вуліцы Куйбышава. Людзі ідуць у бок плошчы Бангалор па праезнай частцы.
Супраць акцыяў пратэсту жанчын пачалі выкарыстоўваць жанчын у форме АМАПу.
У бок плошчы Бангалор па вуліцы Багдановіча едзе калёна з аўтазакаў, бусікаў, канвойных і вайсковых машын, а таксама карэты хуткай дапамогі — @radiosvaboda
Плякаты пратэсту
Дэманстранткі ідуць у бок унівэрсаму «Рыга», плошчу Бангалор перакрылі, — @radiosvaboda
Адпусьцілі журналістаў Свабоды Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка з Кастрычніцкага РУУС. У тым жа РУУСе знаходзіцца журналіст Белсат Зьміцер Міцкевіч.

Крыніца: @radiosvaboda
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, АМАП вяртаецца ў машыны і зьяжджае
19:35 Ля плошчы Бангалор дэманстранткі прарвалі счэпку АМАПу. Ідуць да Акадэміі навук па вуліцы Сурганава, — @radiosvaboda.
Тысячы беларускіх студэнтаў патрабуюць правесьці новыя выбары, заклікаюць выходзіць з БРСМ.

Студэнты як мінімум 7 унівэрсытэтаў зьбіраюць подпісы пад агульнымі патрабаваньнямі: спыніць гвалт у адносінах да мірных пратэстоўцаў, вызваліць палітзьняволеных, прызнаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі.

Студэнты БДУІР заклікаюць улады наладзіць дыялёг са Сьвятланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі яе штабу, каб выйсьці з палітычнага крызісу. У БДУ студэнты патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, спыненьня гвалту і прыцягненьня да адказнасьці вінаватых, адстаўкі ЦВК і правядзеньня паўторных справядлівых і празрыстых выбараў. Пэтыцыі з аналягічнымі патрабаваньнямі зьявіліся таксама ў БНТУ, БДПУ, МДЛУ, БДЭУ, Унівэрсытэце культуры.

Чытаць цалкам